Неизвестно - Пясецки

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Пясецки - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Неизвестно - Пясецки краткое содержание

Пясецки - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Пясецки - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Пясецки - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яму цяпер было вельмі важна знайсці тыя рэчы, ад гэтага залежала наступнае, што магло адбыцца пасля выезду з Менска. Зараз яны здавалі- ся яму цэлым скарбам і найперш ад іх цяпер залежаў поспех усёй ягонай працы.

Стаўшы на апошнім прыступку драбіны, канцом нажа па-майстэрску адамкнуў спружыну навяснога замка. З гарышча злез у сенцы, дзе нейкі час прыслухоўваўся пад дзвярамі, што вялі да дзвюх кватэр.

Падняў дзверцы і ўлез у склеп. Рабіў усё спакойна, давяраючыся свайму спрыту, досведу і самай найлепшай памочніцы для нелегальнага чалавека: ночы. Але калі апынуўся ў склепе і пачаў раскопваць зямлю, трохі стаў нерва- вацца. «Можа, ужо няма?» — тахкала ў галаве трывожная думка.

Усё было на месцы. Забава выцягнуў са схованкі закапаны некалькі гадоў таму пакет. Атрос з пяску. Перарэзаў моцна завязаныя шнуркі. Разгарнуў даволі вялікі лапік прагумованага плашча, нейкія анучы, і, нарэшце, тоўстую, прамасленую паперу.

Бліснула матавае цела нагана. Радасць ахапіла Забаву. Узяў моцна, як далонь найлепшага сябра, ручку рэвальвера, зазірнуў у рулю, пакруціў паль­цам маленькі барабан. Зрабіў рукой рух быццам страляе і засмяяўся. весела, шчасліва. Рэвальвер быў у парадку.

Забава сцёр з яго насоўкай аліўкавы алей, якім калісьці змазаў, і паклаў рэвальвер у кішэню. Выняў з паперы бранзалетку і таксама схаваў яе. Астат- нія паперы і анучы згроб нагой у ямку, засыпаў пяском і прытаптаў зямлю.

Ідучы назад цёмнымі вуліцамі места, выдатна сябе адчуваў. «Я маю машынку. маю. Сем пэўных стрэлаў», — праносіліся ў галаве вясёлыя думкі.

* * *

Была адзінаццатая гадзіна ночы, калі спадарыня Двалінская, пасля доўгай гутаркі з Забавам, пайшла адпачываць. Забава застаўся з яе бацькам.

— Ведаеце што, пан? — сказаў Юзаф. — Падабаецеся мне. Нам трэба наша знаёмства акрапіць. Маю ў запасе бутэлечку першаку, таму разду- шым яе.

Неўзабаве на стале з’явілася літровая бутэлька самагону. Пан Юзаф пад- ахвоціўся. Зрабіўся вясёлы і вельмі гаваркі.

— Я не маю адукацыі — сказаў ён, — але жыццё бачыў. Ой, пабачыў! Шчыра, паночку. Шэльму па вачах пазнаю. Так. У мяне: як чалавек чала- векам. душу аддам! Як хам — душу з яго вон!.. Вось што!.. У пану бачу чалавека. Так.

— Гэта мне вельмі прыемна, — адзначыў Забава, — што пан, так мала мяне ведаючы.

— Ціха!.. Не кажыце, пане, — перапыніў Юзаф. — Я тамака розных псіхалогій не вучыўся, але не аднаму з тых, што стос кніг згрыз, дам форы. Ён на паперы вучыўся, а я на людзях, у жыцці. Разумееш, пан? Ты ведаеш, пане, кім я быў? — Юзаф нізка нахіліў галаву, змятаючы са стала вялікай чорнай барадой крошкі. — Матросам я быў. Так, матросам! — сказаў з націскам. — Трыццаць гадоў па свеце бадзяўся, шчасця шукаў, ажно тут знай- шоў! — тыцнуў шырока растапыранымі пальцамі дзесьці ўглыб пакоя.

Задумаўся.

— Хачу пану штосьці сказаць. — прамовіў пасля кароткага маўчан- ня. — Толькі сакрэт. Разумееш?.. Бо гэта нібы няёмка.

— Добра — адказаў Забава.

— Дай руку!

Паціснулі рукі, як сябру сябра.

— Пан прынёс ліст для Ядзькі ад Кароля. Яна ўзрадавалася, а я. зусім не! Бо ён, шчыра кажучы, смоўж. Гэта чалавек, паночку, які толькі сябе само- га любіць. А калі жонку прыпомніў, дык не таму, што кахае, а проста: пра сваю ўласнасць нагадвае. Дбае, як пра карову або казу. Так... А няварты яе, няварты!.. Самалюб, недалуга, тонкая кішка. Яна ў мяне добра загартаваная, на ўсякую бяду! А якая працавітая, цярплівая, верная!.. Выхоўваў, навучаў, як мог, за апошні рубель, каб такому беларучку жыццё асалодзіла. Ну, прапа- ла. А усё: бяда-нэндза!.. Точыць чалавека, як іржа жалеза!..

— Калі ласка, пан, — сказаў Забава, каб адарваць яго ад непрыемнай тэмы, — якія ў вас тут адносіны паміж грамадзянамі і. уладай? Гэтак даўно не быў у Расеі.

Спадар Юзаф усміхнуўся.

— Адносіны, адносіны?. Вельмі простыя адносіны: Молчать и нераз- гаваривать. Такія адносіны! Разумее пан: дыктатура пралетарыяту! Дык- та-ту-ра!!! А з гэтай прычыны кожны гнюс, уедлівы, які мае шмат спрыту і нахабства, атрымаў магчымасць прыгнятаць іншых, якія тых вартасцей не маюць. Калісьці ўлада служыла грамадзянам. Зараз грамадзяне служаць уладзе. Служаць са страхам. подлым, агідным, які зневажае чалавека. Страх ператварыў грамадзян у шпікоў. нават у сем’і ўвайшло шпіёнства. Пан ведае, у якой дзяржаве мы жывём, га?

— У Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы.

— Нічога падобнага! — грукнуў даланёй па стале Юзаф. — У ліпкай краіне, у ліпучай дзяржаве, паночку, у ліпучай. Тут усё ліпее і ўсё злеплена: расколатыя шыбіны — паперай, муры і платы — дэкрэтамі, паркеты і сце­ны — макроццем і брудам!.. Паветра ліпкае ад смуроду; рукі ліпкія — ад зладзейства; погляды ліпкія — падазроныя і баязлівыя; улада ліпкая — хабарыстая!.. У клеі, халера, мы жывём, у ліпкасці паміраем! Кожны сноў- даецца, як той журавель у балоце: нос з бруду выцягне — хвост уграз, хвост выцягне — нос уграз і так кругом!.. Мая Ядзька (разумная гэта лабацінка) кажа, што мы жывём у чацвёртым вымярэнні. Нібы пазанармальным чалаве- чым жыццём. І гэта насамрэч так, бо нават час перасунуты на тры гадзіны.

У людзей дзевятая вечара, у тэатры ідуць ці на балі, а ў нас — дванаццаць уначы, даўно спаць вымушаны. Людзі на працу а восьмай раніцы ідуць, а мы а пятай уначы.

— Мяне цікавіць, як грамадзяне ставяцца да ўладаў?

— Не-на-відзяць! Стра-а-ашэнна! Да смерці, крадком ненавідзяць, са страхам. Ненавідзяць, ліслівячы! Ненавідзяць, працуючы! Тут няма анічога святога! Усё аплявана, высмеена, над усім здзек. з крывёй і слёзамі. Да прыкладу, дзяржава наша завецца скарочана: РСФСР. Скарот гэты служыць мішэнню да проста бясконцых высмейванняў таго, што лепш за ўсё свед- чыць пра любоў і давер грамадзян да ўлады. У кожнай іншай краіне грама- дзяне ганарацца сваёй прыналежнасцю да дзяржавы, а ў нас. Калі ласка, паслухайце, што робяць з таго прыгожага скароту: РСФСР. Першае: «Редкий Случай Феноменального Сумасшествия Расы». Другое: «По краям Розы, по бокам Слёзы, а посредине Фига» ). Трэцяе: «два Ерики, два Серики, а посреди­не Фе». Чацвёртае: «Российский Социализм Форсит Своим Рылом»... І гэтак далей бясконца!.. Тут я прывёў толькі некаторыя, мажлівыя да пераказвання. У ніякай дзяржаве, спадарочку, не можа выгадавацца гэткая нянавісць да ўлады, як у нас! І думае пан: ненавідзяць буржуі? Не. беднякі ненавідзяць! З буржуямі скончана. альбо выбіты, альбо павыміралі, альбо паўцякалі, а тыя што, засталіся — далі сабе рады. Добра абгрунтаваліся. Кажу ж, далі сабе рады... Можа, лепш, чым калі. Зрэшты, убачыць пан сам. Пан казаў, што жадае ехаць у Гомель, да знаёмых.

— Так, і з гэтай прычыны маю просьбу.

— Вельмі ахвотна.

Забава паказаў Юзафу бранзалет і папрасіў прадаць яго за савецкія грошы. Трэба ж на праезд. Той стаў уважліва разглядаць каштоўнасць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Пясецки отзывы


Отзывы читателей о книге Пясецки, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img