LibKing » Книги » Научные и научно-популярные книги » История » Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Тут можно читать онлайн Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
  • Название:
    Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.87/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь краткое содержание

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - описание и краткое содержание, автор Анатоль Трафімчык, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать книгу онлайн бесплатно, автор Анатоль Трафімчык
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1) існаванне незалежнай Беларусі не прадугледжвалася — у першую чаргу Савецкай Расіяй ды Польшчай,

2) канкрэтнасць, акрэсленасць пазіцыі па гэтай праблеме замінала б гнуткасці яе выкарыстання на дыпламатычна-прававым полі.

Год 1918-ы не стаў для беларусаў часам аднаўлення дзяржаўнасці. У адрозненне ад заходняга суседа (і Літвы), не хапіла ўнутранага патэнцыялу і знешняй падтрымкі каб забяспечыць БНР, абвешчанай 9 сакавіка з дэклараваннем незалежнасці 25 сакавіка 1918 г., жыццяздольнасцю. (Дарэчы, гэткі акт палякі здзейснілі толькі 11 лістапада таго ж года.) Сілы беларускага адраджэння на той гістарычны момант не маглі супрацьстаяць неспрыяльнаму ім міжнароднаму развіццю падзей па аб'ектыўных прычынах: разгром бальшавікамі ў канцы 1917 г. Усебеларускага Кангрэса / З'езда (хоць ён стаяў на савецкіх пазіцыях саюза з федэратыўнай Расіяй з мэтай фарміравання самастойнага беларускага кіраўніцтва на Беларусі) стварыў сітуацыю, у якой нацыянальныя сілы Літвы і Украіны апынуліся ў больш авантажным [10] Авантажны (фр. avantageux - прыбытковы) — выгадны, спрыяльны, які валодае прывабным, самавітым выглядам — Polochanin72 становішчы, што прымусіла звярнуць увагу ваюючых бакоў на праблему самавызначэння гэтых усходнееўрапейскіх народаў.

Арыентацыя Усебеларускага Кангрэса патрабуе асобнай увагі. Паводле сваёй рэзалюцыі, Кангрэс імкнуўся да «отстаивания цельности, неделимости Белоруссии и неотторжения ее от Российской Федеративной республики и всех остальных принципов демократического мира, провозглашенного Советом рабочих, солдатских и крестьянских депутатов». Больш таго, сведчанне размовы старшыні Кангрэса з камісарам па нацыянальных справах І. Сталіным даўно апублікаванае. У ім адказ Петраграда быў наступным: «Никакого насильственного удержания народов в рамках какого бы то ни было государства… («Декларация советской делегации на первом пленарном заседании Мирной конференции в Брест-Литовске» от 9 декабря 1917 г. — А. Т.) (дэкларацыя — А. Т.) народу обеспечивает права свободного самоопределения путем референдума. <���…> По вопросу о Белоруссии могу сказать то же самое, что и обо всех прочих народах России, т. е. полное само определение вплоть до отделения». Здавалася б, гэтыя словы можна расцэньваць як дазвол на дзяржаўніцкую самадзейнасць, тым больш у звязе з федэралізмам Савецкай Расіі. Але праз колькі месяцаў чарговае выказванне І. Сталіна ўдакладняе вышэйсказанае: «Принцип на самоопределение должен быть средством борьбы за социализм». Гэтым самым давалася метадалагічная ўстаноўка адносна нацыянальнай палітыкі, у тым ліку і перадусім стасоўна беларускага народа. Інакш кажучы, нацыянальнай палітыцы адводзілася роля сродку, але не мэты. Тут да месца успомніць, што, паводле марксізму, сродкі апраўдваюць мэту. Таму калі насамрэч запахла беларускім сепаратызмам, хай сабе і з савецка-сацыялістычным «духам», яго адразу памкнуліся задушыць у зародку. Згодна пражэктаў У. Леніна, паводле накідаў пачатку студзеня 1918 г., планаваўся выхад Расіі з вайны, каб:

1) тым самым узмацніць Германію супраць саюзнікаў: «пусть они истощаются (пока не взорвет революция и у них)»

2) «сначала додушить русскую буржуазию и переорганизовать социалистически Россию, затем начинать революционную войну, ни на минуту не прекращая подготовки к ней».

Каб не рызыкаваць лёсам сацыялістычнай рэвалюцыі, У. Ленін быў гатоў згубіць Польшчу, Літву і іншыя тэрыторыі (без сумневу, у той шэраг уваходзіла і Беларусь) на карысць Германіі. «Это — вернее путь к международной социалистической революции». Ніякай самастойнасці Беларусі ў святле тых пражэктаў не прадбачылася.

Разгон Усебеларускага Кангрэса прытармазіў палітычнае станаўленне беларускай нацыі, а неспрыяльныя для нас міжнародныя падзеі ва Усходняй Еўропе прывялі да таго, што пытанне пра беларускую дзяржаўнасць, як і яе юрыдычнае кшталтаванне 9 і 25 сакавіка 1918 г., атрымала працяг пазней, чым у паўночнага і паўднёвага суседзяў. Аднак гэтай прыпозненасці было дастаткова, каб яно апынулася лішнім для ўсіх, акрамя саміх беларускіх адраджэнцаў, паколькі за гэты час быў заключаны шэраг міжнародных дагавораў, якія не прадугледжвалі самастойнасці Беларусі (што нават прывяло да правядзення па Заходняй Беларусі літоўска-ўкраінскай мяжы, праўда, толькі на мапе). Зразумела, для Беларусі самы значны сярод іх быў Брэсцкі мірны дагавор.

Але ў канцы 1918 г. (пасля рэвалюцыі ў Германіі) бальшавіцкая Расія яго дэнансавала. З гэтага, асабліва з улікам прынятых самімі бальшавікамі дакументаў адносна дзяржаўнага самавызначэння народаў (vide supra [11] Vide supra (лац.) — глядзі вышэй — Polochanin72 ), для дзеячаў БНР склалася спрыяльная юрыдычная сітуацыя. Тым больш, што 29.11.1918 г., калі на пераважнай частцы Беларусі не было ніякай улады, яны прынялі IV Устаўную грамату, якая паўторна дэкларавала незалежнасць і самастойнасць беларускай дзяржавы. Аднак бальшавікі нават не звярнулі ўвагі на непадмацаваны ваеннай сілай голас маладой рэспублікі.

А. Сідарэвіч упэўнены ў a рrіоrі [12] А рrіоrі (лац.) — веды, папярэднія досведу і незалежнае ад яго — Polochanin72 акупацыйных намерах Савецкай Расіі, чаго не хаваў і сам У. Ленін. У яго тэлеграме да І. Вацэсіса ад 29 лістапада 1918 г. ён называе ўкраінскія і прыбалтыйскія землі акупаванымі, адзначаючы пры гэтым, што стварэннем абласных часовых урадаў аднімаецца магчымасць разглядаць рух бальшавіцкіх войск як акупацыю. Як бачым, бальшавіцкі правадыр яшчэ дбаў пра хоць нейкі мінімум вонкавай прыстойнасці. Дзеля гэтага і ствараліся так званыя абласныя бальшавіцкія ўрады для Эстоніі, Латвіі, Літвы, Украіны. Беларусь у той шэраг не мела гонару патрапіць. Прычынай таму, як будзе паказана далей, з'яўлялася еўрапейская геапалітычная кан'юнктура.

Аддзяленне ад Расіі, паводле У. Леніна, насамрэч дапускалася толькі тэарэтычна: «Мы за автономию для всех частей, мы за право отделения (а не за отделение всех!) <���…> В общем, мы против отделения. Но мы стоим за право на отделение. <���…> Ничего , абсолютно ничего кроме права на отделение здесь нет и быть не должно» (усе вылучэнні шрыфтам — аўтарскія). Такая вось імперыялістычная амбівалентнасць.

Выкрывае фарысейства У. Леніна і беларускі гісторык Іларыён Ігнаценка: «На пытанне: «што вышэй — права нацый на самавызначэнне або сацыялізм?» У. І. Ленін адказваў: «сацыялізм вышэй». «Ці дазволена з-за парушэння права нацый на самавызначэнне аддаваць на з'яданне Савецкую сацыялістычную рэспубліку, падстаўляць яе пад удары імперыялізму ў момант, калі імперыялізм заведама мацнейшы, а Савецкая рэспубліка заведама слабейшая? Не. Не дазволена. Гэта не сацыялістычная, гэта буржуазная палітыка». «З такім тлумачэннем У. Леніна можна было б пагадзіцца толькі пры адной умове — калі б размова ішла аб абароне сацыялістычнага грамадскага ладу. Але ў той час такая ўмова адсутнічала. Рэвалюцыя, якая адбылася ў кастрычніку 1917 г., не з'яўлялася сацыялістычнай, не было таксама і сацыялістычнага грамадскага ладу. Да 1920 г. У. Ленін быў упэўнены у тым, што ў кастрычніку 1917 г. сацыялістычнай рэвалюцыі ў Расіі не было». Само кіраўніцтва савецкай краіны маркіравала свой прыход да ўлады ў 1917 г. пераважна пераваротам. На практычную несацыялістычнасць кастрычніцкай падзеі слушна ўказвае і польскі мысляр Лешак Калакоўскі: «Бальшавіцкі пераварот у Расіі не заслугоўвае на гэткае найменьне таму, што не схіляў сваю моц з канфлікту паміж буйнапрамысловым пралетарыятам і капіталам; ён быў праведзены пад лозунгамі, якія ня мелі ніякага сацыялістычнага зьместу, ня кажучы ўжо пра зьмест марксістскі (мір і зямля для сялянаў)».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Анатоль Трафімчык читать все книги автора по порядку

Анатоль Трафімчык - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь отзывы


Отзывы читателей о книге Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь, автор: Анатоль Трафімчык. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img