Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Название:Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь краткое содержание
Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Пад канец лета 1920 г. (у сувязі з паспешлівым адступленнем Чырвонай Арміі на савецка-польскім фронце) ідэя буфернасці Беларусі зноў актуалізавалася. Гэтым разам планавалася аддаць пад Савецкую Беларусь 18 паветаў. Ізноў было катэгарычна адмоўлена ўлучыць сюды ўсходнюю частку этнічна беларускіх зямель уключна з Віцебскам, Смаленскам і Магілёвам на той падставе, што нібыта там няма ніякіх беларусаў, як заявіў В. Кнорын. Хоць у «Дэкларацыі пра абвяшчэнне незалежнасці ССРБ» ад 31 ліпеня 1920 г. чорным па беламу было напісана, што межы рэспублікі з Савецкай Расіяй і Украінай вызначаюцца «вольным выражэннем беларускага народа на павятовых і губернскіх з'ездах Саветаў у поўнай згодзе з урадам РСФСР і ССРУ». (Нехта ў таго народа пытаў!)
Савецка-польская вайна знясіліла абодва бакі і яны пагадзіліся на заключэнне мірнага дагавора. У той час большая частка ССРБ знаходзілася ўжо пад польскай акупацыяй. Ніводную з дзвюх беларускіх дэлегацый (ад БНР і ад ССРБ) за стол перамоў не пусцілі. Паводле мандата ад Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ССРБ, яе інтарэсы прадстаўляла дэлегацыя РСФСР. Пазіцыя апошняй стасоўна мяжы з Польшчай, пра што казалася вышэй, была няпэўнай. І ў Рызе бальшавіцкая беспрынцыпнасць была чарговы раз прадэманстравана. Калі яшчэ летам 1920 г. Масква дамагалася правядзення савецка-польскай мяжы па «лініі Керзана», дык праз некалькі месяцаў яна прадэманстравала, што можа ахвяраваць усёй новастворанай Савецкай Беларуссю (чым фактычна выявіла свае адносіны да яе функцыі ў міжнародна-палітычных варунках). Больш таго, 23 верасня 1920 г. Усерасійскі выканаўчы камітэт звярнуўся да кіраўніцтва Польшчы з прапановай адкінуць пытанні аб самавызначэнні народаў і абмежавацца ўстанаўленнем усходняй граніцы Польшчы. Толькі і гэта яшчэ не ўсё. Масква аддавала ССРБ Польскай Рэспубліцы фактычна на ўмовах непрызнання гэтай тэрыторыі беларускай, што станавілася перашкодай для стварэння «беларускага П'емонту» на тэрыторыі адроджанай польскай дзяржавы. Разам з тым, гэтакім чынам бальшавіцкі Крэмль манапалізоўваў прэрагатыву арганізацыі беларускай дзяржаўнасці, якую да таго ж мусіла прызнаць Варшава.
Як пракаментаваў тую сітуацыю беларуска-польскі пісьменнік Сакрат Яновіч, «палякам Ленін аддаваў пасля і Менск, але яны не захацелі, расшыфраваўшы бальшавіцкую задуму накарміць «польскага гусака» меншасцямі да такое ступені, што скончыўся б з абжорства…». Гэтым самым С. Яновіч пагаджаецца з К. Душ-Душэўскім, які ў свой час адзначыў, «што маскоўскія бальшавікі прырэзалі кавалак Беларусі для Польшчы для таго, каб «палякі падавіліся гэтымі землямі», як яны кажуць». (NВ. Душ-Душэўскі прыпісвае гэтае меркаванне самім бальшавікам . [16] У. Ленін 2 кастрычніка 1920 г. выказаўся на гэтую тэму наступным чынам: «Линия проходила так, что Минск оставалася у поляков, вся Белоруссия была у них. И не только Совет Народных Комиссаров, но и Президиум ВЦИК — высший орган РСФСР — торжественно, в специальном обращении заявил польскому народу, что он предлагает мир, что он отказывается от решения оружием вопроса о судьбе Белоруссии, которая никогда польской не была.<���…> Но мы тем не менее заявили самым официальным, самым торжественным образом, что мы предлагаем мир на тогдашней линии.<���…> Я напоминаю вам об этом, чтобы во всех речах, которые вам придется вести по этому вопросу, более энергично подчеркнули, что вначале мы предлагали мир на линии более восточной, чем теперешняя».
