Неизвестно - Дубянецкі

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Дубянецкі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание

Дубянецкі - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дубянецкі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вольга была найстарэйшая ў Кротавых. Але не любіла яна расказваць пра асабліва савецкія, асабліва галодныя гады. А аднойчы “у яе вырвалася, і сказала яна не без гордасці, не без стоенай пахвалы і сабе, і малодшай сястры, і брату: “А ў трыццаць трэцім ніхто з нашых дзяцей не апух. Некаторыя з бацькамі і маткамі - апухалі. Лес нас карміў, рэчка у нас, калі не ляніцца, з голаду не памрэш”.

А вось Маша, расказвала: “Елі ў тую цяжкую вясну ўсё: “сасновую “кашу”, маладыя парасткі, “пучкі”, шчаўе, але асабліва падтрымлівала рыба, якую ўмела лавіў дзесяцігадовы Мікалай”.

Гэта так расказваюць кабеты - і зусім непісьменныя і крыху больш адукава- ныя. I сэрца сьціскаецца ад болю калі гэта чытаеш. Але вось паслухаем гэтага надта ўжо савецкага пісьменьніка Iвана Шамякіна: “Дарэчы, пра год трыццаць трэці. Вясна гэтага году была кульмінацыяй цяжкасьцей “вялікага пералому”. Як вядома, найбольш перажывала Украіна. Натуральна, нястачы адбіліся і на паўднёвых раёнах Гомельшчыны.”

Гэта ж трэба так. Ды як так можна. 7 мільёнаў вымерла украінцаў, уміралі яны і на прызбах беларускіх хатаў. А ён, “пісьменьнік” ацаніў: “як вядома, най­больш перажыла Украіна”. Ды хто ты пасьля гэтага, ануча ты чырвоная!

Я не люблю і ня ўмею лаяцца. Увесь наш род такі. А тут варта было б загнуць такое на гэтага прыстасаванца. Вось новае яго блюзьнерства: “Было голадна, але свабодна. Шырока адкрыліся дзверы ў вялікі свет навукі (!!! - М.Д.). Што гэта за “свет навукі” мы ўжо бачылі па гэтых “мемуарах”: і ў Шамякінавых, і ў Кратовых, і ў іх суседзяў было безьліч дзяцей. I ніводзін не вывучыўся на буйнога сьпецыяліста. Адзін !ван стаў пісьменьнікам. Але ж пісьменьніцкі сьверб находзіць на чалавека незалежна ад адукацыі.

Сёе-тое можна выцягнуць і з гэтых чырвоных ашмоцьцяў: “Выхадны быў адзін - нядзеля. А законы суровыя: за прагул пад суд”. Але ж паслухаем вер- нападданіцкую споведзь: “Ды і сумленне не дазваляла зрабіць прагул.” I даводзі- лася галоднаму дзеячу па 60 кіламетраў у дзень мясіць палескую гразь! Божа мілы! Дзе Ты быў тады? Дзе Ты ёсьць цяпер. Пакарай. Хоць заднім чыслом гэтых “народных дабрадзеяў”, гэтых крывавых катаў. Прыбяры Ты іх з нашае далейшае дарогі!

Здаецца я ўжо занатаваў недзе, што стыпендыя ў Iвана была 60 рублёў, а “французская”, як яе тады называлі, булка за 72 капейкі, грамаў трыццаць (сто грамаў на тры разкі) цукру, растворанага ў чыстым кіпятку (на чай мала хто траціўся), лічылася шыкоўнай вячэрай, святочнай.”

Зноў споведзь камунара: “.Божа, якія мы былі бедныя! I якія багатыя цяпер! I яшчэ часам выказваем незадаволенасць!”

Iван, як бачым, час ад часу дае і ўспаміны іншых членаў абедзьвюх сем’яў. Вось найменшая з Машыных сясьцёр Клава - яна помніць, “калі фронт набліжаўся ў 1943 годзе - хаваліся ад карнікаў, якія адступаючы, злосна распраўляліся з насельніцтвам. Некаторая частка церушанаў не схавалася ў лесе, засталася ў вёсцы. Усіх іх, сорак восем чалавек, загналі ў драўляную царкву і спалілі. Не зьлітаваліся нават над сем’ямі паліцэйскіх”.

Божа, няўжо яшчэ калі дапусьціш такое?! Як мог Ты тады даць такую волю фашыстам і камуністам?!

Шамякін расказвае, што ў 1946-1947 гадах не заўсёды ў іх з Машай быў нават хлеб. Хоць які гэта быў “хлеб”? - з мякінай і іншымі прымесямі. А “на паёк часам прадавалі не муку, а збожжа, яго трэба было змалоць. Малолі на самаробных млынах. Круціць такія хатнія жорны вельмі цяжка. Машы адной не па сіле. Хадзілі ўдваіх. Помню, што для мяне гэта была самая пакутлівая работа. Ня толькі з-за цяжкасці. Яна абражала мяне. Млыны меліся ня ў кож- нага. Бліжэйшы - знаходзіўся ў сям’і, дзе былі мае вучні. Яны глядзелі, як настаўнік абліваецца потам, і - што думалі. Пасміхваўся і гаспадар: “Весялей круці, Пятровіч!” Мне здавалася, што занятак такі, як нішто іншае, прыніжае і аўтарытэт настаўніка, і аўтарытэт сакратара партарганізацыі.”

Вось, высьвятляецца, чаго саромеўся камуніст Шамякін! Каб не пабляк яго сакратарскі аўтарытэт. Дык вы там усе камуністы: вырашылі б “бяз сораму” вазіць усе “пайкі”, ссыпаўшы ў адзін мех, змалоць там на сапраўдным млыне ў Церусе, а пасьля разважыць на тыя пайкі.

Філасофія Марыі Філатаўны: “Менш багацьця - лягчэй паміраць.” “Часам яна палохае мяне сваёй шчодрасцю: гатова раздаць усё, - прызнаецца Iван Пятровіч.

I. Шамякін: “.Я даўно заўважыў, што ў навуку падаюцца прагматычныя жанчыны, менш адданыя сям’і, эгаістычныя, самалюбівыя”.

Клаўдзія Філатаўна атрымала дыплом медінстытуту з адзнакаю, магла б быць вучонай. Але паехала за хлопцам у глыбінку, у Краснапольле, да хлопца, які некалі разам з ёю канчаў медвучылішча і там працаваў фельчарам у сяле. Пасьля Аркадзь скончыў сельгасінстытут і рабіў аграномам у Краснапольлі.

Вясельле іх згулялі ў кватэры !вана Пятровіча - “немнагалюднае - чалавек трыццаць сваякоў, аднакурсьнікаў, але шчырае і вясёлае”.

За свата быў Андрэй (Макаёнак, канешне).

Аўтар расказвае, як ён на сваёй машыне вёз з Менску ў Краснапольле Клаву ўжо з дзіцём. “Спыніліся ў Фарцы - падбеглі бабулі: “Бацюшка ў царкве не хрысціць - холадна, у сваім доме.” Пасля, часта едучы з Наташай-школьніцай па гэтай дарозе, я жартаваў: “Вось тут, Наташа, мы цябе хрысцілі”.

Гэты аўтарскі “досьціп”, аднак, вельмі красамоўны. Перш за ўсё тым, што рэ- лігія перасьледуецца ў СССР: каб пахрысьціць дзіця, трэба ехаць на край сьвету, туды, дзе цябе ніхто ня ведае. I людзі, жыхары тых шчасьлівых, адзінкавых на сотні кіламетраў вёсак, дзе ёсьць царква, прывыклі ўжо да таго, што, калі ў іх вёску ўязджае машына з немаўляткам, значыць, вязуць яго хрысьціць. А гэта, у сваю чаргу, сьведчыць, апроч усяго, што бацькі “пры пасадах” сьпецыяльна едуць выканаць свой хрысьціянскі абавязак туды, дзе іх ніхто ня ведае, інакш страцяць пасады свае.

I. Шамякін згадвае пра свайго сына Сашу. А ці бачыў я яго хоць раз?

Мяне, ураджэнца Заходняй Беларусі, нямала зьдзівілі “разважаньні” Iвана Шамякіна і пра мой Край і пра яго каланізацыю савецкім імперыялізмам у 1939 годзе на падставе дамоўленасьці з нямецка-фашысцкім імперыялізмам.

Аўтар першы раз згадвае тут пра гэта ў сувязі са сваёй “дыпломнай” практыкай на заводзе пад Ваўкавыскам, цяпер гэта ў сувязі з Машыным і Клавіным братам Колем. “Коля рана пачаў курыць, лазіць па чужых садах, прапускаць заняткі ў школе. Таму пасля сёмага класа і пайшоў у вучылішча ФЗН (фабрычна-за- вадскога навучання, - М. Д.). Вучыўся на электрыка”. I вось гэты сьпецыяліст “паехаў на працу ў Заходнюю, у Ліду”.

Адчуваючы ўсюды і заўсёды адказнасьць за савецкага чалавека (тым больш за свайго сваяка), Iван Шамякін імкнецца рабіць яго маральна вышэйшым за людзей “чужога свету”. Ен піша, што пазнаўшы “радасці самастойнага жыцця ва ўмовах асяроддзя, якое жыло па законах старога свету, прыйшла да яго поўная сталасць, разумение каштоўнасцей ранейшага жыцця, і характар яго ўвайшоў у сваё натуральнае рэчышча”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дубянецкі отзывы


Отзывы читателей о книге Дубянецкі, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x