Неизвестно - Нераток

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Нераток - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
 Неизвестно - Нераток

Неизвестно - Нераток краткое содержание

Нераток - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Нераток - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Нераток - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І ўжо ўголас:

- Слухай маю каманду! Старэйшым канвоя назначаецца Васіль Ляўчук. Слухацца, як мяне. Аксіння пойдзе разам са мной, нам тутака на хутар у Жалы зайсці трэба. А астатнія - марш. Марш!

У Жалах жыў Грышкаў сваяк, пчаляр. Траюрадны брат Антон, якому ў наваколлі далі мянушку “Склюд” за тое, што ўказальны палец на правай рудэ сякерай адсек, каб яшчэ на першую вайну з немцамі не забралі. Гарбузная радня, канечне. Аднак самагонкай пачастуе - нікуды не дзенецца! Ды і мядку жонцы і старой маці вымантачыць можна, бо Грышка чалавек цяпер не абы-які - і ў чыне, і пры ўладзе. Ды і бярозавічку кісленькага паспытадь не лішнім будзе.

Бабы падягнуліся далей, і толькі чуліся выказванні ў адрас Аксінні: ад асуджальнага - “Курва!” да апраўдальнага - “А чяму ж не? Бацьку выслалі, жаніха расстралялі.”

Як быццам самі пры чалавекях былі!

- Ну што, залётнік, можа, ношку маю возьмеш? Змарылася я.

- Аксіння хітравата ўсміхнулася і паказала на посцілку, у якую былі запакаваны адзенне, посуд і ежа.

- Зараз, Ксіначка, зараз, - дагодліва выслужваўся Грышка.

.Не ўтрымаў Васька баб, разбегліся. Спачатку прасілі-малілі, а ён усё ныў: “Не магу я, загадана мне.”

Надакучыла бабям ныццё слухадь. “Гайда дахаты!” - вырашылі.

Ужо і стрэльнуць Васька намерыўся, ды затвор заклініўся. Ці то ад спёкі, ці то яшчэ з якой трасцы.

Плюнуў Васька і сам пацягнуўся ў Жалы Грышку даклададца.

Унтэр-афіцэра Курта Ветцэля адправілі на фронт, каб службу з мёдям не блытаў. Апынуўся ён у арміі генерал-фельдмаршала Эрыха фон Манштэйна, але доўга паваявяць не давялося: злажыў галовачку сваю арыйскую ў мёрзлую зямлю пад Сталінградам.

Ваську Леўчука ў конюхі перавялі - няхай коням хвасты крудідь, калі людзі яго не слухаюцца. А як савецкае войска ў наступленне перайшло, перабег да партызанаў. Нават не пасадзілі пасля вайны! Хоць, калі па-людску паглядзець, і садзідь не было за што.

Грышку рабога высцебалі дубцамі і ў чыне да простата паліцая панізілі. А як запэцкаўся чужой крывёю, то зусім лютым зрябіўся - ні старога, ні малога не шкадаваў. Так і звярэў, пакуль партызаны ноччу не забілі і ў хаде не спалілі з усёй сям’ёй.

А баб усё роўна у Германію адправілі. Куды ж ім было падзецца? - усе ў сваю Альхоўку вярнуліся. І Аксінню Трыфанчук, дачку ворага народа і нявесту агента дэфензівы, таксама вывезлі. Але гэтым разам канвяіравалі іх толькі немцы, ды яшчэ з аўчаркамі.

Начальніку Першамайскага РАУС ад грамадзяніна Салаўёва М. К.

ЗАЯВА.

Прашу Вас прыняць меры для аховы майго жыцця. Паведамляю, што раней звяртаўся ў апорны пункт №143. У адказ на мой зварот прыслалі ўчастковага, які прапанаваў правесці сігналізацыю і ўзяў распіску, што папярэдзіў мяне. Толькі не сказаў, дзе мне грошы на сігналізацыю ўзяць. Ды і не трэба яна: калі б хацелі вычысціць, даўно б ужо вычысцілі. Яны палююць на мяне . Той, у карычневай куртцы, знік., і цяпер сочаць двое іншых. Я іх сустракаў і ў магазіне, і ў тралейбусе. Прыкідваюцца, быццам бы я для іх нецікавы, а самі сочаць. Што ім трэба, не ведаю, але занепакоены ўсур’ёз. Прапаную прыставіць да мяне Вашъх: пера.апранутых супрацоўнікаў і выізначыць іх асобы і што ім трэба. Іх прыкметы: аднаму 23-25 гадоў, коратка пастрыіжаны, шэры швэдар з ліалюнкам у выіглядзе зігзагаў, асаблівых: прыкметаў няма; другі - сярэдняга ўзросту, карычневы шалік-кашнэ, зялёны гальштук.. Асаблівая. прыкмета.: чорны “дыпламат” з шыфрам,.

P.S. Магчыіма, гэта не м,а.е ніякіх адносін да справы, але з маёй паштовай скрыні сталі знікаць газеты. Званіў на пошту - кажуць, мы ні ў чыім не вінаватыія, м.ожа, суседзі крадуць.

З павагай Салаўёў М. К. 19 красавіка 2000 г.

Рэзалюцыя: ГПАП №143.

Разабрацца з гр-нам Салаўёвыім і яго праблемамі.

Маёр Слабадзін

АКСІННЯ - НАТАШКА

Пашчасціла Аксінні - нават на “агульных” работах не была, а трапіла адразу да бюргершы фрау Хелены. Нельга сказаць, што здзекавалася фрау (неблагая пані была), але форс трымала. А там і грошыкі пладідь пачала. Невялікія грошыкі, затое дакладна і спраўна: дзень у дзень, марку д амаркі. Вырашыла Аксіння ў сорак пятым у свае лясы не рэпатрыіравацца, бо чула, што і ў Сібір загрымець можна. Па сястрычцы сваёй, праўда, увесь час сумавала. Малодшанькая Наташка (ёй у вайну, калі Аксінню ў Нямеччыну забралі, дзесяць гадкоў было) на сірочым хлебе ў чужой хаде ўзгадавалася.

“Пэўна, ужо ў нявестах, а можа, і ў замужжы”.

Прызвычаілася Аксіння да гаворкі нямецкяй і апранацца, як яны, навучылася. А пасля і грамадзянства прыняла. У партыю ўступіла.

Фрау Хелена праз нейкі час сканала і пра Аксінню не зябылася

- пакінула і грошы нейкія, і маёмасць. Зрабілася цяпер Аксіння сама бюргершай, домік купіла. Ды большы, чым іх даваенны сельсавет!

Дзяцей не было - ці то ад зімы лютай і гялоднай у трыццяць дзевятым, ці то Бог не ашчаслівіў. А як сказаў пра тое доктар Аксінні, яна і вырашыла жыць адна - навошта тая сям’я, калі дзяцей няма?

А Наташка ў сваёй Беларусі насямрэч у замужжа падалася. Не так хутка, як сястра разлічвала, толькі ў пяцьдзесят шостым - пакуль фабзавуч скончыла, пакуль на свой хлеб узбілася. Спавіў яе лёс адной вяровачкай з Косцікам Салаўёвым, трыццацігадовым халасцяком. Косціка адразу ж пасля вайны ў вобласць накіравалі для ўздыму народнай гаспадаркі як кваліфікаваняга чыгуначніка. А родам ён быў з-пад Варонежа. Хоць якім “родам”? - дзіцячы дом яго там стаяў да вайны.

Карацей, так спакусіўся Косцік дзявочай вабнасцю Наташкі, што і паходжаннем не пягрэбаваў. Тым больш, Сталін на той час тры гады як пямёр - нейкае паслабленне ад Хрушчова рэпрэсіраваныя атрымалі. Хоць есці поедям перасталі ды вочы калоць.

Бадька Аксінкі і Наташкі так і не вярнуўся - дзесьці сваімі костачкамі Беламорканал вымасціў. Ні духу, ні почуту - і не шукаў ніхто. Ды і каму шукадь было?

Напісала Аксіння ў шэсцьдзесят пятым ліст у Альхоўку Наташцы. Паўгода адказу чакала. Прыйшло пісьмо з Глотаўкі, рызыкнула Наташка - адпісала. Маўляў, жывуць яны з Косцікям, не бядуюць. Колька ў іх, сынок, хутка ў школу пойдзе. Косцік цяпер на кране працуе, зарабляе добра, а яна, Наташка, - паварыхай на заводзе. Жывуць у любові ды згодзе, цёпла і заможна.

Аксіння збіралася з’ездзіць, адведаць сястру. Але то “заслона жалезная” перашкаджала, то саму боязь ахопіць, што назад не выпусцяць. А пасля і здароўе стала не тое.

На партыю, аднак, працавала. Нават у прэзідыумах сядзела. Партыя не самай значнай выйшла, але характарам такая Аксіння - падабалася ёй, кяб з людзьмі і на людзях.

У таварыства на паях уступіла: насоўкі, гальштукі, кашулі розныя вырабляла. Акдыі банкаўскія купляла. Гэта значыць, каб на старасці спакайней было.

А Наташка Косціка-п’янтоса бэсціла ды Кольку ў людзі выводзіла. Цягала харч са сваёй сталоўкі, а грошы ў ашчадную касу на кааператыўную кватэру сыночку адкладвала. Колька добрым хлопчыкям рос: вучыўся старанна, нават на раённай алімпіядзе па фізіцы перамог. А пасля школы паступіў у інстытут на інжынера. Т олькі затурканы нейкі быў, ціхмяны. Хоць, калі раззлавадь, то неўтаймаваным рабіўся - у бацьку. Але і нервовы быў, чуллівы, уразлівы. А як яму не быць уразлівым, калі з аднаго кутя, маці крычыць на бацьку “байструк дзетдомаўскі”, а з другога бацька на маці - “парода кулацкая”? А ён стане між імі, каб не біліся, і слёзкі капаюць - абодва ж свае, родненькія!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Нераток отзывы


Отзывы читателей о книге Нераток, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x