Неизвестно - Дубянецкі

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Дубянецкі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание

Дубянецкі - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дубянецкі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рыгор Барадулін і Міхал Дубянецкі ў фае Дома Літаратара.

назад (у пятніцу) выказаў сваё нездавальненьне маёй рэзалюцыяй па заяве Алы Куліш.

Як можна, аблягчаю лёс пакрыўджаных, прыгнечаных людзей.

Думаў, на сёньня і ўся мая дабрачыннасьць. А пад “Паўлаўскім” загадам ляжыць мой загад на звальненьне карэктара Ганны Бачанковай. Яна сама падала заяву на звальненьне ў сувязі з нараджэньнем двайнятак. Вельмі слабы гэта карэктар, малапісьменны, хоць і адукацыя фармальна вышэйшая. Але ж затое

- двайняты. Каб у маладой маці адразу зьявіўся добры настрой, я абвяшчаю ёй падзяку за працу і даю грашовую прэмію, апроч таго, што ёй павінны нейкую суму выплаціць па лініі сацыяльнага забесьпячэньня. Хай Бог дасьць здароўя ёй і яе дзеткам, здароўя і доўгага прыстойнага і сумленнага жыцьця!

Аднак назьбірала кадравічка загадаў! Вось пісьменьніку Iвану Мяла мяняецца ганарарная стаўка за кнігу “Аўсяны бунт”: планаваўся тыраж меншы, на адну ганарарную норму. А заказаў паступіла на масавы тыраж. Давялося вызначыць дзьве стаўкі: за адно “звычайнае” выданьне - 250 рублёў за аўтарскі аркуш і ў дадатак яшчэ за масавы тыраж - 275 рублёў за кожны аўтарскі аркуш. Значыць, аўтар атрымае ганарар большы, чым удвая супраць першага дагавору. Апошні давялося ануляваць і скласьці новы.

I ўсё-такі ёсьць яшчэ адзін загад не такі прыемны: в.а. загадчыка перакладной замежнай літаратуры Валянцін Рабкевіч падаў заяву, каб яго перавялі з гэтай пасады зноў у старшыя рэдактары. “Перавялі”. На яго месца паставіў Васіля Сёмуху. Добра, што “чва-каў” не патрабуюць узгадняць з Камітэтам.

Iду дамоў. Бачу перад блокам тэлефонаў-аўтаматаў сядзіць у вельмі няёмкай позе, на каналізацыйным дыску (веку) нейкі чалавек. Гляджу, ён абапіраецца на мыліцу. “Можа вам памагчы ўстаць?” - пытаю, ён кіўнуў галавою. Я, забыўшына свой інфаркт, згроб яго і зацягнуў у будку. Нялёгка гэта было: ён ня мог зусім падняць ногі ад зямлі на 10 см, каб стаць на падлогу будкі. Неяк даў Бог мне сілы, зрабіў. З суседняй будкі выйшаў мужчына і кажа: “Мабыць радыкуліт скруціў чалавека, выклікаў “хуткую дапамогу”. Шчыра дзякую вам, вы першы падышлі да гэтага няшчаснага! Чэрствыя людзі.”

Па дарозе дамоў я некалькі разоў спыняўся, каб прыняць нітрагліцэрын. Дацягнуўся неяк у свой пад’езд: ліфт не працуе. Я адчуў, што ў вачах маіх зьявіліся сьлёзы, як у таго майго “пацыента”: “А як жа мне дабрацца на свой чацьвёрты паверх?.. ”

17 сьнежня 1985 году. Прысутнічаў на пленуме Саюзу журналістаў Беларусі, прысьвечаным рэалізацыі нейкіх там партдаручэньняў. Дакладчык - старшыня рэспубліканскага праўленьня СЖ, рэдактар беларускай газеты А. Тоўсьцік (та- гачасны рэдыктар “Звязды” - рэд.) прачытаў свой даклад па-руску. I пераваж- ная большасьць выступленьняў была на рускай мове. Хаця ў зале сядзелі ўсе кіраўнікі ў асноўным беларускіх выданьняў.

Учора прыбег у кабінет да мяне Мікола (Шэляговіч - рэд .). Быў вельмі ўзрушаны. Яго навуковы кіраўнік Крывіцкі ў адказ на выхад у сьвет 12-га нумару часопісу “Беларусь” з Колінымі “паляшуцкімі” вершамі адмовіўся ад далейшай працы з гэтым сваім асьпірантам. Яго матыў: няхай сабе там гавораць так, як умеюць. Мы будзем вывучаць і апісваць іх гаворку. Але ж друкаваць на ёй літаратурныя творы?!

Коля, разьвітваючыся з ім сказаў:

- Ну, што ж, тады я вольны адправіць назад вашы “праўкі” ў бок беларусі- зацыі майго дыялекту, вярну іх у іх сапраўдны, а ня штучны стан.

Мікола думаў ашчасьлівіць свайго кіраўніка аўтографам на гэтых вершах. Аднак вучоны “мовазнаўца” не прыняў гэты сувенір.

Давялося зьвяртацца да загадчыцы сектару прафесара Мацкевіч. Яна супакоіла хлопца. Сказала, што папросіць прафесара Супруна ў кіраўнікі, альбо возьмецца сама, “хоць я ўжо і старая на такую справу”. Зрэшты, сказала яна, можна і без афіцыйнага кіраўніка, “сектар будзе кіраваць, мы вас паважаем і цэнім”.

Яна супакоіла Міколу. Аднак гэтага спакою хапіла толькі на адны суткі. Сёньня зноў падзея.

Пайшоў ён у “ЛіМ”, каб сустрэцца з рэдактарам Алесем Жуком і дамовіцца наконт апублікаваньня ў гэтай газеце нізкі вершаў. Там на яго накінуўся Мі- кола Гіль, назваў сепаратыстам. “Палесьсе нашае і мы яго нікому не аддамо! Вы зьвялі ў зман Аляксандра Шабаліна, рэдактара часопісу!”

Коля, як ён перадаў мне, парыраваў кваліфікавана (але ж, думаю, што таксама на павышаных танах). На “сепаратыста” ён адказаў: “Так, разбагацеў беларускі народ, ужо мае нават сваіх шавіністаў. Я ж аб вашай лаянцы і поглядах таму- сяму раскажу. Вам некалі сорамна будзе”.

- Вы што, не можаце пісаць па-беларуску? Вы ж ня ёлупень які! Вунь Яніш- чыц піша, Федзюковіч, ваш зямляк - піша і нават кажа, што вы робіце глупства! (Тут Коля на зьдзіўленьне Гіля сказаў, што “Федзюковіч” ня проста зямляк, а нават дзядзька як і Ала Кабаковіч - цётка. У суботу той самы Федзюковіч “горача” віншаваў Колю і нават прапанаваў ісьці ў яго кавалерскую кватэру і “адзначыць” падзею, ад чаго Мікола адмовіўся).

- У мяне найлепш атрымліваецца толькі на матчынай мове, - кажа Коля.

- А чаму вы ня пішаце па-руску? Вы ж гэтую мову ведаеце.

На спрэчку сабралася шмат народу. Прайшоў па калідоры і Алесь Жук. Коля пайшоў-такі да яго, прадставіўся. Алесь адразу сказаў:

- А я здагадаўся, хто вы. Што, надрукавацца хочаце ў нас? Прыносьце да 120 радкоў з прадмоўкаю добрага паэта (“дамовіліся” на А. Вялюгіна).

Марыя і Міхал Дубянецкія з дочкамі Ірынай і Галінай.

Коля прыйшоў да мяне дамоў, не знай- шоўшы ў выдавецкім кабінеце. Да гэтага часу я ўжо прыехаў з Дому друку. Ад мяне званіў А. Вялюгіну. Гэты адмовіўся пісаць прадмоўку.

Я параіў Анатоля Вярцінскага. Ён быў у Каралішчавічах на семінары маладых.

Вечарам дазваніўся. Анатоль сьпярша сумняваўся, а ці варта яму пісаць пасьля таго, як яго, Шэляговіча “адкрыў” і так хо- раша народны пісьменьнік Iван Шамякін.

Пасьля ўсё-такі пагадзіўся, папрасіў у гэту пятніцу прынесьці яму вершы, ён адбярэ для “ЛіМа” і напіша прадмоўку.

18 сьнежня 1985 году. Серада. Планёр­ка. !сьці на працу ня меў права - вельмі дрэнна сябе адчуваю. Цяпер ужо мінула 12-я гадзіна ночы. Прыняў усе лекі. Але хацелася сёе-тое запісаць у дзёньнік.

Дзень быў наогул цікавы. На планёрцы расказаў пра пленум Саюзу журналістаў і пра выступленьне на ім С. Паўлава. Вядо­ма, усіх уразіла яго новая тэрміналогія, яго “парады”, "папярэджаньнг.

Азнаёміў прысутных з апошнімі дакументамі. Сярод іх важным назваў загад Пастухова аб частковай зьмене яго загаду за 1982 г. аб абавязковым рэцэнза- ваньні выдавецтвамі сваіх выданьняў.

У гэтым новым загадзе-дадатку вызначана максімальная колькасьць рэцэнзіяў: на ўсе выданьні - да трох, на літаратурна-мастацкія творы - да дзьвюх. Творы самых славутых у сваёй галіне замежных і савецкіх аўтараў, калі рэдакцыя палічыць магчымым, можна, не рэцэнзаваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дубянецкі отзывы


Отзывы читателей о книге Дубянецкі, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x