Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Название:Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь краткое содержание
Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
«Я, кажется, сильно виноват перед рабочими России за то, что не вмешался достаточно энергично и достаточно резко в пресловутый вопрос об автономизации, официально называемый, кажется, вопросом о Союзе Советских Социалистических Республик. <���…>
…«Свобода выхода из Союза», которой мы оправдываем себя, окажется пустою бумажкой, неспособной защитить рос сийских инородцев от нашествия того истинно русского человека, великоросса-шовиниста, в сущности, подлеца и насильника, каким является типичный русский бюрократ. <���…>
Я уже писал в своих произведениях по национальному вопросу, что никуда не годится абстрактная постановка вопроса о национализме вообще. Необходимо отличать национализм у нации угнетающей и национализм нации угнетенной, национализм большой нации и национализм нации маленькой.
По отношению ко второму национализму почти всегда в исторической практике мы, националы большой нации, оказываемся виноватыми в бесконечном количестве насилия, и даже больше того — незаметно для себя совершаем бесконечное количество насилий и оскорблений…<���…>
Поэтому интернационализм со стороны угнетающей или так называемой «великой» нации (хотя великой только своими насилиями, великой только так, как велик Держиморда) должен состоять не только в соблюдении формального равенства наций, но и в таком неравенстве, которое возмещало бы со стороны нации угнетающей, нации большой, то неравенство, которое складывается в жизни фактически. <���…>
…Лучше пересолить в сторону уступчивости и мягкости к национальным меньшинствам, чем недосолить».
У Савецкім Саюзе, а значыць і ССРБ, у 1920-х гг. закінулі падманку каранізацыі і беларусізацыі: маўляў, правы беларусаў і меншасцей у Савецкай Беларусі аберагаюцца. Аднак гэта было толькі прынадай для акумуляцыі, кансалідацыі пад адным дахам беларускіх нацыянальных сіл розных палітычных поглядаў з мэтай іх далейшай элімінацыі [23] Элімінацыя — (ад лац. elimino — выношу за парог, выдаляю) абмежаванне, знішчэнне — Polochanin72
. Як сведчаць сучасныя даследаванні, беларусізацыя была толькі спосабам для выяўлення і ліквідацыі яе перадумоў і праваднікоў, гэта быў сродак для вырашэння «шэрагу вельмі важных задач унутранай і знешняй палітыкі», выкарыстанне якога пасля выканання адпаведнай функцыі было згорнута. У прыватнасці мелася на мэце не толькі інспіраванне будучага аб'яднання з Заходняй Беларуссю шляхам стварэння лепшых (асабліва знешне, па форме) варункаў і перадумоў для нацыянальнага развіцця ў Савецкай Беларусі, але і імкненне ліквідаваць урад БНР, які і надалей праводзіў актыўную палітычную дзейнасць (што з'яўлялася адным з чыннікаў беларусізацыі і каранізацыі ў ССРБ). Дарэчы, імкненне да ліквідацыі ўрада БНР найлепшым чынам сведчыць, па-першае, пра прызнанне гэтага суб'екта міжнароднага палітычнага поля, па-другое, пра выніковую дзейснасць таго суб'екта, якая ўплывала на савецкую палітыку — як знешнюю, так і ўнутраную. Бальшавікі змаглі арганізаваць спыненне дзейнасці некаторых чальцоў урада БНР ад імя ўсёй рэспублікі (што было юрыдычна неправамоцна, але гэта іншае пытанне). У гэтай акцыі не было забыта і будучае аб'яднанне Беларусі, якое ўжо падавалася як ментальна сфарміраванае па абодва бакі краіны меркаванне: «У сьвядомасьці таго, што ўлада сялян і работнікаў, замацаваная ў Менску — сталіцы Радавай (Савецкай. — А. Т.) Беларусі, запраўдна імкнецца адрадзіць Беларускі Народ культурна, эканамічна і дзяржаўна, што Радавая Беларусь ёсьць адзіная рэальная сіла, якая можа вызваліць Заходнюю Беларусь ад польскага іга, пастанавілі: спыніць існаваньне Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі і прызнаць Менск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі»
Пасля роспуску ўрада БНР, арганізаванага Аляксандрам Цвікевічам, нават шчыра прабальшавіцкі паэт Міхась Чарот, сустрэўшыся з ім у Германіі, рэзка папракаў яго за здзейснены акт: «Гэта памылка! Пакуль вы былі тут, за мяжой, нам лягчэй было там весці нацыянальную палітыку». І ён меў рацыю, бо напярэдадні савецкія палітыкі, распрацоўваючы праграму стаўлення да беларускага пытання, хацелі высветліць, што можна зрабіць, каб выклікаць сімпатыі беларусаў у Заходняй Беларусі да БССР. У прыватнасці ў 1923 г. А. Луцкевіч праз С. Рак-Міхайлоўскага атрымаў просьбу распрацаваць кароткі даклад пра тое, якія мерапрыемствы былі б пажаданыя ў БССР з гледзішча заходніх беларусаў, перадусім ставілася пытанне пра павелічэнне БССР, пра культурную працу, пра амністыю дзеячам БНР. Бальшавікі мелі канкрэтныя планы па ліквідацыі замежнага нацыянальнага актыву беларусаў, дзеля чаго выкарыстоўвалі ў прапагандысцкіх мэтах і выбітных прадстаўнікоў з Савецкай Беларусі. Так, пад канец 1925 г. арганізавалі замежную паездку з удзелам Цішкі Гартнага, Янкі Купалы і Міхася Чарота пад прыглядам «дыпламата» ад адпаведных органаў Аляксандра Ульянава. Мяркуючы па ўсім, беларускія літаратары разумелі ў якой якасці яны служаць таталітарнай машыне, што тады толькі набірала абароты. А А. Ульянаў жа потым засведчыў: «Когда меня послали на работу в Польшу, основной момент был раскол… За границей имелся целый ряд белорусских эмигрантских групп… Эти группы противопоставляли себя Советскому правительству, везде выставляя себя как «представителей народа». Наша задача была обезглавить, обезвредить эти группы. Надо было связаться с этими группами, поставить перед ними вопрос, что если они явятся, вернутся сюда и будут честно работать, здесь им будет дана амнистия. Это было проделано».
Заўважым, што падобныя тэндэнцыі яшчэ нейкі час працягваліся. Аб чым сведчаць, напрыклад, матэрыялы пра значэнне Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу 1926 г., адной з галоўных мэт якой было засведчыць, як сказана ў назве публікацыі, бурнае нацыянальнае адраджэнне ў Савецкай Беларусі пад уплывам камуністаў. Таму форуму імкнуліся надаць міжнародны рэзананс.
Зрэшты, улічваючы выразаныя савецкай цэнзурай словы аднаго з герояў рамана М. Зарэцкага «Крывічы» (1929) Сьляпня, сэнс беларусізацыі як толькі тактычнага кроку савецкай ўлады, некаторымі пісьменнікамі разумелася ўжо і тады (перапрашаю за аб'ёмную цытату — яна тут да месца):
«А вы ведаеце, што такое бела-русі-зацыя? Га? Хо-хо-хо… Гэта, брат, хітрая, ой, хітрая штука… Гэта стаўка на форму… Так, так, на форму… Аўладаць формай, адлучыць яе ад зьместу, вылягчыць яе, выкруціць, высушыць… і выкінуць вон… Ха-ха-ха… Што — хітра, га? Тонка? <���…> Навучыцца аўладаць беларускай мовай, каб лягчэй было згаварыцца зь сялянамі, скажам, пры зьбіранні падатку, гэта ня будзе разьвязаньне нацыянальнага пытаньня. Гэта будзе толькі ўсяго замена калёніяльнай палітыкі — «салдацкай» на калёніяльную палітыку — «езуіцкую». Гэта страшэнна шкоднае звужаньне праблемы нацыянальнай культуры. Гэта палітыка гандляроў з рынку, якія (я спэцыяльна гэта назіраў) зьвяртаюцца заўсёды да сялян у роднай іхняй мове, каб… лягчэй абдурыць іх».
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: