Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
БАРАЦЬБА РАДЗІМІЧАЎ
Заняцце Полаччыны з’явілася для Ноўгарада трохі пазней важным козырам у барацьбе з Кіевам. Нездарма ж Іаакімаўскі летапіс сведчыць, што пасля нападу наўгародскага Уладзіміра на кіеўскага Яраполка апошні «посла же и воинство во кривичи да воспретят Владимиру воевать» 207. Тэкст гэты вельмі цьмяны. Калі прытрымлівацца граматыкі, то крывічы павінны былі перашкодзіць ваяваць Уладзіміру, а калі прытрымлівацца сэнсу, то гэта павінна было зрабіць войска, бо для чаго ж тады яно пасылалася. Але, як бы там ні было, і ў першым і ў другім выпадках падкрэсліваецца вялікае значэнне Крывіцкай зямлі ў барацьбе Кіева і Ноўгарада. Болын за тое, паводле таго ж летапісу, нават вырашальная бітва паміж Уладзімірам і Яраполкам адбылася не каля Кіева, а на р. Дручы (г. зн. Друці) у трох днях ад Смаленска 208. Апошняе ўдакладненне выклікае асаблівы давер да гэтага паве дамлення. На жаль, гістарычная навука паку ль што не прымае яго пад увагу, гэтак жа як і дакладную дату ўкняжання Уладзіміра ў Кіеве — 11 чэрвеня 978 г., указаную ў «Пахвале» Якава. А дарэмна. Уважлівы разгляд гэтых паведамленняў мог бы праліць святло на вельмі заблытаную гісторыю падзей, звязаных з барацьбой Уладзіміра і Яраполка.
3 уступленнем Уладзіміра на велікакняскі пасад аднаўлялася (але зноў толькі часова) адзінства і палітычная раўнавага КіеўскаНаўгародскай дзяржавы. Гэта і дало ёй магчымасць аднавіць зноў вайсковую палітыку. У 981 г. Уладзімір хадзіў на ляхаў, у гэтым жа і наступных гадах — на вяцічаў. У 983 г. быў зроблены паход на яцвягаў (гэта першае ўпамінанне іх у летапісе) і ўзята іх зямля. На жаль, у крыніцы не ўдакладняецца месца паходу. Яцвягі займалі, як мы ведаем, значную тэрыторыю, і таму не выключана, што гэты паход мог быць прадпрыняты на тэрыторыю Беларусі, у раёны Папрыпяцця, ці Панямоння, ці Пабужжа.
Але для нас асаблівую цікавасць складае паведамленне летапісу над 984 г. пра заваяванне радзімічаў. Зразумела, што з пакарэннем вяцічаў лёс радзімічаў быў прадвырашаны. Уладзімір, робячы паход на іх, наперадзе сябе паслаў ваяводу па празванню Воўчы Хвост, які сустрэў радзімічаў на рацэ Пяшчане і перамог іх. 3 таго часу і з’явілася прымаўка, якой дражняць радзімічаў: «Пяшчанцы воўчага хваста бегаюць». У заключэнне летапісец яшчэ раз паўтарыў, што радзімічы ад роду ляхаў і аселі тут, а таксама дадаў, што яны «плацяць даніну Русі, павоз вязуць і дагэтуль» 209.
Розныя даследчыкі парознаму адносіліся да гэтай падзеі. Адны бачылі ў ёй карную экспедыцыю супроць радзімічаў, якія паўсталі ці адклаліся, другія — сутычку Уладзіміра і яго дружыннікаў у час збору даніны, трэція лічылі, што гэта падзея перанесена з часоў Алега, а чацвёртыя наогул прымалі яе за легенду, створаную для тлумачэння народнай прымаўкі 210. Hi з воднай з гэтых думак нельга пагадзіцца. Для правільнай ацэнкі гэтай падзеі трэба прыгадаць, што яшчэ ў прамежку 912–944 гг. радзімічы разам з вяцічамі і севяранамі выйшлі зпад у лады Кіева. Таксама паказальны факт, калі ўспомніць, што летапісец паказваў гэтыя тры плямёны блізкімі па сваіх звычаях. I гэта невыпадкова. Мы ўжо бачылі, што шлях севяранаў ішоў з Полынчы, а радзімічы і вяцічы таксама вялі свой род з ляхаў. Нездарма ж і пасяліліся яны побач адзін аднаго. Ці не ўтварылі гэтыя тры плямёны, аддзяліўшыся ад Кіева, нейкую асобную палітычную адзінку, магчыма, нешта накшталт федэрацыі? Гэта тым болын верагодна, бо ў далейшым з іх тэрыторыі поўнасцю склалася Чарнігаўскае княства. Сцверджанне пра заваяванне радзімічаў Святаславам не пацвярджаецца крыніцамі 211. Зыходзячы з