Герберт Уэллс - Вайна сусветаў (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Герберт Уэллс - Вайна сусветаў (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Герберт Уэллс - Вайна сусветаў (на белорусском языке) краткое содержание

Вайна сусветаў (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Герберт Уэллс, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Вайна сусветаў (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Вайна сусветаў (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Герберт Уэллс
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны спешна спускалiся да ракi. Злева, наўскасяк, да iх наблiжаўся пяты. Iх браня блiшчэла на сонцы; наблiжаючыся, яны хутка павялiчвалiся. Самы дальнi з iх на левым фланзе высока падняў вялiкую скрынку, i страшны цеплавы прамень, якi я ўжо бачыў у ноч на суботу, слiзгануў у бок Чэртсi i ўдарыў па горадзе.

Убачыўшы гэтых дзiўных хуткаходных пачвараў, людзi на беразе здранцвелi ад страху. Нi воклiчаў, нi крыкаў - мёртвае маўчанне. Потым хрыплы шэпт i рух ног - боўтанне па вадзе. Якiсьцi чалавек, напалохаўшыся, не здагадаўшыся скiнуць груз з плячэй, павярнуўся i краем свайго чамадана так моцна стукнуў, што ледзь не звалiў мяне з ног. Нейкая жанчына адпiхнула мяне i кiнулася бегчы. Я таксама пабег з натоўпам, але ўсё ж не страцiў развагi. Я падумаў аб страшэнным цеплавым промнi. Нырнуць у ваду! Лепш за ўсё!

- Нырайце! - крычаў я, але нiхто мяне не слухаў.

Я кiнуўся ўнiз па пакатым беразе прама насустрач марсiянiну, якi наблiжаўся, i рынуўся ў ваду. Хтосьцi зрабiў тое самае. Я паспеў заўважыць, як толькi што адчаленая лодка, рассоўваючы людзей, урэзалася ў бераг. Дно пад нагамi было слiзкае ад цiны, а рака настолькi мелкая, што я прабег каля дваццацi футаў, а вада дасягала мне толькi да пояса. Калi за ярдаў дзвесце над маёй галавой паказаўся марсiянiн, я лёг нiцма ў ваду. У маiх вушах, як удары грому, аддаваўся ўсплеск вады - людзi скакалi з лодак. Iншыя спешна высаджвалiся, узбiралiся на бераг.

Але марсiянiн глядзеў на мiтуслiвых людзей так, як чалавек на мурашак, ступiўшы нагой на мурашнiк. Калi, задыхаючыся, я падняў галаву над вадой, каўпак марсiянiна быў павернуты да батарэяў, якiя ўсё яшчэ абстрэльвалi раку; наблiзiўшыся, ён чымсьцi ўзмахнуў, вiдаць, генератарам цеплавога промня.

У наступны момант ён быў ужо на беразе i ступiў на сярэдзiну ракi. Каленi яго пярэднiх ног упiралiся ў супрацьлеглы бераг. Яшчэ момант - i ён выпрастаўся ва ўвесь рост ужо каля самага пасёлка Шапертон; следам за тым шэсць пушак (нiхто не ведаў пра iх на тым беразе, бо яны былi прыхаваны ў ваколiцы) далi залп. Сэрца маё моцна забiлася. Пачвара ўжо нацэлiла камеру цеплавога промня, калi першы снарад разарваўся за шэсць ярдаў над яго каўпаком.

Я крыкнуў ад здзiўлення. Я забыў пра астатнiх чатырох марсiянаў: уся мая ўвага была паглынута падзеямi. Амаль адначасова з першым разарвалiся два другiя снарады; каўпак тузануўся, ухiляючыся ад iх, але чацвёрты трапiў прама ў твар марсiянiну.

Каўпак трэснуў i разляцеўся ва ўсе бакi кускамi чырвонага мяса i блiскучага металу.

- Забiты! - закрычаў я не сваiм голасам.

Мой крык падхапiлi людзi, якiя стаялi вакол мяне ў рацэ.

Ад радасцi я гатовы быў выскачыць з вады.

Абезгалоўлены гiгант пахiснуўся, як п'яны, але не ўпаў, захаваўшы нейкiм цудам раўнавагу. Нiкiм не кiруемы, з высока ўзнятай камерай, якая выпускала цеплавы прамень, ён хутка, але няўпэўнена ступаў па Шэпертоне. Яго жывы мозг быў разарваны на кускi, i пачвара стала цяпер сляпой машынай разбурэння. Яна крочыла па прамой лiнii, наштурхнулася на званiцу шэпертонскай царквы i, раструшчыўшы яе, як таранам, шарахнулася, спатыкнулася i з грукатам рухнула ў раку.

Раздаўся аглушальны выбух, i смерч вады, пары, гразi i абломкаў металу ўзляцеў высока ў неба. Як толькi камера цеплавога промня апусцiлася ў ваду, яна стала ператварацца ў пару. У тую ж секунду агромнiстая мутная хваля, кiпучая, гарачая, пакацiлася супраць цячэння. Я бачыў, як людзi барахталiся, стараючыся выбрацца на бераг, i чуў iх енк, што прыглушаўся шумам бурнай вады i грукатам таго марсiянiна.

