Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке) - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке) краткое содержание

1984 (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джордж Оруэлл, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

1984 (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

1984 (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Джордж Оруэлл
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Яна iснуе! - закрычаў ён.

- Не, - сказаў О'Браэн.

Ён прайшоў праз увесь пакой да процiлеглай сцяны. Там была дзiра памяцi. О'Браэн падняў кратку. Маленькую палоску паперы незаўважна падхапiў паток цёплага паветра, i яна знiкла ў водблiсках полымя. О'Браэн павярнуўся да Ўiнстана.

- Попел, - сказаў ён. - Попел, у якiм ужо нiчога не распазнаеш. Пыл. Яна не iснуе. Яна нiколi не iснавала.

- Але ж яна iснавала! Яна iснуе! Яна iснуе ў памяцi. Я памятаю яе. Вы памятаеце яе.

- Я не памятаю яе, - сказаў О'Браэн.

У Ўiнстана абарвалася сэрца. Гэта было двухдумства. Ён адчуў смяротную бездапаможнасць. Калi б ён мог быць упэўнены, што О'Браэн хлусiць, было б яшчэ не страшна. Але было цалкам магчыма, што О'Браэн i сапраўды забыўся пра фатаграфiю. А калi так, дык цяпер ён мусiў забыцца пра адмаўленне, што ён яе памятае, i ўрэшце забыцца пра сам акт забыцця. Як можна было з усёй пэўнасцю лiчыць, што гэта простае махлярства? Можа, гэты вар'яцкi зрух у свядомасцi i сапраўды быў магчымы - гэтая думка яго дабiла.

О'Браэн у роздуме глядзеў на яго. Больш чым калi ён быў падобны цяпер на настаўнiка, якi б'ецца над свавольным, але здатным вучнем.

- Ёсць партыйны лозунг, у якiм гаворыцца пра кантроль над мiнуўшчынай, сказаў ён. - Паўтарыце яго, калi ласка.

- "Хто кантралюе мiнуўшчыну - той кантралюе будучыню, хто кантралюе цяпершчыну - той кантралюе мiнуўшчыну", - паслухмяна паўтарыў Ўiнстан.

- "Хто кантралюе цяпершчыну - той кантралюе мiнуўшчыну", - пацвярджаючы, кiваў галавою О'Браэн. - Дык вы думаеце, Ўiнстан, што мiнуўшчына iснуе рэальна?

I зноў Ўiнстана агарнула пачуццё бездапаможнасцi. Ён крадком глянуў на шкалу. Ён не толькi не ведаў, якi адказ - "так" або "не" - вызвалiць яго ад пакуты; ён нават не ведаў, якi адказ ён сам лiчыў слушным.

О'Браэн ледзь заўважна ўсмiхнуўся.

- Вы не метафiзiк, Ўiнстан, - сказаў ён. - Дагэтуль вы нiколi не задумвалiся над тым, што такое iснаванне. Скажу больш дакладна. Цi мiнуўшчына iснуе канкрэтна ў прасторы? Цi ёсць дзе-небудзь месца ў свеце матэрыяльных прадметаў, дзе ўсё яшчэ адбываецца мiнуўшчына?

- Не.

- Тады дзе ж iснуе мiнуўшчына, калi яна ўвогуле iснуе?

- У пiсьмовых запiсах. Яна занатаваная.

- У запiсах. I...?

- У свядомасцi. У чалавечай памяцi.

- У памяцi. Цудоўна. Мы, Партыя, кантралюем усе запiсы, мы кантралюем усю памяць. Значыць, мы кантралюем мiнуўшчыну. Так цi не?

- Але як вы можаце зрабiць так, каб людзi нiчога не памяталi? - закрычаў Ўiнстан, зноў на хвiлiну забыўшыся пра шкалу. - Яно ж запамiнаецца само, незалежна ад чалавека. Як вы можаце кантраляваць памяць? Вы ж не кантралявалi маю памяць?!

О'Браэн зноў пасуравеў i паклаў руку на рычаг.

- Наадварот, - сказаў ён, - гэта вы не кантралявалi яе. I таму вы цяпер тут. Вы тут, бо вам не хапiла пакорлiвасцi i самадысцыплiны. Вы адмовiлiся ад падпарадкавання - платы за здаровы розум. Вы палiчылi за лепшае быць вар'ятам, самотным вар'ятам. Толькi дысцыплiнаваны розум можа ўспрымаць рэчаiснасць, Ўiнстан. Вам здаецца, што рэчаiснасць - гэта нешта аб'ектыўнае, знешняе, што iснуе само па сабе. Вам таксама здаецца, што рэчаiснасць па сваёй натуры самавiдавочная. Калi вы, падманваючы сябе, думаеце, што вы нешта бачыце, вы мяркуеце, што ўсе бачаць тое самае гэтак жа, як i вы. Але я кажу вам, Ўiнстан, што рэчаiснасць не знешняя. Рэчаiснасць iснуе ў чалавечым розуме, i нiдзе болей. Не ў розуме iндывiда, якi можа памыляцца i ва ўсялякiм разе жыве нядоўга, - толькi ў розуме Партыi, калектыўным i несмяротным. Калi Партыя лiчыць нешта праўдай, дык гэтае нешта i ёсць праўда. Бачыць рэчаiснасць можна толькi праз вочы Партыi. Вось гэтаму вы мусiце зноў навучыцца, Ўiнстан. Гэта патрабуе самазнiшчэння, намагання волi. Вы павiнны скарыцца, перш чым да вас вернецца здаровы розум.

