Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Як бачым, тактыка літвы ў гэтым выпадку нагадала тактыку земгалаў у вайне з палачанамі ў 1106 г., якія таксама, відаць, ішлі разрознена. Такім чынам, гэты паход Мсціслава меў няўдалы фінал і, нягледзячы на шматлікасць яго ўдзельнікаў, не дасягнуў сваёй мэты. Паходы Мсціслава на Літву ў 1130 і 1131 гг. яшчэ раз высветлілі шчыльную сувязь гэтай зямлі з Полаччынай, што, як убачым, яшчэ ў болынай ступені выявіцца ў далейшым.
3-за беднасці звестак коратка спынімся на гісторыі Тураўскага княства ў першай трэці XII ст. У знешнім выяўленні яна ў цэлым вызначалася, як і раней, прывязанасцю Турава да Кіева. Аднак з гэтага не вынікае, што інтарэсы Турава заўсёды былі ў забыцці і падначальваліся толькі велікакняскім інтарэсам. Нездарма ж некаторыя даследчыкі лічылі, што ўдзел кіеўскага войска ў паходзе 1104 г. на Менск быў прадыктаваны інтарэсамі Тураускага княства, якое падпадала нападам Глеба Менскага. Разгледжаны вышэй паход Уладзіміра Манамаха на. Менск у 1116 г. быў таксама непасрэдна выкліканы нападам Глеба на Дрыгавіцкую зямлю.
Летапісныя звесткі даюць падставу лічыць, што пры жыцці Святаполка і асабліва яго князяванні ў Кіеве тураўскім князем быў яго сын Яраслаў і што гэтым тлумачыцца наяўнасдь у яго войску пінянаў. Аднак становішча змянілася пасля ўступлення Уладзіміра Манамаха на велікакняскі пасад. У Яраслава была адабрана яго вотчына — Тураў, што гаворыць аб намеры Манамаха падначаліць апошні непасрэдна сабе. I хоць Яраславу была пакінута Валынь, ён застаўся незадаволены, але не выказаў гэтага адкрыта, бо спадзяваўся пасля смерці Уладзіміра Манамаха сесці ў Кіеве, адначасова маючы і Тураў. Аднак убачыўшы, што Уладзімір Манамах меў намер аддаць Кіеў свайму сыну Мсціславу, Яраслаў пачаў узброеную барацьбу супроць вялікага князя, за што быў пазбаўлены Валынскага княства. Не дапамагла яму і падтрымка венграў у 1123 г., ён быў пазбаўлены жыцця падасланым забойцам, і, відаць, да 1125 г. Тураўскае княства знаходзілася ў непасрэдным уладанні Манамаха, а пасля яго смерці дасталося яго малодшаму сыну Вячаславу, які да гэтага княжыў у Смаленску. Мы ўжо з разгледжанага вышэй ведаем, што Тураўшчына была цалкам уцягнута Кіевам у барацьбу з Полаччынай. Аднак гэтыя падзеі для нас цікавыя і тым, што яны выявілі далейшы працэс феадальнага драблення Тураўскай зямлі. Сапраўды, у войску Мсціслава, якое ў 1127 г. ішло на Ізяслаўль, побач з Вячаславам быяі і Усевалодак з Гародна (зяць Ўладзіміра Манамаха) і Вячаслаў з Клецка (сын Яраслава Святаполкавіча). Гэта доказ таго, што ў Тураўскім княстве з’явіліся ўдзелы Гарадзенскі (яго нельга блытаць з Гродзенскім княствам) і Клецкі. Вышэй мы ўжо ўказвалі і на значэнне Берасця як удзельнага горада, што выявілася ў 1101 г. Няма сумнення, што і Пінск ужо набыў такую ролю. Як бачым, палітычная залежнасць Тураўскага княства не магла стрымаць яго сацыяльнаэканамічнага развіцця, і яно ў гэтых адносінах было амаль упоравень з Полацкім княствам.
Як мы маглі ўжо ўпэўніцца, гісторыя Смаленскага княства ў першай трэці XII ст., як іраней, шчыльна пераплятаецца з гісторыяй Полацка, найперш у барацьбе з ім., Смаленцы былі ў складзе войска, пасланага супроць Глеба Менскага ў 1104 г. Асабліва важным для Смаленска быў удзел яго ў паходзе супроць таго ж князя ў 1116 г., у выніку чаго ён назаўсёды завалодаў Оршай і Копысем. У 1121 г. Смаленск стаў месцам уціхамірвання полацкіх князёў. У паходзе на Полаччыну ў 1127 г. і на Літву ў 1131 г. таксама было смаленскае войска. Усе гэтыя факты, у выніку якіх Полацк часова слабеў, а Смаленск мацнеў, і далі магчымасць апошняму прэтэндаваць на дамінуючае месца сярод крывіцкіх земляў.
НОВЫЯ УСКЛАДНЕННІ I ЦЯЖКАСЦІ
Паходы Мсціслава на Полацк і Літву былі фактычна апошнія для Кіева, перад якімі ставілася мэта падначалення яму іншых земляў. 14 красавіка 1132 года Мсціслаў памёр. I гэтая падзея чыста суб’ектыўнага характару адразу выявіла ўсю далейшую нежыццяздольнасць «шматковай імперыі Рурыкавічаў», што распалася на шматлікія ўдзелы, паміж якімі разгарэлася яшчэ з болынай сілай міжусобная барацьба.
Перамены, якія пачаў Яраполк, што заняў месца свайго брата на кіеўскім пасадзе, закранулі і Полацк. Менавіта Ізяслаў, які сядзеў тут, быў пераведзены ў Пераяслаўль, пакінуўшы сваё ранейшае месца брату Святаполку. Але палачане, добра разумеючы, што кіеўскія князі, якія завязлі ў барацьбе паміж сабою за ўдзелы, не прыйдуць на дапамогу Святаполку, рашылі пазбавіцца ад яго. Яны выгналі Святаполка, сказаўшы: «Лішается нас» 504 а. Гэта адбылося недзе ў жніўні — верасні 1132 г. Выгнанне Святаполка яшчэ раз пацвердзіла, што палачане не цярпелі ў сябе князёў іншых дынастый. Гэтым разам полацкім князем быў абраны Васілька, сын малодшага Усяславіча — СвятаславаГеоргія, высланага разам з іншымі ў Візантыю. Вядома ж, Васілька не мог у такім хуткім часе вярнуцца з Візантыі. Ясна, што ён разам з сястрой Прадсдавай (Ефрасінняй Полацкай) унік высылкі і быў дзесьці блізка, верагодней за ўсё ў Літве. Маюць рацыю тыя даследчыкі, якія меркавалі, што Васілька і арганізаваў змову супроць Святаполка 505. Адначасова, гаворачы аб асобе Васількі Святаславіча, нельга выпускаць зпад увагі тое, што ён, паводле звестак В. Тацішчава, быў унукам Уладзіміра Манамаха 506. 3 гэтага выцякае, што яго бацька Святаслаў Усяславіч быў жанаты з якойсьці дачкой Манамаха. Цяжка сказаць, калі гэта магло адбыцца: да ці пасля смерці Усяслава. Магчыма, што гэты факт з’яўляўся паказчыкам прымірэння паміж Усяславам і Манамахам дзесьці ў канцы 80-х гадоў XI ст., пацверджаннем чаго і быў гэты шлюб. Тое, што Васілька прыходзіўся ўнукам Манамаху, магло пэўным чынам абараніць яго ад высылкі з іншымі полацкімі князямі.
Але аднаўленне аўтаноміі не адразу пашырылася на ўсю Полаччыну. Факты паказваюць, што Менск з яго ўдзелам паранейнхаму заставаўся над уладай Кіева. Так, калі ў вышку суперніцтва паўднёварускіх князёў Ізяслаў Мсціславіч вымушаны быў пакінуць Пераяслаўль і кіеўскі князь Яраполк зімой 1132 г. аддае яму Менск, г. зн. тое, паводле летапісу, што засталося ад ранейшай воласці 507, г. зн. Полацка, дадаўшы яму яшчэ Тураў і Пінск. I на гэта апошняе мы звяртаем асаблівую ўвагу, бо яно было невыпадковым і з’яўлялася вельмі паказальным. Папершае, гэта падкрэслівала ўзрослае становішча Менска, да якога (а не ён) дадаюцца такія буйныя гарады, як Тураў і Пінск, цэнтры паасобных удзелаў. Падругое, гэтыя гарады, якія знаходзіліся заўсёды ў сферы ўплыву Кіева, былі прыдадзены да Менска не толькі таму, што там сядзеў кіеўскі стаўленік. Галоўнае, відаць, было ў тым, што тады ўжо выразна вызначыліся эканамічныя сувязі ТураваПінскай зямлі з Менскам. Нездарма ж Глеб Менскі імкнуўся заваяваць яе. Як паказала далейшая гісторыя, яны ўвесь час мацнелі, што і прывяло ў будучым да з’яднання ТураваПінскай зямлі з усёй Беларуссю.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: