Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Вельмі важныя дадатковыя звесткі пра гэту падзею мы знаходзім у Я. Длугаша. Паколькі гэта крыніца ў нас малавядомая, мы прывядзём поўнасцю: «Пасля таго як адзін праціўнік Святаполк уцёк і загінуў, супроць Яраслава выступіў яго другі праціўнік і замест брата пляменнік Браціславус, сын Ізяслава, князь полацкі, сабраўшы войска сваіх палачанаў і варагаў, выступіў супроць Ноўгарада і завалодаў ім. Падначаліўшы сваёй уладзе ўсё Наўгародскае княства і назначыўшы там сваіх намеснікаў, вяртаўся к бацькоўскаму пасаду ў Полацк. Яраслаў, князь кіеўскі, цяжка пераносячы пазбаўленне спадчыннага ўдзелу, г. зн. Наўгародскага княства, Йайшоў яму насупроць і пасля цяжкай сутычкі перамог, а Брачыслаў, страціўшы мноства забітых, уцёк у Полацк. Яраслаў вярнуў сабе Наўгародскае княства і ваенную здабычу» 267.
Прыведзеныя сведчанні дапаўняюць адны другія, не супярэчаць адны другім і таму даюць нам магчымасць мець пра тэту гістарычную падзею большменш выразнае ўяўленне. Пра мэты Полацка мы лічым больш аб’ектыўнымі звесткі Я. Длугаша, магчыма, узятыя з найбольш старажытных спіскаў рускіх летапісаў, што не падвергліся тэндэнцыйнай апрацоўцы пазнейшых рэдактараў. Не выключана таксама, што Я. Длугаш у дадзеным выпадку мог выкарыстаць Полацкі летапіс, які тады яшчэ існаваў. Сапраўды, калі ў наўгародскакіеўскіх летапісах дзеянні Брачыслава характарызуюцца як грабежніцкі напад на Ноўгарад (што зразумела, бо Ноўгарад і Кіеў заўсёды варожа адносіліся да Полацка), то ў Я. Длугаша яны выступаюць як буйныя дзяржаўныя акцыі з мэтай заваявання Наўгародскага княства і далучэння яго да полацкіх уладанняў. На пад ставе таго, што Брачыслаў з палонам пайшоў у Полацк, А. Насонаў лічыў, што гэты князь не ставіў сваёй задачай заваяванне Ноўгарада. Аднак ён сапраўды не меў намеру «сесці ў Ноўгарадзе» 268, бо для кіравання апошнім пакінуў сваіх намеснікаў. Сведчанне Я. Длугаша пацвярджаюць і звесткі В. Тацішчава, паводле якіх Брачыслаў «хотя Новград обладать» 269. У гэтай жа крыніцы гаворыцца, што полацкі князь выбраў зручны момант для ажыццяўлення свайго нападу, калі Яраслаў з сваім войскам быў у Кіеве 270. Выказвалася думка, што дзеянні Брачыслава былі выкліканы тым, што ён нічога не атрымаў ад Яраслава, які, перамогшы Святаполка, стаў уладаром усёй Старажытнай Русі 271. Можна думаць, што тут хутчэй за ўсё супалі, з аднаго боку, асабістыя намеры Брачыслава адпомсціць Яраславу за выгнанне з Кіева і гэтым самым кампенсаваць свае тэрытарыяльныя страты захопам у свайго дзядзькі ягонага, паводле «Эймундавай сагі» і Я. Длугаша, спадчыннага ўдзела — Наўгародскага княства — і, з другога боку, намеры полацкай феадальнакупецкай верхавіны пашырыць свае ўладанні за кошт Ноўгарада. Інакш Брачыслаў не атрымаў бы сродкаў ад сваіх «мужоў», ад якіх ён залежаў і без рады з якімі ён не мог нічога прадпрыняць, як пасведчыла «Эймундава сага» 272. Гэта адзінства князя і яго «мужоў», пад якімі, магчыма, трэба разумець веча, і было важным грунтам для паспяховых дзеянняў супроць Ноўгарада, захопу яго і далучэннем яго, як і ўсёй зямлі, да Полацка, выяўленнем чаго былі намеснікі Брачыслава, пакінутыя ім у Ноўгарадзе.
Звесткі Я. Длугаша заслугоўваюць болынага даверу і тым, што яны супадаюць са сведчаннем «Эймундавай сагі» пра наяўнасць у полацкім войску варагаў. А менавіта гэта найперш і абумовіла абрабаванне Ноўгарада пасля яго заваявання: наёмнікам трэба было плаціць, а платай у той час часцей за ўсё і было грабежніцтва заваяванай зямлі. Вядома, мы ніколькі не хочам пры гэтым абяляць палачанаў, бо ўзяцце палонаў было больш у іх інтарэсах, а не варагаў. Зразумела, чаму Брачыслаў, паводле В. Тацішчава, браў у па л он знатных наўгародцаў. Узяўшы іх маёмасць, ён браў і іх з сабой, бо ведаў, што менавіта яны, пакінутыя ў Ноўгарадзе, былі б найболын зацікаўлены ў помсце Брачыславу. Абапіраючыся на звесткі В. Тацішчава, мы можам меркаваць, што наўгародцы ў цэлым з сімпатыяй аднесліся да полацкага князя і толькі наўгародцы, што служылі ў Кіеве, варожа ставіліся да яго і адыгралі вырашальную ролю ў перамозе над ім. Ёсць думка, што Брачыслаў на Ноўгарад ішоў па Ловаці, як болын простым шляхам, а вяртаўся па ІПалоні, бо на адным з прытокаў яе — р. Суд оме — быў нагнаны Яраславам. I хоць Брачыслаў ні з чым вярнуўся ў Полацк, вынікі яго паходу, як мы ведаем ужо, не былі сумныя.
Усе даследчыкі ў адзін голас гавораць пра тое, што Брачыслаў выбраў спрыяльны для яго момант нападу на Ноўгарад: у гэты час пачынала выяўляцца варожасць да Яраслава яго брата Мсціслава, які княжыў у Тмутаракані, і што, маўляў, гэта і прымусіла кіеўскага князя пасля перамогі над Брачыславам уступіць апошняму У святы і Віцебск. Вядома, варожасць Мсціслава нельга выкідаць зпад увагі пры ацэнцы такіх нечаканых вынікаў перамогі Яраслава. Заслугоўвае ўвагі і тое, што, разбіўшы Брачыслава, Яраслаў не пайшоў на Полацк з мэтай яго заваявання. А прычына гэтага ў тым, што Яраслаў, як і ў свой час бацька яго Уладзімір, добра зразумеў, што Полацк — гэта ўжо асобная дзяржава, якую можна перамагчы, але якую цяжка заваяваць і падначаліць сабе і з якой таму трэба лічыцца. Вось чаму Яраслаў і пайшоў на часовае прымірэнне з Брачыславам і на ўступкі яму. Выклікаўшы да сябе (застаецца невядомым куды: у Кіеў ці ў Ноўгарад) Брачыслава, ён памірыўся з ім, аддаўшы Усвяты і Віцебск. Яраслаў хоць і з’яўляўся пераможцам, але бачыў наперадзе цяжкую перспектыву барацьбы з Мсціславам. Сапраўды, пры такіх акалічнасцях яму патрэбен быў моцны саюзнік, і ім мог быць толькі Брачыслаў. Уступка Віцебска і Усвятаў Брачыславу была вялікай перамогай Полацка, бо вяртала над яго ўладу значную частку крывіцкай зямлі і давала яму магчымасць кантраляваць не толькі ўвесь водны шлях на Заходняй Дзвіне, па якой ішоў міжнародны гандаль паміж У сходам і Захадам, але, улічваючы геаграфічнае становішча Віцебска на волаках паміж Зах. Дзвіной і Дняпром, мець і а дну з ключавых пазіцый на шляху з «варагаў у грэкі». Можна думаць, што менавіта на тэту тэрыторыю прэтэндаваў і Рагвалод. Зусім слушнае меркаванне, што сутычка тэрытарыяльных інтарэсаў Полацка і Ноўгарада пачалася раней, да пашырэння ўлады Ноўгарада на Пскоўскую зямлю, і таму не ў гэтых краях, а дзёсьці ў іншым месцы. Вярхоўі Ловаці, Зах. Дзвіны і іх міжрэччы з волакамі былі здаўна заселены. Гэтыя месцы і з’явіліся асабліва прыцягальнымі з пункту погляду абкладання данінай, бо ляжалі на скрыжаваннях шляху «з варагаў у грэкі» (Дняпро — Дзвіна — Ловаць — Волхаў) і шляху па Зах. Дзвіне на ўсход 273.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што ўступка Усвятаў і Віцебска была найперш ударам па Смаленску, і бачаць у ёй а дну з прычын барацьбы Смаленска з Полацкам, якая ўзнікла пазней 274, і ў гэтым часткова яны маюць рацыю.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: