Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Название:Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Аднак з’яўленне на пінскім пасадзе больш пакорнага князя ніколькі не азначала канчатковага прымірэння Пінска з галіцкавалынскай уладай. Наадварот, яе ўзмацненне выклікала яшчэ болыпае супрацьдзеянне. Мы ўжо адзначалі, што падзеі 1228 г. паказалі на сувязь Пінска з Новагародкам. Тут жа ў Верхнім Панямонні Пінск знаходзіць і яшчэ аднаго саюзніка — Літву, якая была яго паўночным суседам. Упершыню ў навуцы звярнуў увагу на гэта А. Грушэўскі 769. Убачыўшы гэта, ён быў вельмі блізкі да правільнага разумения месцазнаходжання тагачаснай Літвы. Але, як і іншыя даследчыкі, ён лічыў Верхняе Панямонне заваяваннем Літвы, якую атаясамліваў з сучаснай Літвой.
Паколькі пісьмовыя крыніцы занатавалі літоўскія набегі на Валынь толькі ў 40-я гады XIII ст. (гэта, вядома, не выключав, што яны былі раней, але ў летапісы не трапілі), можна думаць, што ідэю выкарыстання літвы ў барацьбе з Валынню Пінск запазычыў у Полацка, які ўжо ў XII ст. выкарыстоўваў яе ў барацьбе са сваімі суседзямі — Смаленскам і Ноўгарадам. Гэтак жа як і Полацк, Пінск даваў магчымасць «літве» свабоднага праходу праз сваю тэрыторыю. У 1246 г. (дата гэта не зусім дакладная) набег на валынскую Перасопніцу зрабіў Айшвно Рушкавіч. Як і ўсе набегі «літвы», і гэты ў пачатку быў паспяховы: з нарабаваным дабром і захопленым палонам атрад Рушкавіча вяртаўся назад праз Пінскую зямлю, дзе яго перанялі і разбілі Даніла і Васілька, а Рушкавіч «умале утсктшо» 770. У Пінску з вялікай радасцю была адсвяткавана Данілам і Васількам гэтая перамога. Тут не ўпамінаецца імя пінскага князя, які, вядома, павінен быў крывадушна падзяляць іх радасць У гэтым і выяўлялася падвойная гульня пінскіх князёў: з аднаго боку — нацкоўваць Літву на Валынь і даваць магчымасць нападаць на апошнюю, а з другога боку — прыкідвацца пакрыўджанымі ёю і «радавацца» перамозе над ёю галіцкавалынскіх князёў, што асабліва добра выявілася ў наступным, 1247 г. Гэтым разам атрад «літвы», узначалены Ланкгвенем, напаў на Мельніцу і Лякоўню. Захапіўшы вялікі палон, ён, як і трэба было чакаць, вяртаўся праз Пінск.
I тут ужо летапісец непасрэдна гаворыць пра дапамогу князя Міхаіла, якую ён аказаў «літве», папярэдзіўшы яе аб пагоні Данілы і Васількі. Адначасова «літва» ведаючы аб крывадушшы пінскіх князёў у адносінах да яе, не паверыла Міхаілу. Вось чаму, спачатку «осекшйся» ў лесе, г. зн. умацаваўшыся, яна пасля выйшла са сваіх станаў і стала лёгкай здабычай Данілы і Васількі. Многія былі перабіты, палон адабраны, і толькі Ланкгвеню, як і раней Айшвно Рушкавічу, удалося ўцячы. Як і ў папярэдні раз, усё закончылася вялікай урачыстасцю пераможцаў у Шнеку 771.
Набегі атрадаў «літвы» на Валынь праз Пінскую зямлю, як і намеры Рурыка Расціславіча ў 1190 і 1193 гадах ісці з Пінска на Літву, красамоўна пацвярджаюць месцазнаходжанне апошняй на поўнач ад Пінскай зямлі ў Верхнім Панямонні.
3 разгледжанага таксама бачна, што гэтыя набегі не з’яўляліся вынікам самастойнага рашэння Літвы, а былі інспіраваны, як і ў выпадку з Полацкам, пінскімі князямі ў мэтах аслаблення Валыні і вызвалення ад яе залежнасці. Зноўтакі гэтыя набегі, як і набегі праз Полацкую зямлю на наўгародскія і смаленскія ўладанні, заканчваліся жорсткімі паражэннямі, і, такім чынам, Пінск, як і Полацк, заграбаў жар чужымі рукамі. Само сабой зразумела, што гэта вяло да знясільвання Літвы, яе разлажэння і ў канчатковым вышку да яе заваявання.
НОВАГАРОДСКАЯ ЗЯМЛЯ I ЛІТВА
У сярэдзіне XIII ст. па сваім эканамічным і культурным развіцці сярод іншых беларускіх земляў на першае месца выходзіць Новагародская зямля, якая пазней часамі называлася Чорнай Руссю. На вялікі жаль, гістарычная навука вельмі мала ўдзяляла ўвагі гэтай вобласці і разглядала і працягвае разглядаць яе толькі як аб’ект заваёўніцкіх намаганняў для яе суседзяў. Так, У. Пашута характарызаваў яе толькі як вельмі істотны фактар гісторыі Літвы 7 2. Таму не дзіўна, што пытанне ролі Новагародскай зямлі ў гісторыі Беларусі, у аб’яднанні беларускіх земляў навукай не распрацавана.
У адрозненне ад Полацкай і Тураўскай земляў Новагародская зямля была параўнаўча новым палітычным утварэннем Беларусі, якое ўзнікла на левым беразе Верхняга Нёмана. Дадзеныя археалогіі сведчаць, што ўжо ў канцы I і пачатку II тысячагоддзяў н. э. славянскае насельніцтва тут было дамінуючым, дрыгавіцкакрывіцкім. Фармаванне Новагародскай зямлі пачалося з часу заснавання Новагародка, што адбылося, як ужо адзначалася, у 1044 г., калі Яраслаў Мудры пасля паходу на Літву залажыў гэты горад як аплот валодання Кіева над ёю. Паколькі Полацк таксама меў свае інтарэсы ў Літве, то збудавание Новагародка завязала яшчэ адзін вузел полацкакіеўскіх супярэчнасцей, што і прывяло да нападу ў канцы 1066 г. Усяслава на Новагародак. Аднак апошні паранейшаму заставаўся пад уладай Кіева. Нездарма ж спроба Глеба Менскага ў 1119 г. заваяваць гэту «вобласць Уладзіміравых дзяцей» выклікала рашучыя дзеянні Уладзіміра Манамаха. Відаць, пасля заваявання самастойнасці ТураваПінскім княствам і Новагародак выйшаў зпад улады Кіева, але трапіў пад уплыў галіцкавалынскіх князёў, які для яго быў непрымальны. Гэтым і тлумачыцца выступление новагародцаў у 1128 г. на баку Расціслава Пінскага. I ўсё ж палітычны ўплыў галіцкавалынскіх князёў на Новагародак працягваўся, аб чым сведчыць тое, што каля 1237 г. Даніла Галіцкі накіраваў супроць Кандрата Мазавецкага разам з «Літвой Міндоўга» і Ізяслава Новагародскага. Аднак у сярэдзіне 40-х гадоў XIII ст. Новагародак на пэўны час вырваўся зпад палітычнага прыцягнення Валыні, што і дало яму магчымасць прыступіць да ажыццяўлення сваіх дзяржаўных мэтаў.
К гэтаму часу Новагародская зямля дасягнула высокага сацыяльнаэканамічнага развіцця, чаму садзейнічаў шэраг прычын. Тут было добра развітае земляробства, якому спрыяла ўрадлівая глеба, чаго не мелася ў Падзвінні. Новагародская зямля з’яўлялася краем развітых рамёстваў. Тут выплаўлялася жалеза і была наладжана вытворчасць разнастайных вырабаў з яго, апрацоўваліся каляровыя і каштоўныя металы, існавалі ганчарныя, кастарэзныя і іншыя рамёствы. Гэтая вобласць вяла ажыўлены замежны ганда ль, аб чым сведчыць вялікая колькасць знойдзеных археолагамі імпартных рэчаў 773. У выніку гэтага і дзякуючы наяўнасці густога сельскага насельніцтва на параўнаўча невялікай тэрыторыі Новагародскай зямлі было многа гарадоў: Новагародак, Слонім, Ваўкавыск, Горадзен, Здзітаў, Зэльва, Свіслач і інш. Хоць летапіс упершыню іх упамінае толькі ў сярэдзіне XIII ст., але яны, як сведчыць археалогія, узніклі значна раней. Паводле Іпацьеўскага летапісу, у Новагародку, Горадне, Ваўкавыску, Свіслачы былі свае князі. Можна думаць, што мелі іх і іншыя гарады, якія, такім чынам, з’яўляліся цэнтрамі паасобных удзелаў. Аднак усе яны шчыльна прымыкалі да Новагародка, князь якога, магчыма, для ўсіх іх меў значэнне вялікага князя. Цэнтральнае значэнне Новагародка і вызначыла назву гэтай зямлі як Новагародскай. Летапісы не зарэгістравалі ніводнага выпадку міжусобнай барацьбы яе князёў.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: