Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Название:Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь краткое содержание
Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Тады ўзнікаюць лагічныя пытанні, ці захавалася б справядлівасць, каб уз'яднанне Беларусі адбылося праз захоп міжваеннай Польскай Рэспублікай БССР? Ці, можа, захавалася б справядлівасць тады, калі б Сталін, просячы перадыху ў Гітлера (снежань 1941 г.), аддаў III Райху заходнюю частку сваёй імперыі, у тым ліку Беларусь? У апошнім выпадку наша краіна таксама была б «аб'яднанай» — у Lebensraum'e. Але Гітлер не пайшоў на такі крок. Нельга скідваць з рахунку, што ў III Райха адносна Беларусі напярэдадні яе акупацыі былі планы не толькі элімінацыі, але і стварэння «вольных ад Сталіна рэспублік», што, як справядліва заўважае Юры Туронак, мала чым адрознівалася ад саюзнага status quo з гледзішча нацыянальных інтарэсаў, папросту адбылася б «замена распараджальнага цэнтра — з Масквы на Берлін». Ці рэалізацыю тых пла наў можна было б назваць аб'яднаннем? Справядлівасць гэткіх аб'яднанняў не ўкладваецца ў галаве. Менавіта на фоне гэтых пытанняў бачыцца абсурднасць той справядлівасці, адэптамі якой з'яўляюцца і сёння многія беларускія гісторыкі.
Трэба заўважыць, што «афіцыйная» гістарычная навука беларускай дзяржавы на дадзены момант месцамі ўсё ж трохі адыходзіць ад такой пазіцыі, кажучы ўжо наступнае: «Дзеянні савецкага кіраўніцтва калі нельга апраўдаць, то можна правільна зразумець , зыходзячы са склаўшайся рэальнай палітычнай сітуацыі» (курсіў наш. — А. Т.). Як паказваюць закітаваныя словы, аўтар ужо дапускае магчымасць неапраўдання дзеянняў савецкага кіраўніцтва. (Неапраўдання «гістарычнай справядлівасці »?!) Аднак, спрабуючы «выкруціцца», кажа пра разуменне палітычна-гістарычнай логікі тых дзеянняў («можна правільна разумець»!). А што, усе іншыя моманты гістарычнага працэсу можна разумець і няправільна? Ці можна правільна не разумець? Ці нельга правільна разумець? Думаецца, аўтар цытаты сафістычна заганяе сябе ў тупік квазінавуковых разважанняў, яўна завужаючы магчымасці выбару правядзення палітычнага курса кіраўніцтвам Савецкага Саюза і не ўлічваючы меркаванні стасоўна развіцця тых падзей аднаго з яго кіраўнікоў — Сталіна. Ех fontibus [40], вайна адкрывае перад СССР «широкое поле деятельности для развития мировой революции. <���…> В интересах СССР — Родины трудящихся, чтобы война разразилась между Рейхом и капиталистическим блоком. Нужно сделать все, чтобы эта война длилась как можно дольше в целях изнурения двух сторон. Именно по этой причине мы должны согласиться на заключение пакта, предложенного Германией, и работать над тем, чтобы эта война, объявленная однажды, продлилась максимальное количество времени. <���…> Что плохого было бы, если в результате разгрома Польши мы распространили социалистическую систему на новые территории и население». Сам Сталін добра разумеў значэнне «мірных» дагавораў, бо сам яшчэ ў 1925 г. успамінаў прэцэдэнты заключэння падобных у Новай гісторыі, напрыклад, паміж Германіяй ды Аўстрыяй, паміж Францыяй ды Расіяй, што прывяло да развязання Першай сусветнай вайны; апошні да таго ж меў і сакрэтны пратакол (!!!), паводле якога прадугледжвалася ваенная ўзаемадапамога супраць Германіі [41].
Яшчэ адным нібыта безумоўна важкім аргументам у спробе апраўдання ўзаемадачыненняў СССР з нацысцкай Германіяй з'яўляецца той факт, што апошняй ужо быў падрыхтаваны план «Белы» — напад на Польшчу, таму ў такой сітуацыі рашэнне Масквы ісці на шчыльны кантакт з ідэйным ворагам было прагматычным і адэкватным. Аднак хто сказаў, што Германія тады абавязкова б здзейсніла агрэсію? Пазней Берлін рыхтаваў аперацыю «Марскі леў» (напад на Англію), але ж не рэалізаваў яе, павярнуўшы вектар сваёй агрэсіі на ўсход. Як сцвярджаецца ў польскай гіс тарыяграфіі, ужо вядома, што Гітлер не распачаў бы вайны ў 1939 г., калі б англа-французска-савецкая кааліцыя склалася. Але сёння даказана, што Крэмль не імкнуўся да канструктыўнага выніку тых перамоў, бо яны патрэбны былі толькі каб паскорыць паразуменне Берліна з Масквой. Да ўсяго трэба ўспомніць міжваенныя меркаванні савецкага кіраўніцтва наконт заходняга суседа, у іх яўна дамінавалі матывы змены межаў тагачаснай Польскай Рэспублікі на карысць СССР. А Гітлеру пакт Молатава-Рыбентропа, як кажуць, «развязваў рукі».
Аргументы прыхільнікаў тэзы, паводле якой СССР, нягледзячы на дагавор аб дружбе з Германіяй, нельга лічыць яе саюзнікам, тым больш стасоўна падзелу Польскай Рэспублікі, разбіваюцца словамі Сталіна пра «дружбу, скрепленную кровью» (Телеграмма И. В. Сталина министру иностранных дел Германии г. Иоахиму фон Риббентропу. Правда, 1939, 25 дек.) і Молатава пра «общую» (Германіі і СССР) перамогу над Польшчай, дзеля чаго, як ён выславіўся, «оказалось достаточно короткого удара по Польше со стороны германской армии, а затем — Красной Армии, чтобы ничего не осталось от этого уродливого детища Версальского договора» (О внешней политике Советского Союза. Известия, 1939, 1 нояб.). Да таго ж яшчэ згадаем сумесныя германа-савецкія заявы (Правда, 1939, 29 сент.), цалкам вытрыманыя ў саюзніцкай рыторыцы. Як трапна заўважае на аснове дакументаў савецка-германскіх стасункаў расійскі даследчык Сяргей Случ, існавалі нават планы сумесных баявых дзеянняў у Польшчы; у тым дакуменце аўтарства Молатава казалася аб «непосредствен ной реализации намеченного плана» адносна захопу Польшчы [42]. Дый простае садзейнічанне баявым дзеянням Германіі было — з Мінска падаваліся радыёсігналы для дапамогі пры арыентацыі нямецкай авіяцыі ў ходзе атак на польскія аб'екты, існавала таксама дамоўленасць аб агульных дзеяннях супраць польскага супраціву. З гэтай мэтай у канцы 1939 г. у Закапаным (горад у нямецкай зоне акупацыі) быў створаны сумесны вучэбны цэнтр для падрыхтоўкі афіцэраў нямецкай і савецкай спецслужбаў (СД і НКВД) для барацьбы з польскім Супраціўленнем.
Зрэшты, нават без увагі на вышэйсказанае, няўжо так цяжка ўсвядоміць, што любая агрэсія, да таго ж з ярка выражанымі імперскімі амбіцыямі, не можа несці нейкае дабро як народнай масе (нацыянальнай у тым ліку), так і асобе ў прыватнасці.
Раней ужо згадвалася, што перад інкарпарацыяй зямель Польскай дзяржавы існавала задума стварэння трох «дзяржаўных» фарміраванняў у выглядзе савецкіх рэспублік: Польшчы, Заходняй Украіны ды Заходняй Беларусі. У такім выпадку савецкая польская рэспубліка стварыла б падставы для эвентуальнага аб'яднання яе з астатнімі польскімі тэрыторыямі, што траплялі пад германскую акупацыю. Задума падобная да меркавання аднаго з дзеячаў ІІІ Райха Арно Шыкеданца, які займаўся германскімі планамі на ўсходзе. Ён не выключаў, «што ў выпадку нямецка- польскага канфлікту Саветы пад выглядам узброенай дапамогі Польшчы зоймуць» заходнебеларускія і заходнеўкраінскія абшары, у выніку чаго «Германія страціла б, напэўна, найбольш абяцальныя перспектывы расчлянення Расіі, тады як адцягнуўшы ўвагу Саветаў на пэўны час ад сумежных дзяржаў, Германія атрымала б немалую карысць… Землі з беларускім і заходнеўкраінскім насельніцтвам мелі б неацэннае значэнне як асяродкі і базы для глыбокага расколу Расіі». Як бачым, Крэмль змяніў толькі матыў сваіх дзеянняў, але не сутнасць. Праз прызму працытаванага меркавання відавочна, што падзел міжваеннай Польскай Рэспублікі, які адбыўся, быў выгадны не столькі Германіі, колькі СССР [43]. Савецкі Саюз атрымаў стратэгічную ініцыятыву. Германія мусіла весці вайну супраць Англіі і Францыі, бо эвентуальнасць заключэння міру ўпіралася б у праблему, з якой вайна распачалася, гэта значыць у так званую справу польскую, што нельга было б вырашыць без удзелу Масквы. Як выказаўся І. Сталін, Гітлер, сам таго не разумеючы і не жадаючы, падрывае капіталістычную сістэму, мы ж можам манеўраваць, падштурхоўваючы адзін бок супраць другога, абы мацней пабіліся.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: