Варлен Бечык - Радкі і жыццё
- Название:Радкі і жыццё
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Варлен Бечык - Радкі і жыццё краткое содержание
Радкі і жыццё - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
1971
1.І.
Трэба зноў пачаць жыць па-новаму. Навагодняя ноч занесла мяне ў свет, дзе я быў не свой, выпадковы і да ганебнасці ў недарэчным становішчы. Там жа, застаўшыся адзін (і гэта было — дзякаваць Богу), рабіў першы запіс года.
Усё не так проста — перавесці цяперашняе ў мінулае, пераіначыць бесталковіцу на толк, знайсці свой розум і даць яму новае. развіццё. Недарэчны дом. Нешта непапраўна страчанае і святое без святасці. Мне не свеціць ні сонца, ні месяц, ні новая радасць.
Папярэднія дні, званкі, званкі, званкі. Я заблудзіўся ў палкіх словах, жаданнях, капрызах... Я паўначы ішоў дамоў, потым не спалася. Я валяўся ў сваім кутку і думаў адну крыўдную, спустошаную, сумную думў, і гэтая дума не скончана... Бяру ў рукі пяро і стаігаўлюся чъгсцейшым,: інакшае жыццё сходзіцца са мною. Я магу яшчэ гэтым пяром кіраваць, завірухамі рассыпаць лісты, выпраменьваць усмешку, ціха свяціць маркотай. У мяне няма свабоды таленту, а душа распылена хваробай, нудой, адзінотай, але ў мяне добрае кітайскай ручкі пяро. Яно яшчэ не канчаткова спісалася. I ўсё-такі адно ў мяне сёння добрае — востры сум, які можа абяцаць праніклівасць. За гэта трэба плаціць, плаціць!
Ва ўсёй заблытанай бяздумнасці быў учора адзін кароткі пробліск: я нешта лёгка быў падумаў пра артыкул для «Литературки» («Связь опор»).
Добрая і тужлівая віншавалка Ніны Сярмяжка. Сёння сентыментальна чытаў «ЛіМ». Усё падабалася: і новае апавяданне Гіля, і вершы Янішчыц, і яшчэ — Звонак. У падборцы Ж. Янішчыц ёсць радкі, якія расчульваюць сентыментальную маю душу — «На пачатку красавца»:
Люблю, адышоўшы з марозу,
Бясконца раздольны прастор —
Зялёную радасць бярозак
I сінюю радасць азёр.
Я сінюю радасць вітаю
I клічу зялёную ў сны.
I песні з душы вылятаюць,
Як ластаўкі з гнёздаў вясны.
-------------------------------
Не раскажу, не даскажу,
Таму што болей не вярнуся.
Я па-асенняму тужу
I па-вясенняму смяюся.
Што збудзецца — не мінаваць.
Між намі шлях святла і ценяў.
Нашто, забыўшыся, вяртаць
Кароткі. пошум летуценняў?!
Нашто захмурваць галаву
I думаць, што яшчэ кахаю...
Але, наіўная, заву,
Але, трывожная, шукаю,.
Яшчэ твайго імгнення час,
Майго святла не закрануўшы.
Ды нітосвці тайнае для нас
У адно злівае нашы душы.»
У Ж. Я. арганічны — птушыны, сонечны, вольны талент. Не разважанні, а пачуццё — з надводным сумненнем, трывогай, з хісткай бойкасцю да банальнасці... Талент — сапраўдны. У яе навагодніх вершах і знутры здабытая душэўнасць, выведзеная напаверх, зведзеная з задуменнай восенню, высокімі травамі і надрэчнымі дрэвамі; з сінім, зялёным, пунсовым светам — прасветленая сумам.
Кранула ў Звонака:
Стаю адзін, як слуп на скрыжаванні,
Скрозь белы сон лаўлю нясмелы гук
I множу слодыч радасных спатканняў
На гаркату няпрошаных разлук.
Не можа быць канца жыццю і свету, і не можа быць канца трывогам, радасцям, клопатам — абы толькі заставалася вастрыня і свежасць кожнага імгнення і кожнай справы, абы не ішло наўскос тое, чаму я абавязаны як, самастойная асоба. Аднаму не здраджваць — даўняму свайму прынцыпу: лепей меньш ды лепш.
5.І.
Раман працягваецца. Звоняць мне. Я, дзівак, іду ў прадонне. 3 рук усё валіцца.
«Ныне отложите вы та вся гнев, ярость, злобу, хуление, срамословие от уст ваших».
12.І.
Брыдота ў форме амаль непрыстойнай.
Дзіўна. Нягоднік, ілгун, назола, злодзей і г. д. — за тое, што выдаткуеш душу, што неабыякавы сэрцам. Табе, калі трэба, усё залічыцца ў мінус. Логіка здрадлівых і зманлівых жанчын, якія ўсё, што трэба сказаць на сябе, пераносяць на іншых. Брыдка. Ці канчаткова?
13.І.
Трынаццатае, а ніякіх няўдач. Нават пэўная палёгка — здадзены нумар, які рыхтаваўся нялёгка... Мне кепска, патрэбна новая галава, новы рэжым, новыя веды, думкі і кнігі.
Неабходна вольна і думна сустрэцца з сонцам, ціхай прыродай, снежнай свежасцю і вынесці іх на аркуш паперы ненатужна, лёгка, як роздум пра жыццё, пра паэзію.
Ніколі не было ў мяне акрыленай любові, што давала радасць, пяшчоту і гармонію. Заўсёды была цяга, якой пярэчыў розум. I нічога не абяцалася добрага, а толькі благое.
У свеце дабро і зло пераплятаюцца. Хочацца шчымліва любіць усё прыгожае — прыгожае чысцінёй, сонечнасцю, цнатлівай сціпласцю і высокім гонарам.
Дзеці коўзаюцца з горак. Чаму заўсёды з дзяцінства было са мною адчуванне цяжкасці і небяспекі?
На небе няма сонца. У душы таксама чорна. Але суцяшэнне вось якое: колькі на свеце людзей, якім горш, чым табе. I наколькі горш.
31.І.
У адносінах з жанчынамі трэба быць сумленным і высакародным, але трэба яшчэ мець свядомую сумленнасць.
2.ІІ.
Што мне так хочацца сабраць у сабе ўсю чалавечую тугу І пакуту? Чаму так верадліва, чаму душа цягнецца да ўсяго балючага, што ёсць у кнігах? Быццам хоча яшчэ большага аб’ёму і большай варыянтнасці. I думкі аб недарэчнасці пакут. I прыгаворванні: «Но надо жить».
Мы кепска разумеем і ўяўляем працу літаратурнага крытыка, не здагадваемся пра яго жыццёвы, эмацыянальны тонус. Ап. Грыгор’еў пісаў артыкулы, замучаны няўдалым каханнем. Рассадзін заўсёды піша так, быццам трымае ў руках ісціны, быццам ні ад чога не пакутуе. На самай справе — чым жыў, напрыклад, Бярозкін, калі пісаў пра Панчанку, Цётку, Багдановіча?
6.ІІ.
Брату 21. ён не паяўляецца, і гэта трывожыць маму. Тамара Мікалаеўна Дудко ідзе на пенсію, і трэба сёння быць. Гэта — цудоўная жанчына, надзвычайнай сумленнасці і чуласці чалавек, якому наканавана было ісці дароган гаротнасці, нястачы, пакут і якая ішла ціха, без скарг, нараканняў... Увесь наш дарожны рух — Гарадок, Талька, Прылукі, Мінск — судакранаўся з ёю і чамусьці павінен быў мяне вучыць.
Я ўсе гэтыя дні, многія дні — ад 14 студзеня — пытаўся ва ўсіх, у чым сэнс жыцця, хоць ніхто і не мог даць адказу. I вось у «ЛГ». Жарт: робат пытае ў робата, у чым жа сэнс жыцця.
11.IV.
Многа — два месяцы — прапушчана. Тым часам адбыў месяц за свой кошт у Пухавічах і на Свіцязі. На Свіцязі цяжка захварэў і поўзаў амаль на карачках.
Адна асоба зацята і многа гаворыць, што любіць мяне, а я — без радасці і шчасця.
Стаў загадчыкам аддзела ў «Немане» (з 1 красав.), прыняты ў Саюз (9-га, у пятніцу). Перайначаны артыкул у «Литер, газете» — пакрыўджаная Лось. Надпіс Rараткевіча на кнізе.
Было ўвесь час нешта і добрае, і благое. На банкеце ў «Журавінцы» было ўсякае.
Самае іранічнае: у бяздарнасці дапякалі адзін аднаго найбольш «роўныя» таленты. Чаму? Чаго? Што кіруе людзьмі? Я думаў пра многіх з іх: дзе ваша грамадская і чалавечая скіраванасць? А былі людзі, за якіх балела душа.
18.IV.
...Я іду з «Немана». У заяве: «Сердечное спасибо Вам и всем добрым людям «Немана» — работа в Вашем коллективе была полезной и интересной для меня...»
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: