Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Тут можно читать онлайн Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.89/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь краткое содержание

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - описание и краткое содержание, автор Анатоль Трафімчык, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать книгу онлайн бесплатно, автор Анатоль Трафімчык
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нягледзячы на тое, што яшчэ летам 1916 г. У. Ленін катэгарычна не згаджаўся з тымі, хто адмаўляў няспеласць украінскага і беларускага нацыянальных рухаў [13] Даслоўна: «Для украинцев и белорусов, например, только человек, в мечтах живущий на Марсе, мог бы отрицать, что здесь нет еще завершения национального движения». , на самой справе бальшавікоў не турбавала пытанне пра беларускую дзяржаўнасць: у важных гістарычных дакументах Беларусь не згадвалася ў кантэксце народаў з правам на нейкую дзяржаўнасць. Пакуль беларускі нацыянальны рух (як, зрэшты, і іншыя) набываў сілу пад царскай уладай, ён каталізаваўся бальшавікамі, бо такім чынам расхістваўся царызм. Яшчэ на самым пярэдадні кастрычніцкага перавароту У. Ленін, што праўда, у форме рытарычнай фігуры ўмоўнага ладу заяўляў пра «немедленное восстановление полной свободы Финляндии, Украины, Белоруссии, для мусульман и т. д.» Калі ж бальшавікі захапілі ўладу, ім нацыянальныя рухі сталі муляць, і яны іх імкнуліся мінімізаваць ці фармалізаваць, а беларускі — на пэўны час увогуле быў выключаны з актуальнага кантэксту.

Тэарэтычныя дэкларацыі бальшавікоў засцілі вочы не ўсім. Некаторыя лідэры беларускага нацыянальнага руху бачылі, што на практыцы савецкая Масква не збіраецца прадпрымаць нейкія крокі да задавальнення нацыянальных памкненняў беларусаў. Менавіта ў такім сэнсе гучыць меркаванне Я. Варонкі адносна І. Сталіна, погляды якога тут цалкам супадаюць з вышэй прыведзенымі словамі У. Леніна пра права на аддзяленне.

Традыцыя разглядаць Беларусь складовай часткай маскоўска-пецярбургскай Русі мае даўнюю гісторыю. На феномен стратэгічнай важнасці Беларусі для Расійскай імперыі звярнуў увагу яшчэ М. Мураўёў: «Здешний край искони был русским и должен им оставаться <���…> польский элемент здесь есть пришлый и должен быть окончательно и решительно подавлен <���…> в противном случае Россия безвозвратно лишится Западного края и обратится в Московию, т. е. в то, во что желают поляки и большая часть Европы привести Россию». NB: тут ідзецца менавіта пра Беларусь, а не пра іншыя каланізуемыя землі імперыі. Відавочна, бальшавікі гэта таксама разумелі і адпаведна дзейнічалі. (Дарэчы, на сучасным этапе, паводле меркавання многіх палітычных дзеячаў — у тым ліку і расійскіх, — важнасць Беларусі для Расіі зноў актуалізавалася ў тым жа самым сэнсе, што чарговы раз пацвярджае рацыю Мураўёва.)

Заангажаваныя ў справах Беларусі бальшавікі мелі выразна антынацыянальныя намеры, аб чым можна аб'ектыўна меркаваць па словах галоўнага бальшавіцкага ідэолага «Заходняй вобласці» В. Кнорына, якія недвухсэнсоўна характарызуюць палітычную лінію бальшавікоў: «Мы лічылі, што беларусы не з'яўляюцца нацыяй і што тыя этнаграфічныя асаблівасці, якія іх аддзяляюць ад астатніх рускіх, павінны быць зжыты. Нашаю задачаю з'яўляецца не стварэнне новых нацыяў, а знішчэнне старых нацыянальных рагаткаў. Беларускі ж рух з'яўляецца такім узвядзеннем новых нацыянальных рагаткаў, якіх не было да гэтых пор, а таму камуністы не могуць у якім бы то ні было выглядзе прымаць удзел у гэтым руху. …Мы, камуністы, у тым краі, што вы называеце Беларуссю, працуем, не лічачыся з тым, якога мы роду і племені. <���…> Беларускі рух — гэта адраджэнне ў пачварных формах сацыял-шавінізму, з якім мы так доўга вядзем барацьбу» (восень 1918 г.). У. Ленін яшчэ 29 красавіка 1917 г. адкрыта заяўляў: «Конечно, теперь насилие царит над Польшей, но чтобы польские националисты рассчитывали на освобождение ее Россией — это измена Интернационалу». А 22 верасня 1920 г., г. зн. пасля правалу наступлення на Варшаву, у палітычнай справаздачы ЦК ІХ Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) У. Ленін прызнаўся не для друку, што тым наступам яны імкнуліся дапамагчы «саветызацыі Літвы і Польшчы». І калі з дзейнасцю БНР, якая імкліва слабела, бальшавікі маглі спраўляцца адной прапагандай, амаль не хаваючы сваіх намераў, то з моманту адраджэння Версальска-Вашынгтонскай сістэмы Польшчы, якая адразу выявіла імперскія амбіцыі, беларуская праблема запатрабавала ад Крамля аператыўнага і прагматычнага вырашэння.

Лакалізацыя новай Польшчы ў межах яе этнічных тэрыторый, на думку аднаго з польскіх лідэраў Р. Дмоўскага, прывяло б у будучыні да знікнення польскай дзяржавы, хоць сам гэты палітык лічыў, што нацыянальная польская дзяржава можа адмовіцца ад «крэсаў». Што было цалкам верагодна, бо ў адрозненне ад Савецкай Расіі, якая прэтэндавала на ўсю Польшчу, апошняя імкнулася толькі пашырыць сваю тэрыторыю за кошт «красаў», на якіх меўся пэўны працэнт палякаў. У сучаснай польскай гістарыяграфіі існуе наступнае меркаванне: «Спачатку прадстаўніцтва Польшчы настойвала на аднаўленні межаў 1772 г., каб пазней — з улікам сітуацыі ў асобных рэгіёнах былой Рэчы Паспалітай — часткова адмовіцца ад разлеглых абшараў на ўсходзе і дамагацца на захадзе тых зямель, на якіх пражывалі палякі».

Пазіцыя Польшчы (у далейшым будзем называць яе і паўзабытым у гістарыяграфіі сапраўдным найменнем — Польская Рэспубліка, а не выдуманым роst factum [14] Роst factum (лац.) — «пасля факта», г. зн. пасля таго, як падзея здзейснілася — Polochanin72 «ІІ Рэч Паспалітая») у дачыненні да Беларусі была ў нейкім сэнсе вымушанай (што, аднак, яе не апраўдвае, але тлумачыць дэтэрмінізм): каб не стаць другой Украінай, якая ўрэшце пасля ўпартай барацьбы трапіла назад пад уладу «Маскалёў», палякі выяўлялі большыя прэтэнзіі — «ад мора да мора», што дазволіла б (і ўрэшце дазволіла) захаваць ядро дзяржавы. Больш таго, ваенна-стратэгічныя пралікі М. Тухачэўскага і савецкай дыпламатыі далі магчымасць Польшчы устанавіць сваю мяжу далёка на ўсход ад лініі Керзана, якая спачатку расцэньвалася як дзяржаўная. Да таго ж, каб краіны суседзі, у тым ліку і перш за ўсё Польшча, не здолелі замацаваць сваю незалежнасць, наўрад ці бальшавікоў турбавала б пытанне пра беларускую дзяржаўнасць. Як лічыць у сваім публіцыстычным эсэ беларуска-польскі літаратар Сакрат Яновіч, «перамога Тухачэўскага з Дзяржынскім пад Варшаваю ў 1920 г. працягнула б польскае бездзяржаўе (з канца XVIII ст.), нягледзячы на ўтварэнне Польскай ССР ад Шлёнску да Бярэзіны, з Беларускай АССР на прасцягу Менскай губерні. Быў такі план, выраблены ў Беластоку».

Такім чынам, адпачатку было бачна, што «вышэйшыя інтарэсы рэвалюцыі ўжо на стадыі юрыдычнага афармлення БССР прадвызначылі яе незайздросны лёс, і яна павінна была спыніць сваё існаванне». Гэтую выснову зрабілі сучасныя беларускія гісторыкі, дактары навук Р. Платонаў і М. Сташкевіч на аснове аналізу матэрыялаў аб стварэнні савецкай дзяржаўнасці Беларусі.

Відавочна, без тэрытарыяльных прэтэнзій версальскай Польскай Рэспублікі на беларускія землі аўтэнтычнасць [15] Аўтэнтычнасць (ст. грэцк. αὐθεντικός — сапраўдны) сапраўдны, адпаведны сапраўднаму — Polochanin72 беларускае нацыі і яе права на геапалітычную хаця б намінальнасць былі б праігнараваны бальшавіцкай Расіяй. Яшчэ ў снежні 1918 г. савецкае кіраўніцтва займала пазіцыю непрымання беларускага сепаратызму ў якім бы там ні было выглядзе. «У газеце «Западная Коммуна» (орган Аблвыкамзаху) 21.12.1918 г. (г. зн. за 6 дзён перад адкрыццём 6-ай абласной партыйнай канферэнцыі) публікуецца рэдакцыйны артыкул «Национальные республики Советов». У артыкуле даводзіцца патрэба захаваць вобласці й немэтазгоднасьць тварыць нацыянальныя рэспублікі, якія, калі й творацца, то вылучна дзеля тактычных меркаваньняў. «Спрашивается, зачем эта игра в советские республики?.. Ведь для нас ясно, что Советская власть ставит своей задачей… не создание национальной обособленности в рамках маленьких национальных государств, а снесение всяких национальных рогаток. Провозглашение Советской республики Белоруссии не только не служило бы интересам борьбы с националистическими тенденциями мелкой буржуазии, но как раз развивало бы простор этим тенденциям. А это не в интересе социалистической революции. То, что мы признаем допустимым в одном месте в силу тактических соображений, не должно быть перенесено в другие места, где таковых практических соображений нет и быть не может»»…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Анатоль Трафімчык читать все книги автора по порядку

Анатоль Трафімчык - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь отзывы


Отзывы читателей о книге Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь, автор: Анатоль Трафімчык. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий