Неизвестно - Нераток

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Нераток - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Неизвестно - Нераток краткое содержание

Нераток - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Нераток - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Нераток - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Формула, якую я некалі здолеў перадаць вучоным і нават апублікавадь у Сеціве, ні пры чым. Яе, здаецца, ігнаравалі. Але нават цяпер самаму старому жыхару планеты - сто пяцьдзесят два гады. Стогадовых - трыццаць мільёнаў. І гэта пры несупынных войнах! Цяжка сказадь, можа, усё ж нешта засвоілі?

105-115

P. Р. S. Дзве тысячы шэсцьдзесят шосты год. Дзве шасцёркі палохаюць. Зноў успамінаю Імартала: людзі занадта вялікае значэнне надаюць лічбам. Нешта гаворадь пра гіганцкі метэарыт, які ў наступным годзе павінен страсянуць планету. Ваенныя прапануюць два варыянты абароны: разбідь няпрошанага госця на аскепкі і засеяць імі палову плошчы планеты або накіравадь яго ў Марыянскую ўпадзіну і змыць Акіянію. Маўляў, каму яна патрэбна?

Чорная амерыканка з італьянскім прозвішчам Лора Тычэлі задзяўбла флэм-кліпам “Невядома, чаму мы тут’, хоць верш яўна унікальны і да месца. Джойнт Стынглер стаміў рэкламным паказам “Праявы змроку’: пяцісекундныя эпізоды высвечваліся нават на сметніцах. Зрэшты, не раздражнялі.

Незразумела чаму, але ў апошнія гады я пачуваюся лепей. Зніклі прабелы ў памяці і галюцынацыі. А сёння абсалютна спакойна прайшоў кіламетры тры па сваім раёне. І нават агрэсіўныя нашчадкі белагаловых шэльмаў, якія з’явіліся пасля алазітанскай дэтэнтызацыі, не насмеліліся напасці, хоць іхнія кігсы - слізготны абутак, які я пакуль не засвоіў, - хутчэй за ўсё дазволілі б пазбегнуць затрымання і кары. Ды вельмі ж я падаўся ім (дазволю сабе такое слова) вальяжным!

Дарэчы, апошнія падзеі (Усёафрыканскае Паўстанне, якое ахапіла свет) дазволілі мне без праблем аднавіць дакументы, быццам бы знішчаныя ў пажары, пасля якога я жыў у Храме Андаманскіх Вешчуноў. Згодна з пашпартам мне сорак сем гадоў, хоць выглядаю пакуль старэй гадоў на пятнадцать. Яны думаюць, што мяне састарылі жыццёвыя катаклізмы. На самай справе я цяпер не толькі вечны, а і маладзею.

Нядаўна загледзеўся на трыццацігадовую кабету і яна збянтэжыла вулічнай гаворкай: “Што, кантакты перамкнула?

Пяцьдзесят!” Толькі дома я зразумеў, што гэта цана яе сексуальнай даступнасці.

На гэтай планеце ў мяне даўно няма нікога, апроч Адамава- Імартала, якога я не спадзяюся ўбачыць. Ён не з’явіўся, калі мне споўнілася сто дзесяць гадоў, - гэта нонсэнс, маветон або алагізм, як заўгодна. Значыць, ён усё ж перайшоў на іншы ўзровень жыцця. Зрэшты, пра гэта, як і пра мой узрост, ведаем толькі мы.

З год таму па тэлеплаце (так пагардліва называюць тэлевізар) я ўбачыў Відю: ён цяпер адзін з босаў фонда Сорасаўскіх прэмій. Гэта і ёсць твой “вышэйшы” ўзровень, Вітэрнал? Ці гэта твой клон?

Пасля бачыў, як ён адлятаў у космас. Само сабой, Імартал зноў меў другое прозвішча. Праз некаторы час далі інфармадыю, што адзін з энсураў-раскрадальнікаў Сорас-фонда асуджаны да пажыццёвага зняволення на востраве Мас. Бясспрэчна, што Адамаў- Вітэрнал клануе сабе падобных смяротных і ўладкоўвае іх на ўплывовыя пасады ці робідь вядомымі асобамі. І больш не клапоціцца пра іх. Навошта, не разумею. Магчыма, проста перадае мне прывітанне або нейкую, пакуль незразумелую для мяне, інфармацыю.

Я ўжо разабраўся, што блакіроўка гена старэння пасля дасягнення сталага ўзросту падаўжае жыццё, нават дае рэгенератыўны адкат, але не аднаўляе традыцыйную рэпрадуктыўную функцыю. Значыць, бессмяротныя ствараюць падобных сабе з вялікай колькасці смяротных. Гэта азначае, што і сам Імартал-Адамаў такі ж, як і я, толькі ўзрост яго большы. Магчыма, на некалькі десяткаў ці соцень гадоў.

Напэўна, і мне трэба будзе рыхтаваць пераемніка. Як гэта робідца, пакуль невядома. Што там казаў Адамаў пра атрыбуты - знешнія прыкметы? Магчыма, іх можна ўбачыць толькі ў дзіцячым узросце. Рэбусы-шарады. Ну, нічога, час у мяне ёсць.

Каб не забыцца - пра формулу, па якой цяпер жыву: супадзенне агульнага рытму жыцця з рытмам жыцця ўласнага; пры немагчымасці гармоніі знешняе жыццё ігнаруецца змяненнем яго ўспрымання; паслядоўнасць любых дзеянняў і паступовасць пашырэння або звужэння сфер дзейнасці; пры немагчымасці выканання абставіны, якія ператкаджаюць, лічадца перадумовай для заканамернага чаргавання; выбраная мэта павінна быць вялікай або далёкай, каб выключыць промах ці пагадзіцца на неабавязковасць дасягнення. Зрэшты, такія сентэнцыі непазбежна прыходзяць у любую разумную галаву, калі хвалістае мора мітусні скоўвае лёд мудрасці.

Я харчуюся цяпер сціпла і толькі пару разоў на тыдзень - дастаткова.

120-130

P. P. P. S. Метэарыт не знішчыў чалавецтва, аднак напэўна прынёс нямала бяды майгрынам, пра якіх Адамаў некалі казаў, што іх цывілізацыя жыве ў глыбінях Сусветнага акіяна. Яны, відаць, пакрыўдзіліся на чалавецтва і наслалі на Аўстралію вірус. Вірус смяротны не для ўсіх, таму чалавецтва засяляе пяты кантынент спецыяльна падрыхтаванымі ізгоямі. Здаецца, гэтаксама было напачатку асваення Аўстраліі белай расай.

Майгрыны не могуць самі выйсці з-пад тоўшчы вады, аднак яны здолелі падрыхтаваць іншых марскіх насельнікаў як баявую сілу. Адзначаны сотні выпадкаў патаплення караблёў німбамалюскамі і дзесяткі тысяч - нападу на людзей нома-скатаў. Праўда, пра гэта гаворыцца на навукова-папулярным узроўні. Акулы і дэльфіны ў вайне супраць чалавецтва пакуль не ўдзельнічаюць.

.Учора ў нашым квартале з-за нашэсця на станцыю шаравых маланак прапала энергія. Калі я падымаўся па цёмнай вузкай запыленай лесвіцы аварыйнага ўваходу ў свой бярлог, спатыкнуўся і кулём каціўся цэлы пралёт. Паткоджанняў на сабе, як апрытомнеў, не знайшоў, аднак дагэтуль балідь раструшчанае калена, якое паспела зрасціся, і дзіка ные шыйны пазванок. Значыць, мяне нельга пашкодзіць. Аднак трэба берагчы сябе. Боль - канечне, таксама пачуццё, але пакуль не вельмі прыемнае.

Апошняе: нарадзіў ад ушмы Сейды. Сейда сцвярджала, што дзідёнак толькі яе - ушмам забаронена раджаць. Я без паведамлення ўладам перасяліўся да жанчыны, якую нядаўна кахаў. За тры месяцы, цягам якіх давялося адбіць дзевяць атак на нашае жытло, маё дзідё не вырасла і не развілася розумам, аднак паспела пасталець, састарэць і памерці. Я атрымаў, кажучы па-даўняму, - шок. Сейда ўвесь час паўтарала, што гэта вынік няўдалай стэрылізадыі, якую робяць усім ушмам. Урэшце яна звар’яцела. А я думаю, што Імартал казаў праўду: нам, бессмяротным, немажліва мець дзяцей. Я ўладкаваў яе ў Храм Маці Т эрэзы, у якім сам жыў да мінулага года.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Нераток отзывы


Отзывы читателей о книге Нераток, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img