Неизвестно - Дубянецкі

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Дубянецкі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание

Дубянецкі - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дубянецкі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ўстаў насустрач, і мы пацалаваліся. Ён толькі і вымавіў: “Пазнаў…”

А пасьля пайшлі дзівосныя і невясёлывя зьвесткі: у 1981 годзе Грыша страціў жонку. Яна памерла, пакінуўшы яму васемнаццацігадовага сына і дзьвюх меншых дочак. Сын скончыў сёлета Менскі РТІ і разьмеркаваны на працу ў Менск. Старэйшая дачка ў Маскве, меншая скончыла нейкую сярэднюю сьпецыяльную навучальную ўстанову мастацка-прыкладнога профілю і цяпер працуе ў Менскім метрабудзе.

Сам Грыша, шмат гадоў маладзейшы за мяне, ужо… на пенсіі. Гэта зусім дзіўна. Яму ж няма і пяцідзесяці! Кажа, што “па стане здароўя”, быццам бы па прычыне “псіхалагічнага захворваньня”. Ніхто, кажа, не прапаноўваў мне пакідаць працу. “Я сам пайшоў і сказаў, што працаваць ужо не змагу”. Далі яму сьпярша 150 рублёў пенсіі, пасьля па чырвонцу двойчы памяншалі.

5 кастрычніка 1985 году. Субота. Усюды звычайны рабочы дзень. Марыі сёньня ня будзе: пасьля працы іх пагоняць у нейкі басейн “здаваць нормы па плаваньні на значок “ГПА”. Значыцца, ня будзе і дзяцей: яны таксама на сваіх участках інтэнсіўна будуць працаваць.

Перад абедам мяне наведалі Валянцін Блакіт, Сяргей Законьнікаў. Законьнікаў удзельнічаў учора ў тым самым справаздачна-выбарчым партсходзе. Расказаў крыху пра яго – больш пра сваё выступленьне. Падкрэсьліў, што ў прысутнасьці там М. Дзяльца ён “даў рэзкую ацэнку тыражнай палітыкі Камітэта і абодвух упраўленьняў кніжнага гандлю.”

Яшчэ пасьля сьнеданьня пазваніў Серафіму ў выдавецтва. Гэта было перад Сяргеевым візітам, якога я, дарэчы, не чакаў. Таму мне хацелася сёе-тое даведацца пра ўчарашні сход. Але ж Серафім такі гаварун, што ня надта можа абагаціць нечым свайго субяседніка. Размова наша зьвялася ў асноўным да майго расказу пра сваю хваробу. Я завяршыў гэты расказ абяцаньнем “днямі быць у выдавецтве”.

6 кастрычніка 1985 году. Нядзеля. ...Учора з вечару ў мяне наступіла нейкае незразумелае пагаршэньне здароўя. Вымушаны быў выклікаць медсястру, а яна - дзяжурнага ўрача, зрабілі на дзьве гадзіны раней апошнія ўколы. А ноччу ўсё гэта паўтарылася.

Я, мабыць, перагрэўся ўчора: цэлы дзень у палаце было 28 °С. Я так сябе кепска адчуваў з-за гэтай гарачыні. Можна было б знаходзіцца ў палаце з адчыненым акном. Але мае “супалатнікі” баяцца прамых павеваў ветру, непасрэдных кантактаў з “аголеным” паветрам. Адчыняем дзьверы палаты на калідор, але гэта падманлівы паратунак. Я не хацеў бы ўвесь час дыхаць калідорам! Недзе ў сьвеце, кажуць, ёсьць нейкія кандыцыянеры...

Гэта быў сапраўды крытычны мой час. I, як часта бывае, у такіх выпадках лёгка пазнаецца сапраўдная цана людзей. Мой выпадак (дай, Божа, каб гэта быў толькі выпадак) да- памог мне адкрыць у гэтых сьценах вялікай душы чалавека, выдатнага ўрача. Ім аказалася Валянціна УладзіміраўнаУрбановіч. У мяне, як кажуць, у два ручаі цяклі сьлёзы, калі яна сядзела ў мяне ўгалавах і трымала ў сваёй далоні маю руку.

Увесь дзень адчуваў нейкі дыскамфорт, але прыходзілі хлопцы, і я забываў пра гэта.

Першым адведаў мяне Валодзя Паўлаў. Ен ўсё яшчэ не адышоў, бедалага, ад прымененых поўнай мераю да яго “перавагаў” разьвітога сацыялізму і савецкай дэмакратыі (заўтра якраз Дзень савецкай канстытуцыі). Думае нават “схаваць” свой юбілей.

