Неизвестно - Нераток

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Нераток - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Нераток краткое содержание

Нераток - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Нераток - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Нераток - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Напэўна, усё гэта было. Не памятаю. Ды гэта і няважна. Я ваяр. Творца зрабіў усё, каб я стаў непераможным.

Я не бачыў Творцы, яго не дадзена ўбачыць. Калі я гляджу туды, дзе ён знаходзіцца, то не бачу нічога, апроч бясконцасці, адгароджанай непранікальнай заслоняй. Але я ведаю, што ён існуе. Ён бачыць мяне. Ён кіруе маімі дзеяннямі, ён вядзе мяне, ён даў мне прызначэнне. Магчыма, ён стварыў мяне па сваім падабенстве. Ён, бясспрэчна, непараўнальна вышэйш^і, чым я. А я - толькі малая частка яго.

МІСІЯ 1639876 “ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ”

.Я паўзу і ўдіскаюся ў снег. Ён не прыліпае да камбеза - добра папрацавалі краўцы-шаўцы ці як іх там. Трэба “зняць” вартавога і падкласці ўзрыўчатку пад іх чортаву ядзерную марціру. Мне здаецца, што я некалі поўз па гэтай праклятай снежнай прасторы. Напэўна, мяне заўважылі і забілі. Паколькі я зноў паўзу ў белым маскхаладе, значыць, я пакуль не прайшоў гэты ўзровень. Нельга загінудь раней тэрміну, што вызначыў Бог. Ведадь бы яшчэ той тэрмін.

Мне не шкада марціры, над якой не адзін год працавалі сотні людзей, чыю работу ўскосна-заблытана аплачваў убогі, цярплівы і паслухмяны народ, які нават і не ведае, што існуе база з такой рамантычнай назвай - “Паўночнае ззянне”. І народ не шкада - гэта ворагі.

Пасля доўга будудь верашчадь у газетах, па радыё, тэлевізарах і камп’ютэрах аб бесчалавечнасці нейкай магутнай дзяржавы, але не будудь мець доказаў, што яна мае дачыненне да ўзрыву. А яна і ні пры чым - у мяне няма дзяржавы. Я ваяр-адзіночка, і ў мяне ёсць місія.

Я вытру снегам руку, запэцканую крывёю, што пырсне з соннай артэрыі вартавога. Інакш нельга: калі кроў не ўдарыць струменем - валтузні будзе больш. І больш шанцаў, што мяне заўважадь і місія сарвецца. Я накрыю вартавога маскхалатам, што зараз зверху камбінезона: цёмная пляма ў сектары - сігнал трывогі.

Ён зусім малады, гэты хлопец. Хутчэй за ўсё, галідда толькі ў арміі пачаў. Бадькі атрымаюць неканкрэтнае паведамленне “Загінуў пры выкананні.” - і ўсё жыццё не будудь ведадь: ці раптоўна захварэў, ці быў забіты саслужыўдамі-расперазанцамі, ці парушыў Статут. Цынкавая труна. Ён нічога не парушыў. Ён усё рабіў правільна. Але Статут прадугледжвае гібель зялёных хлопцаў, калі яны становяцца на шляху мацёрых дыверсантаў. Адзінае, што ён павінен быў зрабідь, - стрэліць ці ўзнядь крык перад тым, як загінудь. Я не даў яму такой магчымасці.

Бадькі. Я памятаю, як мяне біў бацька. Ён раптоўна звярэў, рабіўся неўтаймаваным, а праз імгненне, калі я ўжо ляжаў на падлозе, крыва, але з нейкім шчымлівым болем, усміхаўся і роў: “Што распластаўся, вырадак?! Супрадіўляйся і не думай, вінаваты ты ці не! Ніхто не мае права цябе кранудь, нават я! І ніхто не выратуе цябе, не абаронідь, калі ты сам гэтага не зробіш. А ў агрэсара шанцаў заўсёды болей.”

Я перахапіў яго кулак, калі мне мінула шаснаццаць і за плячыма былі чатыры гады школы ўсходніх адзінаборстваў. Я трэснуў яго руку аб вугал шафы. Бацька вымучыў грымасу ўхмылкі і вымавіў: “Цяпер ты сапраўдны ваяр”. Праз два дні ён падарыў мне рэнтгенаўскі здымак, на якім фламастэрам былі абведзены ў кружкі пераломы і трэшчыны. Ён так ніколі і не здолеў разагнудь сваю левую руку.

Засеклі. Трывога. Плявадь: пакуль яны нічога не зразумелі. А праз сорак секундаў выбух ядзернага паліва марціры пакажа ім, што такое пекла: таймер весела шчоўкае лічбамі зваротнага лічэння. А я б і так не ўдёк - вельмі мала часу ад закладкі зараду да выбуху. Адвесці большы час - павялічыць верагоднасць выяўлення і абясшкоджвання зараду. Можна было б з боем прарвацца да верталёта і вылецець, але Творца не даў мне навыку ўзлому замкоў, а без гэтага маё ўменне кіравадь лятальнымі апаратамі не вартае стралянай гільзы.

Так і было. Мінулы раз я дабег да верталёта, але не здолеў адчыніць дзверы, а аўтаматная чарга па контуру замка пашкодзіла панэль кіравання.

Недарэчна: я магу падрабляць грошы, але не здольны раскадзіравадь сейф з грашыма!

А ён нядрэнны стралок, той вусаты старшына. Палову абоймы ўвагнаў у мяне. Гэта неістотна: “Місія выканана”.

МІСІЯ 2675413 “РУЖАВАЯ КАЛЮЧКА”

Байцоўская місія. У мяне атрад адмысловых нягоднікаў, здольных за грошы перарэзадь глотку роднай маді, хоць грошы ім і не патрэбны. Проста так павялося. Яны прафесійна падрыхтаваныя і могуць дзейнічадь узгоднена. Яны добра ведаюць адзін аднаго і толькі мяне б ачаць уп е ршыню.

Задача: адабраць уладу ў тых, хто супрадь нас, і перададь тым, хто будзе з намі супрадоўнічадь. Формы супрадоўніцтва - пасля аперацыі. Зрэшты, не мне гэтым займадца.

Я праглядаю з паўсотні нахабных фізіяномій і па позірку вызначаю аднаго з лідэраў. Майго ўказання дастаткова - ім толькі яго і не хапала, каб зрабіць правільны выбар.

Гэтых галаварэзаў немагчыма прымусідь іграць ролю: яны адназначныя, як тратылавая шашка. Я прапаную ім уніформу мясцовых “ультра”, якія ўсплёскамі і без поспеху змагаюцца за незалежнасдь ужо трыста гадоў. Галаварэзы бурчадь, але ўпрыгожваюць свае цвёрдыя лбы белымі павязкамі з чырвонымі ружамі - сімвал “ультра”. Астатняе неістотна - у адзенні поўная дэмакратыя. Толькі зброю трэба трошкі замаскіравадь. А па- сапраўднаму ўзброеная група паедзе асобна - у мэблевым фургоне. Мы маршыруем па горадзе. Пакуль палісмены мандражуюць ад нечаканасці і разгублена пераклікаюцца па рацыях, даходзім да дыктатарскага палаца.

Вымуштраваныя шчанюкі з аховы пакідаюць сляды аўтаматных укусаў каля нашых ног і ў вітрынах першых паверхаў. Яны не здагадваюцца, што фінкі, якія паставяць крывавую кропку ў іх жыцці, ужо сціснуты моцнымі далонямі.

.Смяротны выстрал пакідаюць мне. Я не хочу адбірадь жыццё ў чалавека толькі таму, што хваля лёсу ўзнесла яго на грэбень.

Дыктатар курчыцца ад болю. Ці мой, ці яго дурань шалёнай куляй раструшчыў яму калена. А слёзы - таксама ад болю. Яны самі цякуць пры болевым шоку - так мяне вучылі ў дыверсійнай школе. Я хачу паклікаць доктара, але ведаю, што людзі ў санхалатах і са стэтаскопамі збеглі з будынка, калі ўбачылі людзей у плямістай форме з аўтаматамі. Кожнаму - сваё .

Я ведаю, што варыянт, пры якім жыццё дыктатара можа быць захавана, аперацыяй не прадугледжяны, аднак паварочваюся да рэальнага лідэра маіх галаварэзаў. “Дабі!” - яго позірк выключае кампраміс. Ніхто не зробіць мне папроку і не пачне пераконваць - яны знішчадь мяне і самі даб’юць яго.

Такі выстрал мог забідь белага мядзведзя, але ён толькі кідае лобную костку яшчэ з раніцы ўсёмагутнага чалавека на шнуроўку маіх чаравікаў.

Зараз - ратавацца самому. Захаванне жыцця - абавязковая ўмова місіі. Я не выпускаю з рукі рэвальвер і стараюся, каб усе, хто знаходзіцца ў пакоі, былі ў полі зроку.

Мне страляюць у спіну.

Хто б падумаў, што сярод ваўкоў вайны сустракаюцца такія чуллівыя хлопцы. А можа, гэта нейкі ацалелы фанатык з аховы? Не, яны б не далі яму стрэльнуць. Апошняе, што бачу: рэальны лідэр ад штуршка чаргой у грудзі ўзмахвае рукамі і, канвульсійна спрабуючы ўтрымадь раўнавагу, пералятае праз шырокі стол. Нічога не разумею! Мы што, павінны перастраляць адзін аднаго, ці гэта нейкая трэцяя сіла?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Нераток отзывы


Отзывы читателей о книге Нераток, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x