Неизвестно - Блакит

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Блакит - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Блакит краткое содержание

Блакит - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Блакит - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Блакит - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Дарагі Валянцін Уладзіміравіч!

Пішу Вам, бо прачытаў Вашую аповесьць “Вырай” і быў узрушаны. Па тэлефоне я размаўляць не люблю і ня ўмею, як і друкаваць не люблю на машынцы.

Аповесьць добрая, праўдзівая, таленавітая.

Я, стары пісьменьнік, дзіўлюся з маладых і ня надта маладых, якія сорак гадоў пражылі пасьля вайны, а ўсё пішуць пра вайну, а пра сучаснасьць два-тры творы і ўсё. Фактычна і Чыгрынаў, і Сачанка, і Пташнікаў, і Далідовіч, і Дамашэвіч (ня кажучы ўжо пра Шамякіна і Навуменку) ды і многія маладзейшыя – гэта гістарычныя пісьменьнікі ці пісьменьнікі гістарычнай тэмы. А Леў Талстой, Дастаеўскі, Тургенеў, Чэхаў, Шолахаў – пісьменьнікі свайго часу. А ў нас такіх, як Распуцін, Шукшын, Бялоў, Абрамаў няма, а яны патрэбны.

Цудоўны ў Вас атрымаўся Антось (мне яго пачуцьці вельмі блізкія, бо ўзрост, а як Вы пра ўсё даведаліся – дзіўна. Хаця і пішу дурнавата: Вы ж сапраўдны пісьменьнік). І тэма харошая, і псіхалогія праўдзівая, і сітуацыі вельмі жыцьцёвыя. А сатырычна-іранічныя ўстаўкі, як разрывала нявестка беларускія дзіцячыя кніжкі ды і іншыя, вельмі добрыя.

Удалася Вам і Клаўдзя. Харошыя таксама і эпізадычныя тыпы, асабліва Ленка. Сквапнасьць і амаральнасьць дзяцей таксама пераконвае. Хоць эпізод, як сьпілоўвалі Серафімавіч і Макар старую ліпу – не зусім пераканальны. На 66 ст. напісана, што ліпа, якую зрэзалі, напамінала Макару “казачнага многарукага волата” – не праўдзіва і не да месца, вось каб так падумала Ленка, то гэта было б праўдзіва.

Лішняе слова “настальгія”. Ёсьць беларускія вызначэньні. А таксама “мярзотна” – штучнае слова. Яно зьявілася ў час вайны, калі машыністкі перакладвалі з рускага “мерзавец – мярзотнік”. Яшчэ Кузьма Чорны сьмяяўся: “Мярзотнік? Што ён мерзьне?”

На сэрцы, на душы можа быць у такім стане агідна, брыдка, а чалавек – агіднік, нягоднік.

Прабачце за гэтыя крытычныя дробязі.

Бо калі я падумаў, то і сьпіленьне ліпы для такіх людзей (дзяцей) – рэч натуральная. Тым больш ліпа, буслы, бусьлянка гэта ж у добрым сэнсе сімвалічна і бяз гэтага не абыйсьціся.

Да месца і публіцыстычныя адступленьні, накшталт: “Толькі чалавеку абмежаванаму, асьлепленаму ўласнай значнасьцю, здаецца, што мясцовыя людзі нічога не заўважаюць, ні пра што не здагадваюцца, усё даруюць. Ого, як бачаць, як здагадваюцца! З лёту ўгледзяць, што ты за птах, чаго варты, на свой аршын прымераюць тваю існасьць”.

Я правёў маленства ў вёсцы (Бягомлі), быў вясковым настаўнікам пяць гадоў і таму пра Вашыя словы магу сказаць: сьвятая праўда! Мне сьмешна глядзець на некаторых нашых людзей (у тым ліку і пісьменьнікаў), якія сябе лічаць самымі разумнымі, самымі хітрымі, самымі лоўкімі...

Віншую Вас з добрай аповесцю, з сапраўднай творчай удачай!

Ваш Пімен Панчанка. 2 лютага 1986 г.»

Можаце сабе ўявіць настрой і пачуцьці аўтара, удастоенага гэтакай увагі і такой ацэнкі самога Панчанкі, патрабавальнага, скупога на пахвалы. Тым ня менш атрыманьне ліста было для мяне трохі загадкай. Аж пакуль не пазнаёміўся, трохі спазнаў Пімена Емельянавіча. І тады зразумеў, што напісаць ліст нават асабіста незнаёмаму аўтару было для яго натуральным рухам душы. Я ня раз заўважаў, што для яго было вялікай радасьцю, ледзь ці не асабістым шчасьцем і ўзнагародай натыкнуцца ў сьвежым нумары часопісу на нізку ці хоць адзін добры верш, аповесьць, апавяданьне, адкрыць для сябе таленавітага і персьпектыўнага аўтара. І наадварот, страшэнна засмучаўся, калі трапляліся непраўдзівыя, каньюктурныя, халтурныя падробкі, асабліва калі гэтым займаліся ня бездары і графаманы, а вядомыя аўтары. Ён не стрымаўся і публічна ў друку высьцябаў масьцітага Антона Бялевіча, ня менш масьцітую Эдзі Агняцьвет дый іншых за сьвядомае адступленьне ад праўды жыцьця, несур’ёзнае стаўленьне да сваіх пісьменьніцкіх абавязкаў. Ня раз быў сьведкам, як прасьвятляўся ягоны твар, лагаднеў, узрушаўся голас, калі гаворка заходзіла пра нейкую новую таленавітую публікацыю. Я ведаў, што ён званіў знаёмым аўтарам, хоць і не любіў тэлефона, дзяліўся радасьцю з сябрамі і, пэўна ж, я быў не адзін, каму ён пісаў свае лісты-водгукі...

У апошнія свае гады Пімена Емельянавіча прыкметна стамлялі працяглыя гаворкі, і мы стараліся і па часе, і лішні раз не назаляць яму, аднак ён праз Зою Кірылаўну перадаваў: нешта хлопцаў даўно не чуваць... Ідучы к адзінаццаці на працу, часам сустракаў яго на лавачцы ў скверыку ў двары, падсядаў на хвілінку і, бывала, гэтая хвілінка доўжылася да абеду, а то і больш. У ня надта прыдатнае для прагулак надвор’е часам заўважаў яго на балконе, віталіся, ён запрашаў зазір­нуць на хвілінку, заходзілі ў кабінет, і зноў трапляў на працу а другой палове дня – добра, што сам быў начальнікам, а начальства, як вядома, не спазняецца, а за­трымліваецца. У ягоным кабінеце, пэўна, круглыя суткі не змаўкаў радыёпрымач, і Пімен Емельянавіч дзе ўважліва, дзе ўпаўвуха, дзе міма вуха слухаў і нашыя разьняволеныя, і розныя забугорныя галасы, меў на ўсё, што адбываецца, свой погляд. Канечне ж, усім сэрцам і душою ён вітаў нацыянальнае адраджэньне, галоснасьць, але ў адрозьненьне ад упалых у эйфарыю маладзейшых, нас у тым ліку, шмат што яго насьцярожвала, выклікала трывогу. А найперш – ці зможа наша непадрыхтаванае грамадства ўправіцца з бязьмежнай дэмакратыяй і татальнай галоснасьцю, ці не пацягнуць яны за сабой анархію і разброд, уседазволенасьць і распусту, ці не пачнецца дэвальвацыя і размываньне спрадвечных маральных прынцыпаў і каштоўнасьцяў? Нам, захмялелым ад свабоды, гэтыя страхі падаваліся надта ж гіпатэтычнымі, не прымаліся блізка, не ўспрымаліся як верагодныя, рэальныя ў бліжэйшай, дый аддаленай персьпектыве, і ён ня надта настойваў на сваім, вельмі хацеў паддацца нашаму аптымізму, аднак, адчувалася, гэта яму ня вельмі ўдаецца. Абмеркаваўшы нейкія надзённыя палітычныя праблемы, гаворка зноў і зноў вярталася да блізкіх, набалелых тэмаў літаратуры, культуры, маралі і этыкі, якія ўсё вастрэй і вастрэй сталі вытыркоўвацца ў творчым і грамадска-палітычным жыцьці. Яго па-ранейшаму вельмі непакоіла фанфаронства, пыхлівасьць, месіянства, канечне ж, з прыстаўкай “ілжэ”, самаўлюбёнасьць, калі ўласную персону хочацца велічаць не інакш, як на “Вы”. Усё гэта агіднай пошасьцю працягвала множыцца ў інтэлігенцкім асяроддзі, і сярод пісьменьнікаў, і сярод новай дэмакратычнай эліты. Па ягоным глыбокім перакананьні, гэта да дабра не прывядзе – адверне людзей, выкліча непрыязь і недавер. Панчанка дараваў, ставіўся з разуменьнем да шмат якіх людскіх слабінак, сам быў не сьвятым, не аскетам, але ў яго, гранічна сьціплага, простага, даступнага, абсалютна натуральнага ў любых сітуацыях і стасунках, заўсёды выклікалі непрыйманьне, сьмех, нават агіду тыя, хто пачынаў глядзець на ўсё звысоку, лічыць сябе самым разумным, самымі таленавітым, самым заслужаным, самым недаацэненым. Разам з тым гэтыя, на ягоную думку, няшчасныя, хворыя людзі выклікалі ў яго глыбокі смутак, спачуваньне, паколькі быў перакананы, што захворваньне на нарцысізм і непамерную амбітнасьць заўсёды прыводзіць творчых людзей да разбурэньня асобы, дэградацыі таленту. Яны калі не разумеюць, то недзе глыбока ў душы адчуваюць, што Бог трохі абдзяліў іх, даўшы некаму трохі больш таленту, чым ім, таму імкнуцца падмануць і Бога, і час, і саміх сябе, каб паймець пры жыцьці тое, што звычайна праходзіць пасьля...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Блакит отзывы


Отзывы читателей о книге Блакит, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x