Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Название:Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Анатоль Трафімчык - Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь краткое содержание
Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі.
Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
В. Ленин
Принцип на самоопределение должен быть средством борьбы за социализм.
И. Сталин
У гістарычнай навуцы Беларусі пытанне пра адносіны кіраўніцтва бальшавіцкай партыі і савецкай краіны да станаўлення беларускай дзяржаўнасці дасюль не мае пэўнага адказу, як няма яснага адказу на пытанне: наколькі ж і як спрычыніліся бальшавікі да вырашэння гэтай праблемы? Савецкая гістарыяграфія стварала міф пра тое, што абяздолены беларускі народ толькі дзякуючы кастрычніцкай рэвалюцыі займеў паўнавартасную дзяржаўнасць. Паралельна існавала ледзь не цалкам адваротная думка беларускіх эмігрантаў: маўляў, гэта была бальшавіцкая акупацыя. Аднак за рамантызмам і эмоцыямі тыя навуковыя даследаванні нярэдка гублялі сваю вартасць, таму акрэсленая тэма заставалася слабадаследаванай. Тым больш, што даследаванні з-за «жалезнай заслоны» праводзіць было практычна немагчыма, паколькі неабходныя архівы знаходзіліся ў СССР, але пры гэтым былі недаступныя і савецкім гісторыкам. А калі апошнія што і знаходзілі, то трымаліся рамак ідэалагем, або гэта за іх рабіла цэнзура. Сучасная гістарычная навука Беларусі стасоўна гэтай праблемы, як і многіх іншых, мае пэўныя здабыткі, якія, аднак, вельмі часта характарызуюцца прынцыповымі супярэчнасцямі. Даходзіць да парадоксаў: зробленыя ў канцы працы высновы могуць канцэптуальна пярэчыць папярэдняй аналітыцы. Такое становішча падштурхоўвае да пераканструявання сэнсу падзей, якое, што праўда, не прэтэндуе на поўную завершанасць, аднак імкнецца да аб'ектывізацыі тэндэнцый, якія панавалі ў кіраўнічых органах маладой савецкай дзяржавы (з 1922 г. — СССР). Яшчэ заўважым, што абсалютная большасць матэрыялаў, якія леглі ў аснову працы, з'яўляецца агульнадаступнай і мае даволі шырокую рэпрэзентацыю.
У свой час шляхам трох падзелаў канфедэрацыі Кароны Польскай і ВКЛ — Рэчы Паспалітай — Расійская Імперыя атрымала ў свой склад усе этнаграфічныя беларускія землі — тыя, на якіх магла б утварыцца беларуская нацыя і нацыянальная дзяржава. Чарговы ўздым нацыянальнага руху ў Еўропе абудзіў імкненні многіх «падімперскіх» народаў да самавызначэння. Палякі ў сваім адраджэнні кіраваліся менавіта станам краіны на 1772 г. [3] Паводле сакрэтнага рашэння польскага ўрада ад 8 сакавіка 1920 г., максімальнымі патрабаваннямі былі межы 1772 г., мінімальнымі — «лінія бяспекі»… Яна павінна была прайсці недзе паміж лініяй фронту і мяжой 1772 г. Відавочна, насамрэч палякі падстаў на такія прэтэнзіі не мелі, бо Рэч Паспалітая з'яўлялася канфедэрацыяй ВКЛ і Кароны Польскай, хоць і з дамінаваннем апошняй.
, калі суседзі пача лі брутальна ўмешвацца ва ўнутранае жыццё канфедэратыўнай дзяржавы. Таму незалежніцкія тэндэнцыі, праяўленыя нацыянальнай элітай беларусаў у 1918 г., мелі аніяк не меншыя падставы на падобныя памкненні, тым больш, што «Дэкларацыя правоў народаў Расіі» (ад 2 лістапада 1917 г.) гарантавала нацыям права на вольнае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойнай дзяржавы. Больш таго, «пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 29 жніўня 1918 г. савецкі ўрад прыняў падпісаны У. І. Леніным дэкрэт аб адмове ад дагавораў і актаў, заключаных урадам былой Расійскай імперыі аб падзеле Рэчы Паспалітай». А гэта значыць, што расійская інкарпарацыя беларускіх зямель, якія з'яўляліся ядром ВКЛ, de iure [4] De iure (лац.) — юрыдычна, згодна з правам — Polochanin72
ліквідоўвалася, а за іх насельніцтвам прызнавалася права на самавызначэнне (натуральна, калі яны адмовіліся б ад ранейшага дзяржаўнага status quo [5] Status quo (лац.) — (літар.: становішча, у якім...) стан міжнароднага становішча, што склаўся на які-небудзь момант — Polochanin72
ў выглядзе ВКЛ [6] Была і такая задума. У 1915 г. пасля нямецкай акупацыі заходняй часткі Беларусі дзеячы беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх палітычных арганізацый стварылі нават Канфедэрацыю ВКЛ. Аднак зачын меў як праблемы ўнутранага характару, так і неспрыяльныя ўмовы міжнароднага кантэксту. Таму ідэя згасла, не разгарэўшыся. Ужо на наступны год адзін з прадстаўнікоў ідэі Канфедэрацыі ВКЛ В. Ластоўскі ачольвае «Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі», у праграмных дакументах якой вылучаецца ідэя стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, якая ахапіла б усю этнічную тэрыторыю беларусаў.
ці Рэчы Паспалітай, у якой Княства — у адрозненне ад Савецкай Беларусі — з'яўлялася далёка не фармальнай структурнай адзінкай, хоць яго статус у тандэме з Каронай і быў моцна паслаблены ў выніку спусташальных войн сярэдзіны XVII ст. і далейшай расійскай экспансіі). Выбар народаў былой Рэчы Паспалітай (палякаў, літоўцаў, украінцаў) быў зроблены на карысць самастойнага шляху дзяржаўнага будаўніцтва, што фактычна не пакідала альтэрнатывы беларусам у выпадку памкнення да самастойнага вырашэння свайго лёсу. Тоесную думку выказаў таксама гісторык правазнаўчай думкі Язэп Юхо.
Паўсталая ў выніку тых працэсаў БНР вымусіла лічыцца з сабою ўсіх суседзяў, якім, аднак, такое суседства не было патрэбным. У першую чаргу гэта датычыцца панскай Польшчы і бальшавіцкай Расіі. Хаця, як лічыць дзеяч БНР Кляўдуш Душ-Душэўскі, і Польшча, і Савецкая Расія фактычна прызналі БНР у 1918 г. Ён прыводзіць пэўныя доказы, што праўда, іх можна лічыць толькі ўскоснымі. Аб прызнанні БНР згадвае і Старшыня польскай дэлегацыі ў сваёй заяве на другім пасяджэнні Галоўнай камісіі мірнай канферэнцыі 4 кастрычніка 1920 г.: «Польская Республика, не ожидая шагов со стороны России, признала независимость Литвы, Украины и Белоруссии». А ў дэкларацыі расійскай дэлегацыі ад 24 лістапада 1920 г. гаварылася аб прызнанні Расіяй незалежнасці Беларусі яшчэ ў 1918 г. Ёсць і юрыдычныя дакументы, якія сведчаць аб прызнанні на прававым узроўні прадстаўнікоў БНР пры ўрадзе РСФСР (такім у якасці генеральнага консула быў Алесь Бурбіс, копія дыпламатычнага пашпарта якога захавалася). Паводле меркавання беларускага гісторыка А. Грыцкевіча, «бальшавікі ў Маскве вымушаны былі лічыцца з трэцяй Устаўной граматай да народаў Беларусі. У лістападзе 1918 г. урад Леніна нават спрабаваў дамовіцца з тагачасным урадам БНР на чале з Антонам Луцкевічам, але потым спыніў пера мовы». Дый Варшава мела дыпламатычныя стасункі з прадстаўнікамі БНР менавіта ў такой іх якасці. Прэзідэнт Рады БНР П. Крачэўскі прыводзіць дакументы з цытатамі аб прызнанні ў 1918 г. незалежнасці Беларусі і Польскай Рэспублікай, і РСФСР. Паводле А. Ціхамірава, урад Украінскай Народнай Рэспублікі прызнаваў Беларусь дэ-факта, але адмовіўся прызнаць яе дэ-юрэ, спасылаючыся на ўмовы Брэст-Літоўскага мірнага дагавора. Гетман Скарападскі, які прыйшоў да ўлады пасля дзяржаўнага перавароту, заняў прыкладна такую ж пазіцыю.
Гэткім чынам, мы маем шэраг фактычных прызнанняў БНР з боку непасрэдных суседзяў, якія — будзем аб'ектыўнымі — у цэлым не былі зацікаўленыя ў падобных прызнаннях, але мусілі на іх пайсці з прычыны эвентуальнага [7] Эвентуальны — магчымы пры вызначаных акалічнасцях — Polochanin72
выкарыстання высокай паводле вартасці беларускай карты. Іншая справа, што прызнанні тыя былі вельмі асцярожнымі, амбівалентнымі [8] Амбівалентнасць (ад лац. ambo — «абодва» і лац. valentia — «сіла») — дваістасць дачынення да чаго-небудзь — Polochanin72
ці нават латэнтнымі [9] Латэнтны — звонку не выяўляльны, утоены — Polochanin72
. І гэта зразумела. Міжнародна-палітычная кан'юнктура не дазваляла выяўляць канкрэтнасць — таго ці іншага парадку — бо:
Интервал:
Закладка: