LibKing » Книги » Старинная литература » Прочая старинная литература » Анатоль Казлоў - Адкуль зяўляюцца яны...

Анатоль Казлоў - Адкуль зяўляюцца яны...

Тут можно читать онлайн Анатоль Казлоў - Адкуль зяўляюцца яны... - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Анатоль Казлоў - Адкуль зяўляюцца яны... краткое содержание

Адкуль зяўляюцца яны... - описание и краткое содержание, автор Анатоль Казлоў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Адкуль зяўляюцца яны... - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Адкуль зяўляюцца яны... - читать книгу онлайн бесплатно, автор Анатоль Казлоў
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чаканне смерці — страшней за самую смерць,— адрывіста вымавіў вядзьмак. Марк і Варка паўтарылі ягоныя словы.— Дзе б вы ні хадзілі, каму б ні гадзілі, памятайце: у вашых руках людскія лёсы, над якімі вы ўладныя. А цяперака я кожнаму з вас даю па кніжцы, якія павінны пайсці з пакалення ў пакаленне: ад вас да вашых дзяцей, ад іх да наступных нашчадкаў. I гэтая нітачка ніколі не павінна абарвацца,— гарбун зняў, з недалёкай паліцы на сцяне, дзве гнёткіх чорных кнігі і саўгануў па адной у рукі Марку і Варцы.— Усё асноўнае тут, а чаго нямашка — тое месціцца ў вашых ду­шах. Я дык дужа хацеў бы, каб ты, хлопец, пабраўся з гэтай дзяўчынай. Так лягчэй вам жылося б у тым часе, адкуль прыйшлі вы і куды пойдзеце. Але... тады атрымаецца адно гняздо з двума магутнымі птахамі і на адным дрэве... Мо б вы разляцеліся ў розныя бакі? — Яўхім запытальна глядзеў на Марка з Варкай. Яны ж маўчалі.— А, у рэшце рэшт, усё вызначыць час,— вядзьмак вяла махнуў рукою,— схавайце кнігі надзейна. Можаце згубіць усё, нават галовы, але толькі не гэтыя кнігі. Цяпер — у дарогу... I яшчэ памятайце: У недагаворанасці свой сэнс і асалода. Пайшлі...

***

Ад невялікай вёсачкі, праз драўляны мост на рэчцы, цягнуўся людскі ланцуг. Паперадзе ўсіх, у галаве няроўнай калоны ехала павозка. Хударлявы конік, унурыўшы галаву, вёз белую труну, яка я ў шэрасці дня падавалася ненатуральнай і лішняй сярод чорнай апраткі людзей. Вакольную цішыню парушала толькі рыпенне калёс ды, зрэдку, кароткае галашэнне старой жан­чыны, якая ледзь перастаўляла ногі і трымалася рукой за драбіны павозкі.

— А мая ж ты Ганначка, а мая ж ты галубка, а на каго ж ты пакінула сваіх дзетак. А хто ж іх прыгледзе, хто сняданак згатуе, хто косы доньцы расчэша. Навошла ж так рана забрала цябе зямелька. Набегаліся твае ножанькі, напрацаваліся твае ручачкі. Ой ра­на, рана ты стамілася, рана, раненька ад нас пайшла...

I зноў цішыня, нудна рыпяць калёсы. Фыркае конік, узбіраецца на пукаты пагорак за рэчкай. Зусім недалёка да могілак. Вызначаюцца яны сярод астатняй лясной паласы высачэзнымі вершалінамі сасонак і бяроз. I чым бліжэй да кладоў, тым роспачней голас старой, усё больш і больш цямнее неба, збіраюцца хмары, мацнее вуркатанне грому.

У адно імгненне ўсе неяк заспяшаліся: загаманілі людзі, часцей пазіраюць на неба, конік хутчэй перабірае нагамі, мацнее рып калёс. I толькі адна нябожчыца Ганна засталася абыякавай да надыходзячай навальніцы...

Яўхім з Маркам і Варкай стаялі воддаль ад яміны, за велікаватай горкай жоўтага пяску. Труну з Ганніным целам паспелі накрыць вечкам, калі першыя кроплі дажджу ўпалі на зямлю і самотных вяскоўцаў.

Вядзьмак коса зірнуў па баках, затрымаў позірк на гарэўшым пуку саломы, па попелу якой вызначалі бабулі наступнага нябожчыка ў вёсцы: калі маленькі след — памрэ дзіця, калі вялікі — сашчэпіць рукі дарослы. Гарбун упэўніўся, што за ім ніхто не цікуе. Ен сагнуўся, быццам паправіць калашыну нагавіц, і, сха-піўшы шчэпцік жаўцяку, сыпануў на спіну Марку і Варцы.

— Нясіце без спачыну тое, што вам я даў і палажыў на плечы.— Бязгучна, аднымі вуснамі прашаптаў вядзьмак. I толькі сказаў ён гэтыя словы, як неба над могілкамі праламала даўжэзная маланка і секанула ў тое месца, дзе стаяў гарбун...

***

— Шкада, Максім, што адсталі мы ад хлопцаў і дзяўчат. Яны, відаць, выспаліся, а мы з табою пешкі ногі б’ём. I чаму яны не дачакаліся нас? Такога ніколі не было, каб пасля пагулянак пакідаць сваіх у другой вёсцы. Я ім сёння ўсыплю,— Валька лёганька трымала хлопца пад руку.

— Нічога страшнага ў гэтым, Валюх, няма. Прайшліся, падыхалі свежым паветрам. Мне дык, пасля горада, гэта проста цуд. Можа, у галаве хоць крыху прасвятлее. Я заўтра, мабыць, паеду ўжо да клетак шматпавярховых камяніц, у сваю хату-клетку.

Валька чамусьці хмыкнула. Максім не звярнуў на гэта ўвагі.

— Ведаеш, сорамна прызнавацца, але на мяне як нешта найшло: увесь час, дзе б я ні быў, лічу ўсё, што трапляецца на вока. Проста нейкае вар’яцтва. Не ведаю, як і пазбавіцца ад такога наслання,— Максім уздыхнуў, а Валька весела засмяялася. Праз некалькі крокаў яна супакоілася і, спыніўшыся, павярнулася тварам да хлопца: — Значыць, нядрэнна я цябе навучыла лічыць. Быць мне настаўніцай.

Калі хлопец з дзяўчынай падыходзілі да вёскі, поўнасцю развіднела, з комінаў хат у неба цягнуўся лёгкі дым, брахалі сабакі, наперабой крычалі пеўні — і раптам нечакана, пераадольваючы ўсе гукі, нехта ў вёсцы адчайна, з надрывам загаласіў.

Хтосьці памёр,— абыякава сказала Валька.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Анатоль Казлоў читать все книги автора по порядку

Анатоль Казлоў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Адкуль зяўляюцца яны... отзывы


Отзывы читателей о книге Адкуль зяўляюцца яны..., автор: Анатоль Казлоў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img