Николай Чергинец - За секунду да выстралу
- Название:За секунду да выстралу
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Николай Чергинец - За секунду да выстралу краткое содержание
За секунду да выстралу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Заходзь, заходзь, лейтэнант. У свой кабінет уваходзіш, не ў госці. — Ён пачакаў, пакуль Славін пераступіць парог, затым зачыніў за сабой дзверы і прадставіў яго: — Знаёмцеся, старшы оперупаўнаважаны лейтэнант Славін Уладзімір Міхайлавіч.
Злева ад дзвярэй знаходзіўся стол, за якім стаяў усмешлівы хлопец. Уладзімір працягнуў яму руку:
— Славін.
— Падрэзаў, старшы оперупаўнаважаны.
Гарчакоў здаволена прамовіў:
— Ну вось і пазнаёміліся. Астатніх убачыш заўтра. Вось тваё працоўнае месца, — ён паказаў рукой на стол, які знаходзіўся паміж кафлянай печкай і сцяной. — За гэтым сталом будзеш адчуваць сябе як за крапасной сцяной: злева — печ, справа — сценка, а перад табой стол, не акружыш цябе і з флангу не падыдзеш.
Неўзабаве Славін крочыў пыльнымі вуліцамі роднага горада. Удалечыні высіліся адзінокія будынкі, цудам захаваныя падчас вайны. Уладзімір спыніўся недалёка ад опернага тэатра. Сэрца яго сціснулася ад болю: вакол былі адны руіны. Праўда, дзе-нідзе падняліся адноўленыя хаты. Адгэтуль, з узвышша, горад быў як на далоні. Злева віднеўся будынак інстытута фізкультуры. Там знаходзілася знакамітая Камароўка. У памяці ўсплылі дні акупацыі, успомніў, як з маці хадзіў на рынак, каб сустрэцца з сувязной партызанскага атрада. У памяці ўсплыла жудасная карціна, якую яшчэ раней яны з маці бачылі там жа, калі немцы каралі смерцю ні ў чым не вінаватых людзей. Успомніў вочы маленькай дзяўчынкі, прысуджанай да смерці, і крык яе маці. Уладзімір цяжка ўздыхнуў і зірнуў правей. Па Савецкай вуліцы ішоў трамвай, ён павольна паднімаўся ўгару, туды, дзе віднеўся цёмна-шэры будынак Дома афіцэраў, а яшчэ правей узвышаліся новабудоўлі вялікіх дамоў. Вакол іх туліліся маленькія халупы, часовыя збудаванні са старых кавалкаў бляхі, абломкаў дошак і цэглы. Унізе блішчэла Свіслач. «Вось я і дома.»
Уладзімір, падхапіўшы чамадан, пачаў спускацца па пагорку ўніз. Думкі нечакана перанеслі яго ў далёкі Мар’янск. Яшчэ зусім нядаўна жыццё ў Славіна ішло там сваёй чарадой. Рана, якую ён атрымаў падчас перастрэлкі з бандытам, небяспекі не ўяўляла, куля не закранула костку. Неўзабаве Уладзімір паправіўся і зноў быў у страі.
Работы там было, як заўсёды, шмат, і ў сваёй халасцяцкай кватэры ён з’яўляўся позна ўвечары, а ранкам зноў спяшаўся ў аддзяленне.
Славін думаў, што яму давядзецца працаваць у Сібіры доўга. Але аднойчы, калі раніцай ён прыйшоў на работу, яго нечакана выклікаў да сябе начальнік аддзялення. Алтынін, весела ўсміхаючыся, спытаў:
— Ну што, Уладзімір Міхайлавіч, прыйшоў час расставацца?
Славін, нічога не разумеючы, моўчкі і здзіўлена глядзеў на Алтыніна. Той працягваў усміхацца.
— Што маўчыш?
— Я не разумею, пра што вы кажаце? — гэтыя словы прагучалі не толькі здзіўлена, але і суха.
— А вось я разумею, прысаджвайся.
Славін сеў на крэсла, якое стаяла каля стала, а Алтынін, працягваючы ўсміхацца ў сваю велізарную бараду, узяў крэсла і сеў насупраць.
— Вось якая справа, Уладзімір Міхайлавіч. Начальства лічыць магчымым накіраваць цябе ў Беларусь.
Не стаў гэты мудры чалавек расказваць, колькі ён вусна і пісьмова звяртаўся па інстанцыях з прапановай адкамандзіраваць Славіна ў Мінск, хоць яму таксама патрэбныя былі падрыхтаваныя супрацоўнікі.
— І вось сёння, — працягваў Алтынін, — літаральна паўгадзіны назад, прыйшло распараджэнне. Вось такія, сябар, справы.
Славіну хацелася ўскочыць на ногі, абняць Алтыніна, але ён толькі ціха сказаў:
— Дзякуй вам, Ягор Ягоравіч!
І вось зараз ён гэтак жа, як і тады, у сорак пятым, уваходзіў у двор роднай хаты. «Цікава, чым цяпер займаюцца мама і Жэня?» У калідоры было ўсё гэтак жа цёмна, пахла сырасцю. Уладзімір імкнуўся ісці бясшумна, вельмі хацелася з’явіцца перад сваімі нечакана, але не атрымалася: зачапіў чамаданам пустое вядро, і яно з грукатам пакацілася па падлозе. Дзверы адчыніліся, і на парозе паказалася маці. Яна спакойна спытала:
— Што, пасля сонейка ў калідоры як у цямніцы?
— Гэта сапраўды, мама! — сказаў Уладзімір і абняў яе.
— Володзечка, сынок. Гэты ты? — Анастасія Георгіеўна гладзіла яго па галаве, нібы жадаючы пераканацца, што ён жывы і здаровы. А па шчоках каціліся слёзы.
— Ну, што ты, родная, супакойся, я прыехаў цяпер назаўжды. Разумееш, мама, назаўжды! Не трэба будзе табе чакаць мяне, я заўсёды буду з табой.
Паступова маці супакоілася. Яна села на канапу і з папрокам сказала:
— Што ж ты, сынуля, не папярэдзіў нас? Мы б з Жэняй сустрэлі б цябе, я б пірог спякла.
— Нічога, мама, нічога. Як бачыш, я і сам дарогу дамоў знайшоў, а што да пірага, то яго можна і цяпер спячы. А дзе Жэня?
— Як дзе? На працы, вядома.
Уладзімір паклаў чамадан на крэсла і адкрыў яго. Зверху ляжала бэзавая ваўняная кофта.
— Вазьмі, мама, прымер, не вялікая табе?
Анастасія Георгіеўна ўзяла кофту, надзела, падышла да люстэрка. А рукі яе чамусьці задрыжалі.
— У самы раз, сынок, дзякуй табе. — І яна нечакана заплакала.
— Што ты, мама! Супакойся, навошта ж плакаць?
— Ты прабач, Валодзечка. Проста ўспомніла, што твой бацька таксама кофту падарыў мне. І вось зараз ты.
— Жэні я таксама кофту прывёз, а вось гэта, — Уладзімір дастаў з чамадана чарнабурку, — табе, мама, каўнер. Мне гэту лісу хлопцы спецыяльна, калі расставаліся, для цябе перадалі. — Ён абняў маці за плечы і пасадзіў на канапу. — А зараз, мама, расказвай мне ўсё па парадку, як вы тут жывяце, як справы?
— Э не, сынок, пакуль я цябе не накармлю смачным абедам, ніякіх расказаў. Давай памыйся, а я за гэты час на стол збяру, а пагаварыць паспеем, ты ж сам сказаў, што прыехаў назусім.
36 Славін
Прайшоў месяц. Славін прывыкаў да новага месца работы, да хатняй абстаноўкі, якая здавалася новай для яго. Першыя дні прачынаўся з думкай пра тое, што яму трэба рыхтаваць сняданак, давесці да ладу адзежу, але паднімаўся і бачыў, што сняданак ужо гатовы, што сястра адпрасавала штаны, а на спінцы крэсла вісіць свежая кашуля.
Работы было сапраўды шмат, як і абяцаў начальнік аддзялення Г арчакоў. У горадзе аператыўнае становішча было складаным. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку прыходзілі на службу да дзевяці раніцы, працавалі да сямнаццаці, потым ішлі дахаты і ў дваццаць адну гадзіну зноў прыходзілі на работу і працавалі да дзвюх-трох гадзін ночы. Такі рэжым моцна адрозніваўся ад мернага працоўнага дня ў Мар’янаўску. Але Славін не дзівіўся гэтаму. Інакш і не магло быць.
Уладзімір увечары прыйшоў дахаты а палове шостай. Маці хутка прыгатавала вячэру. Ён паеў і, седзячы на канапе, чакаў, пакуль маці і Жэня прыбіралі са стала, мылі посуд.
— Таварышы жанчыны, а я сёння першую зарплату атрымаў. — Уладзімір паклаў грошы на кухонны стол. — У гонар першага заробку, прашу вас, купіце сабе па падарунку, а то мне цяжка выбраць.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: