Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Аднак нельга сцвярджаць, што разам з гэтым закончыўся перыяд драбнення і раздач Тураўскага княства 537. Драбненне было аб’ектыўным гістарычным працэсам, і яго ніякая ўлада не магла спыніць, і ў Тураўскай зямлі з’яўляліся ўсё новыя ўдзелы. На жаль, і спробы разданы не спыніліся. Няўдалы прэтэндэнт на Тураў у 1158 г. Уладзімір Мсціславіч у 1162 г. заняў Слуцк 538, праўда, ненадоўга. Трэба таксама ўлічваць, што Ізяслаў адступіў ад Турава ў 1158 г. «не створиша мира», а г. зн., што можна было ўвесь час чакаць новага нападу. Але гэта не магло ажыццявіцца, паколькі Ізяслаў быў вымушаны адбівацца ад Яраслава Галіцкага.
Мы ўжо ведаем, што ў 1146 г. Вячаслаў захапіў Уладзімір Валынскі. Гэты факт варты асаблівай увагі, бо ён паклаў пачатак тураўскавалынскаму антаганізму, які адразу ўзгарэўся пасля выхаду Турава зпад у лады Кіева. Некаторыя звесткі Іпацьеўскага летапісу (праўда, некалькі заблытаныя) 539даюць падставу лічыць, што канфлікт пачаўся з нападу ў 1162 г. тураўцаў на ўладанні валынскіх князёў. У адказ на гэта валынскія князі Мсціслаў, Яраслаў і Яраполк Ізяславічы і Уладзімір і Яраполк Андрэевічы рушылі на Тураў супроць усё таго ж самага Юрыя Яраславіча. Але і гэты паход застаўся без вынікаў. Прастаяўшы два з паловай тыдні, «не вспевше ему (г. зн. Юрыю. — М. Е.) ничтоже, возвратишеся восвояси». У 1162 г. Юрый Яраславіч нарэшце заключыў мір з кіеўілсім князем Расціславам Мсціславічам 541і так дабіўся ад Кіева фактычнага прызнання сваёй незалежнасці. Усё гэта яшчэ раз пацвердзіла эканамічную і вайсковую магутнасць Турава, яго здольнасць адстойваць сябе.
У 1162 г. абрываюцца звесткі пра Юрыя Яраславіча, які па праву лічыцца заснавальнікам тураўскай княскай дынастыі. Хоць паведамленні аб ім вельмі ўрыўкавыя, усё ж яны даюць нам уяўленне пра яго як палітычнага дзеяча буйнога маштабу, які мог у складаных і вельмі цяжкіх умовах ужыць розныя сродкі барацьбы (актыўную абарону і наступление, дыпламатычныя перагаворы і ўменне выбраць зручны момант), што і забяспечвала яму атрыманне перамогі. 3 асобай Юрыя Яраславіча звязаны самыя слаўныя старонкі тураўскай гісторыі.
У адрозненне ад Турава выдзяленне Смаленска ў асобную адзінку адбылося без канфлікту і як бы непрыкметна. Палітычнае выспяванне паасобных абласцей Старажытнай Русі су права джалася, як правіла, сфармаваннем мясцовых княскіх дынастый. Мы гэта ўжо бачылі на прыкладзе Турава. Тое ж самае назіралася і ў адносінах Смаленска. Роданачальнікам яго князёў стаў Расціслаў Мсціславіч, з імем якога звязаны выдатныя старонкі смаленскай гісторыі. Хоць Расціслаў упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах як смаленскі князь у 1127 г., аднак ён стаў князяваць тут хутчэй за ўсё ў 1125 г., пасля таго як яго бацька Мсціслаў замяніў на велікакняскім пасадзе памерлага Уладзіміра Манамаха. Да гэтага ў Смаленску быў князем Вячаслаў Уладзіміравіч, які пасля перайшоў у Тураў.
Вядома, нельга прыпісваць выдатнае становішча Смаленскай зямлі, якое яна заняла, сярод іншых усходнеславянскіх земляў, выключна вынікам дзейнасці Расціслава, хоць, вядома, яго заслуг у гэтым нельга адмаўляць. Хутчэй трэба бачыць факт працяглага (у 32 гады) князявання Расціслава ў Смаленску вынікам тых спрыяльных гістарычных умоў, што выпалі на долю Смаленскай зямлі ў гэты час, якія выразна ўбачыў і ўдала скарыстаў Расціслаў. Найперш трэба адзначыць, што Смаленская зямля ў гэты час дасягнула найбольшых сваіх памераў. Паводле Устаўной граматы Расціслава 1136 г., усходнія межы Смаленшчыны даходзілі да сярэдняга цячэння р. Масквы, а на захадзе яны ўключалі Оршу і Копысь, захопленыя ў Глеба Менскага ў 1116 г. Апошняе асабліва важна было для Смаленска. Заходнія, больш заселеныя, а таму і больш багатыя, раёны Смаленшчыны былі больш каштоўныя, чым усходнія, аддаленыя ад гандлёвых шляхоў і таму маланаселеныя і бедныя.
