Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паколькі ў Сафійскім і Васкрасенскім летапісах сказана, што Брачыслаў згадзіўся «заадзін» ваяваць разам з Яраславам да канца свайго жыцця, то можна зрабіць вывад, што ён прымаў удзел калі не ва ўсіх, то ў многіх заваёўніцкіх паходах Яраслава. Аднак крыніцы пра гэта маўчаць, і таму нічога пэўнага сцвярджаць у гэтых адносінах мы не можам. I. Бяляеў выказаў меркаванне, што Брачыслаў мог прыняць удзел у паходзе Яраслава ў 1038 г. на яцвягаў 275. Што гэты паход быў накіраваны на панямонскіх яцвягаў, не можа быць сумнення, бо ўслед за ім адбыўся і паход на літву, што асела ў Верхшм Панямонні. Цікава, што пра апошняе здагадваўся і I. Бяляеў, але ён думаў, што тут знаходзілася толькі частка, а не ўся Літва 276. Аднак звесткі пра вынікі паходу 1038 г. у крыніцах вельмі супярэчлівыя. У летапісным зводзе 1479 г. гаворыцца, што Яраслаў не мог узяць яцвягаў 277, а ў Хлебнікаўскім і Пагодзінскім спісах Іпацьеўскага летапісу сцвярджаецца аб перамозе над яцвягамі. Вельмі важныя звесткі пра гэты паход мы знаходзім у Тацішчава. Хоць тут таксама сцвярджаецца пра перамогу Яраслава, аднак зазначаецца, што ён «градов их (яцвягаў) взять не мог, ибо не хотел со стенами биться и людей терять» і таму «скрта и имения по сёлам множество побрав, возвратился» 278. Як бачым, яцвягі мелі добрыя ўмацаваннікрэпасці, якія Яраслаў не змог узяць і абмежаваўся абрабаваннем.

Намі вышэй было адзначана, што племя літва, пасяліўшыся ў Верхнім Панямонні, заняло частку яцвяжскай тэрыторыі. Таму зразумела сувязь паміж паходамі на яцвягаў і на літву. Не перамогшы першых, нельга было ісці на другіх, што і адбыДося ў 1040 г. Пераважная болынасць крыніц маўчыць пра вынікі гэтага паходу і ўспамінаюць толькі паасобныя з іх. Хлебнікаўскі і Пагодзінскі спіскі ўслед за словамі «Ярослав иде на литву» дадаюць «и победи их» 279. Зноў болын падрабязныя звесткі аб гэтым мы атрымліваем у матэрыялах В. Тацішчава, дзе сказана, што Яраслаў пакарыў літву і ўсклаў на яе даніну 280.

Паходы Яраслава на яцвягаў і літву азначалі пачатак падначалення беларускага Панямоння ўладзе Кіева. Наўрад ці Брачыслаў, уладанні якога ляжалі блізка да гэтай тэрыторыі, быў зацікаўлены ў яе адыходзе да Кіева. Нельга забывацца, што ў канцы X ст. быў заснаваны Ізяслаўль, які знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці да Старажытнай Літвы, а магчыма, ужо і на яе тэрыторыі, і, такім чынам, мог з’явіцца першым полацкім каланізацыйным асяродкам у ёй. Я. Длугаш таксама гаворыць аб перамозе Яраслава над літвой у 1040 г., у выніку чаго той пакарыў значную частку нёманскага ўзбярэжжа. Прычым гэты гісторык удакладняе і месца перамогі: на палях слонімскіх 281. У сё гэта змушае нас лічыць болын правильным сведчанне аб перамозе Яраслава над яцвягамі і літвой (паведамленне Я. Длугаша дае права рабіць вельмі важную выснову, што Слонім знаходзіўся на тэрыторыі Старажытнай Літвы, і гэта пацвярджае тапонім Літва на тэрыторыі Слонімскага раёна).

У сё сказанае робіць праблематычным удзел Брачыслава ў адзначаных паходах. Можна нават меркаваць, што паход Яраслава на літву ў 1040 г. мог выклікаць пэўныя пярэчанні Брачыслава, на што ўкажуць падзеі 1044 г, пра якія мы будзем гаварыць ніжэй.

Трэба думаць, што пасля 1021 г., калі было вырашана жыццёва важнае пытанне пашырэння ўладанняў на ўсходзе, увага Брачыслава скіроўвалася на прасоўванне на захад. На гэта можа ўказаць г. Браслаў, заснаванне якога прыпісваенда Брачыславу і які першапачаткова называўся Брачыслаўлем 282. Праўда, у апошні час В. Жучкевіч абвяргаў гэта, лічачы паходжанне гэтай назвы балцкім 283. Аднак цяжка ўявіць, як ад «брасто», г. зн. «брод», магла ўтварыцца назва «Браслаў», якая ў ранейшых крыніцах мае форму «Браславль» 284. Тое, што на месцы Брас лава існавала паселішча да XI ст., таксама не адвяргае тэта. Яно магло быць разбураным, а замест яго магло быць узведзена новае, з новай назвай. Ніводзін горад не ўзнікаў на голым месцы. Што назва «Браслаў» не балцкага паходжання, можа сведчыць наяўнасць і іншых назваў, якія паходзяць ад імя Брачыслаў. Яны размецічаны на межах Полацкай зямлі, і іх няма паза межамі яе. Тэта: в. Браслаў ля возера Сівера ў 20 км на паўночны ўсход ад горада Краслаўкі (Усходняя Латвія), дзе маецца разбуранае гарадзішча, Браслава (у Абрэнскім рне Латвійскай ССР) і асабліва Браслаўль у 15–20 км на поўнач ад Оршы 285. Умацаваныя гарадзішчы, якія ўзніклі ў XI ст. на астравах азёраў Дрысвяты і Мядзел, таксама сведчаць аб прасоўванні Полацка ў гэты час ў глыб балцкай тэрыторыі ў заходнім кірунку. Вось гэтыя назвы побач з Віцебскам і Усвятамі могуць быць у некаторым сэнсе пэўньім арыенцірам у вызначэнні межаў тэрытарыяльнага росту Полаччыны ў час князявання Брачыслава. Існуе думка, што ў гэты час да Полацка адышла і частка Падняпроўя з Оршай і Копысем 286. Яе аднолькава цяжка і прыняць і абвергнуць. А дно толькі пэўна, што гэтыя гарады ўваходзілі ў склад Полаччыны, але невядома, з якога часу. Крыху далей мы выкажам аб гэтым свае меркаванні. Цяжка сказаць, куды прасунуліся паўднёвыя межы Полаччыны ў час Брачыслава. Нам дакладна вядома, што ўжо ў канцы X ст. ёй належаў Ізяслаўль, г. зн. вярхоўе Свіслачы. Можна толькі меркаваць, што і Менск у гэты час быў уладаннем Полацка, як гэта пацвердзяць падзеі 1067 г.

Хоць дайшоўшыя да нас матэрыялы далёка не выяўляюць шырокіх абсягаў дзейнасці Брачыслава, усё ж яны паказваюць, што ён вызначаўся энергіяй, рашучасцю, палітычнай праніклівасцю, дыпламатычным умением, і таму наўрад ці адпавядае сапраўднасці самахарактарыстыка Брачыслава, што ўнесена ў «Эймундаву сагу»: «Я не такі знаходлівы, як Яраслаўкнязь» 287. Падзеі 1021 г. паказалі, што Брачыслаў у досціпе нічым не ўступаў Яраславу. Сага добра выявіла моц полацкага веча і залежнасць ад яго князя, калі мы чуём словы апошняга, сказаныя Эймундавым нарманам: «Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, бо яны даюць грошы, хоць выплачваю іх я» 288. Такім чынам, веча мела першаступеннае значэнне ўжо на пачатку полацкай гісторыі.

Летапіс паведаміў аб смерці Брачыслава ў 1044 г. Можна думаць, што ён жыў каля 45 гадоў. Бясспрэчна, лепшыя якасці Брачыслава пераняў і памножыў яго славуты сын Усяслаў, які ўнаследаваў ад яго і полацкі паса д. Але паколькі паведамленні пра дзейнасць Усяслава пададзены ў летапісе толькі з 1060 г., то мы звернемся спачатку да больш ранніх падзей, якія адбываліся ў Панямонні, Тураўскай і Смаленскай землях.

ПАНЯМОНСКІЯ, ТУРАЎСКІЯ I СМАЛЕНСКІЯ ПАДЗЕІ Ў СЯРЭДЗІНЕ XI СТАГОДДЗЯ

Найперш пра паход Яраслава Мудрага на літву ў 1044 г. Асвятленне гэтага факта ў крыніцах прымушае паставіць пытанне: «А ці меў ён месца ў гісторыі?» Сапраўды, такія аўтарытэтныя летапісы, як «Аповесць мінулых гадоў», Іпацьеўскі, Троіцкі, Густынскі, Зводы 1497 і 1518 гг. і некаторыя іншыя, не адлюстравалі гэтай падзеі, у іх толькі гаворыцца пра аналагічны паход у 1040 г. Але адначасова такія летапісы, як Сафійскі I, Наўгародскі IV, «Софийский временник», Ніканаўскі, Цвярскі, а таксама «История Российская» В. Тацішчава, паказваюць гэту падзею, прычым упамінаючы і пра паход 1040 г. Для нас асабліва важныя сведчанні першых трох крыніц, бо ў іх пачатку былі змешчаны ўрыўкі з летапіснага помніка, болей старажытнага, чым «Аповесць мінулых гадоў», з г. зв. Пачатковага зводу 269. У сё гэта і дае нам падставу лічыць гэты паход сапраўдным гістарычным фактам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x