Пасьля Валодзі, таксама перад абедам, прышоў Вася Жуковіч. Мілы Вася! Яго ніхто і нішто ня выправіць. Ен так далёка заходзіць са сваім чалавекалюбствам. Пананосіў мне столькі ўсяго! Але ж мне нічога такога нельга есьці. Праўда, сёе- тое і можна, але тады “казённы” харч не прымаць. А навошта мне такі “стыль” практыкаваць. Дык што мне рабіць з Васілёвымі смажанымі гарачымі яшчэ нават грыбамі? з яго салатам? запечанымі яблыкамі? пячэньнем?

Відаць, што Вася, што Вера. Дарэчы, сёньня ў яе сьвята - Дзень настаўні- ка. Трэба павіншаваць яе. Васіль кажа, што былыя яе вучні, якіх яна вяла да 3-га класа, ужо з раніцы наведалі яе з кветкамі на кватэры, павіншавалі. Гэта цяпер ужо дзевяцікласьнікі, дарослыя дзяўчаты і хлопцы. I так кожны год яе віншуюць!

Але і гэта яшчэ ня ўсё. Вася, даведаўшыся, што сёньня мы тут сядзім без газетаў, пабег “купіць”. Ен выскачыў з палаты. А мы ўспомнілі, што ў нядзелю кіёскі зачыненыя. Праз некалькі хвілінаў ён прыбег. Нам цікава з чым? I тут ён зьдзівіў нас усіх. Прынёс ледзь ня ўсе цэнтральныя саюзныя і рэспубліканскія газеты! Прытым у двух экземплярах (?!). Я падумаў: мабыць, другі экземпляр узяў, каб павялічыць выручку кіёску, пра работу якога ў нядзелю яшчэ ніхто ня ведае. Мая здагадка аказалася недзе зусім побач з праўдаю, бо Вася заўважыў: “А кіяскёрка ўжо так дзякавала, такая была шчасьлівая”.

7 кастрычніка 1985 году. Панядзелак. Дзень савецкай канстытуцыі. Усеагульны выхадны. Ен адчуваецца і ў нас тут: няма ніякай мітусьні, бо на ўсё аддзялень- не (без рэанімацыі, там ня ведаю) засталіся адзін дзяжурны ўрач, адна сястра, адна раздатчыца, адна няня-прыбіральшчыца і адна разносчыца-посудамыйка. Усе астатнія, апрача дзьвюх, абслугоўваюць і рэанімацыю.

Мне кінуўся зьверху прынесенай учора Васілём газеты “Воздушный транс­порт” (?!) чырвоны, на ўсю паласу лозунг-анонс: “7 Октября - День Конституции СССР”. Ніжэй, справа, на чвэрць паласы - аляпаваты-аляпаваты чырвона-чорны плакат у чырвонай рознай інтэнсіўнасьці (!) і рознай шырыні (!) рамцы.

У самым нізе плаката бадзёра-бадзёра крочаць пад “рассыпанай” канстыту- цыяй дваццаць два чалавекі. “Чалавекаў” дзьве шарэнгі. I мужчыны, і жанчыны - усе роўныя-роўныя. Я сьпецыяльна паклаў на іх голавы аловак-лінейку і нікому з іх не прышчаміў ніводнай валасінкі, ні долечкі каскі, шлема ці фуражкі. Гэта, мабыць, дастатковы “аргумент” на карысьць роўнасьці калгасьніцы (яна тут у хустцы), механізатара (ужо ён са снапом пшаніцы!), рабочых (відаць, усякія тут “задуманы”), з касманаўтам, салдатам і нават міліцыянерам, што ўсіх іх вось прама цяпер, калі захоча, можа аформіць за сьвяточную, хоць і патрыятычную, нецьвярозасьць.

Над раўнюткім-раўнюткім строем чалавечкаў - брудна-чырвоныя сьцягі. Іх багата. Напэўна, мастак задумаў пятнаццаць - па колькасьці саюзных рэспублік. Праўда, вось паліграфія (друкарня газеты “Гудок”, Масква) з-за сваёй тэхнічнай адсталасьці скацілася ў багну бяскласавасьці і інтэрнацыянальнай апалітычна- сьці: як ні лічы, а пятнаццаці сьцягаў не атрымліваецца - то чатырнаццаць, а то і зусім трынаццаць, чортавы тузін.

Уздоўж усёй сьцягавай брудна-чырвонай лініі - брудна-белы лозунг: “XXVII зьезду КПСС - достойную встречу” (на патрэбны паводле правапісу клічнік не хапіла месца). А па-над сьцягамі - брудна-чорныя абрысы Крамля з брудна- чорнымі зорамі на брудна-чорных вежах, з брудна-чорным сьцягам над брудна- чорным купалам Крамлёўскага палацу. Рассыпаныя на дзьве трэціх плакатнай плошчы брудныя старонкі Канстытуцыі прыціснутыя зьверху арыгінальным прэсам - брудным чырвоныя гербам СССР.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дубянецкі отзывы


Отзывы читателей о книге Дубянецкі, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x