) Трэба заўважыць, што, як мяркуе польскі гісторык-беларус Ю. Туронак, бальшавікі загадзя рыхтаваліся аддаць Польшчы частку беларускіх зямель — тую, што ўваходзіла ў склад ЛітБел, каб маніпуляваць імі «як тэрыторыямі зь неакрэсленым дзяржаўным статусам, якія ў залежнасці ад канкрэтнага ваенна-палітычнага становішча маглі быць перададзеныя ў сферу ўплыву Польшчы ці Расеі або падзеленыя паміж імі». Масква была гатова саступіць Беларусь Польшчы яшчэ ў 1919 г. у якасці платы за мір, неабходны бальшавікам, каб засяродзіцца на франтах Грамадзянскай вайны. А падчас заключэння Мірнага дага вора ў Рызе ўжо ва ўступнай фазе перамоў кіраўнік савецкай дэлегацыі Адольф Іофэ быў схільны аддаць Беларусь пад уплыў Польшчы наўзамен за прызнанне ёю Савецкае Украіны, — яшчэ адзін бок разменнай манеты пад назвай «Беларусь».
Палякі не прынялі падарунка, і толькі 2/3 з адведзенай пад ССРБ тэрыторыі пасля Рыгі апынуліся ў складзе Польскай Рэспублікі. Дарэчы, у аспекце тэрытарыяльнай велічыні сённяшняй Беларусі, якая вырасла з савецкай рэспублікі, можна, мусіць, пашкадаваць, што палякі ў 1921 г. адмовіліся ад усіх ім прапанаваных 18 паветаў разам з Менскам, бо пры ўмове, што бальшавікі не змянілі б выкарыстаны пасля метад, як падставу далучэння «кроўных братоў» да адпаведных рэспублік (акрамя Беларусі, маем прыклад Украіны ды Фінляндыі), дык Крамлю давялося б арганізоўваць БССР на ўсходніх этнічных землях беларусаў, у тым ліку на тых, што зараз уваходзяць у склад Расіі. Дзеля гэтага, акрамя Мінска, меліся «пра запас» яшчэ два патэнцыйныя цэнтры — Магілёў і Смаленск (не выключалася ўзбуйненне БССР і за кошт Смаленшчыны ды іншых тэрыторый на ўсход ад БССР, якая, дарэчы, упершыню была абвешчана менавіта ў Смаленску, што, тым не менш, застаўся пад Расіяй). Да падобнага меркавання схіляюцца Р. Платонаў і М. Сташкевіч, кажучы, што ўключэнне ў склад РСФСР Магілёўскай і Віцебскай губерняў, калі б іншыя тэрыторыі ССРБ захапіла Польшча, у перспектыве стала б асновай адраджэння беларускай дзяржаўнасці. У такім выпадку патрэбна было б пераўзысці плошчай БССР плошчу этнічнай беларускай тэрыторыі, што апынулася пад Польшчай. Таму сёння Рэспубліка Беларусь у выніку магла б мець нашмат больш тэрыторыі. Зразумела, гэта ўсяго толькі разважанні з вобласці альтэрнатыўнай гісторыі. Аднак у дадзеным выпадку на іх фоне больш выразна ўсведамляецца рэальнасць гістарычнага развіцця Беларусі ў міжваенны перыяд.
Такім чынам, Беларуская Рэспубліка была спляжана молатам (бальшавіцкай Расіяй) на кавадле (Польскай Рэспублікі), што яны і замацавалі 18 сакавіка 1921 г. Так атрымалася шасціпавятовая Беларусь. Як адзначае Я. Юхо, хоць яна і аб'яўлялася незалежнай, аднак фактычна і юрыдычна з'яўлялася аўтаномнай вобласцю ў складзе РСФСР, аб чым сведчыць і пастанова ІІІ з'езда Кампартыі Беларусі (лістапад 1920 г.), у якой аб прававым становішчы рэспублікі запісана: «Белоруссия, являясь Социалистической Советской Республикой, одновременно является составной частью РСФСР, и все органы в области общих мероприятий должны быть подчинены соответствующим комиссариатам РСФСР, однако они должны иметь определенную свободу в области разрешения вопросов местной жизни». Праўда, падпісаўшы прэлімінарны [17] Прэлімінарны — (ад лац. prae - перш, і limen, liminis - пачатак, мяжа) папярэдні — Polochanin72
дагавор з Польшчай, Масква пайшла на фармальныя саступкі і, як ужо было сказана, 16 студзеня 1921 г. заключыла з савецкім Менскам дагавор, у якім прызнаваўся суверэнітэт Савецкай Беларусі, што было пацверджана пры стварэнні СССР.
Интервал:
Закладка: