Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Тут можно читать онлайн Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.89/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь краткое содержание

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - описание и краткое содержание, автор Анатоль Трафімчык, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать книгу онлайн бесплатно, автор Анатоль Трафімчык
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У сувязі са слоганам «гістарычная справядлівасць» хацелася б таксама заакцэнтаваць адзін парадаксальны момант. Аднак тут наперад варта зрабіць пэўнае філасафічнае адступленне.

Паняцце гістарычнай справядлівасці, калі ў яго не ўдумвацца, не выклікае пытанняў для разумення. Хаця, відавочна, разуменне гэтага паняцця цалкам суб'ектыўнае — аб чым сведчыць хаця б яго адсутнасць у навуковых энцыклапедыях па гісторыі (у тым ліку і толькі што згаданай). Яно (разуменне) будзе цалкам залежаць

1) ад прыватнай пазіцыі таго ці іншага аўтара (палітычнай, метадалагічнай),

2) ад кан'юнктуры (сацыяльнай, навуковай), прычым яна, безумоўна, будзе пэўным чынам уплываць і на прыватную пазіцыю.

Менавіта ад прыватнай пазіцыі пэўнага суб'екта і актуальнай кан'юнктуры будзе залежаць вызначэнне таго гістарычнага моманту, якому як быццам справядліва было б вярнуць колішні status quo. Але ж як вызначыць той момант і каму яго вызначаць? У свой час, яшчэ ў 1906 г., вядомы польскі вучоны І. Бадуэн дэ Куртэнэ з нагоды «гістарычных праў» (у прыватнасці польскіх памешчыкаў на Беларусь, але нам важны сам прынцып) пісаў: «Историческим правам отдельных национальностей место в архиве истории. Ссылками на исторические права можно, если угодно, обосновать восстановление людоедства, рабства, крепостничества, самодержавия и т. д. Нельзя, конечно, отри цать историю, но источником для практического решения политических вопросов может быть один только современный исторический момент».

Прыхільнікі паняцця «гістарычная справядлівасць» (стасоўна падзей 1939 г. у тым ліку) міжволі не заўважаюць іншых «відаў» справядлівасці, акрамя гістарычнай (якая да таго ж не з'яўляецца навуковай [32] Гэта катэгорыя маралі. Але нават з гэтага гледзішча падзеі на Беларусі верасня 1939 г. выглядаюць далёка не адназначна, пра што крыху пазней. ), а іх жа можа быць процьма. Такім чынам прыхільнікі існавання ў гістарычным працэсе такой з'явы як гістарычная справядлівасць самі найлепей выяўляюць сапраўдную несправядлівасць, бо з іх боку адсутнічаюць прыклады іншых відаў справядлівасці.

Генеза паняцця «гістарычная справядлівасць» упіраецца ў «логіку здаровага розуму», з якой тэарэтычны дыскурс перакладаецца «ў сферу практычнага розуму, дзе сам тэарэтычны дыскурс губляе свае прывілеі выказваць ісціны розуму», а ён (практычны розум) з'яўляецца ні чым іншым, як звычайнай так званай жыцейскай мудрасцю, якая выяўляе сітуацыйную полі- ці нават амбівалентнасць, г. зн. прымеркавана да ўсіх выпадкаў жыцця пры наяўнасці тэзаў-антыномій, якія прымяняюцца ў залежнасці ад перакананняў суб'екта — але не даследчыка-навукоўца.

Тым не менш, было б несправядліва не заўважыць, што ў гісторыі палітычнай думкі існуе такое паняцце, як справядлівасць (аднак — не з эпітэтам «гістарычная»!). «Осмысление справедливости в истории политической мысли дает нам два принципиально разных подхода к решению этой проблемы. Первый подход сформировался в рамках классической (античной) парадигмы [33] Парадыгма (ад грэцк. παράδειγμα, «прыклад, мадэль, узор») — сукупнасць фундаментальных навуковых усталёвак, уяўленняў і тэрмінаў, што прымаецца большасццю чальцоў навуковай супольнасці — Polochanin72 политической философии, и связан прежде всего с именами Платона и Аристотеля. Классическая мысль понимает под справедливостью такой социальный и политический порядок, который ориентирован телеологически — на обретение блага в рамках совместного существования людей. Прямо противоположную трактовку справедливости дает политическая философия классического либерализма, представленная в первую очередь именами Гоббса, Локка, Руссо и Канта. В трудах этих мыслителей справедливость начинает трактоваться как функция индивидуальной свободы, причем свободы, понимаемой формально — как защита неотчуждаемых прав.

Иначе говоря, классическая мысль дает нам этическую трактовку справедливости (в основе которой — идея блага), а современная мысль — правовую трактовку (основанную на свободе)» [34] Да таго ж некаторыя сучасныя мысляры даводзяць, што не існуе агульнага ўніверсальнага паняцця «справядлівасці». .

Відавочна, што ў нашым выпадку мы маем справу з анахранічнай этычнай трактоўкай, а не з прававой. Наяўнасць міжнародных правапарушэнняў з боку Масквы і Берліна (а таксама Лондана і Парыжа, але гэта адыход у бок) сёння ўжо нікім не аспрэчваецца. Аднак рэалізацыя савецкім бокам «гістарычнай справядлівасці», паводле ягонага ж разумення, не вытрымлівае крытыкі (гэтаму аспекту ў дадзенай працы ўдзяляецца канцэптуальная ўвага). Прычыны часткова бачацца ў непасрэдных адносінах савецкага кіраўніцтва да справядлівасці ў гістарычным развіцці: «Вопрос о борьбе… нужно рассматривать не под углом зрения справедливости, а под углом зрения политического момента, под углом зрения политической потребности пар тии в каждый данный момент» (з выступлення І. Сталіна на паседжанні выканкама Камінтэрна 22 студзеня 1926 г.).

З іншага боку, кіраўніцтва міжваеннай Польскай Рэспублікі лічыла этнічныя беларускія землі за Бугам арганічнай часткай Польшчы і тлумачыла неабходнасць іх далучэння «гістарычным правам». Як бачым, гэтая пазіцыя метадалагічна тоесная савецкай, — разыходжанне заключаецца адно ў змесце таго, што кожнаму з бакоў хацелася б гістарычна «ўсправядлівіць». А пастуліраванне савецкай пазіцыі адбылося толькі дзякуючы далучэнню Заходняй Беларусі да БССР. У адваротным выпадку (прынамсі пры захаванні Польшчай міжваеннага status quo) існавала верагоднасць фігуравання тоеснага погляду на беларускую праблему ў польскай гістарыяграфіі. Якраз да яе цяпер і звернемся.

Польская гістарычная навука цягам усяго «пээнэраўскага» перыяду нібыта набірала паветра ў лёгкія, каб выгукнуць: «Агрэсія! Акупацыя!» Небеспадстаўна, аднак занадта эмацыянальна, што таксама перашкаджае цвяроза аналізаваць праблему. Яе даследаванне часцей за ўсё спыняецца на падзеях 1939 г. без пашырэння храналагічных межаў за выключэннем, канечне, апелявання да Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. (аднак, як правіла, без згадкі пра ўдзел Польшчы ў Мюнхенскім дагаворы і далейшым падзеле Чэхаславакіі, што фактычна стала прэцэдэнтам для вырашэння лёсу і самой Польскай Рэспублікі, а таксама без паглыблення ў беларусацэнтрычны аспект аналізу праблемы, г. зн. без увагі на тое, што можа быць яшчэ адна пазіцыя адносна падзей і 1921 і 1939 гг., пазіцыя, прадстаўнікі якой пры ўсім сваім жаданні не ўдзельнічалі ў прыняцці рашэнняў ні ў першым, ні ў другім выпадку). А гэтая пазіцыя, як бы там каму не хацелася, усё-такі была. І ёсць.

Тут таксама не варта займацца пералікам, бо можна загрузнуць у процьме прац на гэтую тэму. Тым не менш трэба адзначыць, што польская гістарычная навука за савецкім часам усё ж была нашмат больш плюралістычнай за грамадскія навукі ў Савецкім Саюзе. І калі самі даследчыкі не маглі рабіць высноў пра агрэсію дзвюх імперскіх дзяржаў супраць Польскай Рэспублікі, дык права трансліраваць плюралізм пазіцый (у тым ліку і стасоўна гэтай падзеі) у іх было. Да таго ж даследаваннямі гісторыі Польшчы займаліся і яе шматлікія эмігранты, паднімаючы тэмы, на якія ў «сацыялістычным лагеры» было накладзена табу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Анатоль Трафімчык читать все книги автора по порядку

Анатоль Трафімчык - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь отзывы


Отзывы читателей о книге Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь, автор: Анатоль Трафімчык. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x