Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Название:Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь краткое содержание
Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Досвед гістарыяграфіі сведчыць, што і да сённяшняга часу многія не ведаюць асноўных чыннікаў павелічэння Савецкай Беларусі ў сярэдзіне 1920-х гг. Як было сказана ў пункце 3-м сакрэтнага дакумента «В комиссию политбюро ЦК ВКП(б) по вопросу о расширении границ БССР», «основной решающий аргумент за расширение границ БССР — в ближайшее время — определяется политикой Польши»: меліся звесткі, што там збіраліся правесці шэраг рэформаў адносна нацыянальных меншасцей, у тым ліку беларусаў. У сувязі з гэтым Крамлю неабходна было прэвентыўна рабіць пэўныя захады, і — як паказаў час — «вяртанне у склад БССР шэрагу ўсходнебеларускіх паветаў мела вялікі рэзананс у Польшчы і Заходняй Беларусі». А наперадзе ж была яшчэ і перспектыва вяртання самой Заходняй Беларусі.
І хаця савецкі ўрад устрымліваўся ад публічных заяў пра неабходнасць перагляду савецка-польскай мяжы (у адрозненне ад прадстаўнікоў саюзных рэспублік, да прыкладу старшыні ўрада Украінскай ССР у 1924 г.), аднак у сакрэтнай перапісцы народнага камісарыята замежных спраў дагавор з Польшчай аб ненападзе разглядаўся як не больш чым тактычны ход. Усходнія межы Польшчы і Румыніі сталі картай для маніпуляцый у дыпламатычных гульнях паміж Масквой і Захадам яшчэ з часоў У. Леніна, які рэкамендаваў камісару замежных спраў Г. Чычэрыну «всемерно использовать постановку Ллойд Джоржем вопроса о восточных границах Польши и Румынии, указывая, что эти границы — препятствуют установлению мира, но делать это осторожно, дабы не навлечь нареканий об отступлении от Рижского договора». У сваю чаргу на Генуэзскай канферэнцыі Г. Чычэрыным было заяўлена, што «уважение (территориального статус-кво. — А. Т.) не должно рассматриваться как равнозначащее признанию этого статус-кво… Малады расійскі даследчык А. Пронін заўважае, «что и советское руководство, заключив мирный договор с Польшей в 1921 году и тем формально признав восточную польскую границу, неизменно подчеркивало свое недовольство сложившейся ситуацией. Так, посол Германии в СССР в 20-х — начале 30-х годов фон Дирксен 17 октября 1931 г. писал из Москвы о своей встрече с Ворошиловым, утверждая, что границы с Польшей Ворошилов считает, как это он подчеркивал в разговоре с начальником Генерального штаба рейхсвера Адамом, «неокончательными». <���…> 12 декабря 1931 года Ворошиловым в беседе с фон Дирксеном были сказаны следующие слова: «ни при каких обстоятельствах, разумеется, не может быть и речи о какой-либо гарантии польской западной границы; советское правительство — принципиальный противник Версальского договора»». Дый сам Сталін публічна праз нямецкага пісьменніка Эміля Людвіга ў гутарцы 13 снежня 1931 г. выказваўся пра непрызнанне межаў Версальска-Вашынгтонскай сістэмы, у тым ліку і ў першую чаргу Польшчы. Нягледзячы на гатоўнасць падпісаць з ёй пакт аб ненападзе, ён акцэнтаваў бы не прызнанне яе межаў, а непрымяненне «насілля, нападу для таго, каб змяніць граніцы Польшчы, СССР або парушыць іх». Напэўна, нездарма казытлівая для Масквы тэма Польшчы ўсплыла ў размовах савецкіх кіраўнікоў менавіта ў канцы 1931 г.: сёння ўжо вядома, што ў 1932 г. супраць Польшчы М. Тухачэўскі распрацоўваў планы кампаніі «глыбокіх аперацый» (цікава, што паведамляюць пра гэта менавіта расійскія гісторыкі). Урэшце ўжо 4 кастрычніка 1938 г. намеснік камісара замежных спраў Уладзімір Пацёмкін у размове з французскім паслом Рабэрам Кулёндрам выказаў меркаванне, што не бачыць для СССР іншага выйсця, акрамя чацвёртага падзелу Польшчы. У такім кантэксце праўдападобна гучаць развагі І. Сталіна (аўтэнтычнасць якіх ставіцца пад сумнеў), пра тое, што справа вайны і міру на той час (19 жніўня 1939 г.) залежыць ад кіраўніцтва СССР. Калі заключыць дагавор з Англіяй і Францыяй, немцы будуць вымушаны адступіць ад планаў агрэсіі адносна Польшчы і стануць шукаць стасункаў з заходнімі дзяржавамі, а такое разгортванне падзей Маскве не пасуе. І наадварот, падпісанне дагавора аб ненападзенні з Германіяй умажлівіць яе інтэрвенцыю Польшчы і ўцягне ў вайну Англію і Францыю, што якраз для Савецкага Саюза было б прымальна, бо тады можна было б дачакацца спрыяльнага для сябе моманту ўступлення ў канфлікт. З гэтага была зроблена выснова, што патрэбна прыняць прапанову немцаў, адмовіўшы англічанам і французам.
Дарэчы, на Украіне такой вострай праблемы падзелу, якую мела Беларусь, не існавала. «Ядро» Украіны разам з Кіевам знаходзілася ў складзе Саюза, а на распалавіненай паміж Мекаю (Вільняю) і Медынаю (Менскам) Беларуссю яшчэ трэба было ствараць «свой» беларускі («гравітацыйны» — Томаш Стрыек) цэнтр, надаваць яму кансалідуючае значэнне, якое затым нельга было б падвергнуць сумневу. Думаецца, што пасля няўдалай спробы агрэсіі прыкладна такім самым метадам планавалася ўключыць у склад СССР Фінляндыю, далучыўшы яе да Карэла-Фінскай ССР, якую заканстытуявалі ў 1940 г. адразу пасля заключэння з Фінляндыяй міра. А менавіта аб'яднаць нібыта кроўных братоў аднаго народа, палова якога ўсё яшчэ «стагнала пад капіталістычным гнётам». Таму і пасля вайны СССР лічыў фінскае пытанне нявырашаным, бо па-ранейшаму бачыў Фінляндыю ў сферы сваіх інтарэсаў. Дарэчы, германскі бок гэтаму і не пярэчыў, хоць і меў пэўныя ўмовы. Сам Гітлер казаў: «Это не затрагивает законных притязаний России <���…> эта страна входит в русскую зону влияния». Праўда, ён настойваў на мірнай рэалізацыі пакта, з чаго Молатаў выявіў пэўнае нерваванне. Рэч у тым, што з восені 1940 г. з боку Савецкага Саюза рыхтавалася другая фінская вайна з планамі поўнага захопу Фінляндыі за 45 дзён. У 1956 г., пасля смерці Сталіна і асуджэння культу асобы, ідэя таго аб'яднання, відаць, канчаткова знікла — і Карэла-Фінская ССР была пераўтворана ў Карэльскую Аўтаномную ССР (NВ без Фінскай!).
У Польскай Рэспубліцы беларусы афіцыйна былі нацменшасцю, і гэта таксама паспрыяла таму, каб нават некамуністычныя нацыянальныя дзеячы на ніве беларушчыны пачалі даваць веры бальшавікам. Асабліва пасля таго, як дамаганні Б. Тарашкевіча і яго хаўруснікаў у палітыцы здабыць для беларусаў аўтаномію не рэалізаваліся. Тая аўтаномія (хаця б фармальная) у вялікай ступені пазбавіла б Маскву падстаў для інспіравання эвентуальнага аб'яднання Беларусі. Думаецца, менавіта сепаратысцкія памкненні Б. Тарашкевіча, якія (пры ўмове іх рэалізацыі) маглі б прынесці нямала шкоды Крамлю, пазней падштурхнулі бальшавікоў спярша наладзіць яму эміграцыю ў БССР, а затым рэпрасаваць яго (як і многіх іншых нацыянальных дзеячаў заходняй часткі Беларусі). У гэтай сувязі вартае ўвагі небеспадстаўнае меркаванне Р. Лазька пра разгром Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады (ачольваў Б. Тарашкевіч), якая стала ахвярай дзвюх дыктатур — варшаўскай ды маскоўскай. «Савецкае кіраўніцтва прыкладала актыўныя намаганні, каб не дапусціць стварэння і ўмацавання нацыянальных аб'яднанняў, гатовых да супрацоўніцтва з польскім урадам». Канечне, крамлёўскім бальшавікам было непамысна бачыць 8-тысячную Кампартыю Савецкай Беларусі на фоне больш чым 100-тысячнай (!) Грамады (дарэчы, у Кампартыі Заходняй Беларусі мелася не больш чатырох тысяч сяброў і недзе столькі ж належала да Камуністычнага Саюза моладзі). Варта заўважыць, што пасля разгрому Грамады яе сябры не пайшлі ў КПЗБ — саюзніка па антыпольскай барацьбе. Дык можа і не такое шчыльнае супрацоўніцтва ў іх было, як спрабуюць запэўніць многія, у тым ліку і сучасныя, гісторыкі? Тым больш, што радыкальныя метады барацьбы КПЗБ (бывала, праўда, іх правакавалі агенты дэфензівы), якія выклікалі рэпрэсіі польскіх уладаў, нярэдка толькі шкодзілі ўздыму беларускага нацыянальнага руху. Між іншым, сапраўдныя намеры стасоўна Грамады Крэмль выявіў адно пазней, абвінаваціўшы ўдзельнікаў руху ў спробе ўтварэння ў межах Польшчы буржуазнай беларускай дзяржавы. Тым не менш, відавочна, што бальшавікі прымалі ўдзел у стварэнні Грамады, імкнучыся праз яе ўзвесці «мосьцік да камунізму».
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: