LibKing » Книги » Старинная литература » Прочая старинная литература » Анатоль Казлоў - Адкуль зяўляюцца яны...

Анатоль Казлоў - Адкуль зяўляюцца яны...

Тут можно читать онлайн Анатоль Казлоў - Адкуль зяўляюцца яны... - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Анатоль Казлоў - Адкуль зяўляюцца яны... краткое содержание

Адкуль зяўляюцца яны... - описание и краткое содержание, автор Анатоль Казлоў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Адкуль зяўляюцца яны... - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Адкуль зяўляюцца яны... - читать книгу онлайн бесплатно, автор Анатоль Казлоў
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасцяліў Яўхім Варцы на печы, а Марку на прыпеку. Імгненна заснулі яны, разамлелыя ад цяпла.

Вядзьмак жа хадзіў з кута ў кут — уздыхаў, думаў думку, патыліцу шкроб. Не мог ён уцяміць, як дзяўчына ўспомніла тое, што да пэўнага часу і дня ён выгнаў з ейнай галавы, схаваў у недасягальным месцы. А мо і выбар быў зроблены няправільны. Абмыліўся ў чымсьці? Дык, здаецца ж, не. Hi ў царкву ніколі не хадзілі ні той жа Марк, ні Варка, не перакрыжавалі ніколі грудзі. Калі толькі прывідныя пасланцы не тых схапілі, пераблыталі. Ці можа такое здарыцца? Наўрад... А, памя­таю, быў аднойчы ўжо такі выпадак. Як пра яго забыўся я? Гэта ж у адным паселішчы жыў Максім. Доўга і даўно прыглядаўся ж да яго. На той час адышлі ўсе мае пасланцы да Уладара цемры. Паўміралі. Трэба было ў людскі гурт выпусціць некага іншага. Моцнага і ёмкага, каб людзі паважалі яго і пабойваліся. Во і спыніўся я на Максіме. Ен не ўмеў зусім Богу маліцца, у царкву ніколі не хадзіў, жыў у адзіноце. Здаецца: лепшага і не трэба... Але не ўбачыў я асноўнага. Максім ніколі нікому злога не рабіў, не спажываў чужога дабра, не ўмываўся чужым потам і сіроцкімі слязьмі. Цяпер гэта ўжо я ведаю. Ніколі б не пасквапіўся на яго.

Дзіўна, што падмануўся тады я, як гавораць, на льняной кастрыцы. Быў у Максіма на дворышчы вялікі дубовы пень-выварацень. I гэты чалавек кожнае ранне з паўгадзіны скакаў праз яго, памінаючы Бога. Думаў я, што так здзекаваецца ён з людскога Найсвятлейшага... Прывялі Максіма да мяне, стаў на другі дзень абходжваць яго, набліжаць да прыстолу Уладара цемры, ляпіць служку. Толькі ўсе мае чары скочваліся з Максіма, як дажджынкі з саламяных стрэх. 3 усходам сонца ён падымаўся, хапаўся за любую работу, абы толькі далей знаходзіцца ад мяне. I адну сядміцу так працягвалася, і другую агоралі, а на трэцюю і я падняўся следам за ім, калі сонца з-за краёчку лесу толькі макушку вытыркнула. Прыадчыніў ціхенька дзверы сянец і, назіраючы, цікую за ім, што ж зробіць Максім? Глянуў і ўмлеў. Падышоў ён да маёй рэчкі, абмыў твар, рукі і пайшоў па вадзе, як па цвёрдым доле. Нікому гэтага не дадзена, акрамя чысцейшых бязгрэшных людзей. А было Максіму ўжо за сорак. Ляснуліся спадзяванні мае, лопнулі, што той бычыны пузыр. Балюча было, але зразумеў я, што не авалодаць Максімавай душой, не зрабіць з яго служку вечнаму Уладару цемры. Быў ён святлейшы за сонечны дзень. Не хапала ў мяне ніякай сілы цягацца з такім чалавекам. Так і адпусціў яго, вытруціўшы, на колькі мог, памяць пра тыя дні, калі знаходзіўся ён поплеч са мною. От, не ведаю, ці жывы яшчэ светлы Максім. Не! Якое жывы. Было гэта больш стагоддзя таму... Цяпер то я і ўзяўся за маладзёнаў. 3 імі прасцей і лягчэй. А то што ў Варкі пробліск усплыў — дробязь. Час цяпер такі. 3 кожным дзесяцігоддзем непамерна цяжэй рыхтаваць, вывучваць і ў свет пускаць наступнікаў нашай сілы. А ўсё таму, што мала каго трэба і спакушаць. У тым прасторавым часе, у якім цяпер яны жывуць — людзі бездухоўныя звяры. Няма за каго барацьбу весці. Не належаць яны ні Богу, ні д’яблу. Замест душы ў іх жабацінне. Брыдкае і слізгае, як смаркачы. Мадзеем мы з-за людскіх адзінак, за якія яшчэ трэба змагацца.

I ўсё ж з Марка і Варкі нешта атрымаецца. Не будзь я Яўхімам.

ІІадумаўшы так сам сабе, вядзьмак пасунуўся ў ка­мору. Пагрукацеўшы там нечым, выйшаў з двума чыгунамі-вядзернікамі, паставіў іх і няспешна распаліў у печы. Пасля з сянец унёс рэшаты з касцьмі і пачаў накладаць у чыгуны. Драбнейшыя на дно, а доўгія ламаў на калена і прыладкоўваў зверху. Накрыўшы іх, без адзінай кроплі вады ўставіў у зеўра палаючай печы.

Пачын зроблены дзеткамі. Перапарацца, перагараць костачкі, дык і будзе чым абсыпаць Варку і Марка. За дзесяцярых набудуць моц і сілу. От, звычка гаварыць сам з сабою. Старэю, мабыць. Трэба берагчыся гэтага. Я лык, як дзяркач, можа непатрэбнае смецце і залатое слова ў чужыя вушы ўкінуць.

Раптам Яўхім заўважыў пакінуты жанчынай вузельчык. Хуценька развязаў яго і выклаў падарункі на стол. Задаволена гмыкаючы, гарбун разглядаў закаты пярсцёнак, затым адкалупнуў пальцам кавалачак масла,

паспытаў.

— Нядрэнна. Дужа нядрэнна. Будзе чым памянуць яе душачку. След жа суперніцы няхай у вогнішчы гарыць, і цела яе з жыламі і паджылкамі без ушчуку баліць.— Вядзьмак кінуў Таццянін след у печ на жаркае полымя.— Во, здаецца, усё зрабіў. Абсыплю яшчэ хлопца з дзяўчынай сушанай піжмай, каб сілу ніхто іхнюю адабраць не мог, каб не баяліся добрага вока, ды і ў гарадах пазнавалі і адчувалі братоў сваіх. Марка абсыплю не шкадуючы, яму будзе сярод смуродных камяніц і заводаў цяжэй. Раней лепш было: усе служкі Уладара цемры па вёсках ды хутарах жылі, а вось прыйшоў час, і стаў наш брат па гарадах швэндацца, абжывацца там. I ўвесь бязглузды люд рынуўся туды, жыццёвай палёгкі і смакаты шукаючы. Цяпер асноўны здабытак наш там.

***

Марк прачнуўся ад сонечнага святла. У горле пяршыла, як быццам звечара сербануў ён кварту палыновага настою ці зжаваў пук прыдарожнага трыпутніку. Нейкую хвіліну хлопец няўцямна лыпаў вачыма, круціў галавою, пакуль не ўспомніў, дзе ён. Падымацца не хацелася, думаць пра нешта не хапала моцы. Ды яшчэ, як сухая асіна ад удару сякеры, гудзела правая рука, якую адляжаў. У хаце было цёпла, але не пахла ні хлебам, ні паранай бульбай. Наадварот: незразумелы смурод казытаў нос. Як быццам палілі нядаўна цабылкі ад гусіных пер’яў.

У памяшканні — акрамя Марка і соннай Варкі на печы — нікога не было. Шукаючы, за што б зачапіцца зрокам, хлопец засяродзіўся на куце. У ім, на трох негабляваных дошках, размешчаных адна над адной, ляжала некалькі пар жоўтых, як квітнеючыя адуванчыкі, чарапоў.

Успомніўшы ўчарашні паход на могілкі, Марк ніколечкі не здзівіўся. Дзед Гардзей вёў да Яўхіма яго яшчэ зусім хлапчуком, а цяпер, адчуваў Марк, што ён пасталеў і падцягваецца да юнака. А як жа інакш? Так яно і павінна быць.

«Але, нешта хачу ўспомніць. У га лаве круціцца адна-адзінюсенькая думка... Пра што яна? Чаму не можа прабіцца да мяне. Як быццам жалезны заступ падзяліў дзень сённяшні і мінулае. Маё мінулае. Нічога не магу ўспомніць. Пуста ў галаве, як вясною ў свірне ці пограбе... Я ўжо не баюся Яўхіма. Учора ж тросся перад ім, як канаплянік перад савою. Дзіўныя рэчы з чалавекам робіць ноч. Праспаў некалькі гадзін, а здаецца, мінула некалькі гадоў».

Марк падняўся, прайшоў паўз катлы да акна і зірнуў у мутную шыбіну. Ен наважваўся гукнуць Варку, але голас каменем застраў у горле.

На вуліцы ўсё было заліта яркім сонечным святлом. Зеляніва травы, лістоты на бярозках і клёнах апякала зрок, прымушала прыплюснуць вейкі.

«Во дык дзіва. У казцы і то не стрэнеш такога. Ня­дрэнна жыць: захацеў — зіма, назаўтра надакучыла — цешся летам...»

— Нарэшце падняўся, па-панску спіцца вам,— адагнаў Маркава здзіўленне голас Яўхіма.— Не захацеў турбаваць. Думаю, няхай адпачнуць, дзень будзе цяжкім. Спатрэбіцца і душэўная моц, і цялесная сіла.— Гарбун выйшаў з-за перагародкі, якую Марк адразу і не заўважыў.— Пакліч дзеўку. Хопіць і ёй брузаць. Я ўжо паспеў і крумкачоў у наваколле паслаць, каб разгледзелі і дазналіся, дзе якія хаўтуры будуць. Да палудня першыя з іх вернуцца. Тады і пачнем навучанне. А па-куль набярэшся граматы ад Варкі, як папярэдне я і казаў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Анатоль Казлоў читать все книги автора по порядку

Анатоль Казлоў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Адкуль зяўляюцца яны... отзывы


Отзывы читателей о книге Адкуль зяўляюцца яны..., автор: Анатоль Казлоў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img