Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта вы, таварыш Мачалаў?

— Так, але я вымушаны перапрасіць, у мяне сёння не прыёмны дзень, і мне неабходна з’ехаць па тэрміновай справе.

— Мы толькі на хвілінку, — уступіла ў гутарку жанчына. — Мы хацелі паглядзець на вас і падзякаваць за ваш высакародны ўчынак. Мы — бацькі Віці Красоўкіна, ратуючы якога, вы рызыкавалі жыццём.

— Вось яно што, — усміхнуўся Мачалаў, — праходзьце. Як ваш Віця? Напэўна, захварэў? Зараз здаровы?

Муж і жонка неяк дзіўна пераглянуліся, і жанчына нечакана заплакала. Мачалаў збянтэжыўся:

— Ну, што вы! Супакойцеся, — ён падышоў да стала, наліў з графіна вады і, працягваючы ёй шклянку, спытаў: — Дарэчы, а як вы мяне знайшлі?

— Вас жа абодвух даставілі на «хуткай дапамозе» ў адну бальніцу, але патрапіць да вас мы не маглі, урачы не пускалі. А калі сёння зайшлі ў шпіталь, нам сказалі, што ўчора вы выпісаліся. Вось мы і вырашылі адразу ж прыйсці сюды.

Мачалаў мімаходам зірнуў на гадзіннік. У яго распараджэнні было яшчэ некалькі мінут, і ён зноў спытаў:

— Як жа сябе адчувае «плывун»?

Жанчына ледзь чуваць прашаптала дрыготкімі вуснамі:

— Віці няма больш. ён памёр.

Нібы цяжкі молат абрынуўся на галаву Пятра Пятровіча. У вачах паплыла смуга, і ён, намацаўшы непадалёку крэсла, павольна апусціўся на яго.

— Як памёр? — яшчэ не да канца верачы пачутаму, спытаў ён.

Жанчына падышла да яго і, нахіліўшыся, пацалавала ў шчаку:

— Вы зрабілі ўсё, што маглі. Вы не шкадавалі свайго жыцця дзеля нашага сына, і не ваша віна, што ён памёр ад пераахаладжэння. Паверце, нам вельмі цяжка. Віця — адзінае дзіця. Вялікі дзякуй. Мы зойдзем да вас у наступны раз, выбачайце.

Красоўкіны пайшлі. А Мачалаў сядзеў і бессэнсоўна паўтараў: «Памёр... памёр... памёр.» У гэтыя хвіліны маёр зноў убачыў сябе ў вадзе з хлопчыкам, сярод крыг. І вось на табе! Ён выжыў, а хлопчыка, які яшчэ амаль нічога не бачыў у жыцці, ужо няма. Можа, зрабіў што не так? Можа, трэба было яшчэ штосьці яму тады распачаць? Але што яшчэ ён мог зрабіць у тое імгненне? Ніводнага чалавека, ніводнай хаты побач.

У кабінет зазірнуў дзяжурны:

— Таварыш маёр, людзі ўжо ў машыне.

— Што? Якія людзі?

Дзяжурны, здзіўлена гледзячы на начальніка, адказаў:

— Ваш рэзерв. Вы ж самі сказалі, што група рэзерву паедзе з вамі на машыне.

— Ах, прабачце. Я зараз іду.

Дзяжурны выйшаў, а Мачалаў павольна падышоў да стала, дзе стаяла шклянка вады, якую ён некалькі мінут назад працягваў жанчыне. Узяў яе і выпіў ваду.

Схуднелы за час хваробы твар Мачалава яшчэ больш пацямнеў, вочы былі напаўзакрытыя. Здавалася, ён вось-вось зваліцца, але Пётр Пятровіч сабраў усю сваю волю, каб пераключыцца і думаць пра аперацыю. «Трымайся, маёр, цябе цяпер чакае новы бой, і ты абавязаны быць у форме, ты абавязаны думаць пра жывых!»

Бой. Колькі іх было на фронце. І вось наступіў мір, а для яго бой працягваецца, толькі цяпер — нябачны бой.

Мачалаў нечакана для сябе набраў нумар тэлефона школы, дзе працавала жонка. Ён рэдка ёй тэлефанаваў. І калі Таццяна Андрэеўна адказала, адразу не пазнаў яе голасу. Затое яна пазнала яго і здзівілася.

— Вось выдатна! Сонечнае зацьменне здарылася, няйначай. Мой муж патэлефанаваў.

Пётр Пятровіч збянтэжана маўчаў. Ён раптам зразумеў, што не ведае, пра што казаць. А Таццяна Андрэеўна была вясёлая, рэдкі званок мужа быў для яе прыемнай нечаканасцю.

— Так што ж ты маўчыш, Пеця? Патэлефанаваў, а слоў для жонкі не знаходзіш?

— Я проста так патэлефанаваў, Танечка. Захацелася пачуць твой голас. — Ён тут жа ўзяў сябе ў рукі і, імкнучыся быць вясёлым, дадаў: — Вось пераканаўся, што жонка на месцы, зараз магу далей працаваць.

— Ты што, збіраешся кудысьці ісці? — насцярожылася Таццяна Андрэеўна.

Мачалаў хацеў утаіць ад яе тое, што ён сапраўды павінен сысці, але чамусьці не зрабіў гэтага.

— Так, вось выязджаю са сваімі хлопцамі, адно маленькае пытанне трэба вырашыць.

— Пеця, будзь асцярожны.

— Ды што ты, Таня? Усё ў парадку. Да вечара.

Ён паклаў трубку на апарат і хутка выйшаў з кабінета. А Таццяна Андрэеўна ўсё яшчэ стаяла, прыціскаючы да грудзей трубку, і сэрца яе трывожна сціскалася ад незразумелага прадчування.

У гэты момант Пётр Пятровіч ужо сядзеў у кабіне палутаркі, якая несла яго насустрач небяспецы.

За некалькі кварталаў да банка машына звярнула ў арку і спынілася каля дома, што будаваўся. Усе саскочылі на зямлю і адразу ж пачалі разыходзіцца. Мачалаў выйшаў на вуліцу і накіраваўся да дзяржбанка. Сваіх супрацоўнікаў ён пазнаў адразу ж і, абмяняўшыся з імі кароткімі поглядамі, ішоў далей. Вось і банк. Каля яго было шмат людзей. Недалёка знаходзіўся трамвайны прыпынак, там таксама стаяў натоўп. Пётр Пятровіч, не спыняючыся, прайшоў далей. Усе яго супрацоўнікі знаходзіліся на месцах. Зараз заставалася чакаць заводскага касіра, тады з’явяцца і злачынцы. Мачалаў павярнуў назад і, дайшоўшы да трамвайнага прыпынку, згубіўся сярод людзей. Трамваі хадзілі нерэгулярна, былі перапоўненымі. Калі да прыпынку падыходзіў чарговы трамвай, Мачалаў разам з усімі браў яго прыступам і, калі б уважлівы назіральнік сачыў за ім, то напэўна паспагадаў бы чалавеку, які ніяк не можа сесці ў вагон.

Але вось насупраць увахода ў банк спыніўся аўтобус. З яго выйшлі жанчына і двое мужчын. Гэта касір і ахова. Яны ўвайшлі ў будынак дзяржбанка. Да прыпынку падышоў наступны трамвай, і Мачалаў зноў разам з іншымі кінуўся на штурм задняй пляцоўкі вагона. Але праз пару мінут трамвай, падаючы рэзкія званкі, адышоў ад прыпынку, і тут Мачалаў убачыў, як да аўтобуса падышоў мужчына. Нават на адлегласці маёр пазнаў Карунова, настолькі ён добра памятаў яго прыметы.

Гэта сапраўды быў Каруноў. Ён пастукаў рукой па дзвярах аўтобуса і, калі яны адчыніліся, весела прывітаўся:

— Выдатна, Пятровіч! Іду міма і бачу, што ты сядзіш за рулём. Дай, думаю, пагавару са старым знаёмым, заадно, можа, і падвязе па дарозе.

Каруноў зрабіў спробу ўвайсці ў аўтобус, але вадзіцель папрасіў:

— Ты выбач, Валодзя, але ў аўтобус нельга. Справа ў тым, што я прывёз касірку з грашыма, а з ёй начальнік аховы, шкодны ён мужык. Калі заўважыць, што ў машыне старонні чалавек знаходзіцца, ураз скандал учыніць, да началь­ства пабяжыць, скардзіцца пачне, што я інструкцыю парушаю.

— А. разумею, — адказаў Каруноў і ступіў зноў на зямлю, — не будзем парушаць інструкцыю. Ну, а так мы можам пагаварыць?

— Так можна, толькі калі яны падыдуць, ты ўжо выбачай, але ад аўтобуса адыдзі, а то наганяй мне будзе.

Каруноў азірнуўся: усе яго сябрукі былі на месцах. Ён спакойна сказаў:

— Добра, Пятровіч, як убачу, што яны ідуць, адразу ж адыду. Раскажы, як жывеш?

Пакуль Заварзінаў, спакойна і не спяшаючыся, якраз як вучыў яго Мачалаў, расказваў пра сваё жыццё, аператыўнікі ўсё бліжэй падыходзілі да злачынцаў. Новікаў і яшчэ адзін супрацоўнік павінны былі абясшкодзіць Карунова. За Арыхам сачылі два іншыя аператыўнікі. Магілу Мачалаў даручыў затрымаць старэйшаму оперупаўнаважанаму Пушкарову і маладой супрацоўніцы Плахавай. Прутаў заняў пазіцыю паміж прыпынкам трамвая і аўтобусам, і, каб наблізіцца да яго, трэба было бегчы, а гэта значыць — загадзя выявіць сябе. Але рабіць было няма чаго, і Мачалаў ціха загадаў старшаму лейтэнанту Мастовічу, які стаяў побач, каб той быў гатовы дапамагчы сваім таварышам, якім даручана затрымаць Прутава. Мачалаў разумеў: калі злачынцы пачнуць дзейнічаць, Прутаў, напэўна, павернецца спінай да прыпынку. Значыць, Мастовіч зможа непрыкметна наблізіцца да яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x