Аляксандр Капусцін - Хата з ясенем пад вокнамі

Тут можно читать онлайн Аляксандр Капусцін - Хата з ясенем пад вокнамі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Аляксандр Капусцін - Хата з ясенем пад вокнамі краткое содержание

Хата з ясенем пад вокнамі - описание и краткое содержание, автор Аляксандр Капусцін, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Хата з ясенем пад вокнамі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Хата з ясенем пад вокнамі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксандр Капусцін
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Такога мужыка адцурацца! Ён што, знюхаўся з кім ці, можа, рукі на цябе клаў?

Вусны Маніны балюча ўздрыгвалі:

— Што я магу сказаць кепскага на свайго мужа?..

Тады хітрэйшая каторая мяняла ход:

— Яны пакуль хлопцамі — дык усе добранькія. А як ажаніліся, узялі сваё, яго, іншага, быццам падмянілі. Былы мужык твой, Маня, грошай, можа, табе не даваў?

— Ты ж сама гаворыш — былы. Дык што я магу сказаць кепскага пра чужога чалавека? — Маніны вочы зацягваліся павалокай слёз.

Пры сустрэчах былыя муж і жонка стрымана віталіся:

— Добры дзень, Маня.

— Добры дзень, Цярэшка.

— Як сын?

— Прыйдзі паглядзі.

I абое стрымлівалі цяжкія ўздыхі, якія рвалі грудзі.

3 цягам часу па вёсцы пачалі распаўзацца чуткі, што чортава Маня пасварылася з Цярэшкам з-за бога.

Маці яе пайшла на той свет, калі дзяўчынка толькі пачала хадзіць у школу. Была яна сектанткай. Паміраючы, як цяпер прыгадалі людзі, наказвала малой: «Глядзі, дачушка, жыві з богам у душы, з якім нарадзілася». I дамаглася ў дзяўчынкі клятвы, што яна, калі вырасце і народзіць дзяцей, ахрысціць іх у сектанцкага прэсвітэра.

Цяпер Маня адступіцца ад клятвы не магла, а Цярэшка не мог з гэтым згадзіцца.

Усю сваю любоў i ласку, якой у яе хапала на мужа i сына, жанчына аддавала цяпер дзіцяці. «Цярэшачка мой ненаглядны, саколік шызакрылы! Расці здаровы i дужы, як... як тата твой. I вочкі твае ясныя няхай заўсёды свецяцца радасцю, і кудзеркі на тваёй галоўцы няхай так буйна кучаравяцца, як у таты...» Часам здавалася, што яна, гаворачы гэтыя словы да сына, бачыла лерад сабой мужа. Стары Халімон, калі яму выпадала глядзець на дачку ў такія мінуты, скрушліва хітаў галавой і казаў, каб пераключыць яе ўвагу на іншае:

— А ў свеце чула што робіцца? Газеты пішуць, у Сібіры вунь новы горад пабудавалі. — I дадаваў: — Людзі не спяць у шапку.

Так ён заўсёды заканчваў кожную сваю думку, якую лічыў грунтоўнай i важнай. «Людзі не спяць у шапку» — было яго любімае выслоўе.

Малы Цярэшка ўжо борзда тэпаў па зямлі моцнымі цыбатымі нагамі, калі пачалася вайна. Ганяўся на двары за курамі, цягаў за сабой дзедаву лугу. Дзед, прыйшоўшы з работы, даваў яму пугу пазабаўляцца і казаў:

— На, чалавек, паганяй каня. Вырасцеш — будзеш, можа, як дзед твой, зямлю араць, хлеб сеяць. На хлебе, унучак, усё на гэтым свеце трымаецца.

Хлапчук пазіраў на старога няўцямнымі даверлівымі вачанятамі, і пунсовыя пухлыя вусны яго ціхутка паварушваліся. Ён быццам паўтараў у думках незразумелыя дзедавы словы, якія той неаднойчы казаў яму: «Чуеш, як вунь птушка на яблыньцы звініць-спявае? I ў полі ж, унучачак, птушкі так заліваюцца ў паднябессі. Падвясельваюць чалавека, каб яму спарней працавалася. Чалавек і птушка спрадвеку ў згодзе жывуць. Вунь чуеш? Цілі-цілі — цюр-р!..»

Часам да хлапчука прыходзіў бацька. Прыносіў які гасцінец, забаўляўся з ім. Гушкаў на нагах, бегаў па двары, то ўцякаючы, то даганяючы яго. Потым браў на рукі, таямніча, сцішыўшы голас, пытаў:

— Ты любіш маму? — I дадаваў: — Любі яе, сынок, яна прыгожая і ...добрая.

На развітанне падкідваў сына высока над галавой і прыгаворваў: «Вось такі вялікі расці — як твой дзед». Цалаваў мяккую ружовую шчаку і, не азіраючыся, шпарка ступаў з двара.

У армію Цярэшку не мабілізавалі, — як чыгуначніку, далі бронь. А перад самым прыходам немцаў ён некуды знік з вёскі. Казалі, эвакуіраваўся.

У першыя ж дні акупацыі гітлераўцы выдалі загад: усім, хто дзе працаваў да вайны, прыступіць да працы. I Маня зноў узяла кірку. Немцы далі ёй аўсвайс — пасведчанне на права ўдзень хадзіць па чыгунцы.

Восень і зіму вёска жыла насцярожана-прыціхла. Рабіла, як каму даводзілася, звыклую сялянскую працу, гадавала дзяцей. 3 напружанай прытоенай чуйнасцю прыслухоўвалася да розных навін акупацыйнага быцця, сапраўдных ці, нярэдка, і выдуманых, народжаных падсвядомым людскім імкненнем прымаць уяўнае за сапраўднае; да скупых цяжкіх чутак з-за фронту, якія са спасылкай: «Людзі казалі» невядома хто і як прыносіў.

Па вясне вёску ўзбудзіла ліхаманкавая пагалоска аб партызанах. Яна пакацілася з канца ў канец, як водгалас далёкай перуновай грымоты: за Рэчыцай партызаны цягнік пад адхон скінулі!.. 3 тых пор усё часцей з вуснаў у вусны перадавалася: там, на шашы, мост узарвалі, там паліцэйскі ўчастак разграмілі... I на чыгунцы выбухі сталі раздавацца бліжэй.

Неўзабаве па людзях спасцярожліва, з апаскаю папаўзло, нібыта сярод партызан бачылі Цярэшку. 3 аўтаматам, з гранатамі на рэмені. Маня чыгунку рамантуе немцам, а Цярэшка ўзрывае...

I сталі вяскоўцы заўважаць, што Маня зрабілася нейкая быццам сама не свая: панурая, замкнёная, людзей цуралася. Бяжыць раніцай на чыгунку, павітаецца, з кім сустрэнецца, і стараецца хуценька, як мыш, прашмыгнуць, каб не зачапілі, не загаварылі з ёй.

Аднаго разу ў нядзелю, калі быў выхадны дзень, Маня сабралася адведаць цётку, адзінокую старую, што жыла ў аддаленай вёсцы, па другі бок чыгункі. Дастала з-пад падлогі нейкі невялікі, як брус гаспадарчага мыла, загорнуты ў чорную анучу пакунак, паклала ў кашолку. Укінула туды, узяўшы з паліцы каля печы, сталовы нож з вострай дзюбай. Сыпнула ў кашолку ігруш і яблыкаў, наверх наклала дзесятак яечак і накрыла вышытым кужэльным ручніком. Зняла з вешалкі ў шафе сваю любімую святочную сукенку, блакітную, у белую гарошынку, якую дужа зберагала — у ёй яна была, калі запісвалася з Цярэшкам. Прыклала да грудзей, паглядзелася ў люстэрка, горка ўсміхнулася. Затым, як апамятаўшыся, хуценька надзела сукенку, узяла на рукі сына, перайшла цераз вуліцу да суседкі Вольгі. Тая пасля мыцця вешала фіранкі на вокнах.

— Куды гэта ты так прыбралася? — Яна здзіўлена агледзела Маню з, галавы да ног.

— Гэта ж во трэба адведаць у Вербавічах цётку, бацькаву сястру. Старэйшая яна за бацьку, і людзі пераказвалі — занядужыла зусім. А тут, як на тое ліха, бацька злёг. Распарыўся і вады халоднай напіўся, цяпер гарыць увесь, горла сціснула — слова не скажа. Дык, можа б, ты, Вольгачка, малога паглядзела? Я мігам — туды i назад.

Маня быццам не так словамі ўпрошвала, як нейкай пякучай трывогаю i болем, што мардавалі яе душу і чуліся ў іх.

— Пагляджу, Манечка, пагляджу, а ты не тарнуйся так, не спяшайся. — Вольга кінула на крэсла фіранку, працягнула рукі да дзіцяці. — Ідзі да мяне, Цярэшачка, мама хутка вернецца, ідзі.

Маня моцна пацалавала сына, аддала суседцы.

— Пабудзь, сыночак, з цёцяй, я хуценька вярнуся, i мы тады з табок» будзем у козлікі гуляць.

Хлапчук няўцямна, з недзіцячай сур’ёзнасцю моўчкі глядзеў то на маці, то на цёцю, якая пяшчотна прыціскала яго да сябе.

Не азіраючыся, Маня ледзь не подбегай выскачыла з хаты.

Апоўдні на чыгунцы ва ўрочышчы Ласіны Горб прагрымеў выбух. Поезд, які ішоў на ўсход, спускаючыся з пад’ёму, наскочыў на міну. 3 высокага адкосу паляцела амаль палова саставу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Аляксандр Капусцін читать все книги автора по порядку

Аляксандр Капусцін - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Хата з ясенем пад вокнамі отзывы


Отзывы читателей о книге Хата з ясенем пад вокнамі, автор: Аляксандр Капусцін. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x