Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке) краткое содержание

Драбы (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Владимир Случанский, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Драбы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Драбы (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Владимир Случанский
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Замак варочаюцца, не сьпяшаючыся. Васiль страшэнна ўзбуджаны, пот струменьчыкамi сьцякае яму на бараду, вочы - iскрацца.

- Шкада... Не здагналi, Ваша Сьветласьць! - вiнавата выгуквае ён пад насьмешлiвы гоман Сычанятаў. - Конi ў iх лепшыя...

- А цi ведаеш, каго ты гнаў? - усьмiхнуўся Ваявода, употай зiрнуўшы на пахмурага ад няўдачы Сыча.

- Не, ня ведаю. А хто гэта?

- Скажы яму ты, Сыч.

- Па йменю ня ведаю й я...

- Дык ведайце абодва: Станiслаў - Ваявода з Крэва! А другi - ягоны паплечнiк Януш зь Езёрску!

- Як? - аж падскочыў Сыч. - Ваявода з Крэва? Значыць, гэты душагуб Ваяводай у Лiтве? Ён паляк?

- Так, радавiты паляк, але Вялiкiм Князем Альгердам у Крэве пасаджаны.

- Падлюка! Так ён адплачвае за нашы хлеб...

- Во, во! Якраз падлюка, - пагадзiўся Ваявода Фёдар. - Гэта той, што ў сваiм Крэве задушыў Вялiкага Князя Кейстута! Што трымаў у вязьнiцы самаго Гаспадара Вялiкага Князя Вiтаўта!...

- I той, што злачынна ўкiнуў у лёхi Вашу Сьветласьць! - дакончыў Сыч. Прабач, Ваявода, ня меў я права лавiць яго. Вялiкаму Князю й табе належыць ягоная скура... Хаця й мне ён нарабiў бяды вялiкае...

- Ты абяцаў разпавесьцi.

- I разпавяду! Загадай, каб нас самiх пакiнулi. Не люблю я перад людзьмi свае раны выстаўляць... а табе, Ваявода, разкажу. Паабяцаў з гарачкi... Але слова датрымаю!

Па загаду Фёдара iх пакiнулi ўдваiх, i Сыч прыцiшаным голасам пачаў разказваць. Зь першых-жа словаў, Фёдар аж адступiў на крок у тыл, а калi Сыч скончыў, то абняў яго й тройчы пацалаваў.

- Калi станеш на Суд Гаспадарскi, я сьведчыць за цябе буду! А хто супраць скажа, на ўтаптаную зямлю клiкну!...

Адведаўшы яшчэ Францiшка, Ваявода загадаў перанесьцi яго й рэшту параненых у пакоi Прышынскага. Выслаў ганца ў Берасьце, бо перад ад'ездам трэба было паклапацiцца пра залогу Замку, i пайшоў адпачываць.

Вечарэла. Шэры змрок ахутваў гаротную Краiну, напоўненую злыднямi й забойцамi - чужымi й сваiмi... Працягла завыў у лесе воўк. Пахла вясной i гарэлым.

Ранiцай Ваявода адчуў сябе зусiм добра. Прылiў сiлы й бадзёрасьцi даў яму здольнасьць напрануць панцыр.

Выйшаўшы на падворак, убачыў Васiля, перадаючага Берасьцейскаму Сотнiку варту над Замкам. Над брамай палошчыўся ў сьвежым ветрыку Берасьцейскi Сьцяг чырвоны з шэрай Пагоняй.

Усюды мiтусiлiся навапрыбылыя воi.

Абодва Сотнiкi адсалютавалi мячамi й падыйшлi к Фёдару.

- Ваша Сьветласьць, Пасаднiк Берасьцейскi загадалi перадаць, што ад усёй душы цешацца Вашаму вызваленьню, ды жадаюць Вам шчасьлiвага й прыемнага падарожжа. Яго Сьветласьць моцна шкадуюць, што ня могуць прыехаць прывiтаць i, адначасна, вылаяць Вашу Сьветласьць, - берасьцеец усьмiхнуўся, - за Вашую ўпартасьць. Яшчэ Яго Сьветласьць, Пасаднiк Берасьцейскi, загадалi мне служыць, i выконваць загады Вашмосьцi, як i яго собскiя. Чакаю загадаў! Мае рукi й меч да паслуг Вашае Сьветласьцi!

Фёдар шчыра цешыўся, углядаючыся ў малады й прыгожы твар Сотнiка.

- Як тваё ймя?

- Тамаш зь Лiпкаў, Ваша Сьветласьць.

- Са шляхты?

- Не, Ваша Сьветласьць! З панцырных баяр.

- Не пасаваны?

- Яшчэ не, Ваша Сьветласьць, - як-бы засаромiўся дзяцюк. - Але спадзяюся, што хутка вайна, можа тады...

- Памагай Бог! I я чым магу дапамагу.

- Дзякую, Ваша Сьветласьць!

- А зараз слухай, Тамашэ! - зьмянiў гутарку Ваявода. - Першае: параненых апрышак, што ў Замку застануцца, ня крыўдзi. Пакiнь iх там, дзе яны зараз - у пакоях Прышынскага, а як выдужаюць - адпусьцi на волю. Яны мяне зь няволi выратавалi. Даглядаць iх будзе Даша. Другое: зараз-жа пазьбiрай усё гарматнае зельле[37], якое толькi знойдзеш, i заладуй яго ў вязьнiцу! Перад ад'ездам я хачу пабачыць, як гэтая крынiца людзкой крыўды й бяды ўзьляцiць у паветра! i, павярнуўшыся да Васiля, загадаў: - А ты - зараз-жа пазьбiрай усе санi й вазы! Загадай запрагаць! Хутка едзем!

- Ваша Сьветласьць! - пачуўся раптам голас Кандрата.

- Чаго?

- Запытацца хачу. З самых Трокаў карцiць... Цi мае кабета душу, цi не? Як зiрну на Дашу, цi Марылю прыгадаю, аж крыўдна робiцца, што Бог душы iм ня даў, а як зiрну на якую каргу, дык нiбы й не належыцца ёй душы?

- З чаго гэта ты раптам надумаў?

- Не надумаў... Як з паляваньня ў Трокi ехалi, дык Гаспадарскi чэляднiк казаў, ды стары вожчык пацьвердзiў, а я й падумаў, што найлепей будзе Вашу Сьветласьць запытацца.

- А сам хiба ня ведаеш? - умяшаўся Васiль. - Мала ня поўсьвету аб'ехаў, а такiя дурнiцы пляцеш.

- Аб'ехаць аб'ехаў, а вось кабечае душы ня бачыў, ды й ты, Васiль, напэўна не прыкмецiў. I ў кнiгах нiдзе не напiсана...

Васiль разгубiўся, а Ваявода, разьвесялiўшыся, прамовiў:

- Ну а ты як, Тамашэ? Што скажаш?

- А я, Ваша Сьветласьць, так мяркую: калi дазволена жанчынам у Царкву хадзiць - значыць, маюць яны душу. Нават iконы Прачыстае Дзевы Марыi ёсьць...

- Ну, Кандрат, задаволены?

- Не! Што ён ведае?... Я хачу, каб Ваша Сьветласьць сказалi!

- I я тае думкi, Кандраце, - пацьвердзiў Фёдар. - Мае жанчына душу, такую самую, як i мы з табою. А часам i лепшую...

- Ага! Цяпер скажу таму чэляднiку, што ён дурань, а вожчык - пень гнiлы. Душы-ы-ы няма! - перадражнiў Кандрат. - Цьху!

25. БАЯРЫН I МIТРАПАЛIТ

Баярын Рацiшчэў гнеўна адкiнуўся ў крэсьле ды з дакорам прамовiў:

- Уладыка! Ваша Прэасьвяшчэнства ня дбае аб вялiччы сваёй Радзiмы. Колькi я ўжо казаньняў праслухаў, але нiдзе й нiколi ня чуў i паўслова аб Маскве, аб Гасудару Вялiкiм Князю Маскоўскiм, аб слаўным воiнстве Маскоўскiм, аб годным Баярстве... Толькi й чуваць: Лiтва, Лiтва, Лiтва...

- Не магу, сыне мой! - жвава запярэчыў Мiтрапалiт Фоцiй. - Гэты дзiкi конь Вiтаўт не пацерпiць. Галаву мне адразу скруцiць як кураняцi, калi толькi пiсну аб Маскве. I нiхто ў абарону ня стане - любяць Яго. Праўда, злосьцi вялiкае да Масквы ён ня мае, але ня любiць так-жа як i Польшчу цi Немцаў. З суседзямi мiрам жыць хоча, ня ўлазiць у iхныя справы, але й да сваiх не дапускае. А мне адразу сказаў, пры першай сустрэчы: Богава Богу, а Цэсарава - Цэсару! Не магу аб Маскве ўспамiнаць. Нiяк не магу... Чуткi ходзяць, што каранавацца зьбiраецца.

- Каранавацца? - аж прыўстаў Баярын. - Каралём стаць задумаў?

- Вядома Каралём. I нiхто не перашкодзiць! Сам Iмпэратар Рымскi яму кланяецца й ласкi шукае. Дзе-ж тут з Масквою совацца? I слухаць нiхто не захоча. А здраду пагатоў закiнуць... Тады памiнай як клiкалi... На Суд Гаспадарскi ўраз пацягнуць... Не зважае ён, цi то Князь, цi Ваявода, цi проста сьмерд - сурова пакарае. Не паглядзiць i на мой сан... Баюся я...

- Каранавацца... - у задуме паўтарыў Баярын. - Каралём будзе... Бывай тады ўсе мроi аб вотчыне Лiтоўскай, зачахне Матухна Русь Маскоўская... - i, раптам схамянуўшыся, запытаў. - А хто памазаньне чынiць будзе? Цi Вашае Прэасьвяшчэнства, цi можа да няверных каталiкоў адвернецца?

- Ня ведаю, Баярын. Нiчога яшчэ ня ведаю. Толькi чутка такая пайшла. А чэрнь узрадавалася. Кубкi ўжо п'юць за "Караля Русi Белай - Вiтаўта Кейстутавiча". А намеднi[38] сваiмi вачамi бачыў: Ваявода, з Гораднi прыехаўшы, цалаваўся з чэрню на вулiцы з уцехi. Крычаць: "Слава Каралю Вiтаўту!", аж мне млосна зрабiлася. А як убачылi мяне, на каленi пападалi, просяць малебен удзячнасьцi адправiць, ледзь адхрысьцiўся. Балазе пост Вялiкодны, дык грахом застрашыў. I ўсюды такое дзеецца па ўсёй Лiтве, ня толькi тут у Наваградку. Вось я зараз... - Фоцiй пакорпаўся ў кнiгах i выцягнуў скрутак пэргаманту. - На, сыне мой, пачытай... Зь Вiцебску айцец Кур'ян прыслаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Владимир Случанский читать все книги автора по порядку

Владимир Случанский - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Драбы (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Драбы (на белорусском языке), автор: Владимир Случанский. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x