Неизвестно - Нераток

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Нераток - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Неизвестно - Нераток краткое содержание

Нераток - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Нераток - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Нераток - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Быў у вёсцы і свой бізнесмен: Галька, Фядотава дачка, прыватная прадпрымальніца, прывозіла ўсякага-усялякага ад дзежынскіх аптавікоў - іголкі, тканіны, крупы, цукар... А потым калупалася, як усе, на агародзе, хадзіла ў журавіны і гандлявала патроху. І не тое, каб дзеля прыбытку вялікага, а па традыцыі - дзед некалі лабаз у Рудні меў. Былі ў Галькі і цукеркі, і кансервы, і жуйкі, і казённае віно, і цыгарэты. Старыя збольшага самі тытунь вырошчвалі і ў самакруткі круцілі. А мужчыны сярэдняга ўзросту, якія па свеце пабадзяліся, ды так нідзе і не прыжыліся, а да таго ж паспіваліся, - тыя аддавалі перавагу смярдзючай “прыміне”. Жыў у Закуцці і брыгадзір Саша. Адгрукаў сабе цагляны дом - цэглу давялося з Рудні на трактары цягнуць, сцежкі на падворку асфальтам закатаў. Жонку з Дзежына ўзяў. Жонка, аднак, доўга не вытрымала, збегла з дачкой. А Саша мужчынскі гонар не страціў - услед не рвануўся. І з жаночым полам пытанне вырашыў: заляцаўся да Галькі, мужык якой пятнаццаць гадоў па новабудоўлях валэндаўся. А было, што і яна Сашу наведае - быццам бы па справе нейкай. Загамоняцца і начуюць разам.

У гэтую вёсачку і дабіраўся сталічны карэспандэнт Кірыл Градоўскі - “залатое пяро” газеты “Сенсацыя і будзённасць”. Суправаджаў яго рудзенскі беспрацоўны валацуга Мішка, які прапанаваў свае паслугі непасрэдна на аўтавакзале і авансам адразу ж раскруціў карэспандэнта на пляшку піва. Ішоў Градоўскі па заснежанай дарозе, стараючыся трапляць у касалапыя і пятлістыя сляды Мішкі, закрываўся каўняром дублёнкі ад пранізлівага сіверу.

Праваднік стрэльнуў ужо трэцюю цыгарэту, пагардліва адарваў зубамі і адплюнуў фільтр. Цяпер ён пыхкаў і з непрытоенай фанабэрыстасцю расказваў Кірылу, як абламалі дзежынскую мянтуру закуцянскія самагоншчыкі.

- І што цікава, гоняць усе, а прадае толькі цётка Соня. Часам на казе крывой не падруліш - і грошай тваіх не трэба... А Паўлючыха твая - вядзьмарка, вось табе святы крыж! Каб я на гэтым месцы стаў!

Мішка перахрысціўся, як чэсць аддаў, і павярнуўся да карэспандэнта, правяраючы рэакцыю на свае словы.

- Бывае, нарасказваеш усялякай трасцы, то пакуль дабяруцца

- са страху вылечваюцца. А сам чаго ідзеш? - на выгляд здаровы, здаецца. Ці пашукаць каго па фотакартцы хочаш? Толькі не спрабуй круціць ці брахаць перад гэтай каргой - ні з чым вернешся, хоць і слабая яна ўжо. А дабярэшся назад ці не - невядома. Гэта як яна сама захоча.

- Карэспандэнт я. Газета “Сенсацыя і будзённасць”. Можа, чуў?

- Газет не чытаем, - з годнасцю адказаў Мішка. І паблажліва растлумачыў: - На лухту грошы марнаваць... Вы там у сябе атрымаеце па пяць вышэйшых адукацый і прыдумляеце, чым заняцца і як людзям галаву тлуміць. А людзям трэба толькі тое, што заўсёды патрэбным было і будзе: апрануцца цёпла, пад’есці смачна, выпіць, цыгарку высмаліць, ну і з бабамі... Згодзен?

Мішка зноў павярнуўся.

- Тытунь увогуле ў Еўропе пазней за друкаванае слова з’явіўся,

- спакойна ўдакладніў Кірыл.

- У Еўропе, у ж.е, - выказаў веданне асноў паэзіі Мішка. - Тут табе не Еўропа. Мы самі па сабе. Дай яшчэ цыгарэтку, нейкія слабыя яны ў цябе, цывільныя...

Карэспандэнт працягнуў пачак.

- Далёка яшчэ?

- Дойдзем! - упэўнена адказаў Мішка і хрыплавата рагатнуў: - Са мной не прападзеш... Але гора цяпнеш!

З лесу выйшлі прыцемкамі. Канец вёскі быў ужо відзён, але Паўлючыха жыла ў другім канцы. Пакуль праходзілі па вёсцы, Мішка- праваднік несупынна здароўкаўся з мясцовымі, да некаторых лез абдымацца. Ён і сам нарадзіўся ў Закуцці, пасля арміі пераехаў у Рудню і ўладкаваўся на металабазу. Звольніўся за п’янку - і пачаў бічаваць, дзе лілося, і бамжаваць, адкуль не гналі. А правадніцтва лічыў сваёй работай. Ведаў, што з гэтага не разбагацееш, але жыць будзеш: калі-нікалі і пад’ясі, і вып’еш, і тыіуню нюхнеш.

У хату і нават на падворак Мішка заходзіць не рызыкнуў. Відаць, баяўся па старой звычцы. Т аму і гаварыў паўшэптам:

- Я яшчэ ў кароткіх штоніках бегаў, а яна ўжо старой была. Так можа зірнуць, што ляснешся на месцы! І не глядзіць, а ўсё ведае: што зрабіў і што надумаў. П’яніц страшэнна не любіць! Сакалішын мужык неяк каля яе плота замерз. Вось тут прама, - Мішка тыцнуў пальцам. - Прыкавала, далей не пусціла! І свайго мужыка, Паўлюка, атруціла, кажуць. Запіваў ён пасля фронту. А нап’ецца - сядзіць і сам сабе плача. Рахманы быў... Толькі адзіны разок на яе нешта гыркнуў. Каб баба месца сваё ведала, ці што. Вось яна яго і атруціла. Праз чортавы вароты не ідзі - не пашанцуе.

Падгнілыя дэшкі франтона цяжарам замеценай снегам чарацяной страхі ўжо зламалі праржавелыя цвікі - і аконны праём гарышча перакасіўся да зігзагападобнага паралелаграма.

Градоўскі адкалупнуў заледзянелую анучу, што была накінута на шэры кол веснічак і шулку, і накіраваўся па хрусткім некранутым снезе да нізенькіх дзвярэй. На ўсялякі выпадак далікатна пастукаўся і ўвайшоў у цёмныя халодныя сенцы. З сумежнага з сенцамі хлява пачулася ўстрывожанае кудахтанне. Сослепу Кірыл наскочыў на вядро, якое з бразгатам перакацілася па нахіленай падлозе ў куток.

Сцягнуў пальчатку і пашнарыў па дзвярах, шукаючы клямку. Знайшоў, зноўку пастукаўся, пераступіў цераз высокі, ледзь не па калена, парог і, прыгнуўшыся, увайшоў.

У хаце было ціха і выстуджана. Толькі выразнае гадзіннікавае “цік-так” парушала цішыню. У змроку бялелі вокны ды аднекуль з кутка паблісквалі зялёныя кашэчыя вочы. Кірыл ужо намерыўся гучна і паважліва вымавіць: “Добрага здароўя, Марфа Цімафееўна!”, як з цемры пачуўся скрыпучы ўладарны голас:

- Святло запалі, унучак. Выключальнік побач з дзвярыма.

Запалілася адзіная, уся ў кропачках ад мух, лямпачка. Шэрая з

рудымі падпалінамі кошка шмыганула ў падпечак. Між вокнамі на ўзроўні вачэй адмерваў час маятнік з мядзведзямі Шышкіна на цыферблаце.

Паўлючыха ляжала на жалезным ложку за шторкаю, што была працягнута на вяровачцы ад печы да сцяны.

- Добрага здароўя, Марфа Цімафееўна! Прабачце, кошачку вашу спалохаў.

- Чакала цябе, ўнучак. Знак мне быў. Толькі ў чортавы вароты пайшоў дарэмна - расход цябе чакае. Не кошка яна - дамавічка. У кошку ператвараецца, калі з-пад печы вылазіць... - Старая зайшлася кашлем. - Вазьмі зэдлік.

Кашаль прачысціў Цімафееўне бронхі, і яна загаварыла дзявочым фальцэтам:

- Распранайся, кажушок на лаўку пакладзі. Шчыкатуркай не запэцкай, адсунь ад сцяны. Захварэла я, памру неўзабаве. Ашавурка таго, які цябе прывёў, не слухай. Не труціла я мужыка свайго, Паўлюк сам па дурноце выпіў мухаморнага настою. Піць яму хацелася з пахмелля...

- Вы не маглі чуць.

- А я і не чула. У галаве тваёй размова ваша засталася, - патлумачыла Паўлючыха. - Ведаю, адкуль і навошта з’явіўся, толькі імя сваё скажы.

- Кірылам мяне завуць...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Нераток отзывы


Отзывы читателей о книге Нераток, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img