Не зважаючы на гарачыню, забыўшыся пра небяспеку, я паплыў па бурлiвай рацэ, адпiхнуўшы нейкага чалавека ў чорным, i дабраўся да павароткi. З паўдзюжыны пустых лодак бездапаможна гайдалiся на хвалях. Далей, унiз па цячэннi, упоперак ракi ляжаў марсiянiн, амаль увесь пад вадой.

Густыя воблакi пары ўзнiмалiся над месцам падзення, i праз iх рваную мiгатлiвую павалоку час ад часу я глядзеў на вялiзныя органы пачвары, якая ўздрыгвала i выкiдвала ў паветра фантаны гразi i пены. Шчупальцы размахвалi i бiлiся, як рукi, i калi б не бязмэтнасць гэтых рухаў, то можна было б падумаць, што нейкая раненая iстота змагаецца за жыццё сярод хваляў. Чырванавата-бурая вадкасць з гучным шыпеннем струменем бiла ўверх з машыны.

Мая ўвага была адцягнута ад гэтага вiдовiшча магутным рэвам, нiбы раўла паравая сiрэна. Нейкi чалавек, стоячы па каленi ў вадзе каля берага, нешта крычаў мне, паказваючы пальцам, але я не мог зразумець яго слоў. Азiрнуўшыся, я ўбачыў другiх марсiянаў, якiя вялiзнымi крокамi рухалiся ад Чэртсi да берага ракi. Пушкi ў Шэпертоне адкрылi агонь, але на гэты раз безвынiкова.

Я тут жа нырнуў i з цяжкасцю плыў, затрымлiваючы дыханне, пакуль хапала сiлы. Вада бурлiла i хутка награвалася.

Калi я вынырнуў на хвiлiну, каб перавесцi дыханне, i адкiнуў валасы з вачэй, то ўбачыў, што вакол белымi кругамi ўзнiмаецца пара, засланяючы марсiянаў. Шум быў аглушальны. Затым я ўбачыў шэрых велiканаў, якiя ў тумане здавалiся яшчэ большымi. Яны прайшлi мiма, двое з iх нагнулiся над астанкамi свайго калегi, якiя яшчэ пенiлiся i ўздрыгвалi.

Трэцi i чацвёрты таксама спынiлiся, адзiн - за ярдаў дзвесце ад мяне, другi - блiжэй да Лэйлхема. Генератары цеплавога промня былi высока ўзняты, i промнi з шыпеннем падалi ў розныя бакi.

Паветра звiнела ад аглушальнага хаосу гукаў: металiчны рык марсiянаў, грукат падаючых дамоў, трэск ахопленых полымем дрэваў, платоў, хлявоў, гул i шыпенне агню. Густы чорны дым узнiмаўся ўверх i перамешваўся з клубамi пары над ракой. Дакрананне цеплавога промня, якi "хадзiў" па Ўэйбрыджы, выклiкала ўспышкi асляпляльнага белага полымя i дымныя скокi вогненных языкоў. Самыя блiзкiя дамы стаялi яшчэ некранутымi, чакаючы свайго часу, змрочныя, цёмныя, ахутаныя параю, а за iмi бушаваў агонь.

З хвiлiну я стаяў па грудзi ў кiпятку, разгублены, без надзеi на выратаванне. Праз пару я бачыў, як людзi вылазяць з вады, чапляючыся за чарот, як лягушкi, што скачуць па траве; iншыя ў панiцы бегалi па беразе.

Раптам белыя ўспышкi цеплавога промня сталi наблiжацца да мяне. Ад яго дакранання рушылiся ахопленыя полымем дамы; дрэвы з гучным трэскам ператваралiся ў вогненныя слупы. Прамень слiзгаў уверх i ўнiз па берагавой сцежцы, змятаючы людзей, якiя разбягалiся, i нарэшце спусцiўся на ваду, ярдаў за пяцьдзесят ад таго месца, дзе я стаяў, потым перанёсся на другi бераг, к Шэпертону: вада закiпела i стала ператварацца ў пару. Я кiнуўся на бераг.

У наступны момант вялiзная гарачая хваля абрушылася на мяне. Я закрычаў i, паўсляпы, апараны, здзiчэлы ад болю, стаў выбiрацца на бераг. Варта было мне пакаўзнуцца, i ўсё было б скончана. Знясiлены, я ўпаў перад марсiянамi на шырокай пясчанай водмелi, дзе пад вуглом сыходзяцца Ўэй i Тэмза. Я не сумняваўся, што мяне чакае смерць.

Помню, як у сне, што нага марсiянiна прасунулася за ярдаў дваццаць ад маёй галавы, вязнучы ў пяску, разварочваючы яго. Пасля працяглага i пакутлiвага прамежку часу я ўбачыў, як чатыры марсiянiны пранеслi астанкi свайго калегi; яны iшлi, то ясна бачныя, то прыхаваныя павалокаю дыму, якi распаўзаўся па рацэ i лугах. Потым пацiху я пачаў усведамляць, што нейкiм цудам не загiнуў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Герберт Уэллс читать все книги автора по порядку

Герберт Уэллс - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вайна сусветаў (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Вайна сусветаў (на белорусском языке), автор: Герберт Уэллс. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x