Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Название:Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь краткое содержание
Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Такім чынам, ні з прававога, ні з нейкага маральнага, а таксама гістарычнага гледзішча падзеі вакол 17 верасня 1939 г. нельга назваць справядлівымі. Акт 17 верасня — 14 ліста пада 1939 г. неабходна прызнаць фармальна аб'яднаўчым для Беларусі (калі не браць пад увагу беларускія этнаграфічныя ўскрайкі на поўначы і на ўсходзе). Таму варта скарэктаваць канатацыю [59]дэфініцыі [60]«аб'яднанне», што паводле савецкай інтэрпрэтацыі атрымала безапеляцыйна станоўчую афарбоўку.
Па-першае, аб'яднанне было далёкім ад дэмакратычнага, яно планавалася ў звышсакрэтных варунках і вузкім колам прадстаўнікоў ІІІ Рыма і ІІІ Райха.
Па-другое, яго праводзілі зусім не тыя, хто аб'ядноўваўся: іх аб'ядналі, не пытаючыся, і толькі потым post factum правялі інсцэніроўку «Народнага» схода.
Як і ў 1921 г. пры падзеле Беларусі, яе прадстаўнікі былі не проста праігнараваныя пры рэалізацыі нібыта аб'яднаўчага працэсу (а насамрэч каланіяльнага захопу) — яны нават не ведалі пра яго падрыхтоўку і маглі толькі меркаваць пра далейшае развіццё лёсу Заходняй Беларусі пасля 17 верасня 1939 г., бо ў Крамля было некалькі варыянтаў (многія інтэлектуалы-«заходнікі», хто б мог стацца тымі прадстаўнікамі, неўзабаве апынуліся за кратамі, а нацыянальная эліта ўсходняй часткі Беларусі практычна ўжо была элімінавана бальшавікамі). Такім чынам, акт, здзейснены кіраўніцтвам Савецкага Саюза ў 1939 г., па форме можна маркіраваць тэрмінам «аб'яднанне», аднак нельга забываць пра яго зместавую напоўненасць: інтэграцыя адбылася шляхам далучэння заходняй часткі беларускіх зямель, аншлюсам на капыл «перад- і ваколмюнхенскіх» дзеянняў фашысцкай Нямеччыны 1937–1938 гг. Думаецца, што менавіта выкарыстанне ў дадзеным выпадку тэрміна «далучэнне» дазваляе канкрэтызаваць гістарычную сутнасць гэтай шматграннай і неадназначнай падзеі як для беларускага народа, так і яго суседзяў. 17 верасня яшчэ не было аб'яднання. Яно такім сталася праз шэраг самых розных падзей, разгорнутых у часе.
Дарэчна будзе давесці, што сучасныя ўкраінскія гісторыкі, кажучы пра «насильницькі методи» «приэднання західноі частини украінських земель до Великоі Украіни в рамках Радянського Союзу», пры гэтым слушна заўважаюць, што аб'яднанне «було найважливішим кроком у формуванні украінськоі соборності». «Однак ця подія, — цытуем іншага ўкраінскага гісторыка, — принесла украінцям не менші страждання, ніж полякам». Карэктна бачыць такое ж (і нават большае) значэнне тых падзей і для распалавіненай перад 1939 г. Беларусі. Яе тагачасная драма заключалася яшчэ і ў тым, што на далучанай частцы адразу пачалася рэалізацыя сцэнара, апрабаванага амаль за два дзясяткі гадоў у БССР. Канечне, са сваёй спецыфікай, самай галоўнай рысай якой з'яўлялася аператыўнасць, а вынік тоесны — саветызацыя і русіфікацыя.
Прызнаючы аб'яднаўчы для Беларусі момант у падзеях 1939 г., недапушчальна казаць пра «вызваленне Чырвонай Арміяй» і тым больш пра нейкую справядлівасць таго акта, тым самым прызнаючы справядлівасць агрэсіі. Падзеі 1939 г. былі справядлівымі гэтак жа, як і дзяльба Беларусі ў 1918–1921 гг. І падзеі 1939 г. не дадалі ў гісторыі справядлівасці, бо зло нельга выкараніць злом. Ад гэтага яго толькі пабольшае. А наданне тым і іншым сацыльна-палітычным з'явам ацэнак (што так любяць рабіць многія даследчыкі-грамадазнаўцы) павінна быць адэкватным сістэме каштоўнасцей сучаснай цывілізацыі і імкнуцца не трапляць у цянёты кан'юнктуры і залежнасці ад палітычных сілаў ці асабістых перакананняў даследчыка. Расійскім філосафам Аляксандрам Дзьякавым заўважана, што «науки о человеке, какими мы их знаем сегодня, постарались «забыть» о своем происхождении. <���…> Гуманитарные науки «забывают» о том, что в их основании лежит рационалистическая метафизика субъекта » (курсіў наш. — А. Т.), якім з'яўляецца менавіта чалавек, homo. Англійскі мыс ляр Н. Дэвіс заўважыў, што гісторыкі расказваюць «абстрактную» гісторыю — мінулае дзяржаў, народаў, у якой мала месца індывіду. Перафразаваўшы вядомы выраз палітычнай культуры сацыялізму, ён стварыў свой тэзіс, які лаканічна і ясна выказвае сутнасць жаданага падыходу да гістарычных канструкцый: «historia z ludzka twarza».
Канечне, з гледзішча метадалогіі гістарычных даследаванняў у дадзеным выпадку мы маем спрэчку прынцыпаў: з аднаго боку нацыянальнага ды, калі можна так сказаць, антрапацэнтрысцкага ў іх спалучэнні, а з іншага — класавага (пра апошні гл. вышэй хаця б меркаванні Леніна адносна паняцця анексіі). І стасоўна кожнага з іх знойдзецца важкая аргументацыя (класавасць жа таксама прадугледжвала прагрэсіўнасць дзеянняў у імя вышэйшай мэты — устанаўлення камуністычнага ладу па ўсёй зямлі, і толькі потым нацыянальныя інтарэсы, якія ўрэшце павінны былі б нівелявацца). Аднак тэорыі цягам развіцця чалавецтва трансфармуюцца, змяняюцца. А такая мера ўсіх рэчаў як чалавек — застаецца спрадвеку. Практыка ж паказала, што «сацыялістычная/камуністычная праўда» зусім ігнаравала чалавека, асобу (як вобразна мовіў рупар рэвалюцыі У. Маякоўскі, «единица — ноль»), а значыць, не з'яўлялася гуманнай — у адрозненне ад дэмакратызаваных нацыянальных ідэй. Нацыянальных элементаў не пазбегнуў, дарэчы, і сталінскі таталітарны імперыялізм, урэшце сінтэзаваўшы сацыяльную ідэю «светлай будучыні» з велікарасійскім шавінізмам (маўляў, народы «сплотила навеки великая Русь», як пазней канстатавалася ў савецкім гімне): «Вещь неслыханная, невозможная вчера: в СССР «родина» объявлена священным словом. Родина склоняется во всех падежах, комсомольцы учатся патриотизму по классическим прописям: то есть, прежде всего, национальной гордости. <���…> И враги — это даже не мировая буржуазия, а конкретно: Япония, Германия. Нельзя думать, что все это пишется и говорится по заказу. Естественнее предпола гать, что власть только открыла шлюзы, долго сдерживающие поток бурной национальной стихии».
Аўтар гэтай работы змог не толькі абгрунтаваць правамоцнасць аб'яднання Беларусі ў 1939 г., але і зірнуць на падзею адрозна ад заідэлагізаваных сучасных даследчыкаў (асабліва на Беларусі. Да таго ж не трэба забываць, што, паводле Ж.-М… Дамэнака, «гісторыя… гэта перадусім спосаб, згодна зь якім культура трактуе прошлыя падзеі, каб на гэтай падставе аналізаваць сваю цяпершчыну і плянаваць будучыню», таму і асэнсаванне палітычных працэсаў на і вакол Беларусі наўпрост выяўляе культуру аўтараў, іх адносіны да норм міжнароднага права, да права народа на нацыянальнае самавызначэнне, да гісторыі беларускай дзяржаўнасці, да таго, на якія ж гістарычныя ідэалы варта арыентавацца нацыі ў сваім развіцці, еtс.
Ne quid falsi audeat, ne quid veri non audeat historia! [61]
Заключэнне
Рускія вызвалялі ад палякаў.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: