Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Название:Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь краткое содержание
Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
З іншага боку, неабходна адзначыць, што пасля ліквідацыі Грамады на выбарах у Сейм за камуністаў прагаласавала 26 % — амаль у 2,5 разы больш чым за іншых беларускіх палітыкаў. Відаць, што палітычныя прыхільнікі ліквідаванай Грамады часткова пераарыентаваліся на КПЗБ — параўнаўча з іншымі найбольш блізкую ідэйна арганізацыю. Разам з тым, у адрозненне ад БСРГ (нават пасля яе разгому) КПЗБ пры наяўнасці большых, чым мела тая ж Грамада, субсідый так і не стала народным палітычным рухам, што, напэўна, кампраментавала камуністаў увогуле.
У выніку ўсіх гэтых падзей да 1939 г. па абодва бакі мяжы ўсталяваўся стэрэатып пра будучае аб'яднанне як далучэнне Заходняй Беларусі да Беларусі Савецкай, чым быў створаны для яго рэальны грунт. Усталяванню гэтага стэрэатыпу садзейнічала сваёй няўмелай палітыкай і кіраўніцтва Польскай Рэспублікі. Польская ўлада ясна разумела, што здзейсніла захоп Заходняй Беларусі, «крэсаў паўночна-ўсходніх». Разам з тым, імкненне стварыць унітарную дзяржаву дыктавала Варшаве праводзіць асіміляцыю нацменшасцей (што, дарэчы, нівелявала б факт захопу «крэсаў»), і ў гэтым бачыцца стратэгічна-гістарычны пралік міжваеннай Польшчы: беларусы ў ёй сталі маргіналамі, тады, калі па ўсходні бок мяжы яны былі нібыта роўнымі сярод роўных і мелі свой «цэнтр», сваю сталіцу. У многім дзякуючы таму праліку Савецкі Саюз і змог з лёгкасцю стварыць грунт для аб'яднання Беларусі пад саюзным дахам. У сувязі з гэтым нельга не пагадзіцца з акадэмікам М. Касцюком, што «ў тагачасных ваенна-палітычных абставінах аб'яднанне магло адбыцца толькі на савецкай аснове» (праўда, думаецца, не абавязкова ў межах Беларускай ССР: спачатку нават падумвалі пра арганізацыю такіх савецкіх рэспублік, як Польшча, Заходняя Украіна і Заходняя Беларусь — гл. далей).
Якія ж галоўныя высновы можна вылучыць стасоўна развіцця беларускай праблемы ў святле імкненняў маскоўскіх палітыкаў? Найперш неабходна адзначыць, што ва ўмовах тагачаснай міжнароднай ды ўнутранай сітуацыі бальшавіцкі Крэмль вымушаны быў не толькі не ігнараваць беларускую праблему, але і ісці на канструктыўнае для беларускага народа яе вырашэнне (спачатку). Аднак, як прадказвалася некаторымі, гэта быў толькі меркантыльны крок для бальшавікоў (як, напрыклад, НЭП у савецкай эканоміцы). Беларусізацыя і так званае ўзбуйненне выконвалі адно тактычную ролю:
1) давалі магчымасць раскрыцца нацыянальнаму патэнцыялу ў Савецкай Беларусі,
2) кшталтавалі сімпатыю ў «заходнікаў», перацягваючы іх на бок саветаў, — у выніку па абодвух гэтых пазіцыях беларускі нацыянальны рух чакала элімінацыя, як духоўная (знішчэнне гістарычна-культурнай спадчыны), так і фізічная (рэпрэсіі супраць інтэлектуальнай і эканамічнай эліты).
Галоўнай мэтай крамлёўскіх палітыкаў з'яўлялася пашырэнне межаў савецкай дзяржавы, і Заходняя Беларусь разглядалася страчанай толькі на пэўны, але нядоўгі, час. У першай палове 1920-х гг. далучыць гэтую тэрыторыю не дазволілі неспрыяльныя абставіны. І калі стала відавочна, што далучэнне Заходняй Беларусі — справа не аднаго дня, то Масква пачала перацягваць з Польскай Рэспублікі ды іншых краін у БССР нацыянальных дзеячаў, каб
1) яны не шчыравалі над арганізацыяй «беларускага П'емонта», каб
2) увогуле элімінаваць беларускі нацыянальны рух на абедзвюх частках Беларусі, зрабіўшы яе абсалютнай марыянеткай бальшавіцкай палітыкі шляхам ліквідацыі перадусім актывістаў БНР.
Часткова задума атрымалася. Масква сама падрыхтавала для сябе ўмовы (перадусім замацавала на розных узроўнях палітыкі думку пра адзіна магчымы савецкі варыянт аб'яднання Беларусі), каб у 1939 г. ужо аб'яднаная Беларусь апынулася ў межах імперска-таталітарнай дзяржавы.
З агню ды ў полымя: 1939-ы
Если на Запад — русская армия заслуживает колонии...
А. Жданов (из «Черновых записей» к договору о ненападении между СССР и Германией )
В интересах СССР — Родины трудящихся, чтобы война разразилась между Рейхом и капиталистическим блоком. Нужно сделать все, чтобы эта война длилась как можно дольше в целях изнурения двух сторон. Именно по этой причине мы должны согласиться на заключение пакта, предложенного Германией, и работать над тем, чтобы эта война, объявленная однажды, продлилась максимальное количество времени. <���…> Что плохого было бы, если в результате разгрома Польши мы распространим социалистическую систему на новые территории и население.
И. Сталин
Мы с Германией разделили Польшу… Если есть лица виноватые, то мы тоже виноваты.
И. Сталин
У гэтай частцы працы, бадай самай складанай і заблытнай, хацелася б даць па магчымасці аб'ектыўную характарыс тыку палітычных падзей 1939 г. і іх паслявераснёўскага лёсу, а таксама адлюстраваць рэальны стан гісторыі аб'яднання Беларусі. Да таго ж даць прававую ацэнку верасню 1939 г. з улікам беларускай пазіцыі, не здраджваючы пры гэтым факталогіі.
Традыцыйны агляд гістарыяграфічных здабыткаў, якіх вельмі шмат — у сэнсе колькасным, але, на жаль, не абавязкова якасным, паспрабуем рэпрэзентаваць у выглядзе наступных рэфлексій [29] Рэфлексія — (ад лат. reflexio - зварот назад) – разумовы працэс, накіраваны на самапазнанне — Polochanin72
.
Савецкая гістарычная навука — ад сталінскай да гарбачоўскай эпохі — адназначна ацэньвала паход Чырвонай Арміі як вызваленчы (пералік прыкладаў ператварыўся б у аб'ёмны, сёння нікому не патрэбны гістарыяграфічны даведнік). Сучасная беларуская гістарыяграфія, за выключэннямі, якія не ўплываюць на агульны дыскурс, не адмовілася ад савецкай дэфініцыі [30] Дэфініцыя (лац. definitio — мяжа) — лагічная працэдура надання строга фіксаванага сэнсу тэрмінам — Polochanin72
адносна гістарычнай справядлівасці аб'яднання. Тыповымі для старэйшага пакалення беларускіх гісторыкаў з'яўляюцца словы з сучаснага энцыклапедычнага выдання: «Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР — акт гістарычнай справядлівасці, ліквідацыі гвалтоўнага і грабежніцкага падзелу Беларусі паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г.»; «Важнейшым вынікам» савецка-германскага дагавора ад 23 жніўня 1939 г. для Беларусі ёсць «гістарычна справядлівая ў жыцці беларускага народа падзея — уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР». Не пазбеглі гэтага штампу і аўтары (у прыватнасці С. Хоміч, М. Касцюк, А. Літвін) адносна ліберальнай, дэмакратычнай і дэпалітызаванай сінтэзы па гісторыі Беларусі. Тут таксама можна згадваць бясконцы шэраг прыкладаў.
Найперш неабходна зазначыць, што гэты тэзіс запачаткаваны палітычным дыскурсам Другой сусветнай вайны і належыць ён менавіта савецкім ідэолагам. Нават Саюз Польскіх Патрыётаў, створаны з ініцыятывы непасрэдна І. Сталіна, заявіў пра законнасць «жаданняў беларусаў і ўкраінцаў да нацыянальнага ўз'яднання». Натуральна, кіраўніцтва аб'яднанай Савецкае Беларусі таксама штораз паўтарала словы пра «гістарычныя правы», «справядлівасць як у гістарычных, так і этнаграфічных адносінах», «законнае і справядлівае жаданне беларускага народа» еtс [31] Et cetera (etc.) (лац.) — «і іншыя», «і таму падобнае», «і гэтак далей» — Polochanin72
. Як бачым, такая таўталагізацыя дала плён: савецкая гістарычная навука з лёгкасцю падхапіла палітычнае абгрунтаванне, зрабіла яго настолькі моцным стэрэатыпам, ад якога і сёння не можа пазбавіцца гістарыяграфічны афіцыёз Рэспублікі Беларусь (бадай, ён ужо ператварыўся ў псіхічны комплекс). Многія навукоўцы-гісторыкі ці то забываюць, ці то не разумеюць (а мо і не хочуць разумець), што гістарычная навука не павінна залежаць ад палітычнай кан'юнктуры, што гістарычная навука і паклікана дзеля таго, каб прааналізаваць працэсы бесстаронна ды непрадузята. І ў той жа час нонканфармісцкія даследаванні такімі гісторыкамі чамусьці расцэньваюцца як палітызаваны погляд на падзеі верасня 1939 г. (у чым беспасярэдне вінавацілі аўтара гэтых радкоў прадстаўнікі старэйшага пакалення, у прыватнасці У. Ладысеў). Толькі хто ж той погляд палітызаваў? Банальны адказ: аналіз дэтэрмінізму падзей і фактаў, што мелі месца ў гісторыі — вось галоўны чыннік такой пазіцыі (у адрозненне ад заангажаванасці маскоўскай галаслоўнасцю савецкіх і пост- ці неасавецкіх квазігістарычных меркаванняў). Іншая справа, што палітызаванасць у такіх даследаваннях сапраўды прысутнічае, але з прычын спецыфікі самога гістарычнага перыяду, калі ў Савецкім Саюзе больш, чым у любой іншай дзяржаве, кожны момант жыцця не толькі грамадства, але і індывідуума, падпарадкоўваўся ідэалагічным устаноўкам Крамля. Таму навуковы аналіз такіх працэсаў немагчыма цалкам дэпалітызаваць — выключыць з іх палітыку. Але галоўнае для навукі — не дамешваць да даследавання праблематыку дня сённяшняга, што ператварыла б яе ў публіцыстыку, а гісторыкаў — у канфармістаў альбо дысідэнтаў — у залежнасці ад іх грамадскіх поглядаў (апошнімі, праўда, становяцца часцей за ўсё незалежныя ад палітычных актуалій і спекуляцый даследчыкі, бо любым палітыкам гісторыя калі і неабходна, дык у тым ці іншым, але заўсёды адназначным, а не полівалентным варыянце).
Интервал:
Закладка: