Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Але і Менск нядоўга заставаўся ў залежнасці ад Кіева. Праўда, аб яго вызваленні мы не маем непасрэдных сведчанняў, як у адносінах да Полацка. Аднак і ўскосныя паказанні гэта добра пацвярджаюць. Так, вядома, што ў 1135 г. Ізяслаў пайшоў з Турава (з чаго відаць, што тут была яго рэзідэнцыя) у Менск 508,'а адтуль ён адразу з войскам выйшаў 509і накіраваўся ў Ноўгарад да свайго брата Усевалада і ўжо больш не вяртаўся ў Менск, бо ў скорым часе заняў пасад ва Уладзіміры Валынскім 510. Па ўсім відаць, што Ізяслаў адчуваў сябе няўтульна ў Менску, бачачы ўсеагульную варожасць да сябе, і таму без шкадавання пакінуў яго. Нам невядома, ці была спроба з боку Кіева зноў пасадзіць у Менску свайго князя. Калі і была, то мяняне да гэтага аднесліся непрыязна і, відаць, беспераннсодна абралі свайго князя, але каго, зноўтакі застаецца невядомым. Аднаўленне Полаччыны не было выпадковай гістарычнай з’явай. Гэта гістарычная заканамернасць, якая неаднойчы паўтаралася ў дзяржаўным жыцці Полаччыны. Не раз было, калі здавалася, што яна загінула і больш не ўваскрэсне, апынуўшыся перад палітычнай безданню. Аднак яна зноў паўставала, як з нябыту, кожны раз пацвярджаючы сваю незвычайную жыццяздольнасць. Вядома, такое не магло б адбыцца, калі б палачане не ўсвядомілі сваю этнічную і палітычную асобнасць і свае эканамічныя інтарэсы і ўсё гэта гераічна не адстойвалі. Але, добра ведаючы пра вайсковую перавагу Кіева і Ноўгарада і часта церпячы паражэнне ад іх, палачане павінны былі спадзявацца не толькі на збройную сілу, але і на празорлівую палітыку, на здольнасць бачыць, куды скіроўваецца плынь гісторыі, і ў згодзе з гэтым умець цярпліва перачакаць нягоды. Менавіта гэтыя апошнія фактары і абумовілі палітыку палачанаў у час 1127–1135 гг.
Далейшая гісторыя Полаччыны характарызуецца ўскладненнем як яе ўнутранага жыцця, так і яе вонкавых узаемаадносін. Прычына гэтага амаль адна. Калі ў аснове нершага ляжыць далейшы рост удзельнай сістэмы ў самой зямлі, то ў аснове другога — той жа працэс, але ўжо ў маштабах усёй Русі.
Пісьмовыя звесткі па гісторыі Полацкай зямлі ў 30–40-я гады XII ст. вельмі скупыя. Яны амаль нічога не гавораць аб унутраным жыцці зямлі (гэта болын выразна высвятляюць запісы 50–60-х гадоў). Па гэтых урыўкавых сведчаннях мы можам скласці толькі самае агульнае ўяўленне пра вонкавую палітыку Полацка.
Шырокае наступление войск Мсціслава і іх гаспадаранне, вядома, не маглі не падарваць эканоміку, зменшыць насельніцтва і тым самым аслабіць вайсковапалітычную магутнасць Полацкай зямлі. Водгаласак гэтага і знайшоў сваё адбіпдё ў пскоўскіх летапісах (у Ціханаўскім спісе Пскоўскага I летапісу намылкова паказаны 1032 г. 511). Тут фактычна захавалася адзінае больш менш дэталёвае сведчанне пра Васільку Святаславіча, які сустракаў князя Усевалада Мсціславіча, што быў выгнаны раней з Ноўгарада, а цяпер з Вышгарада ехаў у Пскоў, куды яго запрасілі княжыць. Шлях яго ляжаў праз Полацкую зямлю, што і было выкарыстана Васількам, каб выказаць Усеваладу сваю пашану. У летапісе сказана, што Вйсілька выехаў яму насустрач «и проводи его с честию, забыв заповеди ради божия злобу отца его (Мсціслава), что бяшет сотворил всему роду его: вшедшю ему в руце его к нему, и ничто же о нём лукавно помысли, яко же подобаше по человечеству, но и крест межю собою целоваста, яко не поминати, что ся удеяно первое, и ни всей правде» 512. Наўрад ці можна зводзіць гэту сустрэчу наўгародскага ізгоя толькі да дэманстрацыі антынаўгародскай палітыкі з боку Васількі 513. Нам здаедда, што для Васількі было больш важным падкрэсліць сваю павагу да Усевалада як князя Пскова — найбліжэйшага суседа Полацка — і заручыцца з ім мірнымі адносінамі. Васільку гэта нялётка было зрабіць, маючы справу з сынам Мсціслава, які нанёс такую вялікую шкоду і Полацку і ўсяму роду яго князёў. Аднак усё гэта трэба было забыць на патрэбу моманту. Бо Пскоў, беручы сабе князем наўгародскага ізгоя і абапіраючыся ў гэтым на згоду кіеўскага князя, паказваў сваю незалежнасць ад Ноўгарада. Вядома, згода з ім была вельмі важная для аслаблення Полацка, асабліва ў выпадку варожасці да яго Ноўгарада. Таму сапраўды гэтая сустрэча магла мець значэнне дэманстрацыі антынаўгародскай палітыкі з боку Полацка. Не менш важна было гэта і для Пскова, які не мог забыцца пра тое, што ў мінулым ён быў аб’ектам вайсковых дзеянняў Полацка.
У святле сказанага зусім яепераканаўчым з’яўляецца вывад В. Данілевіча, што заключэннем саюзу паміж Васількам і Усевала дам «магчымасць паўтарэння ранейшых адносін да кіеўскіх князёў (?) у будучым была прыбрана цяпер фармальным чынам». Папершае, аб кіеўскіх князях тут не можа быць і гаворкі, бо Усевалад выступав тут у якасці пскоўскага князя і ад імя Кіева выступаць не мог. Падругое, не магло ісці гаворкі і аб паўтарэнні ранейшых адносін да кіеўскага князя (відаць, з боку полацкіх князёў), бо ў летапісным тэксце гаворыцца аб крыўдах Полацка, нанесеных яму Мсціславам. Менавіта Васілька, напамінаючы пра гэта сыну Мсціслава, і жадаў, каб такое больш не паўтарылася з боку Пскова як бліжэйшага суседа Полацка. Праўда, Усевалад нядоўга быў пскоўскім князем, ён памёр увосень таго ж года, і таму заключаны саюз з ім быў недаўгавечны.
Як ужо адзначалася, Русь пасля смерці Мсціслава была ахоплена бесперапыннай барацьбой паміж сабою розных княскіх ліній, якая з’яўлялася выяўленнем палітычнага выспявання паасобных земляў. Зразумела, што гэта не магло не ўплываць і на вонкавую палітыку Полацка. Ніводная дзяржава не можа быць свабоднай ад палітычных абставін вонкавага свету. Яна павінна пэўным чынам прыстасоўвацца да іх і выкарыстоўваць іх у сваіх палітычных мэтах, што і рабіў Полацк. Бачачы ва ўсобіцы Манамахавічаў і Мсціславічаў, з аднаш боку, і Ольгавічаў, з другога боку, перавагу першых, палачане становяцца на іх бок і ўдзельнічаюць у паходзе на Ноўгарад у 1138 г. і на Чарнігаў у 1139 г. Але наўрад ці правамерна будзе сцвярджаць, што дзякуючы гэтаму кіеўскі князь Яраполк дазволіў двум высланым у Візантыю полацкім князям — Васілю і Івану Рагвалодавічам — вярнуцца на радзіму 515. Мы лічым, што гэта не было ва ўладзе кіеўскага князя, да таго ж такога слабога, як Яраполк. Апроч таго, трэба ўлічваць, што Яраполк памёр зімою 1138 г. 516, паводле Іпацьеўскага летапісу — у 1139 г., а ўпомненыя князі вярнуліся ў 1140 г. I яшчэ варта паставіць пытанне: ці зацікаўлены быў Васілька ў вяртанні князёў з Візантыі, якія маглі быць яму канкурэнтамі ў барацьбе за полацкі пасад? Хутчэй за ўсё ініцыятыву за вяртанне выгнаннікаў магло праявіць полацкае веча, бо яму найперш было выгадна распальваць міжкняскую барацьбу за полацкі пасад і гэтым самым больш надзейна трымаць князёў у сваіх руках.
Вяртанне Васіля і Івана (далейшы лёс апошняга ў крыніцах не адбіўся) ускладніла не толькі ўнутранае жыццё, але і вонкавыя абставіны. Пасля смерці Яраполка на кіеўскім пасадзе апынуўся Усевалад Ольгавіч, прадстаўнік роду, варожага Манамахавічам і Мсціславічам. Вядома, што гэта магло выклікаць палітычную пераарыентацыю Полацка, пра што сведчыць факт уцёкаў выгнанага наўгародцамі Святаслава Ольгавіча (брата тагачаснага кіеўскага князя Усевалада) у Смаленск праз Полацк. Не выключана, што і прызначэнне ў 1140 г. Кузьмы полацкім епіскапам не абышлося без дапамогі Ольгавічаў 518. У гэтым жа шэрагу стаіць і факт выдання дачкі полацкага князя Васількі Марыі зімою 1143 г. за сына кіеўскага князя Усевалада — Святаслава. Аднак другое вяселле паміж дачкой Ізяслава Мсціславіча і полацкім князем Рагвалодам Барысавічам, якое паводле Лаўрэнцьеўскага летапісу адбывалася ў 1144 г. 5!9, а паводле Іпацьеўскага — у 1143 г. 520, можа гаворыць і аб прыязных адносінах полацкіх князёў з Мсціславічамі. Дарэчы, на апошнім вяселлі прысутнічаў і кіеўскі князь Усевалад Ольгавіч з усёй сваёй сям’ёй і баярамі. Але, як ужо намі адзначалася, сваяцкія адносіны, у прыватнасці шлюбныя, ніколі не мелі доўгатэрміновага дзеяння і не маглі аказваць істотнага ўплыву на складванне далейшых палітычных узаемаадносін. Трэба зазначыць, што ўказаныя ўрыўкавыя летапісныя звесткі пра полацкую гісторыю канца 30-х — пачатку 40-х гадоў даследчыкамі трактуюцца як сведчанні залежнасці Полацка ў тэты час ад розных паўднёварускіх палітычных партый 521ці аб паступовым знікненні адчужэння Полацкай зямлі ад рускіх земляў 522і г. д. Аднак правільней будзе ўсё гэта тлумачыць ускладненнем і ўзбагачэннем палітыкі Полацка, якому прыходзілася цяпер мець справу не з адным Кіевам, а з мноствам самастойных земляў. Ідучы скрозь гэты заблытаны палітычны лабірынт, полацкая дыпламатыя набывала большую гнуткасць і абачлівасць. Гэта і дало магчымасць Полацку, нягледзячы на часовыя крызісы і няўдачы, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць і набыць палітычную стабільнасць.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: