Неизвестно - Блакит

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Блакит - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Блакит краткое содержание

Блакит - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Блакит - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Блакит - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым часам набірала хаду і моц перабудова, і адыёзная фігура Паўлава на пасадзе загадчыка аддзелу прапаганды рабілася вялікім раздражняльнікам. Яго паціху сплавілі на ВПШ, якая нядоўга пратрымалася – рэарганізавалася ў Акадэмію кіраваньня, дзе Паўлаў займеў прафесарскую пасаду. Ягоныя артыкулы нідзе ніхто не хацеў друкаваць. Выключэньнем, хіба, быў “Вожык”, і Паўлаў, які заўсёды сур’ёзна і ўважліва ставіўся да сваёй творчасьці, не хаваў удзячнасьці за разуменьне і маральную падтрымку. І гэтая падтрымка ў цяжкую часіну, адчувалася, была для яго вялікай нечаканкай, як, пэўна, і тое, што ўсе, каму ён добра спрыяў і пасадамі, і выданьнямі, плойма падхалімаў, угоднікаў, сексотаў у імгненьне вока адвярнуліся, як толькі ён перастаў быць ранейшым, усемагутным. Звычайна, ён званіў, пытаўся, калі можна зайсьці, прыносіў і перадаваў мне ў рукі новыя апавяданьні, гумарэскі і карацелькі ў тым ліку, ніколі доўга не заседжваўся, але заўсёды пасьпявалі прыязна пагаманіць, абачліва і далікатна абыходзячы колішнія крыўды і непаразуменьні. Адчувалася, часам яму было ніякавата, але і не хапала ці то характару, ці то такту прызнаць свае мінулыя памылкі, ва ўсякім разе пагаварыць па душах. Я разумеў, што такая гаворка магла б адбыцца, узяўшы для сьмеласьці па чарачцы, але, падобна, ні ён не рашаўся прапанаваць, ні ў мяне не было ніякага жаданьня варушыць былое – хай судзіць Бог... Дзіўна, але неўзабаве ў нас сталі супадаць, а часам былі зусім аднолькавыя погляды і ацэнкі сучасных грамадска-палітычных працэсаў і праблемаў. Але ўжо насамрэч дзіва дзіўнае – ён намагаўся гаварыць са мной па-беларуску і чамусьці пачціва на “вы”. Паўлаў, як і я, пасьля забароны кампартыі, за якую прагаласавала ледзь ці ня ўся партгрупа ў Вярхоўным Савеце, прынцыпова не прымкнуў ні да чыкінцаў, ні да калякінцаў, ні да нейкай іншай партыі, адыйшоў ад усялякай палітыкі. Ён атрымліўваў звычайную рабочую пенсію, адно толькі шкадаваў, што сам літаральна з-пад рукі Машэрава выкрасьліў сваё прозьвішча са сьпісу работнікаў палітасьветы, якім прысуджаліся ганаровыя званьні “Заслужаны работнік культуры”. Тады яно для яго ня мела ніякага значэньня, паколькі персанальная пенсія з адпаведнымі льготамі, а галоўнае – пажыцьцёвым прымацаваньнем да лечкамісіі была забясьпечаная і пасадай, і стажам работы ў партыйных органах. Пры новых уладах яго без ганаровага званьня папросту бесцырымонна выставілі з лечкамісіі. Дарэчы, са мной адбылося нешта падобнае – да 50-цігоддзя “Вожыка” бюро ЦК прыняло пастанову аб прадастаўленьні да званьня “Заслужаны работнік культуры”, якую заўсёды аўтаматычна пацьвярджаў сваім Указам Прэзідымум Вярхоўнага Савету. Але на двары быў ужо 1991 год, Вярхоўны Савет набіраў сілу, амбіцыі, і ягоная, бадай, самая амбітная камісія па адукацыі і культуры, мусіць, рашыла прадэманстраваць сваю прынцыповасьць: дакуль гэта нейкі ЦК будзе ўказваць нам, каго ўзнагароджваць, і “зарэзала” маю кандыдатуру пад выглядам – хопіць увешваць узнагародамі начальства, трэба адзначаць радавых работнікаў... Знаёмыя хлопцы з аддзелу ўзнагародаў Вярхоўнага Савету настойліва раілі зьвярнуцца да Гілевіча, які ўзначальваў гэтую камісію. Але я падумаў, што персанальную пенсію я ўжо зарабіў – што яшчэ трэба. А да ўсялякіх узнагародаў і званьняў заўсёды ставіўся спакойна, нават скептычна. Да ўсяго добра ведаў высокія ацэнкі Ніла Сымонавіча маёй работы ў “Вожыку”, пра што ён ня раз казваў і публічна, і сам-насам, і ў кампаніях. Ён быў ня толькі наш даўні, актыўны і шаноўны аўтар, але і блізкі мне чалавек, таму зьвяртацца да яго з гэтакай шкурнай і нікчэмнай просьбай было брыдка і агідна. Прыкінуў: на кім жа яшчэ ў рэшце рэшт, як не на сябрах, можна прадэманстраваць сваю прынцыповасьць і дзяржаўную мудрасьць... Бяру ў сьведкі самога Ніла Сымонавіча, што тое недарэчнае непаразуменьне не пакінула ў мяне ні крыўды, ні нейкіх папрокаў, ніколечкі не азмрочыла нашыя прыязныя стасункі. Хоць, вядома ж, на старасьці гадоў было б ня лішнім мець больш-менш прыстойнае медыцынскае абслугоўваньне. Але зноў жа гэта к слову...

Вернемся да Паўлава. Друкуючы напачатку ў часопісе, а потым асобнай кніжкай у “Бібліятэцы “Вожыка” зборнік ананімных палітычна завостраных паэмаў, сярод якіх быў і працытаваны вышэй “Сказ пра Саўку Паўлава і групу хуткага адпору”, я амаль быў упэўнены, што той сьмяртэльна пакрыўдзіцца, аднак і ўявіць сабе ня мог, наколькі ў яго разьвіта пачуцьцё гумару: таленавіты і дасьціпны сказ спадабаўся яму, асабліва характарыстыка “жалезны Саўка” і нічога ня меў супраць публікацыі.

А потым да сьлёз пацешыў Сяргей Законьнікаў, які прачытаў па тэлефоне рыфмаванае пасланьне Паўлава ў адказ на забракаваны ім нейкі слабенькі артыкул для “Полымя”. Мне вядомая толькі адна ягоная паэтычная спроба пяра, і яна вартая цытаваньня:

Калі душой і целам чыст,

То і баяцца нечага...

Вось Болтач, хоць і камуніст,

А з рылам чалавечым”.

Дзякуй, Савелій Яфімавіч... А я па сёньняшні дзень адчуваю незразумелую віну і душэўную няўтульнасьць, што на тым перабудовачным пісьменьніцкім зьезьдзе ў момант, калі мне прысьпічыла выйсьці пакурыць, нехта раптам, спантана высунуўся з прапановай выключыць Паўлава з Саюзу за нанесеную шкоду беларускай культуры, і яна імгненна, без усялякага абмеркаваньня была прагаласаваная. Казалі, толькі пяць ці сем чалавек паднялі рукі супраць і ніхто ня выступіў, не абразуміў захмялелых ад бязьмежнай свабоды людзей, што выключэньне з творчага Саюзу па ідэалагічных матывах ўжо мы праходзілі – ні рэкаменданты, сярод якіх былі надзвычай вядомыя калегі, ні я, каго ніхто ня мог западозрыць у сімпатыях да Паўлава, публічна ня выступілі супраць выключэньня. Потым расказвалі, што шмат хто ў вэрхале і ня надта зразумеў, за што галасуюць – стаміліся ад прапановаў і паправак, якія дарэчы і не дарэчы ледзь ці не штохвіліны вылучаліся з месцаў, але больш ад тых, хто рваўся на трыбуну, патрабаваў неадкладна, з голасу паставіць сваю прапанову на галасаваньне, а калі яна раптам не праходзіла, ледзь ці не за горла браў вядучага, патрабуючы перагаласоўкі. Весьці больш-менш арганізавана пасяджэньне пры такой звышактыўнасьці мог хіба толькі шматвопытны Генадзь Бураўкін. Не адзін я спачуваў спакойнаму і далікатнаму Барысу Сачанку, на долю якога выпала весьці абмеркаваньне і прыняцьце новага Статуту Саюзу пісьменьнікаў, хоць гэтае пытаньне не абяцала ніякіх ускладненьняў – амаль паўгоду праект Статуту рыхтавала сьпецыяльная шматасабовая камісія, якая дасканала вывучыла абноўленыя статуты усіх пісьменьніцкіх арганізацыяў саюзных рэспублік, узяла з іх самае лепшае і вартае. Праект, пэўна, разоў з дзесяць дэталёва і ўсебакова разглядаўся на пасяджэньнях Прэзідыуму Саюзу пісьменьнікаў, быў адпрацаваны і вылізаны да апошняй коскі. Аднак не пасьпяваў Сачанка зачытваць нейкі пункт, як з голасу сыпаліся дзесяткі паправак і прапановаў з патрабаваньнем тут жа паставіць на галасаваньне. Спачатку Барыс спрабаваў тлумачыць, што ўсё гэта не адпавядае канцэпцыі прынятага за аснову праекту Статуту, альбо ўносіць непатрэбную для такога дакументу дэталізацыю, стварае блытаніну, супярэчлівасьць, аднак яго і слухаць не хацелі – стаў на галасаваньне! А праз колькі дзён камісія пачала зводзіць прынятыя прапановы і папраўкі і жахнулася ад непапраўна-супярэчлівая мешаніны, абсалютна непрыдатнай для карыстаньня, і Рада змушаная была наводзіць хоць нейкі парадак у сваім галоўным дакуменьце. Добра, што хоць даўмеліся прыняць такое даручэньне зьезду...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Блакит отзывы


Отзывы читателей о книге Блакит, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x