Ён памаўчаў хвiлiну, нiбы хочучы, каб сказанае запала ў галаву Ўiнстану.

- Цi памятаеце вы, - працягваў ён, - як вы напiсалi ў сваiм дзённiку: "Свабода - гэта свабода казаць, што двойчы два ёсць чатыры"?

- Так, - адказаў Ўiнстан.

О'Браэн падняў левую руку i павярнуў далонь тыльным бокам да Ўiнстана, схаваў вялiкi палец i выпрастаў чатыры астатнiя.

- Колькi пальцаў, Ўiнстан?

- Чатыры.

- А калi Партыя скажа, што тут не чатыры пальцы, а пяць - тады колькi?

- Чатыры.

Слова гэтае абарвалося дзiкiм болем. Стрэлка на шкале падскочыла да пяцiдзесяцi пяцi. Усё цела Ўiнстана залiлося потам. Паветра ўрывалася яму ў лёгкiя i выходзiла назад з глубокiм стогнам, якi ён не мог стрымлiваць, нават моцна сцiскаючы зубы. О'Браэн глядзеў на яго, ўсё яшчэ трымаючы перад iм чатыры пальцы Ён адцягнуў рычаг. Гэтым разам боль адно трошкi паменеў.

- Колькi пальцаў, Ўiнстан?

- Чатыры.

Стрэлка скокнула да шасцiдзесяцi.

- Колькi пальцаў, Ўiнстан?

- Чатыры! Чатыры! Што я яшчэ магу сказаць? Чатыры!

Стрэлка, вiдаць, пасунулася яшчэ далей, але ён ужо не глядзеў на яе. Цяпер ён бачыў толькi цяжкi суровы твар i чатыры пальцы. Пальцы стаялi ўваччу, як калоны, вялiзныя, расплывiстыя, яны нiбы калыхалiся, але iх было чатыры, роўна чатыры.

- Колькi пальцаў, Ўiнстан?

- Чатыры! Спынiце, спынiце! Не мучце мяне! Чатыры! Чатыры!

- Колькi пальцаў, Ўiнстан?

- Пяць! Пяць! Пяць!

- Не, Ўiнстан, дарма. Вы манiце Вы ўсё яшчэ думаеце, што iх чатыры. Колькi пальцаў?

- Чатыры! Пяць! Чатыры! Колькi вы захочаце. Толькi спынiце, не мучце болей!

Раптам ён заўважыў, што сядзiць, а О'Браэн абдымае яго за плечы. Вiдаць, ён некалькi секунд быў непрытомны. Кайданы, якiмi было прыкута яго цела, аслаблi. Яму было вельмi холадна, ён нястрымна дрыжаў i ляскаў зубамi, па шчоках кацiлiся слёзы. На хвiлiну ён учапiўся за О'Браэна, як дзiця, цяжкая рука на плячах стварала дзiўную ўтульнасць. У яго ўзнiкла пачуццё, што О'Браэн яго абаронца, што пакуты прыходзяць аднекуль звонку, з нейкае iншае крынiцы, i што менавiта О'Браэн уратуе яго ад гэтых пакут.

- Вы не надта старанны вучань, Ўiнстан, - ласкава сказаў О'Браэн.

- А што я магу зрабiць? - зарумзаў ён. - Што ж я магу зрабiць, калi я так бачу? Двойчы два - чатыры.

- Не заўсёды, Ўiнстан. Часам бывае пяць. А часам тры. А часам усё адразу. Трэба спрабаваць настойлiвей. Не так проста вылечыць розум.

Ён паклаў Ўiнстана на ложак. Цела зноў знерухомела, але боль адступiў i дрыготка сунялася, засталiся толькi слабасць i холад. О'Браэн даў знак галавой чалавеку ў белым халаце, якi дагэтуль стаяў нерухома i чакаў. Той схiлiўся над Ўiнстанам, зазiрнуў яму ў вочы, памацаў пульс, прыклаў вуха да грудзей, пастукаў сям-там пальцам i кiўнуў О'Браэну.

- Яшчэ, - сказаў О'Браэн.

Боль напоўнiў Ўiнстанава цела. Стрэлка паказвала, напэўна, семдзесят цi семдзесят пяць. Гэтым разам ён заплюшчыў вочы. Ён ведаў, што пальцы ўсё яшчэ там, iх усё яшчэ чатыры. Цяпер галоўным было неяк выжыць, пакуль не мiнецца прыступ болю. Ён ужо не заўважаў, крычыць ён цi не. Боль зноў прыцiх. Ён расплюшчыў вочы. О'Браэн адцягнуў рычаг назад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джордж Оруэлл читать все книги автора по порядку

Джордж Оруэлл - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




1984 (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге 1984 (на белорусском языке), автор: Джордж Оруэлл. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x