Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Тут можно читать онлайн Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.89/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь краткое содержание

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - описание и краткое содержание, автор Анатоль Трафімчык, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать книгу онлайн бесплатно, автор Анатоль Трафімчык
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

28

Кансенсус (лац. consensus — згода) — спосаб прыняцця развязкаў пры нябытнасці прынцыповых пярэчанняў у большасці зацікаўленых асоб — Polochanin72

29

Рэфлексія — (ад лат. reflexio - зварот назад) – разумовы працэс, накіраваны на самапазнанне — Polochanin72

30

Дэфініцыя (лац. definitio — мяжа) — лагічная працэдура надання строга фіксаванага сэнсу тэрмінам — Polochanin72

31

Et cetera (etc.) (лац.) — «і іншыя», «і таму падобнае», «і гэтак далей» — Polochanin72

32

Гэта катэгорыя маралі. Але нават з гэтага гледзішча падзеі на Беларусі верасня 1939 г. выглядаюць далёка не адназначна, пра што крыху пазней.

33

Парадыгма (ад грэцк. παράδειγμα, «прыклад, мадэль, узор») — сукупнасць фундаментальных навуковых усталёвак, уяўленняў і тэрмінаў, што прымаецца большасццю чальцоў навуковай супольнасці — Polochanin72

34

Да таго ж некаторыя сучасныя мысляры даводзяць, што не існуе агульнага ўніверсальнага паняцця «справядлівасці».

35

Яна нярэдка фігуруе ў дадзеным даследаванні, хаця і не з'яўляецца абавязкова магістральнай.

36

Перманентны (французскае permanent, ад лацінскага permaneo - застаюся, працягваюся) — бесперапынны — Polochanin72

37

Так званая беларуская карта традыцыйна выкарыстоўвалася расійскім царызмам у перыяд Новай гісторыі. Нядзіўна, што ў перыяд Найноўшай гісторыі яна не страціла актуальнасці.

38

Фрустрацыя (ад лац. frustratio - падман, засмучэнне, разбурэнне планаў) – гэты негатыўны стан чалавека, які ўзнікае ў выпадку, калі раптам бурацца планы ці няма магчымасці дасягнуць чаканага вынкіу — Polochanin72

39

Дарэчы, як не дзіўна, гэтаму паспрыяла і пазіцыя Англіі ды Францыі — тагачасных саюзнікаў Польшчы — стасоўна ўключэння нядаўніх усходніх правінцый міжваеннай Польскай Рэспублікі ў склад СССР, што разглядалася Лонданам дастаткова спакойна і нават зычліва, без якіх-кольвек прэтэнзій да Масквы. Дый сучасныя польскія даследчыкі сярод чыннікаў падзелу версальскай Польскай Рэспублікі схільны бачыць у тым ліку і англійска-французскі фактар. Гэта лоўка сёння выкарыстоўваецца ў сваіх велікарасійскіх інтарэсах некаторымі расійскімі гісторыкамі, якія кажуць: «Сами британские политики того времени полагали действия СССР по восстановлению дореволюционной территории абсолютно правомерными: лорд Галифакс, министр иностранных дел, выступая в палате лордов, так представил советско-германский договор и действия СССР: «Будет справедливым напомнить две вещи: во-первых, советское правительство никогда не предприняло бы такие действия, если бы германское правительство не начало и не показало пример, вторгнувшись в Польшу без объявления войны (але ж перад тым быў пакт Молатава-Рыбентропа з яго сакрэтным пратаколам! — А. Т.)) во-вторых, следует напомнить, что действия советского правительства заключались в перенесении границы по существу до той линии, которая была рекомендована во время Версальской конференции лордом Керзоном… 10 октября 1939 г. такую же оценку дал У. Черчилль» (а хто ж дапамагаў Польшчы ў 1919–1920 гг. у барацьбе супраць Савецкай Расіі, як не Англія? — А. Т.) Больш таго, Лондан, пэўна, баючыся большага збліжэння Берліна і Масквы, прапаноўваў апошняй супрацоўніцтва, абяцаючы ўзамен фактычнае прызнанне як мінімум да канца вайны занятых Саветамі тэрыторый. Зразумела, Крамлю патрэбна было знясіленне ваюючых бакоў, кожны з якіх быў зацікаўлены ў альянсе з ім; а лепшым фактычным прызнаннем занятых Чырвонай Арміяй тэрыторый стала першапачатковая рэакцыя Лондана на падзеі верасня 1939 г.

40

Ex fontibus (лац.) — з першакрыніц — Polochanin72

41

Дарэчы, менавіта ў тым, 1925-м, годзе Сталін акрэсліў ваенную знешнепалітычную дактрыну СССР.

«Вопрос о нашей армии, о ее мощи, о ее готовности обязательно встанет перед нами при осложнениях в окружающих нас странах, как вопрос животрепещущий.

Это не значит, что мы должны обязательно итти (так у тэксце. — А. Т.) при такой обстановке на активное выступление против кого-нибудь. Это неверно. Если у кого-нибудь такая нотка проскальзывает — это неправильно. Наше знамя остается по-старому знаменем мира. Но если война начнется, то нам не придется сидеть сложа руки, — нам придется выступить, но выступить последними. И мы выступим для того, чтобы бросить решающую гирю на чашу весов, гирю, которая могла бы перевесить».

42

Гэты дакумент і цэлы шэраг іншых, якія сведчаць пра ледзь ні братэрскае саюзніцтва ІІІ Рыма і ІІІ Райха, сёння з'яўляюцца шырока даступнымі праз рэсурсы сусветнай электроннай сеткі.

43

Перадусім у інтарэсах апошняга і заключаўся германа-савецкі пакт: у іншым выпадку Савецкі Саюз мог застацца адзін супраць скансалідаванага капіталістычнага свету, пра што, па ўсёй верагоднасці, казаў і сам Сталін.

44

У гэтай сувязі дазволім сабе шырокае цытаванне У. Леніна: «Аннексией нельзя назвать всякое присоединение «чужой» территории, ибо социалисты, вообще говоря, сочувствуют устранению границ между нациями, сближению и слиянию наций, образованию более крупных государств. Ясно, что аннексией нельзя считать всякое нарушение status quo: это было бы величайшей реакционностью и насмешкой над основными понятиями исторической науки. Ясно, что аннексией нельзя считать всякое насильственное, военное, присоединение, ибо против насилия, если оно применяется в интересах массы населения и в интересах прогресса человечества, социалисты возражать не могут. Ясно, что аннексией можно и должно считать лишь присоединение территории вопреки воли ее населения. Другими словами, понятие аннексии неразрывно связано с понятием самоопределения наций».

45

У Берлін з савецкага боку ў першай палове верасня паступіла паведамленне пра магчымасць непачынання «новай вайны» (NВ на абодва словы), эвентуальнасць чаго залежыла ад нямецкага боку. Што яшчэ раз даказвае ўнутрыкрамлёўскую ацэнку падзей вакол Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў верасні 1939 г. як вайны.

46

Status bеІІі (лац.) — стан вайны — Polochanin72

47

З прыходам бальшавікоў у Вільню 19 верасня 1939 г. у горадзе распачаліся дакладна тыя ж працэсы, звязаныя са зменай улады, што і па ўсёй занятай тады імі заходнебеларускай тэрыторыі. За час прабывання ў Вільні (да 27 ці 28 кастрычніка 1939 г.) новая ўлада «зактуалізавала тут па-свойму беларускае жыццё», напрыклад, сталі выдавацца дзве беларускія газеты — «Віленская праўда» і «Свабодная Беларусь», пра што, дарэчы, з аднаўленнем сваёй улады на гэтых землях у 1940 і 1944 гг. Саветы «забылі». «Віленская праўда», як і цэнтральныя газеты Беларусі, была напоўнена прапагандысцкімі тэкстамі пра гістарычныя правы беларускага народа на Вільню і Віленшчыну. У ёй гучалі эйфарычныя прасавецкія інтанацыі, цалкам тоесныя іншым газетам, створаным савецкай уладай на далучаных землях («Будзем жыць у брацкай сям'і народаў СССР» — назва артыкула на першай старонцы першага нумара газеты). Паводле старонак таго выдання, віленчукі збіраліся «разам з усімі людзьмі працы на Беларусі, пад сонцам Сталінскай Канстытуцыі будаваць новае шчаслівае жыццё». Адна з цэнтральных савецкіх газет «Известия» яшчэ нават 10 кастрычніка 1939 г. надрукавала прапагандысцкі фотаздымак прасавецкага мітынгу ў Вільні, а ўжо ў наступным нумары за 11 кастрычніка паведамлялася пра перадачу горада Літве. Хаця яшчэ 19 верасня на пытанне літоўскага пасла пра перадачу Літве Вільні В. Молатаў адказаў, што не бачыць перашкод, а кропкай адліку саміх непасрэдных перамоў на гэты конт можна лічыць 29 верасня (г. зн. дакладна на наступны дзень пасля заключэння 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй чарговага дагавора аб дружбе і мяжы, які прадугледжваў новую лінію размежавання на польскай тэрыторыі і сферы ўплыву адносна літоўскай пакуль тады яшчэ суверэннай дзяржавы. Ні кіраўніцтва БССР, ні тым больш часовыя органы ўлады на новазанятых беларускіх тэрыторыях не падазравалі, які сцэнар для Вільні і Віленшчыны рыхтавала Масква. Больш таго, на агульным з'ездзе беларускай грамадскасці, які адбыўся 24 верасня ў беларускай гімназіі з удзелам высокіх прадстаўнікоў савецкіх часовых органаў улады, адзін з іх — камандарм Іван Клімаў — нават выразіў перакананне, што Вільня застанецца належаць Беларусі, а яшчэ ў адной размове паведаміў, што ён атрымаў адпаведныя паўнамоцтвы на абвяшчэнне Вільні сталіцай Заходняй Беларусі. У канцы верасня 1939 г. з'явілася інфармацыя пра перанос сталіцы Беларусі з Мінска ў Вільню, і яна не была беспадстаўнай, бо кіраўніцтва БССР само было пераканана ў тым, што гэты горад будзе ў складзе Беларусі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Анатоль Трафімчык читать все книги автора по порядку

Анатоль Трафімчык - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь отзывы


Отзывы читателей о книге Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь, автор: Анатоль Трафімчык. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x