Неизвестно - Дубянецкі

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Дубянецкі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание

Дубянецкі - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дубянецкі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Абедзьве мае дачушкі пасьля гэтай хвалюючай урачыстасьці наведалі мяне ў бальніцы. А мама там дома рыхтуе з гэтай нагоды, як мы кажам, сьвята. Па тэлефоне я душэўна падзякаваў ёй за ўвагу да гэтай падзеі, і наогул за нашых дзяцей. Са сьлязой шчасьліваю ў голасе яна пераадрасавала гэтую падзяку мне. Сказала, што яна іх толькі нарадзіла, а выхаваў, аддаўшы ўсе свае якасьці ім, я. “Ты ж іх, апроч усяго, далучыў да беларушчыны, якая стала і іх лёсам”, – сказала мама. Вядома, мне прыемна чуць такія словы, але я ролю мамы ў выхаваньні нашых дзяцей лічу куды больш значнай, чым сваю. Маці – гэта далёка ня восьмы цуд сьвету ці нейкі там …наццаты цуд прыроды, а найгалоўнейшы твор, а значыць, і цуд прыроды. Бацька ідзе ўжо толькі за ім, за ёю…

23 чэрвеня 1986 году. На ўрачэбным абходзе папрасіў, каб мяне выпісалі з бальніцы: усё роўна тут няма чым мяне лячыць. Дый ня толькі лячыць! Учора вырашыў прыняць душ. Адказная за гэтую працэдуру санітарка сказала, што мужчынскі душ не працуе, што яна ня можа даклікацца сантэхніка. Параіла схадзіць у жаночы. А пасьля параіла пачакаць усё-такі, пакуль яна знойдзе тэхніка. Чакаў цэлы дзень – з дапамогаю нітрагліцэрыну! І нарэшце, пасьля 23-й гадзіны пайшоў-такі ў жаночую камеру. Выйшаў адтуль роўна ў дванаццаць гадзінаў ночы!

Затое сёньня лёс мяне “узнагародзіў” унікальнай сустрэчаю – з Фаінаю Да­дзіёмавай, былым галоўным цэнзарам Беларусі. Гэта здарылася зусім нечакана, у рэкрэацыі, дзе кожную раніцу прадаюць сьвежыя газеты.

– Што ж чытаюць, цікава, нашыя літаратары? – зачапіла яна мяне.

– Не ўгадаеце, – зьдзіўлена адказаў я, абы што-небудзь сказаць. І даў ёй магчымасьць працягваць:

– О! Хто-хто, а я магу гэта ўгадаць беспамылкова. Не дарма ж я больш за 26 гадоў душыла пісьменьнікаў і журналістаў, – так і сказала: “душыла”. Я таксама “здагадаўся”, што перада мною тая адыёзная цэнзарка, якая некалі ў Хрушчова (ці Брэжнева) кінула ў Менску канверт са сваёй скаргаю. Аднак яна аказалася яшчэ адыёзьнейшай, чым я ўяўляў сабе.

– Я ж была начальнікам Галоўліту БССР, – выразна і ня без ганарлівасьці адрапартавала яна ў адказ на выказанае мною зьдзіўленьне гэтым адкрытым “душыла”.

Я нават узрадаваўся, што асабіста пазнаёміўся з гэтым рэліктам, пачаў асьцярожна задаваць ёй пытаньні, удакладняць сказанае ёю. Так паступова высьветліў яе аўталегенду:

Вучылася ў Маскве ва універсітэце імя Я. Сьвярдлова. Пераехала ў Менск, куды перавялі мужа-вайскоўца. Апошні пасьля быў нават першым намесьнікам старшыні СНК БССР. Прозьвішча яго Цёмкін. Яна ж перавялася на давучваньне ў Менскі універсітэт журналістыкі, скончыла яго. Яе палітычная кар’ера пачалася ў якасьці актывісткі “жонкі камандзіра Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі” – у тыя гады быў такі ўстойлівы тэрмін. Нават Крэмль правёў перад вайною Усесаюзны зьлёт такіх “жонак”. На ім прысутнічала ў якасьці дэлегаткі ад Беларускай Ваеннай Акругі і “наша” Фаня.

– Вы не выступалі там, – пытаюся.

– Не давялося. Але ж некаторыя выступленьні добра ўрэзаліся ў памяць. Напрыклад, прамова вядомай тады юнай Хетагуравай. Муж яе служыў недзе на Усходзе. Дзяўчат там не было зусім. У маладых камандзіраў былі адпаведныя праблемы. І вось Хетагурава зьвярнулася праз друк да дзяўчат з заклікам ехаць туды. Многія адгукнуліся.

– За гэта яна і трапіла тады ў Крэмль?

– Ах, я не расказала пра яе прамову, – горача сказала баба Фаіна. – Пачала яна, выдома ж, чытаць, што ёй палітрук недзе напісаў. Чытала ўсё, як кажуць, правільна. Аднак Сталін перапыніў яе і сказаў:

– Напэўна, у вас там і нешта, апроч гэтага, робіцца. Дык раскажыце нам пра гэта сваімі словамі.

У беднай Хетагуравай пасыпаліся з перапуду на падлогу ўсе лісткі яе прамовы, – зазначыла старая Дадзіёмава, – але ж закончыла і бяз іх, і цікавей.

Позна вечарам, праходзячы праз сястрынскі пункт трэцяга паверху, я ўбачыў там Дадзіёмаву. Яна і тут раскручвала свае мемуары. Я ня мог не спыніцца, і адразу ж атрымаў месца сярод заінтрыгаваных слухачоў у белых халатах і шапачках.

24 чэрвеня 1986 году. (працяг). Вось некалькі фрагментаў з пачутага.

– Сталіна я бачыла чатыры разы, – пахвалілася Ф. Дадзіёмава. – У тым ліку, калі ішоў за труною сваёй жонкі Алілуевай. Труна была ўстаноўленая на гарматным лафеце. Сталін плакаў. А ў 1940 годзе на прыёме ў гонар удзельнікаў Дэкады беларускага мастацтва я з мужам сядзелі зусім блізенька ад яго, каля Аляксея Талстога з жонкаю. Тут атрымаўся канфуз. Сталіну спадабалася выступленьне Ансамбля Чырвонай Арміі. Ён устаў і паднёс кіраўніку ансамбля Аляксандраву фужэр віна. Аляксандраў не ацаніў дараваную міласьць і перадаў фужэр салісту Белану (? – М.Д.). Сталін люта закрычаў: “Гэта я вас, а не яго частую!” Аляксандраў абамлеў, выхапіў з рук зьбянтэжанага сьпевака гэтую горкую чашу і хуценька пачаў дапіваць яе.

– Было тры браты (? – М.Д.) Бэрманы. Адзін (? – М.Д.). Другі – нарком пошты і сувязі. Трэці – нарком унутраных справаў. Гаворка якраз пра гэтага. Упершыню ўводзілася тайнае галасаваньне на выбарах партыйных органаў. Кандыдат у сьпіс для галасаваньня павінен быў устаць і расказаць сваю біяграфію. І вось выходзіць гэты прыгожы нарком і расказвае: “Я – сын буйнога фабрыканта…” і г. д. Мой муж схіліўся да мяне і шапнуў: “Ня буду за яго галасаваць. Мне хапіла фабрыкантаў і буйных, і малых” (А муж мой з сямі гадоў працаваў на Быхаўскім шклозаводзе.) У перапынку Бэрман падышоў да нас і прама ў лоб: “Значыць, ня будзеце галасаваць за сына фабрыканта?” Муж крыху зьбянтэжана паўтарыў тое, што мне шапнуў у зале.

Бэрман быў выбраны, а мужа майго праз паўтара месяца пасадзілі ў турму, а мяне зьнялі з пасады першага сакратара Варашылаўскага райкаму партыі гораду Менску. Вельмі груба, абразьліва трэсьлі нашую кватэру. (Мы жылі ў “доме Саветаў” на рагу вуліцаў Карла Маркса і Леніна). Пасьля папярэдняга жыльца гэтай кватэры на антрэсолях застаўся апарат для прыгатаваньня марожанага. Я ім і сказала, што гэта такое. Тым ня менш у пратаколе ён быў названы “апаратам невядомага прызначэньня”.

– Я напісала Сталіну ліст на 18-ці старонках. (Почырк у мяне быў тады выдатны, нават мужу перапісвала). Ліст дайшоў да Сталіна. Мне вядома і ягоная рэзалюцыя: “Тав. Берыя, тав. Панамарэнка. Праверце ўсё, што яна піша. Калі падманвае, – паступіць, як з ворагам народу. А калі праўду напісала, – задаволіць яе просьбу. Сталін”. Я напісала “праўду”. Праз паўтара гады мужа адпусьцілі. На 22 кілаграмы пахудзеў ён там, абнасіўся – трымалі ж ва ўсім сваім адзеньні. Рэабілітавалі, прызначылі старшынёю Менскага аблвыканкаму, мяне – загадваць упраўленьнем мастацтва. Вось чаму мы абодва і трапілі на тую Дэкаду ў Маскву, а там і ў Крэмль.

– Пасьля вызваленьня Заходняй Беларусі, – кажа Фаіна Дадзіёмава, – мяне паслалі туды наладжваць культуру – здабыткі не малыя! Напрыклад, Генадзь Цітовіч з яго калектывамі. Памятаю, прывезла я іх на Дэкаду ў Маскву. Добра сьпявалі. Але ўсе яны, апроч Цітовіча, апынуліся неўзабаве на баку фашыстаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дубянецкі отзывы


Отзывы читателей о книге Дубянецкі, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x