Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке)
- Название:Драбы (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке) краткое содержание
Драбы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Воi прывiталi Гаспадара грамавым крыкам:
- Слава-а-а-а!
Сычаняты пасаскоквалi з вазоў i паськiдалi шапкi. Васiль выступiў наперад, пакланiўся й далажыў:
- Ваша Высокасьць! З дапамогай Божай, Сыча злавiў i прывёў жыўцом разам з усёй хеўрай. Але, няхай Ваша Высокасьць ня гневаецца, прывёў без кайданоў i цi калодак.
- А гэта чаму? - спахмурнеў Вiтаўт.
- Гэтакая была воля Яго Сьветласьцi, Ваяводы з Грозава!
- Фёдар! - павярнуўся Вiтаўт. - Чаму так?
- Зараз, Ваша Высокасьць, - адказаў Ваявода, i, павярнуўшыся да апрышак, гукнуў: - Сыч!
Сыч выйшаў наперад, высока трымаючы галаву, i адважна падыйшоў да Гаспадара. Пакланiўся й моўчкi застыў, чакаючы, што будзе далей. Вiтаўт з зацiкаўленьнем прыгледзеўся да слаўнага атамана апрышак.
- Ну, i што далей? - запытаў ён, не разумеючы, для чаго гэты парад.
- Ваша Высокасьць! - пачаў Фёдар. - Я прашу ўчынiць суд над гэтым чалавекам, - i ён указаў на Сыча. - I ягонымi людзьмi. Суд справядлiвы й лiтасьцiвы! Бо заслужыў ён на найбольшую ласку Вашай Высокасьцi й на вечную маю ўдзячнасьць.
- Чым-жа заслужыў ён гэта? - гiранiчна спытаў Вiтаўт. - Цi не рабункамi й душагубствамi, часам? Га?
- Не! Няможна так зьневажаць чалавека, Ваша Высокасьць! - ускрыкнуў з запалам Фёдар. - Не рабункамi й душагубствамi... Але дазвольце мне маўчаць аб гэтым? На суду ўсё высьветлiцца!
- Ну добра, маўчы. Як сабе хочаш... - Вiтаўт яўна зацiкавiўся ўсёй гэтай справай. - А калi, ты хочаш, каб я судзiў яго? Можа, сёньня?
- Зараз, Ваша Высокасьць!
- Ну не! Не магу! - аж зарагатаў Вiтаўт ад такой пасьпешнасьцi. - Няма тут нi Князёў, нi патрэбнае колькасьцi Драбаў, нi послухаў. Нiкога, хто сьведчыць i радзiць мог-бы.
- Ваша Высокасьць, хай пашлюць ганцоў у Вiльню! Хай паклiчуць таго, каго трэба!...
- Во гэтак, добра! Але судзiць будзем - не раней як заўтра!
- Ваша Высокасьць... - хацеў запярэчыць Фёдар, але Вiтаўт рашуча спынiў яго рухам рукi, i, павярнуўшыся да Васiля, загадаў:
- На каленi! - i ўрачыста дадаў, бяручыся за дзяржальну мяча. - Перад тым, як судзiць i караць беззаконьнi апрышак, належыцца ўзнагародзiць верную службу, хуткi розум i адважнае сэрца! I хай дабраславiць нас Усявышнi, i да будзе наша ўзнагарода поўнай i справядлiвай!
Васiль пасьпешна скiнуў шолам i апусьцiўся адным каленам на вiльготны брук.
Канцлер, не зважаючы на свой паважны век, бегма кiнуўся ў палац. Ён адгадаў намер Вiтаўта. Гэтак здаралася часта, што Гаспадар раптоўна нешта надумваў, i тады толькi пасьпявай. А ён вельмi любiў, калi яго думкi падхоплiвалiся зь лёту, з паўслова. I блiзка стоячая чэлядзь ды служба да гэтага прызвычаiлiся, прыводзячы ня раз у захапленьне неазнаёмленага госьця сваёй спраўнасьцю й здагадлiвасьцю. Калi-ж часам здаралася, што хто-небудзь не зразумеў нацяку зусiм, цi зразумеў ня так, Вiтаўт не злаваўся, а насьмешлiва казаў: "Ангелец! Чысты Ангелец!" Зараз-жа ён з задавальненьнем зiрнуў усьлед старому Канцлеру.
Ваявода Фёдар радасна ўсьмiхнуўся, гледзячы на разгубленага Васiля. Калiсь ён сам быў ня лепшы... Апрышкi затаiлi подых, а ў вачах Сыча адбiлася пачуцьцё, вельмi падобнае на зайздрасьць. Воi ўрачыста падцягнулiся й выпрасталi ўгору дзiды.
Вялiкi Князь моўчкi назiраў людзей. Ува ўрачыстым маўчаньнi ўплыў некаторы час. Было чуваць, як лопае па ветру Гаспадарская Харугва...
Нарэшце на прыступках палацу зьявiлася постаць Канцлера.
Вiтаўт выцягнуў меч, i, узьняўшы яго дзьвюма рукамi ўгору, прамовiў:
- Гаспадару Нябесны! К Табе зварочваемся мы за дабраславенствам! I апекi Тваёй просiм, над нявольнiкам Тваiм Васiлём. - Вiтаўт плазам апусьцiў меч на плячо Васiля й дадаў - А ты, новасьпечаны Драб Вялiкага Княства Лiтоўскага, Васiль з Копыля, годна ды з гонарам насi адзнакi Рыцарскае годнасьцi, пiльнуй Права Рыцарскае, на службе Богу, Сьвятому Юрыю й Бацькаўшчыне! - з гэтымi словамi павярнуўся к Канцлеру, i, узяўшы ад яго, працягнуў Васiлю залатыя шпоры й гафтаваны золатам пас.
Васiль пяшчотна, як бяруць дарагую вазу, якую баяцца пабiць, узяў Рыцарскiя адзнакi, пацалаваў руку Вiтаўту, i, не падымаючыся з кален, узрушаным голасам адказаў:
- Вялiкi Гаспадар! Перад Богам клянуся, вось на гэтыя шпоры, што годна буду служыць Вашай Высокасьцi й Бацькаўшчыне! I давяду сваю годнасьць стаяць побач рэшты Драбаў Лiтоўскiх. Права Рыцарскае будзе кiраваць мною ад сёньня й да скананьня! I да памогуць мне ў гэтым Сьвяты Юрый i Ўсемагутны Божа!
- Добра сказана! - пахвалiў Вiтаўт, i, павярнуўшыся да Канцлера, загадаў Хай выкацяць колькi бочкаў пiва й мёду, ды старога пенiстага! Саслужылi малайцы!
- Слава-а-а-а! - громам пракацiлася па пляцы.
- ...у Вiльню ганца выслаць! Клiкаць каго знойдзе там зь Князёў i Драбаў на заўтрашнi Суд! - працягнуў Вiтаўт. - Апрышак - у вязьнiцу...
- Ваша Высокасьць! - ускрыкнуў Ваявода Фёдар. - Лiтасьцi! Нельга iх у вязьнiцу. Гэтыя людзi мяне зь вязьнiцы вырвалi...
- Усё роўна! Ты-ж сам не захацеў разказваць... А заўтра Суд пакажа, дзе iм мейсца. Хай пакуль-што "адпачнуць".
- А куды Ваша Высокасьць загадае падзець Прышынскага? - нехаця здаўся Фёдар, бо ведаў, што Вiтаўта не пераканаеш - калi ўжо сказаў, то скончана.
- Якога яшчэ там Прышынскага?
- Уласьнiка Камянецкага Замку.
- А чаго ён тут?
- Я прывёз яго ў кайданах, на Суд Вашай Высокасьцi!
- Гэта ён...
- Так, Ваша Высокасьць! Трымаў мяне ў Камянецкiх падзямельлях.
- А цi ведаў, што ты мой пасланец?
- Ведаў.
- Чаму ты ня клiкнуў яго на ўтаптаную зямлю? Хочаш сёньня?...
- Ён ня прыме выклiку! Не адважыцца...
Вiтаўт пагрозьлiва блiснуў вачамi й рашуча накiраваўся ў натоўп апрышак, пасярод якога на вазу сядзеў скаваны Прышынскi. Доўга ўглядаўся ў яго перастрашаны твар i панура спытаў:
- Пасаваны?
Прышынскi здрыгануўся, як-бы яго ўкусiла зьмяя, i, пускаючы сьлiну, залапатаў:
- Лiтасьцi, Ваша Высокасьць... У iмя Сьвятога Юрыя, лiтасьцi... Пад прымусам я падняў руку на Яго Сьветласьць Ваяводу... Усiх Сьвятых у сьведкi... Ваявода Станiслаў прымусiў... Лiтасьцi... Ваша Высокасьць...
- Цi пасаваны, пытаюся? - нецярплiва перабiў Вiтаўт.
- Пасаваны, Ваша Высокасьць... Яшчэ пад Готэсвэрдэ, Гаспадаром нашым Ягайлай Альгердавiчам... Ваша Высокасьць памятаюць...
- А як-жа, памятаю Готэсвэрдэ! - ускрыкнуў Вiтаўт. - Гэта тады як, Сьвятой памяцi, Ваявода Кныш з Бранску немцаў у балота завёў!
- Тады, Ваша Высокасьць, тады... - пасьпешна пагадзiўся Прышынскi. Сапраўды тады... Ясную памяць мае Ваша Высокасьць...
- А што ты там зрабiў? Нешта я цябе не памятаю.
- Я тады Харугву Крыжацкую даставiў... Самаго Бруна Лiндэнбурга...
- Як-жа ты яе здабыў? - зацiкавiўся Вiтаўт, i адразу палагаднеў з выгляду.
Прышынскi сумеўся. Замармытаў сабе пад нос нешта невыразнае, з чаго можна было зразумець: "балота... балоце... я..."
- Дазвольце мне, Ваша Высокасьць? - раптам умяшаўся адзiн з замкавых вартавых. - Я быў пад Готэсвэрдэ й прыгадваю сабе яго.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: