Неизвестно - Блакит

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Блакит - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Блакит краткое содержание

Блакит - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Блакит - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Блакит - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У кабінеце Машэрава бывалі, бадай, усе вядомыя і ня надта вядомыя дзеячы літаратуры і мастацтва. Ён умеў слухаць і прыслухоўвацца да іхніх часам нязвыклых для вуха думак і ацэнак, унікаў у іхнія праблемы і патрэбы, стараўся, наколькі гэта было магчыма, дапамагчы ці падтрымаць. Дакладна ведаю, што без ягонай падтрымкі не пабачылі б сцэны многія, калі не бальшыня, актуальныя і сьмелыя па тым часе п’есы Андрэя Макаёнка. Дакладна ня маю сьведчаньняў, але ведаючы парадкі і норавы ўладных калідораў, ёсьць падставы меркаваць: без “маўчаньня”, “няведаньня”, “незавастрэньня ўвагі” Машэрава наўрад ці ўсе без выключэньня новыя аповесьці Васіля Быкава былі б апублікаваныя ў рэспубліцы. А гэта адкрывала ім шлях на саюзную і сусьветную арэну, а найперш дык спрыяла адоленьню цэнзурных бар’ераў і рагатак у Маскве. І яшчэ: вельмі сумняваюся, што абачлівы і асьцярожны АТК толькі па ўласнай ініцыятыве, бяз ведама Першага рашыўся інкогніта на сустрэчу з апальным Быкавым у Гародні – хто-хто, а ён выдатна ведаў, як працуюць людзі Нікулкіна... І думаю, ня без нейкім чынам удзелу Машэрава многія сацыяльна-вострыя, на мяжы фолу творы Пімена Панчанкі, маладзейшых Генадзя Бураўкіна, Анатоля Вярцінскага, іншых аўтараў не патрапілі ў разрад дысідэнцкіх і антысавецкіх. Пётр Міронавіч надзвычай рэўніва клапаціўся і дбаў пра высокі маральны аўтарытэт творчых людзей, глыбока перакананы, што пісьменьнік ў беларусаў, як і ва ўсіх славянаў, паняцьце значна большае, глыбейшае і шырэйшае, чым проста літаратар, спрыяў, каб яны мелі належныя ўмовы для сваёй творчай работы. Члены творчых Саюзаў мелі права на васемнаццаць квадратных метраў лішку жылой плошчы пад рабочы кабінет. Дый увогуле ніхто з творчых, таленавітых людзей надта не бяздомнічаў, не абіваўся па чужых кутках. Творчым Саюзам пастаянна выдзялялася жыльлё і па лініі гарвыканкаму, і з розных ведамасных фондаў. Па распараджэньні Машэрава каля дзесяці працэнтаў кватэраў у найбольш камфартабельных і прэстыжных дамах, якія будавала Кіраўніцтва справамі ЦК, выдзялялася дзеячам літаратуры і мастацтва – варта заглянуць у старыя, дый апошні даведнік Саюза пісьменьнікаў: колькі там хатніх адрасоў пазначана дамамі па вуліцы Пуліхава, Захарава, Маркса, Янкі Купалы, Кульман. Ці прайсьціся і паглядзець, колькі мемарыяльных дошак з імёнамі слынных дзеячоў культуры прымацавана на фасадах некалі самых прэстыжных цэкоўскіх дамоў. Пётр Міронавіч быў перакананы, што нашая беларуская літаратура, нашыя пісьменьнікі заслужылі мець свой сучасны і прасторны дом, дзе будуць па-хатняму зьбірацца, абмяркоўваць свае надзённыя праблемы, сустракацца з чытачамі, праводзіць творчыя вечары і г.д., лічыў сорамам кіраўніцтва рэспублікі, што яны яго ня маюць. Нягледзячы на маль неадольныя цяжкасьці з уключэньнем падобных аб’ектаў у план падрадна-будаўнічых работ, які фарміравала Масква, Машэраву з ягоным аўтарытэтам кандыдата ў члены Палітбюро ўдалося “зачапіцца”, пасьля чаго не даваў нікому спакою, ад падмурка да ўстаноўкі вітражоў і абсталявання залаў, кабінетаў, трымаў будаўніцтва па-асабліваму ўтульнага Дому літаратара ў цэнтры гораду пад сваім асабістым кантролем. Ён сам урачыста адкрыў пісьменьніцкі дом, уручыўшы кіраўніку Саюзу сімваліч­ны ключ на права вечнага карыстаньня, падмацаванае рашэньнем Саўміну аб бязвыплатнай перадачы аб’екту на баланс, чытай – у поўнае распараджэньне і ўласнасьць Саюзу пісьменьнікаў... І, пэўна, у труне перавярнуўся Пётр Міронавіч ад прыкрасьці і сораму, калі сёньняшні гаспадар ягонага кабінету бесцырымонна, адным росчаркам усемагутнага пяра забраў у пісьменьнікаў іхні Дом ды яшчэ і змусіў плаціць непасільную арэнду свайму Кіраўніцтву справамі, каб праз нейкі час былых гаспадароў разам з унікальнай бібліятэкай, архівамі, дзе захоўваюцца асабовыя справы ўсіх класікаў нашай літаратуры, пачынаючы з Купалы і Коласа, іншымі дзелавымі паперамі і дакументамі, многія з якіх мелі значную гістарычную вартасьць, выкінуць на вуліцу ў літаральным сэнсе, засяліўшы вызваленыя плошчы камерцыйнымі структурамі, якія спраўна плоцяць даніну Кіраўніцтву справамі... Падобнай цынічнай экспрапрыяцыі ўласнасьці грамадскай творчай арганізацыі не адбылося ні ў адной постсавецкай рэспубліцы...

Але вернемся да АТК. На сёньняшні розум, дык нават дзіўна, што гэты, здавалася, дэнацыялізаваны, без хоць якога-кольвек адчування сваіх нацыянальных каранёў чалавек раптам пранікся павагай і любоўю да беларускай літаратуры, культуры і ейных творцаў. Ці ягоная рускасьць была паказной, каньюктурнай, ці павага і любоў не да канца шчырымі, ці... Ён быў чалавек разумны, цёрты наменклатурны калач з вострым палітычным чуцьцём і ўменьнем трымаць нос па ветры, і ня мог не разумець, што ў галоўнага ідэолага проста няма іншай альтэрнатывы, як сьледаваць прыкладу Першага. Ведаць бы, што было тады прадметам і прычынай іхніх бурных і нярвовых спрэчак-сутычак!..

Пасьля сьмерці Машэрава АТК цяжка было хаваць, што пачувае сябе даволі няўтульна, дыскамфортна. Падобна, ён разгубіўся, страціўшы звыклыя арыенціры і стрыжань, стаў кідацца ў крайнасьці, дапускаць недаравальныя для яго памылкі. Як выступленьне перад партактывам з першай адкрытай, публічнай крытыкай Машэрава за перабольшаньне ролі партызанскага руху і прыніжэньне ролі Чырвонай арміі ў вызваленьні Беларусі. Канечне, было тое перабольшаньне, але час для крытыкі выбраў абсалютна непрыдатны – яшчэ ня ўлёгся боль страты, а Пётр Міронавіч і пасьля сьмерці працягваў заставацца і ў народзе, і ў партактыву абсалютным аўтарытэтам, таму крытыка была ўспрынятая з недаўменьнем і прыкрасьцю, а бестактны выпад былога паплечніка расцэнены як спроба дагадзіць, выслужыцца перад новым Першым, які ня меў дачыненьня да партызанкі. Асабліва прыкрым было гэтае выступленьне для тых, хто прымаў удзел ці ведаў аб падрыхтоўцы вялікага артыкулу з асэнсаваньнем і ацэнкай партызанскага руху на Беларусі, суаўтарамі якога выступалі Машэраў і Кузьмін. Недзе за месяцы два да трагедыі АТК даваў мне гэты больш чым на восемдзесят старонак машынапісу тэкст з просьбай прайсьціся па стылю, што я і зрабіў найдобрасумленьнейшым чынам. Матэрыял падаўся мне надзвычай цікавым – доказным, пераканаўчым, з мноствам невядомых фактаў. Шкада, што ён так і застаўся неапублікаваным. І вельмі сумняваюся, што абачлівы АТК пастараўся, каб артыкул патрапіў у партыйны ці дзяржаўны архіў. Але калі і насамрэч рукапісы не гараць, то яшчэ можна спадзявацца... Думаю, гэта было б калі не сенсацыйнай, то вельмі цікавай знаходкай...

Калі АТК бываў у добрым настроі, іншы раз яму проста карцела расказаць, мо трошачкі пахваліцца, які ён мудры і тонкі псіхолаг, апаратны гулец экстра-класу. Мусіць, з гадамі ў кожнага зьяўляецца такая патрэба, асабліва ў тых, хто з-за сваіх высокіх пасадаў застаюцца абдзеленымі шчырымі сяброўскімі стасункамі. Канечне ж, было б найвялікшым нахабствам сьцьвярджаць, што я быў на кароткай назе з АТК, але, як ужо казаў, сам ня ведаю чаму ён заўсёды ставіўся да мяне прыязна, яму падабалася разважліва, неназойліва, з намёкамі, паўнамёкамі даваць мне, маладому, урокі мудрасьці, часьцей за ўсё на прыкладзе свайго багатага жыцьцёвага вопыту, падміргваючы: маўляў, глядзі-назірай пісьменьніцкім вокам, матай на вус – мо спатрэбіцца... Калі не для сябе, то для новай аповесьці ці раману... Насуперак усялякай службовай этыцы ён з хітраватай усьмешачкай прыадкрыў заслону на тайную паддывановую гульню загадчыкаў аддзелаў прапаганды і агітацыі Паўлава і культуры Антановіча, якія навыперадкі, вылузваючыся са скуры, ірвуцца на ягонае пакуль што занятае сакратарскае месца. На маё бясслоўна-запытальнае зьдзіўленьне ўсьміхнуўся, нясьпешна ўзяў чарговую цыгарэту, машынальна прапанаваўшы і мне, хоць ведаў, што ў ягоным і без таго пракураным пакоі адпачынку ды яшчэ ў ягонай прысутнасьці паліць ніколі сабе я не дазваляю, зьняў акуляры паглядзеў з характэрным доўгім задуменна-гарэзьлівым прыжмурам, пстрыкнуў колькі раз запальнічкай, не прыкурваючы, сказаў, здаецца, больш сабе, чым для мяне:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Блакит отзывы


Отзывы читателей о книге Блакит, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x