Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Тут можно читать онлайн Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.89/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь краткое содержание

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - описание и краткое содержание, автор Анатоль Трафімчык, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать книгу онлайн бесплатно, автор Анатоль Трафімчык
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Крэмль выбраў іншы варыянт развіцця падзей, прапанаваўшы Рэйхстагу перагледзець дэмаркацыйную лінію, якая спярша даходзіла да самай Варшавы, каб, па словах Сталіна, не мець праблем з польскай аўтаноміяй. СССР прадставіў свае ваенныя дзеянні як дапамогу і вызваленне кроўных братоў у Заходніх Беларусі і Украіне, што, паводле ленінскай тэорыі, фармальна апраўдвала гэтыя дзеянні, бо яны нібыта не траплялі пад паняцце анексіі [44] але што не перашкодзіла СССР захапіць 51,4 % тэрыторыі Польскай Рэспублікі. Дарэчы, звернем увагу на выказванне Сталіна 17 красавіка 1940 г. з выступлення на нарадзе начальніцкага складу па абагульненні досведу баявых дзеянняў супраць Фінляндыі: « Война в Польше (курсіў наш. — А. Т.) это была военная прогулка» [45] . А таксама на яшчэ адно: « Мы с Германией (курсіў наш. - А. Т.) разделили Польшу… (Ці трэба нейкія большыя прызнанні ў канстатацыі status bеІІі [46]?! — А. Т.) Если есть лица виноватые, то мы тоже виноваты — не предвидели мы этого». I пасля гэтых слоў — фактычнага прызнання самога Сталіна — ці ж можна сцвярджаць, што «нельга таксама ставіць знак роўнасці паміж СССР і Германіяй як агрэсарамі»? Для Крамля ж насамрэч тыя падзеі братэрскім вызваленнем і аб'яднаннем падзеленай Беларусі (і Украіны) зусім не з'яўляліся. Як справядліва і трапна заўважае А. П. Салькоў, «воссоединение белорусского и украинского этносов в рамках национальных государств» з'явілася «побочным, хотя и необыкновенно важным результатом реализации советских геополитических целей». Пра такія адносіны савецкага кіраўніцтва да аб'яднання Беларусі сведчыць далучэнне Заходняй Беларусі з вялікімі зменамі адносна яе першапачатковага тэрытарыяльнага абазначэння, а таксама іншыя факты:

1) Савецкі Саюз захапіў тэрыторыі, якія ніколі не лічыліся Заходняй Беларуссю (Ломжыншчына) і дзе не дзейнічала КПЗБ (першапачаткова планавалася ўвогуле заняць землі амаль да Варшавы!). (У той жа час беларуска-ўкраінскі тэрытарыяльны падзел па Заходнім Палессі быў праведзены адпаведна з зонамі дзеяння КПЗБ і КПЗУ.) Самі бальшавікі пасля Рыжскага дагавора вызначалі этнаграфічную тэрыторыю Беларусі, якая апынулася пад Польшчай, у 98 815 км 2з 3,2 млн насельніцтва; беларусы Заходняй Беларусі ацэньвалі яе абшар у 107 000 км 2; цікава, што савецкая акадэмічная навука кіравалася ўжо пасляваенным станам і дэкларавала тэрыторыю Заходняй Беларусі ў 82 тысячы км 2, аднак побач жа ўключала ў яе склад усе чатыры ваяводствы «крэсаў паўночна-ўсходніх», якія займалі нашмат большую плошчу; сённяшняя акадэмічная навука Беларусі ў склад Заходняй Беларусі не ўключае тэрыторыю на захад ад Беластока (так званы Ломжынскі рэгіён) і раён Каменя-Кашырскага. Нейкай трывалай канстанты стасоўна геаграфіі гэтай геапалітычнай назвы не было і дасюль няма. Пазіцыя, выкладзеная У. Міхнюком падаецца найбольш абгрунтаванай і аб'ектыўнай, аднак мае істотны недахоп: з поля зроку аўтара выпадае пазіцыя дзеячаў БНР адносна Рыжскага дагавора. Зрэшты ў любым выпадку Ломжыншчына не трапляе пад панятак Заходняй Беларусі;

2) да чарговага падпісання савецка-германскага дагавора, на гэты раз аб дружбе, не было нават канкрэтных планаў адносна долі Заходняй Беларусі і іншых зямель тагачаснай Польскай Рэспублікі, якія апынуліся занятымі вермахтам і Чырвонай Арміяй;

3) пры правядзенні і ўдакладненні дэмаркацыйнай савецка-германскай мяжы тэрыторыя, уключаная ў БССР, разглядалася па-ранейшаму як разменная ў кантэксце палітыкі еўрапейскага маштабу — пасол у Маскве Шуленбург прызнаваўся: «Господин Сталин лично говорил мне в то время, что он готов сделать уступки на севере пограничной линии, там, где она проходит через Белоруссию»;

4) Віленшчына, заходнебеларускасць якой у гульнях з беларусамі з 1923 па 1939 гг. не ставілася Масквою пад сумнеў, была ў якасці траянскага каня прэзентаваная Літве [47] (дарэчы, у стасунках СССР з Літвою двухаблічны Крэмль тым часам прызнаваў савецка-літоўскую мяжу, устаноўленую мірным дагаворам паміж Расіяй і Літвой у 1920 г., паводле чаго паўночна-заходняя частка Беларусі разам з гарадамі Вільня, Горадня, Ліда, Браслаў, Паставы і інш. адносіліся да Літоўскай Дэмакратычнай Рэспублікі, гэта значыць, каб бальшавікі былі тут цалкам паслядоўнымі, яны павінны былі б аддаць нашмат большую частку Беларусі, адабранай у Польскай Рэспублікі; да таго ж паводле Рыжскага дагавора, пытанне пра прыналежнасць спрэчных паміж Польшчай і Літвой тэрыторый падлягала вырашэнню выключна паміж гэтымі дзвюма дзяржавамі, г. зн. Масква не мела да таго пытання ніякага дачынення);

5) Л. Кагановіч, не тоячы намераў СССР, казаў, што адной з першачарговых задач Крамля было «прибрать к рукам» дзяржавы, аднесеныя паводле пакта з Германіяй да сферы інтарэсаў Савецкага Саюза (успомнім і вышэй прыведзеныя словы Сталіна пра распаўсюджванне сацыялістычнай сістэмы на новыя тэрыторыі і насельніцтва). Тым больш, што калі б савецкі бок сапраўды кіраваўся тым, што Рыжскі мірны дагавор несправядлівы, дык аўтаматычна рэанімаваў бы лінію Керзана — этнаграфічную польска-беларускую мяжу, устаноўленую незадоўга да Рыгі міжнароднай палітычнай супольнасцю, што ў такім выпадку з'яўлялася б вельмі карэктным (тое, што да лініі Керзана ўсё ж вярнуліся пры вырашэнні пасляваенных межаў ва Усходняй Еўропе, у пэўнай меры пацвярджае нашу дум ку [48] ). Аднак на першым месцы тут знаходзілася ленінска-сталінская дактрына распаўсюджвання рэвалюцыі. Бальшавіцкая Расія разам з фашысцкай Германіяй у 1939 г. зрабіла тое самае, што здзейсніла яна ў 1921 г. у «дыялектычным» (адзінства і барацьба супрацьлегласцей) хаўрусе з адроджанай польскай дзяржавай, а менавіта — падзяліла землі суседа [49] (тым больш, што незадоўга да «чацвёртага [50] падзелу Рэчы Паспалітай» яе кіруючыя колы самі стварылі падобны прэцэдэнт, пайшоўшы фактычна (у юры дычным сэнсе гэта нідзе не замацавана) на хаўрусніцтва з той жа нацысцкай Германіяй стасоўна лёсу Чэхаславакіі [51] ). Аднак калі ў 1921 г. заключаўся мірны дагавор, дык у 1939 г. распачыналася Другая сусветная вайна. Скажыце, што лепш для людзей, мір ці вайна? На Беларусі дагэтуль існуе падставовы крытэрый жыцця — «абы вайны не было» [52] .

6) сёння ўжо вядома, што на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны меркавалася стварыць польскую адміністрацыйную адзінку, да якой эвентуальна маглі б быць далучаны захопленыя Германіяй землі Польскай Рэспублікі (з гэтай мэтай нават пачалася падрыхтоўка да стварэння польскіх «чырвоных легіёнаў»), — такім чынам, ізноў Беларусь разглядалася як аб'ект палітычных маніпуляцый, як сродак чарговай савецкай стратэгічнай кампаніі.

Разам з тым, аб'яднанне Беларусі, хоць і з'яўлялася, можна сказаць, ускосным ці другасным вынікам у кантэксце між народных падзей, усё ж было імі дэтэрмінавана. Як ужо было згадана вышэй, кансалідацыя беларускага народа, нацыянальная ідэя эвалюцыянавала насуперак, а часам нават дзякуючы падзелу краіны. Але гэтая кансалідацыя была абумоўлена не столькі высілкамі саміх беларусаў, колькі знешнепалітычнай імперскай сілай. Таму злучэнне дзвюх частак аднаго народа не ёсць плёнам іманентнай [53]нацыянальнай эвалюцыі (хоць і гэты фактар тут адыграў сваю ролю, падрыхтаваўшы адпаведную глебу, па-марксістку кажучы, базіс), а абумоўленае логікай працэсу гісторыі. Вынікі Першай сусветнай вайны (версальска-вашынгтонская сістэма), былі відавочна няўстойлівымі, і многія дзяржавы (у першую чаргу Германія ды СССР) імкнуліся да перабудовы свету паводле сваіх геапалітычных меркаванняў. Аднак імі не былі адэкватна засвоены ўрокі 1914–1918 гг., галоўны з якіх засведчыў, што сусветная вайна бурыць імперыі, а не мацуе. Таму дзяржаватворчы працэс Беларусі, перапынены ў міжваенны перыяд, заканамерна меў працяг падчас чарговай глабальнай вайны (трэба заўважыць, што акрамя нацыянальнай кансалідацыі Беларуская Рэспубліка стала адной з заснавальніц ААН), а вынікам «халоднага» капіталістычна-сацыялістычнага супрацьстаяння, названага трэцяй сусветнай вайной, з'явілася ўтварэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Анатоль Трафімчык читать все книги автора по порядку

Анатоль Трафімчык - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь отзывы


Отзывы читателей о книге Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь, автор: Анатоль Трафімчык. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x