Сельма Лагерлеф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Сельма Лагерлеф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.63/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сельма Лагерлеф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке) краткое содержание

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Сельма Лагерлеф, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сельма Лагерлеф
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзяўчына Спак асцерагалася i не расказала за абедзенным сталом усёй сям'i пра гэтую размову. Але пасля абеду, калi барон Адрыян наведаўся да яе ў малочную, яна не ўтаiла таго, што сказала ёй незнаёмка. Адрыян i сапраўды вельмi здзiвiўся.

- Мабыць, гэта была Марыт Эрыксдотэр з Ольсбю, - сказаў ён. - Ведаеце, паненка, яна ўпершыню за трыццаць год перамовiлася сяброўскiм словам з кiмсьцi з Хедэбю. Мне яна аднойчы зацыравала шапачку, якую падраў хлопчык з Ольсбю, а выгляд у яе пры гэтым быў такi, быццам яна хацела выдзерцi мне вочы.

- Але цi ведае яна, што iменна шукае Генерал?

- Каму ж, як не ёй, ведаць аб гэтым, паненка Спак. I я таксама ведаю. Тата расказваў мне неяк усю гiсторыю. Але бацькi мае не жадаюць, каб аб гэтым гаварылi пры сёстрах. Яны пачнуць тады баяцца прывiдаў i наўрад цi застануцца жыць тут. I я таксама не адважваюся расказаць вам аб гэтым.

- Баранi бог! - прамовiла аканомка. - Калi барон забаранiў казаць...

- Я шкадую аб гэтым, - перабiў яе барон Адрыян, - я думаў, што вы, паненка, зможаце мне дапамагчы.

- Ах, калi б я магла!

- Бо, i я гэта паўтараю, - працягваў барон Адрыян, - хачу дапамагчы супакоiцца беднаму прывiду. Я не баюся яго, я пайду да яго, як толькi ён паклiча мяне. Чаму ён паказваецца ўсiм iншым i нiколi не паказваецца мне?

Х

Адрыян Лёвеншольд спаў у сябе ў мансардзе, калi раптоўна лёгкi шум прымусiў яго прачнуцца. Ён расплюшчыў вочы, i паколькi аканiцы не былi зачынены, а на двары стаяла светлая летняя ноч, ён убачыў, што дзверы цiха расчынiлiся. Ён падумаў быў, што яе адчынiў парыў ветру, але ўбачыў, як нечакана ў дзвярным праёме вырасла цёмная фiгура, якая, нахiлiўшыся, штосьцi з цiкаўнасцю выглядвала ў глыбiнi мансарды.

Адрыян выразна разгледзеў нейкага старога, апранутага ў старадаўнi кавалерыйскi мундзiр. З-пад крыху расшпiленага мундзiра бялеў калет з ласiнай скуры, батфорты былi вышэйшыя за каленi, а рукамi ён прытрымлiваў доўгi плашч, злёгку прыпадняўшы яго, нiбы асцерагаючыся, каб не бразгаў.

"Далiбог, гэта Генерал! - падумаў малады барон. - Вось i добра, зараз ён убачыць чалавека, якi не баiцца яго".

Усе, каму даводзiлася бачыць Генерала, у адзiн голас сцвярджалi, што варта было iм толькi ўтаропiць у яго позiрк, як ён тут жа знiкаў. Аднак на гэты раз такога не здарылася. Яшчэ доўга пасля таго, як Адрыян заўважыў яго, ён заставаўся стаяць у дзвярах. Праз некалькi хвiлiн, калi Генерал, здавалася, пераканаўся ў тым, што Адрыян здольны вытрымаць яго выгляд, падняўшы руку, паклiкаў яго да сябе.

Адрыян адразу ж сеў у ложку. "Цяпер цi нiколi, - падумаў ён. - Нарэшце ён папрасiў маёй дапамогi, i я пайду за iм".

Ён жа чакаў гэтага моманту шмат гадоў. Ён рыхтаваўся да яго, у думках гартаваў дух, чакаючы сустрэчы з прывiдам. Ён заўсёды ведаў, што яе не абмiнуць.

Адрыяну не хацелася прымушаць Генерала чакаць яго, i, не апранаючыся, малады барон пайшоў за iм. Ён толькi сцягнуў з ложка прасцiну i захiнуўся ёю.

I толькi тады, калi ён стаяў пасярод мансарды, яму раптам прыйшло ў галаву, што ўсё ж небяспечна вось так даверыцца ўладзе iстоты з таго свету, i ён адступiў назад. Але ўбачыў, як Генерал працягнуў да яго абедзве рукi i, быццам у адчаi, прасiў аб нечым.

"Што за глупства?! - падумаў ён. - Няўжо я перапалохаўся, не паспеўшы яшчэ выйсцi з мансарды?"

Ён наблiзiўся да дзвярэй, а Генерал тым часам быў ужо на гарышчы, але iшоў увесь час азiраючыся, нiбы жадаючы пераканацца ў тым, што малады чалавек iдзе за iм.

Перад тым, як пераступiць парог i пакiнуць мансарду, каб выйсцi на гарышча, Адрыян адчуў, як ад жаху ў яго зашчымела сэрца. Штосьцi падказвала яму: патрэбна б зачынiць дзверы i вярнуцца ў ложак. У iм варухнулася цьмянае прадчуванне таго, што ён не разлiчыў сваiх сiл. Ён быў не з тых, каму дадзена беспакарана зазiрнуць у таямнiцы таго свету.

Аднак ён захаваў яшчэ крупiнку мужнасцi. Ён сказаў сабе, што Генерал, пэўна, не збiраецца заманiць яго ў якую-небудзь пастку, а хацеў толькi паказаць яму, дзе знаходзiцца пярсцёнак. Толькi б яму выцерпець яшчэ некалькi хвiлiн, i ён даможацца таго, да чаго iмкнуўся столькi гадоў, i зможа даць стомленаму падарожнiку вечны спакой.

Генерал спынiўся пасярод гарышча, чакаючы маладога барона. Тут было больш змрочна, чым у мансардзе, але Адрыян усё ж выразна бачыў цёмную фiгуру з працягнутымi рукамi. Сабраўшыся з духам, ён пераступiў парог, i яны пайшлi па гарышчы.

Прывiд накiраваўся да паддашкавай лесвiцы, а ўбачыўшы, што Адрыян iдзе следам, пачаў спускацца. Ён па-ранейшаму адыходзiў задам, спыняючыся на кожнай прыступцы i, падпарадкоўваючы сваёй волi нерашучага юнака, нiбы цягнуў яго за сабой.

Павольна, не раз спыняючыся, яны ўсё-такi iшлi наперад. Адрыян спрабаваў падбадзёрыцца, успомнiўшы, колькi разоў ён, бывала, выхваляўся перад сёстрамi, кажучы, што пойдзе за Генералам, калi той толькi яго паклiча. Ён прыгадаў таксама, як з самага дзяцiнства гарэў жаданнем адкрыць невядомае i пранiкнуць у таямнiчае. I вось вялiкае iмгненне наступiла, ён iшоў за прывiдам у невядомае. Няўжо цяпер яго нiкчэмнае маладушша перашкодзiць яму спазнаць нарэшце гэта нешта?

Такiмi разважаннямi ён прымушаў сябе трымацца, але асцерагаўся падыходзiць да прывiду вельмi блiзка. Iх пастаянна раздзяляў прамежак у некалькi аршынаў. Калi Адрыян дайшоў да сярэдзiны лесвiцы, Генерал знаходзiўся ўжо пад лесвiцай. Калi Адрыян стаяў на самай нiжняй прыступцы, Генерал быў ужо ўнiзе ў сенцах.

Але тут Адрыян зноў спынiўся. З правага боку ад яго, зусiм побач з лесвiцай, была бацькоўская спальня. Ён узяўся за ручку дзвярэй, але не для таго, каб адчынiць, а толькi для таго, каб з любасцю дакрануцца да яе. Калi б толькi бацькi яго ведалi, з кiм ён стаiць за дзвярыма! Ён прагнуў кiнуцца ў матчыны абдымкi. Яму думалася, што варта адпусцiць ручку гэтых дзвярэй, i ён цалкам апынецца ва ўладзе Генерала.

Пакуль юны барон стаяў так, трымаючыся за ручку, ён убачыў, як адны з дзвярэй у сенцах адчынiлiся i Генерал пераступiў парог, збiраючыся выйсцi з дому.

I на гарышчы i на лесвiцы было даволi змрочна, але тут цераз дзвярны праём хлынуў струмень святла, i Адрыян упершыню разгледзеў Генерала.

Як i чакаў Адрыян, гэта быў твар старога. Ён добра ведаў яго па партрэце ў гасцiнай. Але рысы гэтага твару не веялi вечным спакоем, у ягоных рысах праглядвала жахлiвая сквапнасць, а на вуснах прывiду была зласлiвая ўсмешка радасцi i ўпэўненасцi ў перамозе.

Як страшна было бачыць, што зямныя пачуццi апанавалi мерцвяка! Нябожчыкаў мы хочам уявiць сабе дзесьцi далёка, без усiх чалавечых уцех, захапленняў i пачуццяў. Адлучаных ад усяго людскога хочам бачыць мы iх, прасякнутымi толькi думкамi нябеснымi. У гэтай жа iстоты, якая заставалася прыхiльнай да ўсяго зямнога, Адрыяну падаўся спакуснiк, злы дух, якi хоча наклiкаць на яго пагiбель.

Iм авалодаў жах. Ад падсвядомага страху ён з сiлай iрвануў на сябе дзверы бацькоўскай спальнi i кiнуўся туды з крыкам:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сельма Лагерлеф читать все книги автора по порядку

Сельма Лагерлеф - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке), автор: Сельма Лагерлеф. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x