Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.7/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Ежи Анжиевски - Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке) краткое содержание

Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Ежи Анжиевски, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ежи Анжиевски
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калi чалавек, такi святы i знакамiты, надаваў гэтай справе столькi значэння, то i мы не можам збыць яе ў некалькiх словах, на слушны бо маглi б сябе надарыць на папрок, што, захапiўшыся вонкавым бляскам, угоньваемся толькi за слаўнымi падзеямi i ўчынкамi, абмiнаючы легкадумным маўчаннем усё тое, што ў здарэннях менш цудоўных сведчыць пра велiч нязбытных праўд. А таму мы ўдзелiм працэсу Ларэнца Перэза столькi слоў, колькi таго наша служба ў салодкiх аковах веры вымагае.

Памянёны Ларэнца Перэз, мужчына трыццацi васьмi гадоў, у час, пра якi мы распавядаем, быў увязьнены i прыцягнуты да адказнасцi перад Святым трыбуналам у Таледа, i гэта ўсё з той прычыны, што з бессаромнай i агiднай яўнасцю, характэрнай для зацятых непапраўных ератыкоў, пашыраў бязбожныя погляды, сцвярджаючы, што нiбыта не iснуе нiякiх д'яблаў, дэманаў i iншых пякельных стварэнняў, якiя былi б здольныя завалодаць чалавечай душой.

Вялебны айцец Тарквемада, атрымаўшы на прагляд паказаннi абвiнавачанага, палiчыў не толькi за карыснае, але нават за неабходнае асабiста справу на месцы даследаваць, i хоць блiжэйшае атачэнне i - як сцвярджаюць вiдавочцы нават Iх Каралеўскiя Мосцi адгаворвалi яго ад падарожжа, такога цяжкага, ён адважыўся на яго, даючы гэтым рашэннем прыклад самаахвярнасцi, якое кожны з нас не павiнен шкадаваць дзеля патрэб веры.

Паводле сабраных сведчанняў, правiльна i з дазволу царквы перапiсаных намi з судовых пратаколаў Святой iнквiзiцыi, памянёны Ларэнца Перэз прызнаў перад Святым трыбучалам даслоўна наступнае:

"Я зведаў у сваiм жыццi з сама ранняга дзяцiнства так многа згрызот i няшчасцяў, што, калi мой лёс пачаў мне здавацца над усякую меру вартым шкадавання, я ў хвiлiну роспачы паклiкаў д'ябла, каб ён дапамог мне ў нядолi, ахвяруючы яму ўзамен сваю душу. Выклiкаў я яго некалькi разоў, але марна. Д'ябал не з'явiўся. Тады я звярнуўся да аднаго ўбогага чалавека, якi лiчыўся чараўнiком. Ён сказаў мне, што завядзе мяне да адной кабеты, якая ў чарах больш за яго спанатраная, абароцiстая i ўпрактыкаваная, хадзiлi бо пра яе чуткi, што яна, прымаючы вобраз чорнага казла, патрапляла ў месячныя ночы завабiць на пусткi маладых хлопцаў, пасля чаго тыя, спачатку бессаромна агалiўшыся, таксама ад яе чараў у чорных казлоў ператваралiся, папярэдне намасцiўшы сваё цела слiззю рапухi i крумкачовымi выдзяленнямi, а потым усiм сполам удзельнiчалi ў блюзнерчым набажэнстве, званым чорнай iмшой. Я пайшоў да той кабеты. Яна парадзiла мне тры днi падрад хадзiць за вёску на курган Сан-Эстэбан i выклiкаць Люцыпара словамi: "Анёле светласцi!", кашчуючы на Святую Тройцу i хрысцiянскую рэлiгiю. Я зрабiў усё, што мне тая кабета наказала. Але нiчога не ўбачыў. Тады яна дарадзiла мне, каб я выкiнуў ражанец, скапулiр, а таксама ж каб я сваёй крывёй напiсаў вераадступны цырограф. I гэта я зрабiў. Але д'ябал не з'явiўся. I вось, вычарпаўшы ўсе магчымасцi, я падумаў, што калi б д'яблы iснавалi i калi б было праўдай, што яны змагаюцца за чалавечыя душы, то iм цяжка было б знайсцi лепшую нагоду, бо я сапраўды вельмi шчыра прагнуў прадаць сваю душу Люцыпару".

Цяжка ў гэтым месцы не ўсклiкнуць хрысцiянiну: Божа ўсемагутны, цi ж можна знайсцi большае сведчанне д'ябальскага апантання, чым гэта? Сапраўды, д'ябальскiя вiжоўкi, сатанiнскiя iнтрыгi перш за ўсё грунтуюцца на тым, што ў апантанасцi адбiраецца здольнасць распазнаваць непрыяцеля.

I вось, учыняючы такiя агiдныя жарты з цёмным рамеснiкам, вымушаны быў сатана скапiтуляваць перад пранiкнёнай мудрасцю вялебнага айца Вялiкага iнквiзiтара.

Было ўсiм вядома, што айцец Тарквемада рэдка калi асабiста вёў следства ератыкоў, абвiшвачаных у злачынствах супраць веры, таму што святасць, шырокiя тэалагiчныя веды i глыбокае пранiкненне ў людскiя натуры ўкаранiлiся ў iм так моцна, што ён мог без пахiбы разабрацца ў сутнасцi кожнай справы толькi па адным абвiнаваўчым акце. Мала хто ў такой меры, як ён, разумеў, што лiшнiя падрабязнасцi могуць толькi зацямнiць вобраз злачынства, а таксама - i гэта гаварыла за яго вялiкi розум, не забываўся ён, што грэх, хай сабе сама мiзэрны, нiколi не бывае адасоблены i там, дзе нараджаецца адзiн, павiнна iх быць больш. На гэты, аднак, раз айцец Тарквемада адступiў ад сваiх правiлаў i, не зважаючы на цяжкi стан здароўя i не шкадуючы вялiкага напружання думкi, асабiста старшыняваў на пасяджэннi Святога трыбунала i сам задаваў пытаннi, каб, нягледзячы на супрацiўленне абвiнавачанага, дабрацца да самага споду сутнасцi праўды.

Нашым першым намерам было сваiмi словамi распавесцi пра ход таго пасяджэння Святога трыбунала, але нас своечасова прасвятлiў Святы Дух, унушыўшы, што мы натхнёныя вышэйшай мудрасцю не выстаўляць асабiстых амбiцый, якiя пры такой няроўнасцi сiл лёгка могуць спаўзцi да агульнага калечання, ашуканства i поўнага скажэння праўды. А таму, служачы праўдзе, перадаём слова ёй.

Паводле ўдаступненых нам пратаколаў, Ларэнца Перэз стаў перад Святым трыбуналам восьмага верасня года тысяча чатырыста дзевяноста восьмага ў прысутнасцi вялебнага айца Вялiкага iнквiзiтара, айцоў iнквiзiтараў Святога афiцыума ў Таледа, вялебнага айца Дыега Манэнтэ, сакратара Каралеўскай iнквiзiцыйнай рады, а таксама пiсараў, братоў дамiнiканцаў, званых Нiколасам i Паскуалем.

Вялебны айцец Тарквемада пытаўся, а Ларэнца Перэз адказваў - наступнае:

Т. - Няхай абвiнавачаны шчыра i нiчога не тоячы раскажа Святому трыбуналу пра свае грахi.

П. - (Маўчыць.)

Т. - Цi абвiнавачаны азнаёмлены з актам абвiнавачвання?

П. - Так, Ваша Мосць.

Т. - Цi прызнае абвiнавачаны сваю вiну?

П. - Прызнаю, Ваша Мосць, што я выклiкаў д'ябла, якi не з'явiўся.

Т. - Не пытаюся, каго абвiнавачаны выклiкаў, а цi абвiнавачаны прызнае сваю вiну?

П. - Не, Ваша Мосць.

Т. - Цi абвiнавачаны лiчыць сябе хрысцiянiнам?

П. - Так.

Т. - Цi абвiнавачаны лiчыць, што ён належыць да рымскай каталiцкай царквы?

П. - Так, Ваша Мосць.

Т. - Цi абвiнавачаны лiчыць iсцiну, якую царква прызнае адзiнай праўдай, неаспрэчнаю?

П. - Ваша Мосць, калi iснуе д'ябал, дык чаму ён не ўзяў маю душу, я ж сам хацеў ахвяраваць яе яму.

Т. - Я пытаюся, цi абвiнавачаны лiчыць iсцiну, якую царква прызнае адзiнай праўдай, неаспрэчнаю, вартай веры?

П. - Я просты хрысцiянiн, Ваша Мосць.

Т. - Абвiнавачаны прызнаў, што не верыць у iснаванне сатаны i д'яблаў. Цi абвiнавачаны пацвярджае гэта прызнанне?

П. - Ваша Мосць, прысягаю, што д'ябал сапраўды не з'явiўся па маю душу.

Т. - А значыцца, абвiнавачаны пацвярджае сваё прызнанне?

П. - Так, Ваша Мосць.

Т. - Абвiнавачаны сказаў хвiлiну назад, што ён просты хрысцiянiн.

П. - Так, Ваша Мосць.

Т. - I сваё сцверджанне, што сатана не iснуе, не абгрунтоўвае абвiнавачаны вучэннем?

П. - Не, Ваша Мосць.

Т. - Чым тады ў сувязi са сказаным абвiнавачаны абгрунтоўвае гэта сваё сцверджанне?

П. - Ваша Мосць, я прысягаю, - усё, што я сказаў, ёсць праўда. Я нiчога не ўтоiў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ежи Анжиевски читать все книги автора по порядку

Ежи Анжиевски - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке), автор: Ежи Анжиевски. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x