Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Слухай, Солах, няўжо ты думаеш уцячы? Здавайся!

— А гэтага ты не хочаш? — зло адазваўся Грышка, паказваючы кукіш. Потым вылаяўся і стрэліў.

А Славін тут жа перабег да наступнага дрэва. Сунуў руку за пазуху, адаграваючы яе, і зноў крыкнуў:

— Ты ж нікуды не дзенешся! Па-добраму кажу, здавайся!

— Таксама мне, спагадлівы знайшоўся. Я такіх, як ты, у труне бачыў.

— Слухай, Грышка, пакуль не позна, адумайся! Калі адкрыю агонь, табе кепска будзе.

— Ні храна! Мы тут у тайзе з табой удвух. У мяне пушка магутней за тваю, і я цябе, лягавага, прашыю!

Не адказваючы, Славін кінуўся да наступнага дрэва, і зноў раздаўся стрэл. Уладзімір паспеў убачыць, як куля падняла ў метры ад яго справа невялікі снежны фантанчык. Зараз паміж імі было не больш як дваццаць метраў. Уладзімір разумеў, што трэба быць вельмі асцярожным. Дзіўнае пачуццё авалодала ім. Звычайна маўклівы, ён, ці то ад усведамлення таго, што нагнаў усё ж злачынцу і не даў яму схавацца, ці то ад таго, што зноў адчуў сябе як у баі, нечакана павесялеў і разгаварыўся:

— Дурань ты неачэсаны! Бачыш, я яшчэ ні разу не стрэліў, а ўжо амаль побач з табой. Паўтараю, адумайся, пакуль не позна!

— А што позна? Мяне ўсё адно вышка чакае! Не, мільтон, я свой лёс буду выпрабоўваць да канца, жывым не дамся!

Лейтэнант вырашыў, што час і яму паказаць сваё майстэрства ў стральбе. У афіцэрскай школе ён быў адным з лепшых стралкоў з пісталета і аўтамата. Уладзімір паварушыў пальцамі, рука адагрэлася, і зараз кожны палец быў гнуткі і паслухмяны.

Славін узяў на мушку дрэва, за якім стаяў бандыт. Не, ён не хацеў Солаха забіваць. Вырашыў, што пакуль трэба толькі прыстрашыць яго, паказаць, што пісталет у руках вопытнага стралка — выдатная зброя. Вычакаў, пакуль на імгненне Солах вызірнуў з-за дрэва, і тут жа націснуў на кручок. Куля выбіла кару як раз там, дзе толькі што мільганула галава бандыта.

— Солах, я зрабіў першы папераджальны стрэл, каб ты пераканаўся, як я страляю. Прапаную яшчэ раз, калі хочаш пажыць хоць бы да суда, здавайся! Я цябе цяпер трымаю пад прыцэлам і не дам нават высунуцца з-за дрэва, не тое каб бегчы.

— Але і ты, падла, не падыдзеш да мяне! — адказаў з-за дрэва Солах і зноў вылаяўся.

Славін азначыў дрэва, якое стаяла ледзь правей, метрах у пяці, і, стрэліўшы, рвануў да яго. Зваротны стрэл прагучаў, калі ён прыліп да ствала. «Парадак! — радасна падумаў лейтэнант. — Зараз метраў пятнаццаць да яго засталося». Солах, каб не патрапіць пад агонь Славіна, схаваўся за ствол.

А аператыўнік абдумваў становішча. Паміж імі былі толькі тры тоненькія, маладзенькія хвоі, і схавацца за імі было немагчыма. Мяркуючы па ўсім, Солах хацеў пратрымацца да цемры, а затым адарвацца ад свайго праследвальніка.

Славіна пакуль задавальняла і гэта, бо ён спадзяваўся, што Буравін, даставіўшы затрыманых у сяло, адразу ж арганізуе пагоню па слядах. У гэтай сітуацыі лейтэнант вырашыў паспрабаваць абысці злачынцу з фланга і адрэзаць яму шлях да адступлення.

«Калі гэта ўдасца, — думаў ён, — тады я прымушу яго павярнуцца спінай туды, адкуль павінны з’явіцца нашы».

Уладзімір нагледзеў дрэва, за якое можна схавацца. Яно знаходзілася справа, метрах у дзесяці. «Цяпер трэба не дазволіць яму весці прыцэльны агонь. — Лейтэнант бачыў, што бандыт уважліва сочыць за ім. — Цяпер я прымушу цябе схаваць морду за дрэва». І Славін пачаў старанна цэліцца прама ў ствол абрэза, які тырчаў з-за дрэва. Ён разлічваў, што калі яму ўдасца патрапіць у ствол ці нават побач з ім, то на дзве-тры секунды бандыт будзе паралізаваны. Лейтэнант двойчы ўзапар стрэліў і пабег. Але паспеў зрабіць толькі першыя чатыры крокі, як Солах адказаў стрэлам і таксама перабег да наступнага дрэва.

Уладзімір, схаваўшыся за «сваім» дрэвам, з прыкрасцю падумаў: «Вось чорт! Напэўна, зразумеў маю задуму». А Солах у гэты момант кінуўся да наступнага дрэва. Славін, не думаючы, што акажацца на адкрытай мясцовасці, кінуўся следам. Грышка дабег да дрэва і, абярнуўшыся, пачаў цэліцца ў лейтэнанта. Славін, каб паспець дабрацца да хованкі, двойчы стрэліў. Бандыт вымушаны быў спешна схавацца за хвою, стрэліў і не папаў. Гэты кідок дазволіў аператыўніку скараціць адлегласць з бандытам да дзесяці — дванаццаці метраў. Але Славін быў засмучаны. Ён ужо растраціў шэсць патронаў — больш трэці ўсяго запасу. «Паспрабуй здагадайся, колькі патронаў у бандыта. — Лей­тэнант вырашыў страляць толькі ў крайнім выпадку. — Хто ведае, колькі давядзецца яшчэ важдацца з ім».

Удалы кідок Славіна прывёў Солаха ў шаленства. Ён, трымаючы пад прыцэлам дрэва, з-за якога асцярожна выглядаў яго праследвальнік, выдаў чарговую порцыю мацяршчыны і люта закрычаў:

— Ну, што ж ты, сука, не ідзеш? А, баішся?!

«Нервы, нервы, галубок, — падумаў Славін, — падводзяць яны цябе. А раптам ты лічыш, колькі я расходаваў патронаў, і паспрабуеш мяне атакаваць, калі я буду мяняць абойму? У мяне ў ствале адзін патрон, і адзін застаўся ў абойме. — І Уладзімір вырашыў пайсці на хітрасць. — Калі ты лічыш стрэлы, то цяпер я куплю цябе!»

Лейтэнант схаваў зброю ад Грышкі і замяніў абойму. Пісталет гатовы быў выпусціць дзевяць куль запар.

Уладзімір паглядзеў на неба. Хутка вечар. Трэба было дзейнічаць актыўней. Славін прыцэліўся і стрэліў у тую частку ствала, дзе хаваўся твар Солаха, а сам пабег зноў правей. Грышка празяваў рывок аператыўніка і не стрэліў. А Славін прыкмеціў наступнае дрэва і падумаў: «Калі дабяруся да яго, то прымушу яго павярнуцца спінай туды, адкуль мы прыйшлі».

Солах, напэўна, разгадаў думкі аператыўніка. Ён істэрычна закрычаў:

— Што скачаш, як блыха па сподніках? Калі яшчэ раз выскачыш, то прашыю наскрозь!

А Славін, нібы цвелячы яго, стрэліў і кінуўся да наступнага дрэва.

— А, падла! — крыкнуў Солах і нечакана кінуўся да лейтэнанта.

31 Міхаіл Якаўлевіч Буравін

Буравін вёў наперадзе сябе старога Солаха і Мельнікава, ні на секунду не адрываючы ад іх вачэй. Яны ішлі побач. Мельнікаў зрэдку мацюкаўся, шкадуючы, што так лёгка яны папаліся. Стары маўчаў. Яго, відавочна, ашарашыла смерць старога сябрука і сваяка Дразда. Як ні прыспешваў іх Буравін, да сяла дабіраліся больш за гадзіну.

Нарэшце былі на месцы. Каля сельсавета Буравін паставіў іх тварам да глухой сцяны і загадаў Мельнікаву падняць рукі. Капітан разумеў, што найбольшую небяспеку ўяўляў менавіта Раман, які, вядома, шукаў любую магчымасць, каб паспрабаваць збегчы.

З хаты выскачылі людзі. Яны дапамаглі капітану звязаць рукі Мельнікаву, забралі патранташ, які вісеў у старога пад кажухом. Буравін зарадзіў адабраную ў Солаха стрэльбу і працягнуў яе аднаму з калгаснікаў, які ўсе гэтыя дні актыўна дапамагаў работнікам міліцыі:

— Трымай, Захар Ільіч! Ахоўвай іх пакуль.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x