Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Толькі праз сем гадоў у летапісе была адзначана яшчэ адна падзея, якая хоць і ўскосна, але трохі прасвятляе поўную невядомасці полацкую гісторыю гэтага часу. У Наўгародскім I летапісе пад 1239 г. сказана: «Оженися князь Александр, сын Ярославль в Новегороде, поя в Полотьске у Брачислава дчерь, и венчася в Торопце; ту кашю чини, а в Новегороде другую» 755. Як бачым, полацкім князем у гэты час быў Брачыслаў, але чыім сынам ён з’яўляўся, засталося невядома. Тое, што дачка Брачыслава (па звестках В. Тацішчава яе імя — Параскевія, па іншых — Аляксандра) выходзіла замуж за вядомага наўгародскага князя Аляксандра Неўскага, можа нейкім чынам сведчыць аб палітычным збліжэнні Полацка і Ноўгарада, хутчэй за ўсё на грунце агульнай барацьбы з нямецкай і шведскай агрэсіяй. У сувязі з гэтым можа быць невыпадковым знаходжанне ў войску Аляксандра Неўскага Якава Палачаніна, аднаго з шасці найбольш выдатных герояў, якія вызначылі пераможны зыход для наўгародцаў Неўскай бітвы 1240 г. Пра яго сказана, што ён, наехаўшы на полк (варожы) з мячом і «мужествовав много» 756. Не зусім зразумела, чаму шлюб адбываўся ў Тарапцы.
В. Данілевіч гэта тлумачыў далейшай залежнасцю Полацка ад Смаленска, і таму, маўляў, «дачка Брачыслава па жаданню смаленскіх князёў жыла ў Тарапцы, і гэта змушала міжволі Брачыслава падначальвацца Смаленску» 757. Але тады становіцца незразумелым, чаму яна павінна была жыць у Тарапцы, а не ў самім Смаленску. Цяжка меркаваць, каб княская дачка і жонка была ў поўным сэнсе гэтага слова заложніцай. Наогул, аб нейкай залежнасці Полацка ад Смаленска пасля 1232 г. і гаварыць не прыходзіцца. Смаленск пасля гэтага надоўга застаўся ў палітычным заняпадзе.
I хоць падзеі 1232 г. — факт вельмі красамоўны для пацверджання палітычнай моцы Полацка ў гэты час, тым не менш прыводзіцца яшчэ адзін аргумент у пацверджанне полацкага бяссілля. Гэта — шматлікія набегі «літвы», якія яна ажыпдяўляла на рускія землі праз нібыта аслабелую і падначаленую ёй Полацкую зямлю. Але і гэта з’яўляецца вынікам даволі тэндэнцыйнага асвятлення падзей.
Мы ўжо ведаем, што яшчэ ў канцы XII ст. Літва была саюзніцай Полацка і адным з тых рэзерваў, адкуль ён чэрпаў вайсковыя сілы, як гэта было ў 1180 г. у барацьбе са Смаленскам і ў 1198 г. у паходзе на Вялікія Лукі супраць Ноўгарада. Такім чынам, ужо ў XII ст. выявілася значэнне Літвы для Полацка як адной з ударных сіл яго супроць суседніх земляў. У 1216 г., як пасведчыла «Хроніка Лівоніі», Літва была саюзніцай Полацка і ў барацьбе супроць крыжацкай агрэсіі. Праўда, у ёй гаварылася і аб пагрозе летонаў (калі пад імі разумець «літву») полацкім удзелам у Ніжнім Падзвінні і самому Полацку, аднак ніводнага факта нападу іх на полацкія ўладанні яна не зарэгістравала.
Часта спасылаюцца на паведамленне Я. Длугаша, што ў 1216 г. літоўскія дружыны ўварваліся ў ваколіцы Полацка і што яны былі разгромлены і выгнаны смаленскім князем Мсціславак Давыдавічам 758. Аднак апошні ў той час у Смаленску не $ыў князем. Малаверагодныя і звесткі Лаўрэнцьеўскага летацісу пра напад «літвы» ў 1235 г. побач з Наўгародскай і Смаленскай землямі і на Полацкую 759, бо ў Акадэмічным спісе гэтай крыніцы 760і ў Наўгародскім I летапісе пра напад на апошнюю не гаворыцца 761.
Даследчыкі, як правіла, асабліва завастраючы ўвагу на шматлікія набегі «літвы» на рускія землі, поўнасцю замоўчваюць той факт, што амаль усе яны заканчваліся паражэннем, як гэта было ў 1200,1225,1229,1234,1245,1248 і 1253 гг. Відавочна, што пры такім сумным зыходзе яны яўна не маглі спрыяць узбагачэнню літоўскіх феадалаў, як звычайна сцвярджаецца. Набегі «літвы» маглі быць толькі ў інтарэсах Полацка, які іх інспіраваў супроць суседніх земляў і якія ажыццяўляліся праз Полацкую зямлю.
У сувязі з так званымі літоўскімі набегамі нельга абмінуць яшчэ адзін факт, зафіксаваны ў Суздальскім летапісе пад 1239 г.: «Того же лета Ярослав иде Смолиньску на Литву, и Литву победи и князя их ялъ, а Смольняны урядив, князя Всеволода посади на столе, а сам со множеством полона с великою честью отиде в свояси» 762П. Галубоўскі, грунтуючыся на гэтым запісе, лічыў, што Літва сапраўды захапіла Смаленск, карыстаючыся міжусобнай барацьбой смаленцаў, незадаволеных Святаславам Мсціславічам, і што ім на дапамогу з’явіўся ўладзімірскі князь Яраслаў Усеваладавіч, які і задаволіў іх, прагнаўшы Святаслава. Аднак гэты аўтар пакінуў без увагі той факт, што Яраслаў «князя іх (г. зн. «літвы». — М. Е.) ялъ». Дык хто быў пригнаны: Святаслаў ці невядомы па імені літоўскі князь? На думку I. Бяляева, пад «князем Літвы» трэба разумець Святаслава Мсціславіча. I з гэтым можна пагадзіцца. Намі ўжо ўказваліся факты, калі ў пазнейшых летапісах палачане падмяняліся літвою, як гэта было з паказам у Ніканаўскім летапісе падзей, звязаных з паходам Андрэя Багалюбскага на Кіеў у 1167 г. I гэта зразумела. Паняцце «палачане» ў пазнейшы час забылася і падмянілася зразумелым тады паняццем «літва». Вось тое ж самае магло адбыцца і са Святаславам Мсціславічам, які ў 1232 г. стаў князем у Смаленску з дапамогай палачанаў і, па ўсім відаць, з іх жа дапамогай і правіў. Цалкам магчыма, што ён і разумеецца ў Суздальскім летапісе як літоўскі князь, а палачане, якія былі з ім, як «літва», тым больш што яна магла быць у іх войску. Аднак нельга катэгарычна сцвярджадь, што тут да гэтага часу сядзеў Святаслаў, бо гэта не пацвярджаецца крыніцамі. Больш за тое, ёсдь меркаванне, што ў Смаленску з 1235 г. быў князем Уладзімір Рурыкавіч, які нібыта памёр у 1239 г., пасля чаго пачаліся тут розныя звадкі, шго і выкарыстала літва для захопу Рослаўля, Рудні і самога Смаленска. А гэта, у сваю чаргу, прымусіла ўмяшацца Яраслава Усеваладавіча. Але ўсю гэту гісторыю трэба паставіць пад сумненне, бо цяжка ўявіць, каб мог уладзімірскі князь у 1239 г., у разгар татарскага нашэсця, якое асабліва спустошыла яго зямлю, ісці на дапамогу Смаленску.
3 разгледжанага намі бачна, што няма ніводнага факта, зарэгістраванага ў крыніцах, які сведчыў бы аб палітычным разладзе ў Полацкай зямлі і яе залежнасці. Наадварот, як рускія летапісы, так і заходнія хронікі гавораць аб іншым. Полацкія ўдзелы працягвалі існаваць, жылі ў згодзе, адчуваючы агульныя інтарэсы, Полацк не толькі змог пераадолець палітычнае прыцягненне свайго галоўнага суперніка — Смаленска, але і падначаліць яго свайму ўплыву. I гэта нягледзячы на страту ім у той час Ніжняга Падзвіння. Аднак апошняе мела ўсё ж вельмі істотныя вынікі. Яно прымушала Полацк усё большую ўвагу пераносіць з Падзвіння ў Панямонне, у Літву, якая пасля страты Ніжняга Падзвіння стала важнейшай яго апорай. Але тут Полацк сустрэўся з сваім новым і магутным супернікам — Новагародкам. Так, цэнтр палітычнага жыцця Беларусі ў сярэдзіне XIII ст. паступова пераходзіць з Падзвіння ў Панямонне, якое станавілася ядром збірання асобных беларускіх земляў у адзінае цэлае.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: