Неизвестно - Дубянецкі

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Дубянецкі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание

Дубянецкі - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дубянецкі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

“Пробныя зборы”, як яны назвалі ў афішах сваіх: “вечарынку” правялі ўчора ў гонар найлюбімейшага пісьменьніка сучаснай беларускай моладзі. Прывалаклі аднекуль вялікі корч, падрыхтавалі яго, аздобілі ўзорамі ткацтва і паставілі на яго вялікі партрэт свайго куміра. Было багата выступленьняў сацыяльнага зьместу, літаратуразнаўчага, былі мастацкае прафесійнае і аматарскае чытаньне, музычнае выкананьне і твораў вылікага пісьменьніка, і твораў іншых аўтараў, прысьвечаных яму.

Чынны ўдзел прынялі таксама студэнты іншых навучальных установаў. Было нямала і “дарослай” публікі. Сярод іх - пісьменьнікі, мастакі.

Гэты “ЖЭС”, здаецца, нумар яго 85, знаходзіцца ў такім месцы, што пакуль цяжка зрокава вызначыць яго “адміністрацыйную” тэрыторыю, недзе на стыку вуліцаў Сурганава, Бяды, Някрасава.

1 сьнежня 1985 году. Янка Брыль паставіў перада мною некалькі важных пытаньняў па тэлефоне:

“ 1. Данута Бічэль і ў друку, і так прапануе выдаць поўную спадчыну Васілька, ачысьціўшы яе ад непатрэбнага “рэдагаваньня”.

Яе пачынаў рэдагаваць Таўлай, захварэў і памёр, канчаў Танк. Гэта было яшчэ пры Клімковічы. А ён быў уладалюбівы чалавек. Звычайна гаварыў: “Уладаю, дадзенаю мне Богам, я павінен паглядзець”. “Паглядзіць” і заўсёды крэмзае.

Асабіста Таўлаю ён ня мог дараваць артыкулу ў “ЛіМе”, дзе крытыкаваўся Клімковіч. Так Таўлай да сьмерці не дачакаўся сваёй кнігі, што была “ва ўладзе, Богам дадзенай Клімковічу”.

Янка Брыль кажа, што Леў Талстой не прызнаваў правіла: “Аб памерлых альбо добра, альбо нічога”. Ён лічыў гэты прынцып язычніцкім і казаў, што праўда павінна быць некалі выказанай, магчыма, пра кожнага - ці пры жы- цьці, ці пасьля сьмерці. Так што чаму ж мы цяпер пра Клімковіча ня можам казаць праўду.

Той Васількоў зборнік, што выдаў Клімковіч, грунтаваўся на двух яго кнігах, якія, як і “На этапах” Максіма Танка, выдаваў Р. Шырма.

Можа факсіміле выдаць?

Дарэчы, у мяне адзін з тых двух зборнікаў ёсьць.

2. У новы зборнік Васілька можна б уключыць і вершы, што прысьвечаны яму і чыталіся на яго юбілеі.

3. Можа, выдаць Tveny Kochanowskiego. Разам з імі хораша глядзіцца цыкл Bronеwskiego з “Na smierc corki”.

На Украіне гэта выдалі ў перакладзе Лубкіўскага. Найлепшым у сьвеце перакладчыкам польскай паэзіі лічыцца адзін немец з Франкфурту-на-Майне (Ён з польскіх немцаў, 4 гады быў у савецкім палоне). З якім натхненьнем прачытаў ён гэты твор Бранеўскага на семінары перакладчыкаў у Варшаве (і чэх гэтую рэч чытаў тады ў сваім перакладзе).

Янка Брыль паведаміў мне пра сьмерць С. Р. Дабравольскага, спаслаўшыся на А. Сідарэвіча і “Trybune Ludu’^ 28/ XI-85 г.

Была гаворка і пра Канановіча (4. III. г. г. яму споўнілася 79 гадоў). Даўно, маўляў, маўчыць, не адказвае на лісты і віншаваньні.

Сустрэча маёй сям’і з савецкім бытам. Сёньня Галя прынесла з Дому мадэляў пашыты там гарнітур з дарагой тканіны. Прымерыла - усё ня так. На пінжачку гузік трэба быў адзін, пад поясам зрабілі дзьве пятлі. На поясе спадніцы шлёўкі заказваліся пад вузенькі, сантыметровы паясок, панашывалі гэтых шлёвак разоў у чатыры даўжэйшымі, там замест гузікаў - гаплікі, там яшчэ што. Спражку і гузік згубілі. Усё засталося на той стадыі, што і тыдзень таму назад!

Я бачыў, як учора яны з мамаю вярнуліся адтуль сярдзітыя. Iрынка так і сказала ў прысутнасьці Колі: (Шэляговіча - рэд.) “мабыць, з савецкім бытам сустрэліся”. А сёньня я на свае вочы пабачыў ужо. Вачыма душы пабачыў заадно і чарговы асінавы калок на Ленінскай магіле-маўзалеі - гэта ж ён пачынальнік усяго гэтага сьвінства. Уся гэтая фальшывая магіла ўтыканая такімі падзякамі яму за яго гэвалюцыю, за яго нагодную гаспадарку.)

2 сьнежня 1985 году. Падалі на подпіс стос папер. Чытаю далёка ня ўсё: сьпецыялісты ж пісалі, сутнасьць справы “лаўлю” - і на гэтым.

Адну прачытаў - падпісаў. Другую, гляджу подпіс старшыні прафкаму Ва- дзіма Спрынчана ёсьць (“узгоднена”), трэба і мой подпіс яшчэ (“зацьвярджаю”), паставіў, а пасьля вырашыў прачытаць. I вось што вычытаў: “Дополнение к положению о премировании работников издательства на 1985 год (вводится с 1 апреля 1985 года).

1. Пункт 6 внести дополнение: /

За грубые ошибки идейно-художественного характера и серьёзные недоработ­ки в раскрытии содержания темы, качестве редактирования и художественного оформления изданий, выявленные контролем в инстанциях после подписания корректуры в печать и повлёкшие за собой большую дополнительную дора­ботку или прекращение издания, а также за аналогичные упущения, обнару­женные после выхода издания в свет критическими выступлениями прессы и контрольным рецензированием по линии вышестоящих руководящих органов, полностью лишать премии сотрудников редакций, виновных в этих упущениях, и руководителей соответствующих редакций;

дополнительные расходы и убытки, вызываемые необходимостью большой доработки или прекращения издания, возмещать за счёт виновных в установ­ленном законом порядке как за производственный брак.”

Я жахнуўся: якая аракчэеўшчына! Які неабмежаваны цэнзарскі разгул! Выкрэсьліваю свой подпіс, пад якім была дата 15 мая 1985 г. - калі я хварэў. Подпіс выкрасьліў, а што далей? Мне ж заўтра (цяпер позьні вечар ужо) ска- жуць, што такі пункт абавязалі іх запісаць у ЦК і Камітэце.

Можа “зьмякчыць”? Скажам, ня цалкам пазбаўляць прэміі за “памылкі” ў адным выданьні, а прапарцыйна ўсім выданьням, зробленым гэтым “виновным”. Так і ў адносінах да загадчыка рэдакцыі. I яшчэ: не прызнаць, апроч гэтага, не- абходнасьці кары “за ўпушчэньні”, выкрытыя пасьля выхаду выданьня ў сьвет крытычнымі выступленьнямі друку? А як быць з “кантрольным рэцэнзаваньнем па лініі вышэйшых кіруючых органаў”?

Бяру сабе “на ўспамін” другі экземпляр гэтага карнага кодэксу. Ён з візаю старшыні прафкаму. Першы, пакрэмзаны мною, заўтра прад’яўлю сваім функцы- янерам. А пакрэмзаў я яго моцна! Сьпярша закрэсьліў подпіс. Пасьля ўбачыў, што вялікі кручок ад яго “ўхіліўся” ўніз. Я і яго перакрэсьліў па вертыкалі. А пасьля ўвесь гэты тэкст - ад слова “зацьвярджаю”, назвы пасады, прозьвішча, былога подпісу і названай даты - “пахерыў” цалкам (я не люблю гэтага выра- зу, але ж ён выдатна тлумачыць сэнс таго, што адбылося: перакрэсьліць тэкст літарай “ха” (X). Адсюль: “пахерыць”).

Не раздумваючы падпісваю хадайніцтва аб выдзяленьні “аўтамашыны” ВАЗ- 21013 тэхнічнаму рэдактару Тамары Сокал, інваліду I групы. Няшчасны чала- век. Яе захворваньне патрабуе штогадовага сьпецыяльнага лячэбна-курортнага лячэньня. А пуцёўку далёка не заўжды можна “выбіць” ёй.

А вось кур’ёзны мой загад. Уладзіміра Паўлава, як вядома, зьнялі з пасады загадчыка рэдакцыі. Выконваючая гэтыя абавязкі падала на тым тыдні заяву на адпачынак. Я напісаў на ёй: “У загад. Выкананьне абавязкаў загадчыка рэдакцыі ўскласьці на У. А. Паўлава”. Цяпер гэта ўжо аформлена ў выглядзе загаду. З задавальненьнем падпісаў. Хоць галоўны рэдактар, з-за якога, уласна кажучы, Паўлава зьнялі, падагнаўшы пад Гарбачоўскія законы, тры дні таму

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дубянецкі отзывы


Отзывы читателей о книге Дубянецкі, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x