гэтага, паход Уладзіміра ў 984 г. трэба лічыць заваёўчым паходам з мэтай вярнуць радзімічаў пад уладу Кіева. Гэта пацвярджаецца і тым, што сутычка адбылася на рацэ Пяшчане (правым прытоку Проні), якая была рубяжом радзіміцкіх паселішчаў, і таму натуральна, што радзімічы менавіта тут сустрэлі праціўніка 212. Але паўторнае заваяванне радзімічаў апроч даніны давала Кіеву яшчэ адну эканамічную выгоду. Справа ў тым, што тэрыторыя радзімічаў, як і сумежных з ёю раёнаў, была багатая балотнымі рудамі, нават вядомая ўжо нам рака Пяшчана ме ла другую назву — Рудніца. Са шматлікіх радзіміцкіх балотаў здабываўся сырэц для выпрацоўкі металу 213. Калі гэтая рака не страціла свайго прамысловага значэння яшчэ на рубяжы XVIII–XIX стст. 214, то няцяжка ўявіць, як яна цанілася ў канцы X ст. Не можа быць су мнения, што авалоданне радзіміцкімі руднымі багаццямі было адной з важнейшых мэт пакарання радзімічаў Уладзімірам. Нездарма ж таму Воўчы Хвост найперш накіраваўся на Пяшчану, асабліва багатую рудамі, і нездарма ж радзімічы тут сканцэнтравалі сваю абарону: тут знаходзілася іх найбольшае багацце.
РАГНЕДА
Вяртаючыся да Полацка, мы звернем увагу зноў на Рагнеду, якая, па сутнасці, з’яўляецца галоўным героем летапісных апавяданнаў 980, 988 і 1128 гадоў і з якой звязаны далейшы лёс яе радзімы. Вобраз яе найболын успрыняў легендарный рысы, але гэта, вядома, не значыць, што яе не было ў сапраўднасці. Пра яе неаднаразова ўпамінаюць летапісы, называюцца яе дзеці, указаны год яе смерці (1000), пра яе ў народнай памяці таксама засталіся паданні.
Асоба яе прыцягвала да сябе асабліва пільную ўвагу даследчыкаў. I гэта тлумачыцца ў значнай меры яе легендарнасцю, выяўленне якой і выклікала найболын спрэчак. Некаторыя вучоныя, зыходзячы з тэорыі запазычання сюжэтаў у народным эпасе, даходзілі да крайнасцяў. Б. Сакалоў аб’яўляў Рагнеду злепкам з тыпу «дзевыасілка» са старанямецкага эпасу. Адзначалася таксама падабенства лёсу Рагнеды з лёсам гераінь скандынаўскіх сагаў. Сапраўды, у адной з іх апавядаецца пра сватанне нарвежскага конунга да дачкі другога, якую звалі Асай. Атрымаўшы адмову, ён гэтак жа, як і Уладзімір, ідзе вайной. У баі гінуць і бацька і брат Асы, а яе самую пераможца бярэ сабе за жонку, але праз гады два гіне ад рукі падасланага ёй забойцы. У Асы, як і ў Рагнеды, ёсць сын ад мужазахопніка, і гэтак жа, як Рагнеда пасля разрыву з Уладзімірам атрымлівае з Ізяславам сваю вотчыну, Аса таксама па смерці мужа ідзе ў тое княства, якім валодаў яе бацька, і там выхоўваецца яе сын 216.
Ёсць агульнае ў Рагнеды і з гераіняй сагі аб Алаве — Гудрун 217. Указваючы на гэтыя факты, Е. А. Рыдзеўская не выключала магчымасці пранікнення летапіснага сказания пра Рагнеду ў нарвежскі эпас 218, асабліва ў сагу пра Алава. Амерыканскі вучоны Крое у 1931 г. выказаў думку, што ў жонцы Уладзіміра, якая апекавалася над юным Алавам у час яго знаходжання на Русі, трэба бачыць нікога іншага, як Рагнеду, хоць яна і ўведзена ў сагу пад імем Алогіі (Вольгі).
Аднак вывады пра запазычанне сюжэтаў трэба рабіць вельмі асцярожна. Нельга забывацца, што ў тыя старадаўнія часы паміж шматлікімі ўдзельнымі князямі вельмі частымі былі войны, у якіх маглі паўтарацца або вар’іравацца аднолькавыя жыццёвыя сітуацыі, такія, напрыклад, як жаніцьба пераможцы на дачцэ пераможанага ці забітага князя, за чым, натуральна, паколькі шлюб быў гвалтоўны, магла ісці помета маладой жонкі нялюбаму мужу, ад’езд яе на радзіму і інш. Менавіта гэтым найперш (а не выключна запазычаннем) і трэба тлумачыць падабенства і ўстойлівасць сюжэтаў народ нага эпасу.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: