Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Кожны з гэтых запісаў мае пэўную палітычную тэндэнцыю, якая і вызначае яго змест. У рэдакцыі 980 г. полацкія падзеі выступаюць толькі як адзін з эпізодаў барацьбы наўгародскага князя Уладзіміра са сваім братам, кіеўскім князем Яраполкам, і пра іх гаворыцца як бы мімаходзь. Таму гэтае апавяданне вельмі сціслае па сваім змесце. У запісе 1128 г. галоўнае месца займае апавяданне пра помету Рагнеды Уладзіміру. Гэтай пометай і тлумачыцца, чаму Уладзімір аднавіў айчыну Рагнеды і чаму ў варожых адносінах знаходзіліся полацкія і кіеўскія князі. Апавяданні Цвярскога і Густынскага летапісаў найбольш тэндэнцыйныя. Іх галоўнай задачай было паказаць цудадзейную сілу новапрынятай хрысціянскай веры.
Як бачым, у гэтых летапісных апавяданнях гісторыя выступае не сама па сабе, а як бы праходзіць скрозь поўны драматизму лёс полацкай князёўны Рагнеды. Але гэта ніколькі не зніжае гістарычную каштоўнасць запісаў. Наадварот, гэта на дало ім каларытнасць і пераканаўчасць жывых чалавечых дакументаў, якія адначасова нясуць у сабе і багатую гістарычную інфармацыю. Бясспрэчна, што з цягам часу, перадаючыся з аднаго пакалення ў другое, паку ль не былі занесены ў летапіс, апавяданні пра Рагнеду ўвабралі ў сябе і нямала легендарнага, на што будзе ўказана далей. Аднак, аддзяляючы легендарнае ад праўдзівага, мы тым самым ніколькі не хочам абясцэніць яго. У легендарным народ асэнсоўваў сваё гістарычнае быццё. Бадай, не знойдзецца ніводнага народа, які б пачатак сваёй гісторыі не звязваў з той ці іншай легендай.
Тое, што ў «Аповесці мінулых гадоў» разгляданыя намі падзеі пададзены над 980 г., яшчэ не значыць, што яны сапраўды мелі месца ў гэты год. Зразу мела, што яны не маглі адбыцца так хутка і толькі ўмоўна былі занесены летапісам пад 980 г. Дарэчы зазначым, што ўся гісторыя, звязаная з барацьбой Уладзіміра з Рагвалодам, а пасля і з Яраполкам, вельмі заблытаная, асабліва ў адносінах храналогіі, і таму зразумелая спроба даследчыкаў унесці яснасць у гата пытанне. А. Шахматаў даводзіў, што Уладзімір пайшоў на Полацк адразу пасля таго, як стаў наўгародскім князем, г. зн. у 970 г. Аднак у той час былі вельмі малалетнія і Уладзімір, і Рагнеда, і Яраполк, і тэту дату можна прыняць толькі як крайнюю, раней якой не мог адбыцца паход Уладзіміра на Полацк. 3 другога боку, не магло тое адбыцца і пазней 11 чэрвеня 978 г., бо пад гэтай датай у «Пахвале» Якава адзначана заняцце Уладзімірам кіеўскага пасада. Іаакімаўскі летапіс і Летапісныя зводы 1497 і 1518 гг. датуюць полацкія падзеі 977 г. 3 гэтым можна было б і пагадзіцца, але вядома, што Яраслаў Мудры памёр у 1054 г. у 76-гадовым узросце. Значыць, ён нарадзіўся ў 978 г. Паколькі Яраслаў быў другім сынам Рагнеды, то першы — Ізяслаў — мог нарадзіцца не пазней 977 г., і, такім чынам, напад Уладзіміра на Полацк і яго жаніцьба з Рагнедай маглі адбыцца не пазней 976 г. А гэта паказвае, што вайна Уладзіміра з Рагвалодам была самастойнай гістарычнай падзеяй, незалежнай ад яго барацьбы з Яраполкам, якая бярэ свой пачатак з 977 г. 187.
РАГВАЛОД
Перш за ўсё ўвагу прыцягвае Рагвалод. Ен першы полацкі князь, імя якога ўпомнена ў гістарычных крыніцах. Ці былі да яго князі ў Полацку? Бясспрэчна, што былі, бо ў летапісе пад 907 г. пра гарады, сярод якіх быў і Полацк, сказана, што ў іх «седяху велиции князи под Ольгом сущи».