Аднак здабыццё палітычнай незалежнасці не азначала для Смаленска, як і для іншых земляў, ізаляцыі яго ад палітычнага жыцця, у першую чаргу Кіева, Ноўгарада, Суздаля, Полацка. Смаленску асабліва важна было захоўваць прыязныя адносіны з Кіевам, паколькі ў адваротным выпадку яго прыдняпроўскія землі, праз якія праходзіў вялікі гандлёвы шлях, маглі стаць аб’ектам варожага нападу. У выніку дальнабачнай палітыкі Расціслава велізарная тэрыторыя Смаленскай зямлі ў час зацятых удзельных усобіц, звязаных з варожым нашэсдем, спусташэннем і разбурэннем рускіх земляў, з’явілася шчаслівым выключэннем. Яна амаль пазбегла ўсяго гэтага. Толькі ў 1147 г. былі спустошаны вярхоўі Протвы, дзе жыло невялікае балцкае племя голядзь, і вярхоўі Угры, дзе пагаспадарылі полаўцы. Аднак, як мы ўжо гаварылі, гэтыя крайнія ўсходнія мясціны не мелі важнага значэння для Смаленска. У той жа час яго войскі не раз прайшлі па іншых землях, асабліва па Чарнігаўскай (як намі ўжо адзначалася, у 1142 г. яны спустошылі радзіміцкую зямлю з Гомелем). Такая засцярога ад знешніх нападаў і шырокая магчымасць пранікаць у іншыя землі і спрыяла ўстанаўленню ў Смаленскай зямлі палітычнай раўнавагі, асабліва ва ўзаемаадносінах князя і веча, чаго не было ў многіх землях, і ў прыватнасці ў Полацкай.
Не атрымліваючы за сваю дапамогу Кіеву новых уладанняў, адрэзаных ад яго зямлі, Смаленск затое атрымліваў усе магчымасці ўмешвацца ва ўнутраныя справы суседніх земляў (найперш Наўгародскай і Полацкай), тым самым аслабляць іх і паступова падначальваць свайму ўплыву. I тут справа выглядае так, што Смаленск пераняў ролю Полацка ў гэтых адносінах. Калі раней Полацк імкнуўся падначаліць свайму ўплыву Ноўгарад і Смаленск, то зараз апошні імкнуўся да гэтага ў адносінах Ноўгарада і самога Полацка. Што да Ноўгарада, то гэта тэндэнцыя ўжо праступала ў 1138 г., калі смаленцы разам з кіяўлянамі, суздальцамі і палачанамі ўдзельнічалі ў кааліцыі супроць наўгародцаў, што не хацелі прыняць да сябе князя Святаполка Мсціславіча, брата Расціслава Смаленскага. У сваіх дамаганнях на ўплыў у Ноўгарадзе Смаленск выкарыстоўвае абвостраную барацьбу партый у гэтым горадзе.
Яшчэ большыя поспехі меў Смаленск у сваёй полацкай палітыцы, пра што мы будзем гаварыць, разглядаючы гісторыю Полацка. Укажам яшчэ на так званыя Устаўныя граматы князя Расціслава, гістарычнае значэнне якіх выходзіць далёка за рамкі Смаленскага княства і мае вялікае значэнне для нашага ўяўлення пра многія бакі сацыяльнаэканамічнага жыцця ўсіх рускіх земляў таго часу. Яны найперш даюць уяўленне пра тэрыторыю княства. У прыватнасці, упамінанне ў першай з іх «палюддзя Копыся» яскрава пасведчыла на пераход гэтага горада з Полацкага княства ў Смаленскае. Грамата дае і дакладную дату заснавання смаленскага епіскапства — 1136 г. Пералічэнне ў грамаце тых данінаў, з якіх дзесятая частка аддавалася ў карысць епіскапа, мае для нас асабліва важнае, неацэннае значэнне. Яно паказвае, як ішоў працэс замацавання дзяржаўнай улады ў княстве, на чым грунтавалася эканамічная моц яго, як размяжоўваліся асабістыя і дзяржаўныя прыбыткі князя. 3 грамат мы выносім уяўленне аб кампетэнцыі княскага, пасадніцкага і епіскапскага судоў і шмат іншага. Бясспрэчна, што ўсё гэта мела месца і ў іншых землях.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: