Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Название:Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь краткое содержание
Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
А трохі раней пра манапалізацыю бальшавікамі беларускага руху як тактычны крок, знаходзячыся ў Празе, казаў паэт Уладзімір Жылка.
Такім чынам, сапраўдная стратэгічная мэта бальшавіцкага Крамля адносна лаяльнай нацыянальнай палітыкі на Савецкай Беларусі ў 1920-я гг. (прад)бачылася многімі (але не ўсімі) актывістамі беларускага руху (прычым па розныя бакі мяжы) яшчэ задоўга да дасягнення бальшавікамі канчатковага выніку.
Тым не менш, намінальная суверэннасць рэспублікі ўжо адразу дазволіла казаць пра яе уніфікацыйнае для беларускіх тэрыторый значэнне; і ў пацверджанне Масква пасля знікнення актуальнасці значэння ССРБ як буфернай зоны ад капіталістычнага атачэння правяла два так званыя ўзбуйненні рэспублікі, хоць у канцы 1920 г. бальшавікі зусім не збіраліся «ўзбуйняць» [24] Дарэчы, чаму тыя працэсы далучэння беларускіх этнічных тэрыторый да Беларускай Рэспублікі называюцца (пра)савецкімі гісторыкамі ўзбуйненнем? Быццам далучаліся да Беларусі нейкія «левыя» тэрыторыі, а не тыя, з якіх Беларусь як краіна (не блытаць з дзяржавай) складаецца.
Беларусь з-за адсутнасці прагматычнага для сябе сэнсу. Народны камісарыят замежных спраў РСФСР, як паведамляецца ў яго цыдулцы ад 6 лістапада 1920 г., лічыў «нежаданым далучэнне да Беларусі якіх бы там ні было частак Віцебскай або Магілёўскай губерняў». 17 лістапада 1920 г. кіраўніцтва Расійскай Кампартыі на нарадзе адзначала, што вырашэнне пытання пра тэрыторыю Савецкай Беларусі на дадзены момант з'яўляецца заўчасным, бо, як напярэдадні заявіў наркам замежных спраў Р. Чычэрын, было яшчэ невядома, «праз якія перыпетыі можа прайсці лёс Беларусі». Гэтыя словы дазваляюць меркаваць, што планы так званага ўзбуйнення Савецкай Беларусі існавалі ўжо на той час, хаця намеру іх рэалізоўваць не было. Але ўжо неўзабаве бальшавікі былі вымушаныя яго рэалізоўваць, каб зрабіць Савецкую Беларусь большай і па тэрыторыі, і па насельніцтве за заходнебеларускія землі ў складзе Польшчы [25] Напачатку Савецкая Беларусь займала плошчу ў 52,4 тысячы км 2 . Прадстаўнікі БНР ацэньвалі беларускія тэрыторыі, якія апынуліся пад акупацыяй бальшавіцкай Расіі, у больш за 206 тысяч км 2 . У 1939 г. напярэдадні вераснёўскіх падзей БССР ахоплівала 125, 9 тысяч км 2 .
. (Перад так званым узбуйненнем, у 1923 г., як меркаваў агент дэфензівы, нават існаваў план хаўрусніцтва з яшчэ слабой Нямеччынай, каб выступіць супраць Польскай Рэспублікі, свае разважанні на гэты конт у Берліна меліся і ў сярэдзіне 1920-х гг., а трохі пазней, у 1932 г., М. Тухачэўскі, запрошаны на манеўры германскага войска, размаўляў пра сумесныя дзеянні Чырвонай Арміі і Райхсвера супраць Польшчы). У 1923 г. менавіта з ініцыятывы Крамля была створана Кампартыя Заходняй Беларусі і такім чынам «крэсы паўночна-ўсходнія» ўпершыню атрымалі (пра)савецкую інтэрпрэтацыю, у якой да таго ж падкрэслівалася этнічная беларускасць зямель [26] Цікава, што геапалітычны тэрмін «Заходняя Беларусь» яшчэ трохі раней фігураваў сярод назваў (з польскага боку) адносна Віленшчыны, адарванай у 1921 г. ад суверэннай Літвы і неўзабаве далучанай да Польскай Рэспублікі, аднак насуперак незадаволеным беларускім дзеячам ён быў уласнаручна выкраслены Й. Пілсудскім; у гісторыі той рэгіён застаўся пад назвай, экспромтам прыдуманай Й. Пілсудскім у дарозе на перамовы з літоўскім бокам, — «Litwa Srodkowa» (Сярэдняя Літва).
. Праз гэтую дзею савецкае кіраўніцтва па крысе выкрышталізавала сваё разуменне гэтых зямель як тэрыторыі, якая павінна належаць Савецкай Беларусі, а значыць СССР. Сэнс стварэння КПЗБ быў у інспіраванні справядлівасці эвентуальнага аб'яднання Беларусі (першапачаткова праз узброенае паўстанне, якое, аднак, не перарасло маштабаў партызанскай барацьбы, і таму яго ідэя неўпрыкметна была згорнутая). Але разам з тым Крэмль не адкінуў назву «Заходняя Беларусь», якую нацыянальныя сілы пачалі ўжываць самае позняе з 1918 г. [27] Польскія гісторыкі не маюць рацыі, кажучы, што тая назва ўсталявалася пасля заснавання Кампартыі Заходняй Беларусі (і па сённяшні дзень многія думаюць, што назва «Заходняя Беларусь» узнікла ў 1923 г). Дый беларуская акадэмічная гістарыяграфія наконт гэтага пытання таксама ў гэтай праблеме далёка не ўся абазнаная, пра што сведчыць прыклад У. Ладысева, які складанне паняцця адносіць да пачатку 1920-х гг., ці І. Цітовіча з яго ж кіраўніком М. Сташкевічам. Праўда, трэба прызнаць, што менавіта з утварэннем КПЗБ гэтая назва стала выкарыстоўвацца часцей і сярод незалежнікаў, што можна прасачыць, напрыклад, па архівах БНР. На такім польска-беларускім гістарыяграфічным фоне выгадна вылучаецца адна з апошніх аддадзеных у друк самім аўтарам публікацый У. Міхнюка. Ён аргументавана ўказвае, што назоў «Заходняя Беларусь» выкарыстоўваўся ўжо ў 1918–1919 гг. Увогуле ж, відаць, было б слушным шукаць выкарыстанне гэтага геапалітоніма пачынаючы з усталявання расійска-германскай лініі фронту ў 1915 г., якая падзяліла Беларусь з поўначы на поўдзень.
Цікава нагадаць, што, паводле Антона Адамовіча, на пачатку 1920-х гг. распрацоўвалася і зусім неардынарная задума ўз'яднання Беларусі (так званы «мангольскі праект»).
«Меркавалася трансфармаваць БССР у тэарэтычна незалежную дзяржаву пад пратэктаратам Савецкага Саюзу накшталт Мангольскай Народнай Рэспублікі. Плянавалася, што пры падтрымцы Саветаў беларускі нацыянальны рух у Польшчы ўзьніме «паўстаньне» за аддзяленьне беларускай тэрыторыі. У той жа час адбудзецца «паўстаньне» і ў Савецкай Беларусі, якая рэалізуе сваё права на «аддзяленьне» і дзьве часткі Беларусі аформяць тэарэтычна незалежную дзяржаву, фактычна пад савецкім пратэктаратам, як і Мангольская Народная Рэспубліка. Сам СССР пры гэтым не выглядае агрэсарам, а наадварот, — такім самым (калі яшчэ і ня больш) «пацярпелым» як і Польшча.
Цяжка сказаць, ці меў «мангольскі праект» у сваёй аснове пэўныя рэальныя намеры, ці з самага пачатку быў задуманы як чыстая правакацыя, якой у далейшым абярнуліся і «нацыянальны НЭП», і «беларусизация», і ўся бальшавіцкая дзейнасьць у Заходняй Беларусі. Ува ўсялякім выпадку, у свой час матываваньне яго выглядала праўдападобным».
А згодна польскай крыніцы, падчас існавання Сярэдняй Літвы (1920–1922 гг.) быў яшчэ адзін варыянт паўстання. «Калі б пачалася ўзброеная барацьба Ковенскай Літвы і Беларусі з Польшчай, павінна было пачацца антыпольскае паўстанне ў той частцы Беларусі, якая, згодна з Рыскай дамовай, належала Польшчы. У гэтым выпадку на дапамогу Літве і Беларусі прыйшлі б савецкія войскі». Пасля выбараў у Сойм і Сенат Польскай Рэспублікі, адносна паспяховых для беларусаў і іншых нацыянальных меншасцей, па паведамленні той жа крыніцы, паўстанне на «крэсах усходніх» павінна было праявіць ініцыятыву ў паслабленні вайсковых сілаў польскай дзяржавы, з чаго «мелася скарыстаць Савецкая Расія, прайсьці праз Польшчу і злучыцца зь Нямеччынай. Пасьля гэтага мусіла быць утвораная незалежная Беларусь, магчыма, сфэдэраваная зь Літвой ці Савецкай Расіяй». Аднак гістарычныя варункі сталіся неспрыяльнымі для далучэння заходніх зямель Беларусі пасродкам паўстання, таму Масква вымушана была шукаць іншыя шляхі. У той жа час кіраўніцтва СССР спрабавала падрыхтаваць глебу для павелічэння тэрыторыі краіны за кошт вяртання зямель, якія ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі. Дзеля гэтага яна шукала дыпламатычнага кансенсусу [28] Кансенсус (лац. consensus — згода) — спосаб прыняцця развязкаў пры нябытнасці прынцыповых пярэчанняў у большасці зацікаўленых асоб — Polochanin72
стасоўна гэтага пытання з вядучымі дзяржавамі. Праўда, тут поспехі былі яшчэ меншымі. Аднак сам гэты факт казаў пра няспынную зацікаўленасць Савецкага Саюза ў аднаўленні межаў колішняй імперыі.
Интервал:
Закладка: