Неизвестно - Пясецки

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Пясецки - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Неизвестно - Пясецки краткое содержание

Пясецки - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Пясецки - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Пясецки - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У мяне да яе ліст. Ад мужа.

— Ліст!.. Ад мужа!..

Неўзабаве Забава апынуўся ў малым пакойчыку. Памяшканне тое і спаль­ня за перагародкай былі кватэрай трох дарослых людзей і дзіцяці. Умэбля- ваная бедна, але ўсюды панавала ўзорная чысціня. На стале гарэла лямпа. Бацька спадарыні Ядвігі, высокі, атлетычнага складу мужчына гадоў за пяцьдзесят, зацягнуў на вокнах фіранкі. Жонка ягоная спала за перагародкай. Спадарыня Ядвіга чытала ліст ад мужа. Была відавочна ўсхваляваная, на яе шчоках выступіла чырвань.

Бацька спадарыні Ядвігі панура маўчаў. Забаве здалося, што ён неза- даволены, але з якой прычыны? Спадарыня Ядвіга прабегла вачыма аркуш і пачала ўважліва чытаць, засяроджваючыся над кожным сказам.

Вільня, 28 ліпеня 1922 г.

Каханая Ядзенька!

Я вельмі непакоюся, не ведаючы, што з Табой. Год як я не атрымаў ад цябе аніводнага ліста. Я пісаў некалькі разоў, але аніякага адказу дагэтуль не маю. Я не магу здагадацца, што гэта значыць і што з Вамі сталася. Напішы падрабязна пра сябе, тады я адкажу Табе вычарпальна. Здароўе маё добрае. Працую і жыву ў дастатку. Засмучаюся толькі, што не маю ад Вас аніякай весткі. У галаву лезуць найгоршыя думкі. Як здароўе Андзі і бацькоў?

Цалую Вас усіх.

Кароль

PS. Перадаўца лістамой знаёмы. Можаш яму ва ўсім давяраць.

P.P.S. Перасылаю разам з лістом свой фотаздымак.

Спадарыня Двалінская адклала лісты ўбок:

— Пан даўно бачыў Кароля?

— Тыдзень таму.

— Пан з Вільні?

— Не. жыву стала ў Ракаве, паблізу мяжы. Пачаў займацца кантра- бандай. Маю некалькі лістоў і пэўныя свае справы, таму прыйшоў у Менск. Я жыў тут калісьці.

— Калі пан вяртаецца?

— Не ведаю пэўна. Праз некалькі дзён.

— Чаму пан жыве ў Польшчы?

— Я некалі не пайшоў у савецкае войска і быў змушаны потым эмігра- ваць у Польшчу.

— Можа, пану прыкра, што так я распытваю?

— Але ж я ахвотна адказваю.

— Пан, пэўна, галодны? Можа, гарбаты?

— Ахвотна б напіўся, але маю пільную справу ў месце і хацеў бы выка- наць яе з вечара. У вас можна хадзіць па месце без пропуска?

— Так, але ходзяць патрулі і трэба мець добрыя дакументы. Пан можа ў нас пераначаваць.

— Вядома, хацеў бы толькі папярэдне схадзіць у места.

— Калі пан вернецца?

— Праз. гадзіну. Найпазней праз дзве.

— Мы будзем пана чакаць.

* * *

Забава пашыбаваў па цёмных, брудных вулках места. Святло электрыч- ных ліхтароў гарэла толькі на цэнтральных вуліцах. Рэшту места ахутвала цемра, у якой панура прытаіліся цёмныя камяніцы. Вокны ўсюды былі паза- вешваны. Мінакоў сустракалася мала. Час ад часу з тарахценнем праязджалі аўтамабілі. Тады вуліца поўнілася ляскатам жалеззя і туркатаннем рухавіка. Жоўтыя языкі ліхтароў лізалі мокрыя камяні бруку.

Найболей здзівіла яго тое, што нават у цэнтры места, дзе панаваў адносна вялікі рух, не чуваць было людской гамонкі.

«Тут ніхто не гаворыць, не смяецца: нечага ўсе баяцца!» — зрабіў высно- ву Забава.

Пачуваўся, быццам нырцануў у ваду і паволі плыве ў ёй. Уражанне гэта ўзмацняў дробны дождж і бліскучыя каціныя ілбы мокрага бруку. Вуліцы пакідалі ўражанне брудных каналаў, а людзі нейкіх фантастычных рыб. Зда- валася, што не ішлі, а плылі, цёмныя, цяжкія, бясформенныя.

Забава ішоў у кірунку Залатой Горкі.

Забава ляжаў у ложку і пры святле свечкі з вялікай цікавасцю чытаў «Таямніцы Парыжа». Дзесьці далёка за акном працягла і надакучліва галасіў міліцэйскі свісток. Забава падняўся з ложка, узяў на кухні сякеру, расчыніў рамы і аканіцы, вылез праз акно на вуліцу.

Было ціха і цёпла. Забава ў адной бялізне з сякерай у руцэ ішоў у кірунку свістка. На бакавой вуліцы ўбачыў міліцыянера, які няспынна свістаў, працавіта адтапырваючы шчокі. У правай руцэ трымаў наган з узведзеным курком. Руля рэвальвера была накіравана ў грудзі чалавека, які ляжаў у рыштку з паднятымі ўгару рукамі. Трохі далей ляжаў, пера- кулены ў канаве, воз.

— Што тут здарылася? — спытаў Забава, набліжаючыся з сякерай у руцэ да міліцыянера.

Ахоўнік грамадскага спакою, убачыўшы сякеру ў руцэ Забавы, падаўся назад, але, заўважыўшы лаяльны выраз на твары Забавы, сказаў:

— Таварыш, я арыштаваў злодзея, які хацеў збегчы, але ў яго перакуліўся воз. Свішчу, свішчу, а з камісарыяту ніхто не падыходзіць.

Забава згадаў доўгія спісы расстраляных, штодня друкаваныя ў газетах, і свой нядаўні арышт, калі ледзь не паклаў жыццё.

— Гэта злодзей?! — спытаўся пагрозліва.

— Так, таварышу.

— А што тут з ім бавіцца! Я яго зараз ліквідую. У нас нядаўна гэткія, а, можа, акурат і ён сам, кабана скралі. — Забава бліснуў лязом сякеры, пады- маючы яе.

— Нельга, таварышу! — міліцыянер схапіў яго за руку. — На гэта ёсць следства і суд. Можа, яшчэ іншых выкрыем. ягоных хаўруснікаў. Ведаеце што? — дадаў неўзабаве. — Папільнуйце гэтага сукінага сына, а я прывяду з аддзялення падмогу, бо нельга фурманку тут пакінуць. Там шмат скрадзе- най з вайсковага склада конскай збруі.

— Добра. — сказаў Забава, — толькі хутка.

— Мігам!

Міліцыянер ступіў некалькі крокаў, але зараз жа вярнуўся.

— Страляць умееце, таварышу?

— Вядома!

— Трымайце машынку. Як што — у лоб!

Забава ўзяў наган і заняў ваяўнічую паставу. Міліцыянер спехам падаўся да аддзялення, што месцілася на той самай вуліцы, праз дзесятак будынкаў. Над ягоным уваходам, наверсе, вісеў ліхтар, які асвятляў даволі вялікую частку вуліцы перад забудовай.

Калі міліцыянер апынуўся на такой адлегласці, што не мог іх чуць, Забава звярнуўся да злодзея: таксама блатны . Збірай хутчэй шмокты на скамейку і гвінтуй !

Злодзей пазіраў на яго з асцярогай.

— Ну, каціся! Раз, два! Чаго чакаеш?!

Забава нават дапамог злодзею сабраць вытрасеныя ў канаве рэчы, пад- няць воз і надзець кола.

Забава чакаў.

Міліцыянер, які хутка пасоўваўся на далёкім даляглядзе вуліцы, ужо наблізіўся да аддзялення. На момант паказаўся ў яркім святле электрычнага ліхтара і знік за параднымі дзвярыма камяніцы.

— Ну, зараз ірві кіпці! — скамандаваў Забава. — Жыва!

Злодзей хвастануў лейцамі каня, і воз хутка пакаціўся. Праз некалькі хві- лін знік у цемры.

Забава пералез праз агароджу могілак, а адтуль кароткай дарогай трапіў дадому. Прыцягнуў на аборцы аканіцы. Зачыніў акно. Схаваў пад падлогу наган і лёг у ложак, раскашуючы над працягам «Парыжскіх таямніцаў».

Свісток міліцыянера цяпер яму не замінаў.

* * *

Вось гэты наган і закапаў Забава, разам з бранзалетам, у склепе.

* * *

З глыбіні падворка Забава прынёс драбіну і прыставіў яе да дзверцаў, што вялі на гарышча. У галаве праносіліся неспакойныя думкі: «Ці знайду ўсё?.. Два з паловай гады прамінула».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Пясецки отзывы


Отзывы читателей о книге Пясецки, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img