Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - За секунду да выстралу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание

За секунду да выстралу - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

За секунду да выстралу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Начальнік аддзялення ў сябе?

— Ён у двары заняткі праводзіць. — Старшына вырашыў усё ж адарваць сваё цяжкае цела ад крэсла. — Вы прайдзіце ў канец калідора і праз апошнія дзверы выйдзіце ў двор.

Лейтэнант узяў невялікі чамадан, які прынёс з сабой, але, падумаўшы, спытаў:

— Можна ў вас чамадан пакінуць, пакуль я з начальнікам пагавару?

— Так, калі ласка.

Старшына паставіў чамадан у кут, а афіцэр выйшаў з дзяжурнага пакоя.

На шырокім пляцы, які быў абнесены дашчаным плотам, чалавек сорак супрацоўнікаў міліцыі з шашкамі ездзілі па крузе на конях, выконваючы розныя каманды капітана. Ён знаходзіўся ў цэнтры круга. Гэта была каларытная постаць. Пад цяжарам яго цела конь амаль прысядаў на заднія ногі. Начальнік рэзка і зычна падаваў каманды, і міліцыянеры, потныя ад напружання, імкнуліся дакладна выконваць іх. Заняткі, відавочна, падыходзілі да канца, бо капітан скамандаваў «вольна» і сам лёгка саскочыў з каня. Ён быў высокага росту, з вялікімі пышнымі вусамі. Сваё магутнае цела капітан насіў лёгка, яго рухі былі хуткія і спрытныя.

Начальнік накіраваўся да госця, на хаду разглядаючы яго хударлявую постаць. Сустрэўшыся з яго вачамі, ледзь усміхнуўся:

— Што, папаўненне?

— Так точна! — Лейтэнант выцягнуўся і паднёс руку да казырка новенькай фуражкі. — Лейтэнант міліцыі Славін прыбыў у ваша распараджэнне.

Капітан адкрыта разглядаў прыбыўшага афіцэра. Яго вочы чэпка абмацвалі лейтэнанта, а ў рудых пышных вусах хавалася ледзь прыкметная ўсмешка.

Уладзімір адчуваў сябе ніякавата і, жадаючы схаваць збянтэжанасць, палез у бакавую кішэню.

— У мяне з сабой прадпісанне.

— Ды пачакай, лейтэнант, з прадпісаннем, — махнуў рукой капітан. — Не бянтэжся, што цябе разглядаю так. Сам ведаеш — па адзежы сустракаюць. Ну добра, пайшлі ў кабінет, там і пазнаёмімся. — І ён, пацягнуўшы на сябе дзверы, першым ступіў у калідор. Славін накіраваўся следам. Яны прайшлі доўгі калідор і спыніліся каля дзвярэй з таблічкай, на якой фарбай было выведзена: «Начальнік». Не паспеў капітан адкрыць ключом дзверы, як у калідоры пачуліся паспешлівыя крокі. Гэта быў старшына, якога Славін бачыў у дзяжурным пакоі.

— Таварыш маёр, вас прасілі патэлефанаваць з трэцяга аддзялення.

— Добра, зараз патэлефаную.

Капітан, прапускаючы наперад Славіна, нібы адгадаўшы яго думкі, растлумачыў:

— Сёння загад прыйшоў пра прысваенне мне «маёра». Садзіся, лейтэнант Славін, давай знаёміцца. Маё прозвішча Гарчакоў, зваць — Сямёнам Антонавічам. Працую начальнікам аддзялення з верасня сорак пятага. У войску служыў у контрразведцы. Ну, а цяпер слухаю цябе.

Славін працягнуў начальніку прадпісанне. Гарчакоў прачытаў дакумент і спытаў:

— Жанаты?

— Ніяк не.

— Бацькі ёсць?

— Маці і сястра, жывуць тут у горадзе.

— Бацька?

— Загінуў. Ён быў падпольшчыкам.

— Ясна. Да афіцэрскай школы ты, вядома, у міліцыі не працаваў? Напэўна, у эвакуацыі быў?

Славін збянтэжыўся, не хацелася яму цяпер адразу казаць гэтаму яшчэ не знаёмаму грубаватаму чалавеку, што ён ужо бачыў сёе-тое ў жыцці, але нічога не зробіш, і Уладзімір сцісла расказаў пра сябе.

Начальнік ужо сур’ёзна глядзеў на маладога афіцэра, і, калі той скончыў свой расказ, трохі памаўчаў, а затым працяжна прагаварыў:

— Ясна! Прыйшлося табе нямала ўбачыць. Ну, што ж, будзем разам працаваць. Так, прабач, трэба ж трэцяму патэлефанаваць.

Гарчакоў рашуча падсунуў да сябе тэлефонны апарат і набраў нумар.

— Алё, Васільевіч, выдатна! Гэта я, Гарчакоў. Чаго хацеў?

Відавочна, пачутае зацікавіла яго. Ён узяў ручку і, часта макаючы пяро

ў чарніліцу, пачаў штосьці запісваць. Гэта дало магчымасць Славіну разгледзець твар новага начальніка. Грубыя рысы, вялікі нос, валявы падбародак, здавалася, кагосьці нагадвалі лейтэнанту. Ён задумаўся, а потым успомніў: «Дык ён жа на Пятра Першага падобны! Твар, рост, вочы навыкат, вось толькі вусы, па-мойму, у Пятра былі не рудыя».

Гарчакоў паклаў трубку на высокі рычаг старога тэлефона і, намацаўшы пальцам чорную кнопку на ножцы стала, націснуў яе. Праз хвіліну ў кабінет увайшоў усё той жа дзяжурны старшына. Начальнік загадаў:

— Сцяпаныч, вазьмі машыну і дваіх чалавек са зброяй. З’ездзіце ў трэцяе аддзяленне і забярыце шафёра аўтарамонтнай майстэрні. У кузаве яго машыны пад саломай знайшлі новы рухавік, выкраў з майстэрні. Даручы, каб за цябе ў дзяжурцы Міхайлаў пасядзеў. Ясна?

— Так точна! — Старшына казырнуў і выйшаў з кабінета.

Гарчакоў зірнуў на Славіна:

— Вось так і жывём, таварыш лейтэнант! Што ні дзень, то штосьці здараецца.

— Мне казалі, што ў вашым раёне самае складанае аператыўнае становішча.

— Гэта ясна.

Славін паспеў ужо заўважыць, што «ясна» любімае слова Гарчакова. Начальнік узяў у рукі прадпісанне, пакруціў яго і зноў паклаў на стол.

— Становішча сапраўды складанае. Не раскрыты тры забойствы, рабаванняў цэлая серыя, а ў лесе на ўскраіне горада — тэрыторыя таксама наша — знайшлі дзяўчыну з пераломам чэрапа. Цяпер без памяці ў бальніцы ляжыць, але ўжо ясна, што яе абрабавалі. Бацькі кажуць, што ў яе з сабой каля пяці тысяч рублёў было, плашч, залаты пярсцёнак і сумка з прадуктамі — усё знікла. Мог на яе напароцца які-небудзь былы паліцай-шатун. Цяпер лета, і яны яшчэ па лясах шныраць. Здавацца не хочуць, ведаюць, што адказваць давядзецца. А мог і крымінальнік які-небудзь напасці. Акрамя гэтага, у раёне крадзяжоў шмат, асабліва з кватэр, пяць крадзяжоў з дзяржустаноў не раскрыта.

— Сейфы?

— Галоўным чынам, так. А вось людзей не стае. Супрацоўнікі нядрэнныя, але вопытных мала. У крымінальным вышуку толькі адзін начальнік мае вялікую практыку. Яшчэ да вайны ў міліцыі працаваў, а астатнія чатыры чалавекі толькі спасцігаюць гэта рамяство. Вось такое, брат, становішча. Ясна?

— Ясна, — усміхнуўся Славін, — кім я буду ў вас працаваць?

— Старшым оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку. Ты дзе спыніўся?

— Я дома жыць буду.

— Ах так, я і забыўся, ты казаў, што ў цябе тут маці. Як яна цябе сустрэла? Нябось, радая?

— Я яшчэ дома не быў. З вакзала ва ўпраўленне зайшоў, а адтуль прама сюды.

— Бач ты, — усміхнуўся начальнік і падняўся з-за стала. — А рэчы твае дзе?

— Чамадан у дзяжурцы пакінуў.

— Ясна. Ну, што ж, ідзі адпачывай, а заўтра чакаю на працу. Чаго-чаго, а работы я табе па самую завязку абяцаю, — і Г арчакоў правёў рабром далоні сабе па горле. — Ну, будзь здаровы! Хоць не, пастой. Пойдзем, я пакажу кабінет, дзе будзеш працаваць.

Яны выйшлі ў калідор і спыніліся ля дзвярэй, абабітых пацёртым дзермацінам. Магутная рука маёра ледзь кранулася дзвярэй, і яны расчыніліся, нібы ад моцнага ўдару. У невялікім кабінеце стаяла тры сталы. Гарчакоў злёгку падпіхнуў Славіна:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




За секунду да выстралу отзывы


Отзывы читателей о книге За секунду да выстралу, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x