Найболыд спрэчным з’яўляецца пытанне: адкуль з’явіўся Рагвалод у Полацку і хто ён па паходжанні? У летапісе сказана, што Рагвалод прыйшоў «зза мора». Для гісторыкаўнарманістаў гэтага было дастаткова, каб аб’явіць яго нарманам, якому ўдалося ў канцы X ст. падначаліць сабе Полацк і стаць у ім князем. 1мя яго, як і яго дачкі Рагнеды, стала выводзіцца са скандынаўскіх моваў. Але з гэтым пагадзіцца нельга. 1мя Рагвалод (у некаторых варыянтах Рагаварод) — чыста славянские, яно азначае «ўладар рога», г. зн. мыса, і пашырана ў іншых славянскіх народаў, у прыватнасці ў чэхаў 188, да якіх нарманы не даходзілі. Славянскім з’яўляецца і імя Рагнеда, правільней Рагнедзь. Яно таксама мае свае варыянты ў чэхаў. I ў Наўгародскім летапісе пад 1135 г. упамінаецца княгіня Рагнедзь. У карысць славянскага паходжання Рагвалода гавораць і словы Рагнеды, што яна не хоча разуць свайго жаніха. А разувание жаніха нявестай — славянскі звычай, яго не было ў германцаў, у якіх, наадварот, жаніх абуваў нявесту ці дарыў ёй абутак 189. А. Насонаў не без падстаў гаварыў аб вялікай долі верагоднасці таго, што Рагвалод паходзіў з мясцовага княскага роду і што яго заморские паходжанне было данінай пазнейшай модзе — абавязкова выводзіць род значных асоб зза мяжы.
Але і прыход «зза мора» не можа яшчэ сведчыць пра нарМанскае паходжанне. Полацк па Заходняй Дзвіне падтрымліваў сувязі з паморскімі славянамі, якія жылі на паўднёвым узбярэжжы Балтыйскага мора. Як вядома, у пачатку XIII ст. полацкі князь Барыс быў жанаты з паморскай князёўнай Святохнай, і таму не выключана, што адтуль у свой час мог прыйсці і Рагвалод. Заморские паходжанне, як лічыў А. Насонаў, магло быць прыпісана Рагвалоду пазней. Гісторык I. Галубоўскі выказаў меркаванне, што гэта адбылося ў XII ст., калі ўзаемная барацьба кіеўскіх і полацкіх князёў дасягнула найвышэйшага напалу. Паколькі ў гэты час склалася ўяўленне аб прызванні зза мора Рурыка, ад якога кіеўскія князі вялі свой род, то і ў Полацку была складзена легенда аб заморскім паходжанні самастойнай княскай дынастыі, што ставіла яе па годнасці роўнай кіеўскай 190. Сапраўды, у адным з летапісаў сказана, што продак Рагвалода прыйшоў з варагаў разам з Рурыкам 191.
Мы, са свайго боку, хочам звярнуць увагу на адну акалічнасць. Нам здаецца, што даследчыкі не раскрылі надежным чынам змест летапіснага паведамлення: «Бе бо Роговолод пришёл (а ў Лаўрэнцьеўскім і Іпацьеўскім «перешёл». — М. Е.) і — заморья, имяше свою волость в Полотьске». 3 яго можна зрабіць вывад, што Рагвалод прыйшоў (ці перайшоў, што яшчэ болын паказальна) зза мора ў Полацк, маючы тут сваю воласць, г. зн. сваё законнае ўладанне. Відаць, у гэты час Полацк застаўся без князя, хутчэй за ўсё з прычыны яго смерці, і яго месца як наследны ўладар і заняў Рагвалод. Хто ж мог быць перад ім у Полацку? У гэтых адносінах нашу ўвагу прыцягвае ўпомненая ў дагаворы кіеўскага князя Ігара з Візантыяй у 945 г. Прадслава, якая ў ліку іншых прадстаўнікоў вышэйшай знаці мела свайго пасла 192. Магчыма, што яна і княжыла ў той час у Полацку, а пасля яе смерці сын Рагвалод, які па звычаю таго часу мог княжыць і дзесьці ў замор’і, у тых жа паморскіх славянаў, вярнуўся ў Полацк як у сваю воласць. Зазначым, што імя Прадслава — адно з тых імёнаў, што шырока бытавалі ў Полаччыне. Відаць, нездарма ж дачка Ратвалода Рагнеда дала сваёй дачдэ гэта імя, магчыма, у гонар сваёй бабкі. Імя Прадслава насіла да пастрыжэння ў манашкі і вядомая Ефрасіння Полацкая. Як бачым, адзначаны ў летапісе прыход ці, магчыма, пераход, што больш верагодна, «зза мора» Рагвалода цяжка ўкладваецца ў канцэпцыю пра яго нарманскую прыналежнасць. Хутчэй за ўсё ён паходзіў з мясцовага княскага роду. Аднак, зрэшты, не паходжанне самае важнае. Важней тое, што Рагвалод выступав як гістарычны дзеяч, поўнасцю аддадзены інтарэсам Полацка.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: